Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.52K subscribers
23K photos
1.45K videos
1 file
4.39K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
🎵 Пакрысе Калядны форум падыходзiць да сваёй фінальнай кропкі. Увечары гледачы апладзіравалі артыстам "Дзікага палявання...". Гэта быў сапраўды цудоўны спектакль. #Дзякуй усім! Фота: Ірына Малахава
#водгук #гледачы #опера
"Атрымала асалоду ад спектакля (28.04 "Травіата"), не гледзячы на заблытаныя сваяцкія сувязі ў сям’і Жэрмонаў). Была закаханасць, была рэўнасць і раскаянне. Юрый Гарадзецкі і Ірына Кучынская зрабілі гісторыю герояў Вердзі сапраўды блізкай і кранальнай. А да таго - якое шчасце не толькі слухаць цудоўныя галасы, але і назіраць за такімі прыгожымі, эмацыянальнымі Альфрэдам і Віялетай, за іх жэстамі, тварамі, узаемадзеяннем. Андрэй Сялюцін, Дзяніс Янцэвіч, Дар'я Гаражанка стварылі яскравыя вобразы гасцей, а Алена Таболіч - адданай Аніны, адзінага чалавека, які на працягу ўсёй гісторыі клапаціўся аб галоўнай гераіні. Вялікі дзякуй Ірыне за такую трагічную, пяшчотную і самаахвярную Віялету, шчырае захапленне Юрыю за Альфрэда, у якого немагчыма не закахацца, і ўдзячнасць маэстра і аркестру за неверагодную музыку Вердзі". Святлана Раманюк
#Дзякуй, сябры, за вашы водгукі, эмоцыі, пачуцці.
#Дзякуй Паўлу Сушчонку за фотаздымкі. Іншыя водгукі шукайце на старонцы групы тэатра "ВКонтакте".
#Сёння, у Міжнародны дзень музеяў, Вялікі тэатр Беларусі віншуе ўсіх калег! #Дзякуй вам вялікі за веды, якімі з задавальненнем дзеляціся з гледачамі; #дзякуй за тое, што захоўваеце нашу спадчыну; дзякуй за прыгажосць, якая заўсёды выклікае захапленне. #Дзякуй сябрам тэатра за падтрымку, за тое, што застаецеся #разам. Са святам!
#дзеньмузеяў
Опера і балет, безумоўна, гэта не музей, гэта жывое мастацтва. Але Вялікі тэатр сам не аднойчы ператворываўся ў музейную пляцоўку, а таксама з задавальненнем прымаў удзел у самых разнастайных музейных акцыях. Упэўнены, гэта былі цікавыя праекты для гледачоў, для якіх мы ўсе й працуем.
#гледачы #водгук #тэатр
"Было вельмi ўсцешна бачыць нарэшце поўны зал... Нашыя выканаўцы парадавалi. Спадабаўся ўчора i аркестр. Дзякуй маэстра Авадку! Хачу асобна азначыць Аляксандра Мiхнюка ў вобразе Андрэя Свецiловiча. Хай мне даруюць прыхiльнiкi iншых нашых выканаўцаў, але менавiта яго трактоўку вобраза Свецiловiча лiчу найлепшай. Аляксандру ўдаецца паказаць нам сцiплага, крыху разгублененага маладога чалавека, закаханага ўпершыню. I гэта пачуццё, такое шчырае i моцнае, робiць моцным i яго самога. Дзякуй, Аляксандр, жадаю поспехаў! А яшчэ падумалася, што менавiта Уладзiмiр Громаў (хоць я проста фанат Аляксандра Гонцы i яго Беларэцкага) найлепш адпавядае таму Беларэцкаму, якiм яго бачыў Караткевiч, - мужным, "здаровым", крэпкiм, сапраўдным асiлкам. Дзякуй яшчэ раз усiм тым, хто працаваў i працуе для таго, каб квiтнела наша беларускае мастацтва". Алена Крушава пра спектакль "Дзікае паляванне караля Стаха" 28.05.2022), група тэатра "ВК". #дзякуй Наступны раз убачыць "Паляванне..." можна будзе 25 чэрвеня
#водгук #гледачы #дзякуй
"Вялікі дзякуй за эмацыянальны і прыгожы вечар беларускай музыкі. Паважаны Дзмітрый Шабеця, брава Вам як аўтару праекта і выканаўцу! Брава вакалістам і музыкам! Вельмі ўразіла сёння Марыя Галкіна сваім пранізлівым прачытваннем кожнага твора, тонкім выкананнем. А квартэту флейт дзякуй за далікатную музычную вандроўку ў часе - асабліва за творы Манюшкі, Агінскага і Касцюшкі (не ведала, што апошняга лічаць аўтарам і музычных твораў). Каштоўная праграма, якую трэба развіваць, трансліраваць, несці далей. Беларусам ёсць чым ганарыцца, гэта праўда". Natallya Bandarenka, старонка тэатра "ВКонтакте"
5 ліпеня ў праграме "Беларускія прэм'еры" на сцэне Камернай залы прынялі ўзел салісты оперы Дзмітрый Шабеця, народная артыстка Беларусі Настасся Масквіна, Марыя Галкіна, квартэт флейт Вялікага тэатра: заслужаная артыстка рэспублікі Ларыса Ласоцкая, Наталля Мурзіна, Арцём Нямірскі, Арсэн Замтарадзэ - і Юлія Шчарбакова (фартэпіяна). Рэжысёр - Наталля Бараноўская.
Фота: Павел Сушчонак
#Сёння, у Міжнародны дзень музеяў, Вялікі тэатр Беларусі віншуе ўсіх калег! #Дзякуй вам вялікі за веды, якімі з задавальненнем дзеляціся з гледачамі; #дзякуй за тое, што захоўваеце нашу спадчыну; дзякуй за прыгажосць, якая заўсёды выклікае захапленне. #Дзякуй сябрам тэатра за падтрымку, за тое, што застаецеся #разам. Са святам!
#дзеньмузеяў

