Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.39K subscribers
22.3K photos
1.37K videos
1 file
4.32K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
Дні еўрапейскай спадчыны у Вялікім. Ля Камернай залы можна пазнаёміцца з тэатральнымі афішамі нашых замежных гастроляў, а таксама пабачыць сцэнiчныя касцюмы Таццяны Лісавенка да спектакля "Дзiкае паляванне караля Стаха" - гэтай прэм'ернай операй Уладзіміра Солтана Вялікі тэатр Беларусі распачаў свой 89-ты #сезон. #Сёння для гасцей тэатра рыхтуецца экскурсія і тэатралізаваны канцэрт. #гісторыя #тэатр #спадчына
#Сёння Вялікі тэатр Беларусі стаў цэнтрам, дзе прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дзён еўрапейскай спадчыны: https://bolshoibelarus.by/rus/novosti-novye/4641-gistoryya-teatr-spadchyna.html #гісторыя #тэатр #спадчына
‼️ У нядзелю, 10 кастрычніка, на канале сапраўдных каштоўнасцей "Беларусь 3" - тэлеверсія балета В. Кузняцова "Анастасія" у пастаноўцы Юрыя Траяна. Пачатак у 14:10. #балет #гісторыя #музыка #тэатр #Вялікітэатр
🔥 3 лістапада - дзень нараджэння Якуба Коласа. Беларускі #паэт, #празаік, грамадскі #дзеяч, #перакладчык, #педагог, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне. Творамі Якуба Коласа натхняліся многія кампазітары. Няма беларуса, які б не ведаў песню "Мой родны кут!..". Па "Дрыгве" Якуба Коласа створана адна з першых беларускіх нацыянальных опер - "У пушчах Палесся" (кампазітар Анатоль Багатыроў). Юрыем Семянякам напісана опера "Новая зямля" па аднайменнай паэме Песняра. #ЯкубКолас #тэатр #опера #музыка #архіў #фота #гісторыя
Фота з архіва Вялікага тэатра Беларусі
#гісторыя
У гэты дзень у 1852 годзе адбылася прэм’ера спектакля “Ідылія, ці Сялянка”: на сцэне Мінскага гарадского тэатра на Валоцкай вуліцы загучала беларускае слова. Лібрэта класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а музыку напісалі яго сябры – кампазітар Станіслаў Манюшка і скрыпач Канстанцін Кжыжаноўскі. Рэжысёрам і выканаўцам галоўнай ролі Навума Прыгаворкі быў сам драматург, сялянак выканалі яго дзве дачкі, спяваў сялянcкі хор з Люцінкі. Сапраўдны дамашні спектакль!.. Дзякуй Белтэлерадыёфонду за памяць!..
#нашагісторыя #музыка #опера #Сялянка #тэатр
https://vk.com/wall-47747857_25268
"Я адчуваю асалоду ад таго, што спяваю на беларускай мове. Гэта наша беларуская гісторыя, прыемна, што ў нас ёсць такая пастаноўка. Калі спяваю, у мяне ўзнікае глыбокае і моцнае пачуццё гонару за сваю краіну. Гэты спектакль - наша класіка..." 🎶 Настасся Масквіна - пра оперу Дзм. Смольскага "Сівая легенда", лібрэта да якой напісаў Ул. Караткевіч. Менавіта народная артыстка Беларусі выйдзе 29 сакавіка на сцэну Вялікага тэатра Беларусі ў вобразе Ірыны ў гэтым спектаклі. Ролі Любкі, Кізгайлы і Найміта выканаюць заслужаныя артысты рэспублікі Аксана Волкава, Станіслаў Трыфанаў, Алег Мельнікаў. #Упершыню ў партыі Рамана - лаўрэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый Шабеця. Дырыжор - Алег Лясун. #опера #тэатр #гісторыя #дэбют #класіка #годГістарычнайпамяці #Караткевіч #музыка #Беларусь #зоркі #афіша #сакавік #беларускаяопера #Мінск
#Квіткі можна набыць тут
#bolshoibelarus90
