Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.54K subscribers
23K photos
1.45K videos
1 file
4.39K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
🔥 3 лістапада - дзень нараджэння Якуба Коласа. Беларускі #паэт, #празаік, грамадскі #дзеяч, #перакладчык, #педагог, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне. Творамі Якуба Коласа натхняліся многія кампазітары. Няма беларуса, які б не ведаў песню "Мой родны кут!..". Па "Дрыгве" Якуба Коласа створана адна з першых беларускіх нацыянальных опер - "У пушчах Палесся" (кампазітар Анатоль Багатыроў). Юрыем Семянякам напісана опера "Новая зямля" па аднайменнай паэме Песняра. #ЯкубКолас #тэатр #опера #музыка #архіў #фота #гісторыя
Фота з архіва Вялікага тэатра Беларусі
❤️ Раніца. Вялікі тэатр Беларусі. Сёння. #настрой #прыгажосць #тэатр #фота
"Абарвалася тонкая ніць
Паміж рознымі порамі года.
На бярозах ці іней звініць,
Ці надзея твая, ці самота?.."

#Сёння. Вялікі тэатр Беларусі. Раніца. #настрой #сакавік #вясна #снег #на_ганку #ля_тэатра #фота #foto #колер #белы
Фота: Таццяна Бервіна
Змешвае ліпень шчодра,
Як парфюмер заўзяты,
Пахі суніц, чабору
І сырадою з мятай.
пахне лілеяй белай
І шашлыком нярэдка,
І нечым незразумелым.
Можа, папараць-кветкай?..
#настрой #лета #ліпень #тэатр #на_ганку #кветкі #фота #парк #прыгажосць
Фота: Міхась Грыдасаў
"Бяздонне сусвету
Бывае такое глыбокае
Толькі ў жніўні..."
Пімен Панчанка
#настрой #жнівень #фота #тэатр #лета
Спрабуем стварыць не вячэрні, але восеньскі настрой - пяшчотна-кранальны. За фотаздымкі дзякуй Таццяне Бервінай.
#фота #тэатр #восень #прыгажосць #настрой
#настрой #восень #тэатр #фота #прыгажосць
"Бывае так, што сярод холаду, шэрасці, пустэльнасці і нуды асенняй прыроды (...) на небе неяк неўпрыцям прагаліцца маленькі сіненькі лапічак – адзін, другі, трэці. Вось ужо не малая частка неба вызваляецца з-за хмар, сіняя, радасная; яшчэ лёгка плывуць па яе берагох прыгожыя фарботы цёмных пасяродку і белых наўкол болачак. (...) Зірніце, зірніце скарэй, як вун там шпарка перасунулася астатняя срэбная хмарка цераз сонца – і ўсё весялеець, робіцца прыгожым..." М.Гарэцкі
Фота: Таццяна Бервіна
#bolshoibelarus90