Опера і балет, безумоўна, гэта не музей, гэта жывое мастацтва. Але Вялікі тэатр сам не аднойчы ператворываўся ў музейную пляцоўку, а таксама з задавальненнем прымаў удзел у самых разнастайных музейных акцыях. Упэўнены, гэта былі цікавыя праекты для гледачоў, для якіх мы ўсе й працуем.

Зараз, у перад'юбілейныя для тэатра дні, у фае Вялікага развернецца ўнікальная выстава – дзякуючы даўняму сяброўству з Нацыянальным мастацкім музеем і яго генеральным дырэктарам Уладзімірам Пракапцовым з музейных фондаў у тэатр на пэўны час прыехалі карціны – партрэты нашых легендарных артыстаў – Зінаіды Васільевай, Ларысы Александроўскай, Віктара Чарнабаева, Людмілы Бржазоўскай, Нагімы Галеевай, Міхаіла Дзянісава, Мікалая Ворвулева. Гэта сапраўды дзіўны збег абставін: сёння, у Міжнародны дзень музеяў, 18 мая, Вялікі тэатр Беларусі і сам ператварыўся ў музейную прастору.

Калі прыйдзеце ў Вялікі, абавязкова зазірніце і на экспазіцыю арыгінальных гістарычных афіш (з 1933 года!), якая працуе каля Камернай залы тэатра.

Таксама заўтра ў тэатры адкрыецца выстава старых фатаграфій і паштовак з выявай Вялікага тэатра з калекцыі знакамітага гісторыка, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава.

Фота: Таццяна Бервіна
#Віншуем з выдатным дэбютам Дзмітрыя Шабецю. #Сёння ўвечары малады саліст оперы тэатра #упершыню выканаў партыю Рамана ў драме "Сівая легенда". Оперу Дзм. Смольскага ў Вялікім прадставілі зорныя салісты Беларускай оперы - Настасся Масквіна, Аксана Якушэвіч, Уладзімір Громаў, Алег Мельнікаў. #Упершыню гэтым творам дырыжыраваў Юрый Караваеў. #Дзякуй гледачам - за тое, што былі ў гэты вечар з намі, за цёплы прыём, эмоцыі, кветкі, апладысменты...
#bolshoibelarus91

Фота: Таццяна Бервіна