Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.54K subscribers
23K photos
1.45K videos
1 file
4.39K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
Адкрываем новы, 89-ты сезон у Вялiкiм тэатры 8 верасня - прэм'ернай операй "Дзiкае паляванне караля Стаха" у пастаноўцы Ганны Маторнай. Чакаем вас!
#сезон #новысезон #дзiкаепаляваннекаралястаха #премьера #БольшойтеатрБеларуси #афиша #скоро #осень #верасень #новыйсезон
🔥 "Рэальныя здані, прывідныя людзі…" Некалькі слоў пра прэм'еру оперы Ул. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" - у летнім выпуску газеты "Літаратура і мастацтва". Пастаноўка Ганны Маторнай адкрые новы сезон у Вялікім 8 і 9 верасня: https://zviazda.by/be/news/20210719/1626689210-realnyya-zdani-pryvidnyya-lyudzi
#премьера #опера #скоро #афиша #сентябрь #верасень #афіша #хутка
#Мастацтва
"Дзікае паляванне караля Стаха" - гэта моцны спектакль, які яркімі і сучаснымі тэатральнымі сродкамі ўвасабляе геніяльны твор Караткевіча і Солтана. Перакананы: яго дынамічнасць і відовішчнасць будуць спрыяць глядацкаму інтарэсу. Супрацьстаянне дабра і зла, кахання і падману, безабаронасці і агрэсіі, іх змаганне хвалююць заўсёды. Спектакль актуальны, бо імкнецца даць адказы на пытанні, якія сёння нас турбуюць..." ❤️ Цікавая рэцэнзія на прэм'еру Таццяны Мушынскай і Надзеі Бунцэвіч у новым, жнівеньскім выпуску часопіса "Мастацтва". Пастаноўка Ганны Маторнай адкрые новы сезон у Вялікім 8 і 9 верасня.
#премьера #опера #скоро #афиша #сентябрь #верасень #афіша #хутка #часопіс #музыка
...Вось і лета сышло.
Адспявалі калоссі,
Цяжка мне заўважаць,
Як з’яўляецца восень.
...Зачаруе агнём
Маладзенькай рабіны,
На адлёце крылом
Памахае бусліным.
...А пасля,
А пасля
Ліст апошні сарвецца…
Ды не знаю чаму
Ты мне, восень, па сэрцу!
Пятрусь Броўка

#настроение #BolshoitheatreofBelarus #foto #настрой #восень #Вялікітэатр #Мінск #верасень #сентябрь
Ідуць дажджы,
Асенняя пара.
Заплаканыя вокны спахмурнелі.
Аўторка не адрозніш ад нядзелі,
Ад быльнягу - шпачынага пяра.
Генадзь Бураўкін
🍂Заўтра - #кастрычнік... #Верасень, бывай...
#настрой #прыгажосць #восень #тэатр #на_ганку
У кастрычніку гэтыя беларускія спектаклі едуць у Вялікі тэатр Расіі - на гастролі. А ў верасні пастаноўкі Ганны Маторнай - опера Ул. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" - і Валянціна Елізар'ева - балета П. Чайкоўскага "Шчаўкунок", - упэўнены, зноў збяруць аншлагі ў родным Вялікім тэатры Беларусі. Звярніце ўвагу на 14 і 30 верасня ("Шчаўкунок") і 17 верасня ("...Паляванне..."): https://bolshoibelarus.by/rus/afisha-ru/afisha-ru/month.calendar/2022/08/06/-.html

#афіша #квіткі #восень #верасень #балет #опера #тэатр #музыка #афіша #сезон #новы
Прыходзiць #восень залатая,
Лiст жоўты – лепшая з украс...
Высока ў небе сонца ззяе,
Дае натхненне i дабро,
I павуцiнне праплывае,
У блакiт уплятае серабро...
#настрой #верасень #сезон #новы #тэатр #разам
Фото: Таццяна Бервіна
"Базіліа Андрэя Валенція паўстаў лідарам акцёрскага ансамбля, выклікаючы ў публікі не сціплую ўсмешку ў душы, а сапраўдны смех, што ў оперы, хай і камічнай, здараецца вельмі рэдка".
Тэатральны крытык Надзея Бунцэвіч - для часопіса "Мастацтва" (ліпень-2023).
#bolshoibelarus91

