#гледачы #меркаванне #водгук
"Дзікае паляванне" сёння (05.04.2022) уразіла. Па-першае, сваёй адшліфаванасцю, узроўнем адпрацоўкі і дасканаласцю. Па-другое, фантастычным складам артыстаў. Іх вакальнымі партыямі і драматычнай, свабоднай і натуральнай гульнёй. Таццяна Гаўрылава фенаменальная ў ролі Надзеі, верыш ёй цалкам - яе прыгожаму сапрана, які перадае неверагодную палітру пачуццяў, а змена тэмбравых адценняў заварожвае і заглыбляе ў кантэкст. (...) У ролі Беларэцкага вельмі люблю Аляксандра Гонцу, ён для мяне ідэальны выканаўца гэтай партыі. Але Уладзімір Громаў сёння быў вакальна вельмі-вельмі моцны і пераканаўчы. Сапраўды гістарычным стаў першы выхад на сцэну Юрыя Гарадзецкага ў ролі Свеціловіча. Свята для душы і слыху. (...)" Natallya Bandarenka/www.vk.com/bolshoibelarus
У наступны раз пачуць беларускую оперу Ул.Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" (пастаноўка Г.Маторнай) можна будзе 28 траўня. Квіткі тут
#опера #театр #музыка #весна #май #билеты #афиша #большойтеатр #Минск

"Макбэт" Міхаіла Панджавідзэ лічу сапраўдным оперным дыяментам Вялікага (...) Напішу пра пераканаўчых (спектакль прайшоў у Вялікім 12 красавіка) артыстаў-мужчын. Станіслаў Трыфанаў як заўсёды самадастатковы, выразны, трапны ў перадачы багатай палітры самых тонкіх адценняў свайго героя. Псіхалогію злачынства і пакарання можна вывучаць не толькі па Дастаеўскаму, па трансляцыі вобраза Станіславам таксама.(...) Андрэй Валенцій - мегапрафесіянал. Банка ў каторы раз заваражыў сваёй бездакорнай басовай партыяй: фізічна расцякаешся па крэслу, калі слухаеш яго глыбокі аксамітны голас. Малкольм Аляксандра Міхнюка - высакародны, арыстакратычны герой, упэўнены лідар-барацьбіт. Верыш яму (...) Як і Макдуфу Віктара Мендзелева, адважнаму, упэўненаму салдату і паплечніку. Брава артыстам!..." Natallya Bandarenka
Поўны водгук Наталлі можна паглядзець на тэатральнай старонцы ў суполцы "ВКонтакте".