Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.38K subscribers
22.3K photos
1.37K videos
1 file
4.31K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ "Ой вы, думкі...". Словы Якуба Коласа, музыка Кацярыны Гігевіч. Спявае саліст Вялікага тэатра лаўрэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый Шабеця. Дом-музей Адама Міцкевіча, г. Навагрудак, канцэрт "Беларускія прэм'еры". За раялем - уладальніца медаля Францыска Скарыны Юлія Шчарбакова. #музыка #опера #беларускіярамансы #тэатр #раманс #Вялікітэатр #Навагрудак #Мінск
Красавік!.. Уздыхнуць гэтак вольна
Хiба ў маi мажлiва яшчэ...
Не спяшайся, прашу, хай павольна
Водар твой у маю душу цячэ...
#BolshoitheatreofBelarus #настроение #foto #настрой #вясна #spring #околотеатра #на_ганку #Вялікітэатр #Мінск #красавік
Аўтарскі праект Дзмітрыя Шабеці «Беларускія прэм'еры», які накіраваны на развіццё і папулярызацыю беларускай культуры, ужо сабраў гледачоў Музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку напрыканцы лютага, а таксама 5 сакавіка ў Лідзе. 29 сакавіка прыгожае беларускае слова і музыка гучалі ў Маскве – Дзмітрый Шабеця разам з калегамі і сябрамі па тэатру выступаў у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у РФ.
Далей канцэрты, у якіх гучаць творы сучасных беларускіх кампазітараў на словы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў, пройдуць у Мінску – Музыкальным коледжы імя М.І. Глінкі (31 траўня), потым – у Маладзечна, на штогадовым фестывалі беларускай песні і паэзіі (10 чэрвеня), а таксама у Нясвіжы, у рамках Вечароў Вялікага тэатра ў палацы Радзівілаў (17 чэрвеня).
На сцэне Вялікага тэатра Беларусі пачуем голас Дзмітрыя Шабеці 21 і 26 красавіка. У гэтыя вечары – оперы П.Чайкоўскага «Іаланта» і К.Сен-Санса «Самсон і Даліла». #опера #артыст #спектакль #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр #Мінск
Афіша на красавік тут
«Уходит в небо табор журавлиный», «Ты прыйдзi», «Край прыгожых людзей» А. Атрашкевіч, «Максiмава песня» В. Пяцько, «Свiтанне» В. Кісценя, «Покаянная молитва» А. Безансон, «Ой, вы думкi» К. Гігевіч - цудоўныя творы сучасных беларускіх кампазітараў у тым ліку на словы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Р. Баравіковай прагучаць 17 чэрвеня ў Нясвіжы ў рамках "Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" - у новай праграме "Беларускія прэм'еры" саліста оперы лаўрэата міжнародных конкурсаў Дзмітрыя Шабеці. Гэты ж канцэрт пройдзе ў Камернай зале тэатра 5 ліпеня.
Квіткі
#опера #артыст #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр #Мінск
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Фестываль у замку Радзівілаў - гэта лета, гэта музыка, гэта мастацтва, гэта заўсёды асаблівы настрой. І вось гэтую цудоўную атмасферу мы будзем дарыць нашым гледачам. Прыязджайце, прыходзьце - абяцаю, што абыякавым не застанецца ніхто, бо гэта ўсё наша, роднае, беларускае. Хоць раз у жыцці, але гэтыя прыгожыя творы трэба пачуць..." - гаворыць Дзмітрый Шабеця. 17 чэрвеня менавіта канцэрт саліста беларускай оперы адкрые серыю праграм «Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» у Нясвіжы. Пачуем прыгожую беларускую музыку ў Тэатральнай зале а 13-й. Квіткі
#опера #артыст #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр #Нясвіж2022
"Беларускія прэм'еры" пачаліся з музыкі... і сустрэчы з таленавітым кампазітарам Аленай Віктараўнай Атрашкевіч, якая мяне па-добраму ўразіла. Я ж ехаў і не разумеў яшчэ, ці спрацуе мая ідэя, ці атрымаецца нешта з задуманага. Падаецца, я сам адносна нядаўна скончыў Акадэмію музыкі, дзе мы па праграме выконвалі беларускія творы. Але аказалася, што беларускіх рамансаў напісана так шмат, і так шмат выдатных, якія павінны гучаць і якія проста абавязаны пачуць нашыя слухачы. Алена Віктараўна адарыла мяне сваімі творамі і пазнаёміла з працамі калегаў. Калі я ад'яджаў ад яе, то вёз з сабой вялікі стос нот. Я адразу ж прыехаў да нашага дзіўнага канцэртмайстра Юліі Шчарбаковай. І пачалася праца – усё сыграць, паслухаць, выбраць, не ўпусціць чагосьці сапраўды важнага..." 5 ліпеня ў Камернай зале тэатра прагучаць цудоўныя беларускія рамансы ў выкананні маладога таленавітага артыста Дзмітрыя Шабеці.