Пад канец чэрвеня Андрэй Валенцій адсвяткаваў сваё 50-годдзе. У гонар заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вялікі тэатр прадставіць 9 верасня камічную оперу Дж.Расіні «Севільскі цырульнік». У прэм'еры мінулага сезона вядучы саліст Беларускай оперы бліскуча выканаў яркую партыю Дона Базіліа. Убачым яго ў гэтай ролі напачатку 91-га тэатральнага года.
Квіткі тут

"З усіх жанраў я выберу оперу, – кажа Андрэй Валенцій, – толькі тут гледачы апынаюцца ў дзіўнай атмасферы ўнікальнай дзеі, якую ствараюць больш за 200 чалавек – салісты оперы, хор, аркестр, міманс, рэжысёр, яго памочнікі, тэхнічная служба… Гэтa жывы спектакль, які нараджаецца тут і цяпер. Калі вы аніразу не былі ў Оперным тэатры – прыходзьце! Паверце: уражанні будуць незабыўныя!"
#опера #мастацтва #тэатр #артыст #юбілей #партыя #бенефіс #восень #верасень #квіткі #афіша

Фота: Ірына Малахава
"Калі толькі ўслыхаў музыку - заплакаў ад нахлынуўшых эмоцый. Так і запісаў у партытуры. Упершыню ў жыцці", - прызнаваўся Юрый Траян, калі пачынаў працаваць над балетам "Анастасія". Упэўнены, усе гэтыя пачуцці, якія аўтары пастаноўкі паўпляталі ў музыку, рухі, танцы, маляўнічыя вобразы, сцэнаграфію, перададуць артысты, якія ў новым сезоне - 17 верасня выйдуць на сцэну Вялікага тэатра, каб расказаць харэаграфічную легенду пра Анастасію Слуцкую.
#bolshoibelarus91

У галоўных партыях мы пабачым Вікторыю Трэнкіну, Сцяпана Колчука, Дзяніса Шпака, Уладзіміра Руду і Надзею Філіпаву. За дырыжорскім пультам у гэты вечар Юрый Караваеў.
#сезон #новы #верасень #афіша #квіткі #балет #Беларусь #гісторыя

Нагадаем, што паказ спектакля прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Квіткі тут

Фота: Міхаіл Несцераў
У чацвер, 28 верасня, у партыі Надзеі Яноўскай у оперы Ул.Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" (рэжысёр Г.Маторная) #упершыню на сцэну Вялікага тэатра Беларусі выйдзе маладая салістка Настасся Міхнавец.
#bolshoibelarus91

"Як толькі прыступіла да разбору гэтай партыі, усвядоміла, якая яна цяжкая! Як кажуць, «маленькая, ды ўдаленькая», - дзеліцца эмоцыямі лаўрэат міжнародных конкурсаў Настасся Міхнавец. - Працаваць давялося імкліва: пасля ўводу ў партыю Разіны ("Севільскі цырульнік" Дж.Расіні) мне давялося ў максімальна сціснутыя тэрміны ўсё вывучыць. Вядома, я працягваю працаваць над роллю кожны дзень. Гэта бесперапынная праца... Самае галоўнае ў гэтым складаным вобразе - усвядоміць, як шмат у Надзеі чалавечнасці. Яна гатова ахвяраваць сабой у імя выратавання іншых. Гэта стрыжань яе характару. А каханне Беларэцкага вяртае яе да жыцця. Андрэй - як праменьчык сонца, што прабіўся праз стагадовыя лясныя гушчары, даў ёй зразумець, што жыццё можа быць іншым..."
#дэбют #опера #прыгажосць #Беларусь #упершыню #Караткевіч #Солтан #тэатр #ВялікітэатрБеларусі #восень #верасень #хутка #афіша #музыка

Квіткі

Фота: Таццяна Бервіна
#bolshoibelarus91
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Настасся Міхнавец, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Васіль Кавальчук, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Селюцін, Віктар Мендзелеў, Андрэй Мацюшонак, Ілля Пеўзнер. Дырыжор Уладзімір Авадок. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #верасень #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

Не скупіцеся на апладысменты, дарагія гледачы! Асабліва - для Дзяніса Янцэвіча, сёння ў саліста оперы - дзень народзінаў!