Кожны год артысты Вялікага тэатра Беларусі напаўняюць праграму Вечароў у Нясвіжы творамі беларускіх кампазітараў, музыкай, якая гучала тут некалькі стагоддзяў таму. Не стане выключэннем і сёлетні год. Струнны квартэт «Vivat-quartet»: Аніта Малюгіна (скрыпка), Ірына Маслава (скрыпка), Уладзімір Купрыянаў (альт), Аляксандр Іваноў (віяланчэль), а таксама выдатныя салісты оперы Таццяна Гаўрылава і Юрый Гарадзецкі, канцэртмайстар Юлія Шчарбакова і рэжісёр Наталля Кузьмянкова запрашаюць гледачоў акунуцца ў чароўную музычную атмасферу XVII-XVIII стагоддзяў, у той час, калі былі створаны сапраўды ўнікальныя творы, такія, як, напрыклад, "Полацкі сшытак". 19 чэрвеня ў тэатральнай зале замка а 12-й гадзіне таксама прагучаць найцікавейшыя творы Яна Давіда Голанда і Мацея Радзівіла. #слухайцесваё #музыка #беларускаямузыка