Квіткі
#опера #артыст #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр
“Ты прыйдзі” Алены Атрашкевіч, “Максiмава песня” Вячаслава Пяцько, “Не за вочы чорныя” Юрыя Семянякі, “Ой, вы, думкi…” Кацярыны Гігевіч, уверцюра да оперы Станіслава Манюшкі “Verbum Nobile”, п’еса “Мушкецёры” Яўгена Глебава, паланэз Тадэвуша Касцюшкі, мазурка Міхала Клеафаса Агінскага, “Зорка Венера” Сямёна Рака-Міхайлоўскага, “Маё каханне” Ігара Лучанка, “Світанне” Віктара Кісценя, “Я люблю” Уладзіміра Алоўнікава і іншыя прыгожыя беларускія песні, рамансы, музычныя творы прагучаць 5 ліпеня ў праграме опернага спевака Дзмітрыя Шабеці “Беларускія прэм’еры”. На сцэне Камернай залы таксама мы ўбачым салістак оперы народную артыстку Беларусі Настассю Масквіну і Марыю Галкіну, квартэт флейт Вялікага тэатра Беларусі (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Ласоцкая, Наталля Мурзіна, Арцём Нямірскі, Арсэн Замтарадзэ) і Юлію Шчарбакову (партыя фартэпіяна). Квіткі
#опера #артыст #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр
“Ты прыйдзі” Алены Атрашкевіч, “Максiмава песня” Вячаслава Пяцько, “Не за вочы чорныя” Юрыя Семянякі, “Ой, вы, думкi…” Кацярыны Гігевіч, уверцюра да оперы Станіслава Манюшкі “Verbum Nobile”, п’еса “Мушкецёры” Яўгена Глебава, паланэз Тадэвуша Касцюшкі, мазурка Міхала Клеафаса Агінскага, “Зорка Венера” Сямёна Рака-Міхайлоўскага, “Маё каханне” Ігара Лучанка, “Світанне” Віктара Кісценя, “Я люблю” Уладзіміра Алоўнікава і іншыя прыгожыя беларускія песні, рамансы, музычныя творы прагучаць #сёння, 5 ліпеня, ў праграме опернага спевака Дзмітрыя Шабеці “Беларускія прэм’еры”. На сцэне Камернай залы таксама мы ўбачым салістак оперы народную артыстку Беларусі Настассю Масквіну і Марыю Галкіну, квартэт флейт Вялікага тэатра Беларусі (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Ласоцкая, Наталля Мурзіна, Арцём Нямірскі, Арсэн Замтарадзэ) і Юлію Шчарбакову (партыя фартэпіяна). Квіткі яшчэ можна набыць.
#опера #артыст #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр
#bolshoibelarus90
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха". Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Таццяна Гаўрылава, Сяргей Франкоўскі, Уладзімір Громаў, Юрый Гарадзецкі, Андрэй Сялюцін, Юрый Балацько, Аляксандр Кеда, Андрэй Мацюшонак, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Уладзімір Авадок. Пачатак а шостай увечары. #премьера #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск
На сёння квіткоў няма, але можна паспець іх набыць на спектакль 24 студзеня.
#bolshoibelarus90
Літаральна праз некалькі гадзін у Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха". Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Алена Золава, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Сялюцін, Віктар Мендзелеў, Андрэй Валенцій, Аляксандр Гелах, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Уладзімір Авадок. #премьера #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск
Наступнае "...Паляванне..." 23 лютага
#bolshoibelarus90
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Таццяна Гаўрылава, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Юрый Гарадзецкі, Андрэй Селюцін, Юрый Балацько, Аляксандр Кеда, Аляксандр Гелах, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Уладзімір Авадок.#опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

У наступны раз пабачыць містычную драму ў Вялікім можна будзе 16 сакавіка і 26 красавіка.
#bolshoibelarus90
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Алена Золава, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Аляксандр Міхнюк, Станіслаў Трыфанаў, Юрый Балацько, Андрэй Валенцій, Андрэй Мацюшонак, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў.#опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск