Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.54K subscribers
23K photos
1.45K videos
1 file
4.39K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
#дэбют
🌺 6 кастрычніка вядучы саліст балета Вялікага тэатра Эвен Капітэн #упершыню выканае партыю Сямёна ў пастаноўцы Юрыя Траяна - харэаграфічнай легендзе пра Анастасію Слуцкую на музыку Вячаслава Кузняцова. #балет
🌺 Новы артыст у спектаклі - гэта заўсёды новыя эмоцыі, новыя фарбы вобразу, новыя нюансы ў, здавалася б, знаёмай ролі... Таму чакаем усіх прыхільнікаў балета - падтрымаць беларускага француза :)
Квіткі тут: https://store.kvitki.by/public/?concert=336597&shop_provider=teatrby&design=btb&lang=rus&center=1873&dc=1301770#view=ticketsselect
🌺 Зусім невыпадкова гэты спектакль будзе паказаны 6 кастрычніка - у дзень народзінаў галоўнага балетмайстра тэатра народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна.
🌺 Цікава, што 17 кастрычніка Эвен выйдзе на сцэну тэатра ў вобразе Лётчыка ў балеце Аляксандры Ціхаміравай "Маленькi прынц" на музыку Яўгена Глебава. Таксама ўпершыню.
"Я адчуваю асалоду ад таго, што спяваю на беларускай мове. Гэта наша беларуская гісторыя, прыемна, што ў нас ёсць такая пастаноўка. Калі спяваю, у мяне ўзнікае глыбокае і моцнае пачуццё гонару за сваю краіну. Гэты спектакль - наша класіка..." 🎶 Настасся Масквіна - пра оперу Дзм. Смольскага "Сівая легенда", лібрэта да якой напісаў Ул. Караткевіч. Менавіта народная артыстка Беларусі выйдзе 29 сакавіка на сцэну Вялікага тэатра Беларусі ў вобразе Ірыны ў гэтым спектаклі. Ролі Любкі, Кізгайлы і Найміта выканаюць заслужаныя артысты рэспублікі Аксана Волкава, Станіслаў Трыфанаў, Алег Мельнікаў. #Упершыню ў партыі Рамана - лаўрэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый Шабеця. Дырыжор - Алег Лясун. #опера #тэатр #гісторыя #дэбют #класіка #годГістарычнайпамяці #Караткевіч #музыка #Беларусь #зоркі #афіша #сакавік #беларускаяопера #Мінск
#Квіткі можна набыць тут
#bolshoibelarus90
💬 "Калі толькі ўслыхаў музыку - заплакаў ад нахлынуўшых эмоцый. Так і запісаў у партытуры. Упершыню ў жыцці", - прызнаваўся Юрый Траян, калі пачынаў працаваць над балетам "Анастасія". Упэўнены, усе гэтыя пачуцці, якія аўтары пастаноўкі паўпляталі ў музыку, рухі, танцы, маляўнічыя вобразы, сцэнаграфію, перададуць артысты, якія #сёння выйдуць на сцэну Вялікага тэатра, каб расказаць харэаграфічную легенду пра Анастасію Слуцкую. Увечары ў галоўных партыях мы ўпершыню пабачым Вікторыю Трэнкіну, Сцяпана Колчука, Дзяніса Шпака, Уладзіміра Руду і Надзею Філіпаву. Мы жадаем артыстам добрага спектакля!
За дырыжорскім пультам у гэты вечар Мікалай Калядка.
🤓Нагадаем, што студэнты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама гімназій-каледжаў мастацтваў могуць набыць квіткі са зніжкай 50% на балет В.Кузняцова "Анастасія" у касах тэатра.
Квіткі
#балет #тэатр #Анастасія #гісторыя #Беларусь #дэбют
Пачатак а 18:00!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#bolshoibelarus90
Некалькі фотаздымкаў Міхала Несцерава з нядаўняга паказу балета В.Кузняцова "Анастасія", у якім на сцэне Вялікага тэатра ў галоўных ролях дэбютавалі маладыя, таленавітыя артысты: Вікторыя Трэнкіна, Дзяніс Шпак, Сцяпан Колчук, Надзея Філіпава, Уладзімір Руда. Мы шчыра віншуем артыстаў з такім паспяховым спектаклем! #балет #тэатр #Анастасія #гісторыя #Беларусь #дэбют
Як звычайна, яшчэ больш фота ў групе тэатра "ВКонтакте"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дар'я Тарасава запрашае гледачоў на культурны "Праменад" у Вялікі тэатр Беларусі - у падарожжа па сонечнай Іспаніі - услед за героямі балета "Дон Кіхот".

#балет #прыгажосць #тэатр #Мінск #музыка #дэбют
У чацвер, 28 верасня, у партыі Надзеі Яноўскай у оперы Ул.Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" (рэжысёр Г.Маторная) #упершыню на сцэну Вялікага тэатра Беларусі выйдзе маладая салістка Настасся Міхнавец.
#bolshoibelarus91

"Як толькі прыступіла да разбору гэтай партыі, усвядоміла, якая яна цяжкая! Як кажуць, «маленькая, ды ўдаленькая», - дзеліцца эмоцыямі лаўрэат міжнародных конкурсаў Настасся Міхнавец. - Працаваць давялося імкліва: пасля ўводу ў партыю Разіны ("Севільскі цырульнік" Дж.Расіні) мне давялося ў максімальна сціснутыя тэрміны ўсё вывучыць. Вядома, я працягваю працаваць над роллю кожны дзень. Гэта бесперапынная праца... Самае галоўнае ў гэтым складаным вобразе - усвядоміць, як шмат у Надзеі чалавечнасці. Яна гатова ахвяраваць сабой у імя выратавання іншых. Гэта стрыжань яе характару. А каханне Беларэцкага вяртае яе да жыцця. Андрэй - як праменьчык сонца, што прабіўся праз стагадовыя лясныя гушчары, даў ёй зразумець, што жыццё можа быць іншым..."
#дэбют #опера #прыгажосць #Беларусь #упершыню #Караткевіч #Солтан #тэатр #ВялікітэатрБеларусі #восень #верасень #хутка #афіша #музыка

Квіткі

Фота: Таццяна Бервіна