💬 "Калі толькі ўслыхаў музыку - заплакаў ад нахлынуўшых эмоцый. Так і запісаў у партытуры. Упершыню ў жыцці", - прызнаваўся Юрый Траян, калі пачынаў працаваць над балетам "Анастасія". Упэўнены, усе гэтыя пачуцці, якія аўтары пастаноўкі паўпляталі ў музыку, рухі, танцы, маляўнічыя вобразы, сцэнаграфію, перададуць артысты, якія #сёння выйдуць на сцэну Вялікага тэатра, каб расказаць харэаграфічную легенду пра Анастасію Слуцкую. Увечары ў галоўных партыях мы ўпершыню пабачым Вікторыю Трэнкіну, Сцяпана Колчука, Дзяніса Шпака, Уладзіміра Руду і Надзею Філіпаву. Мы жадаем артыстам добрага спектакля!
За дырыжорскім пультам у гэты вечар Мікалай Калядка.
🤓Нагадаем, што студэнты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама гімназій-каледжаў мастацтваў могуць набыць квіткі са зніжкай 50% на балет В.Кузняцова "Анастасія" у касах тэатра.
Квіткі
#балет #тэатр #Анастасія #гісторыя #Беларусь #дэбют
Пачатак а 18:00!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#bolshoibelarus90
Некалькі фотаздымкаў Міхала Несцерава з нядаўняга паказу балета В.Кузняцова "Анастасія", у якім на сцэне Вялікага тэатра ў галоўных ролях дэбютавалі маладыя, таленавітыя артысты: Вікторыя Трэнкіна, Дзяніс Шпак, Сцяпан Колчук, Надзея Філіпава, Уладзімір Руда. Мы шчыра віншуем артыстаў з такім паспяховым спектаклем! #балет #тэатр #Анастасія #гісторыя #Беларусь #дэбют
Як звычайна, яшчэ больш фота ў групе тэатра "ВКонтакте"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ЯкубКолас_140
Вялікі тэатр Беларусі далучаецца да дня, які святкуюць па ўсёй Беларусі. 3 лістапада - дзень нараджэння народнага паэта Якуба Коласа. Беларускі #паэт, #празаік, грамадскі #дзеяч, #перакладчык, #педагог, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне. Творамі Якуба Коласа натхняліся многія кампазітары. Няма беларуса, які б не ведаў песню "Мой родны кут!..". Па "Дрыгве" Якуба Коласа створана адна з першых беларускіх нацыянальных опер - "У пушчах Палесся" (кампазітар Анатоль Багатыроў). Юрыем Семянякам напісана опера "Новая зямля" па аднайменнай паэме Песняра.
Яшчэ адным доказам таго, што коласаўскае слова жыве, служыць і тое, што сучасныя беларускія кампазітары пішуць рамансы на яго творы. Вось і Дзмітрый Шабеця, саліст оперы Вялікага тэатра Беларусі, у сваю праграму "Беларускія прэм'еры" уключыў "Ой, вы, думкі" - кампазітара Кацярыны Гігевіч на словы Якуба Коласа. За раялем - Юлія Шчарбакова.
#ЯкубКолас_140 #Колас140 #ЯкубКолас #тэатр #опера #музыка #гісторыя
"Калі толькі ўслыхаў музыку - заплакаў ад нахлынуўшых эмоцый. Так і запісаў у партытуры. Упершыню ў жыцці", - прызнаваўся Юрый Траян, калі пачынаў працаваць над балетам "Анастасія". Упэўнены, усе гэтыя пачуцці, якія аўтары пастаноўкі паўпляталі ў музыку, рухі, танцы, маляўнічыя вобразы, сцэнаграфію, перададуць артысты, якія ў новым сезоне - 17 верасня выйдуць на сцэну Вялікага тэатра, каб расказаць харэаграфічную легенду пра Анастасію Слуцкую.
#bolshoibelarus91

У галоўных партыях мы пабачым Вікторыю Трэнкіну, Сцяпана Колчука, Дзяніса Шпака, Уладзіміра Руду і Надзею Філіпаву. За дырыжорскім пультам у гэты вечар Юрый Караваеў.
#сезон #новы #верасень #афіша #квіткі #балет #Беларусь #гісторыя

Нагадаем, што паказ спектакля прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Квіткі тут

Фота: Міхаіл Несцераў