Белсат
15.5K subscribers
74.1K photos
23.3K videos
38 files
60.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ЖКГ (Зелянбуд) здымае майткі ва Уруччы.

«Майткі чырвоных і белых колераў віселі не салідарна і не ўтваралі кампазіцыі, што вядзе да забароненых думак».

Але, нягледзячы на гэта, прыгналі спецтэхніку і задзейнічалі працаўнікоў, каб зняць бялізну.

Крыніца: @minsk_new
Усе дамоўленасці з крэдыторамі, падпісаныя нелегітымнымі ўладамі пасля 5 лістапада 2020 года, будуць перагледжаныя кіраўніцтвам новай Беларусі.

Новы ўрад не будзе лічыць сябе абавязаным плаціць пазыкі Лукашэнкі заяўляе Народнае антыкрызіснае кіраванне.

Важна падкрэсліць, што ва ўжыванні санкцыяў вінаваты не беларускі народ, а выключна нелегітымныя ўлады, якія не хочуць выконваць базавыя міжнародныя прынцыпы, не выконваюць нацыянальнага заканадаўства, груба парушаюць правы і свабоды беларусаў.

Крыніца: @nau_belarus
❗️Андрэя Бастунца, старшыню БАЖ, выклікаюць на допыт у Следчы камітэт паводле крымінальнай справы.

Крыніца: БАЖ
Белсат
Трэці пакет санкцыяў супраць уладаў Беларусі можа быць ухвалены ЕЗ ужо заўтра. Санкцыі закрануць 29 фізічных і сем юрыдычных асобаў. Афіцыйную пастанову павінна будзе вынесці Рада ЕЗ у чацвер 17 снежня. Крыніца: twitter
Святлана Ціханоўская ў Еўрапарламенце.

Сёння падчас сустрэчы ў Еўрапарламенце Святлана Ціханоўская распавядала пра сітуацыю ў Беларусі.
Верніка Цапкала звярнула увагу на правы жанчын, якія пратэстуюць, а таксама на жахлівыя ўмовы ў турмах.

Крыніца: @belsat
Белсат
❗️Андрэя Бастунца, старшыню БАЖ, выклікаюць на допыт у Следчы камітэт паводле крымінальнай справы. Крыніца: БАЖ
Cтаршыню БАЖ Андрэя Бастунца выклікаюць у СК у якасці сведкі па крымінальнай справе аб закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 Крымінальнага кодэксу).

Крыніца: @bajby
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Аляксандр Даміно, працаўнік ААТ «Нафтан» завод «Палімір», заявіў пра сваё далучэнне да агульнанацыянальнай стачкі.

Аляксандр Даміно
працуе на прадпрыемстве больш за 14 гадоў.

Крыніца: @naftanStachka
У Еўрапарламенце выступілі Марына Адамовіч і Алесь Бяляцкі.

«Я тут не першы раз. А з 2010-га. Дзякуем за пазіцыю ЕП ад свайго імя ды імя ўсіх палітзняволеных. Але падтрымання шмат не бывае. У 2010 годзе санкцыі былі ўжо праз месяц і больш шырокімі. Беларускае грамадства чакае пашырэння санкцыяў. Больш ніводзін цэнт не павінен трапіць да рэжыму. Патрэбнае падтрыманне ў лабіяванні дапамогі палітзняволеным. Я вельмі спадзяюся, што ЕП зробіцца сябрам вольнае Беларусі», – сказала Марына Адамовіч.

«Апошнія некалькі месяцаў ідзе барацьба за геапалітычныя погляды беларусаў. Вынік – паляпшэнне поглядаў беларусаў на ЕЗ. Але прапагандысты працуюць. Важныя крокі дзеля падтрымання апазіцыі, але і простых грамадзянаў. Кошты на візы знізіліся, але ў перспектыве мы разумеем, наколькі важна пытанне бязвізавага рэжыму. Невыпадкова ўлады зачынілі межы з перспектывай. Нам патрэбныя прасцейшыя і хутчэйшыя візы. Важна падтрымліваць медыі і блогераў», – сказаў Алесь Бяляцкі.

Крыніца: @belsat
💥Галоўнае на гэты час:

- Карпянкова падазраюць у выкраданні і збіцці Максіма Харошына.

- Кампанія Conte абвяргае звесткі пра тое, што новы твар іх брэнду – Ляйсан Уцяшава.

- Трэці пакет санкцыяў супраць уладаў Беларусі можа быць ухвалены ЕЗ ужо заўтра.

- Мікалаю Статкевічу агучылі новае абвінавачванне.

- Андрэя Бастунца, старшыню БАЖ, выклікаюць на допыт у Следчы камітэт паводле крымінальнай справы.

- Журналісткі за кратамі. Як напісаць да іх лісты?
- Маеце навіну? Дашліце яе хутчэй на @BelsatBot
«Мы сутыкнуліся з абсалютным злом, але працягваем яму супрацьстаяць».

Святлана Ціханоўская
распавяла, як ейная каманда, міжнародныя партнёры, грамадзянскія ініцыятывы і ўсе дэмакратычныя сілы змагаюцца за аднаўленне закону ў Беларусі.

Крыніца: @tsikhanouskaya
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Студэнт юрфаку Улад Гален адмовіўся ад удзелу ў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіядзе.

«Адкрыўшы заданні да алімпіяды, я ўсвядоміў, што мой сябар цяпер перабывае ў СІЗА, людзей забіваюць і катуюць, а права ў краіне не працуе».

Улад Гален навучаецца на 3-м курсе юрыдычнага факультэту БДУ.

Крыніца: Юрфак за Праўду
Еўрадэпутаты прапанавалі стварыць Офіс дэмакратычнай Беларусі у Бруселі.

«Ваш голас у Бруселі павінен быць больш гучным. Сёння а 16-й мы інаўгуруем групу Сябраў Беларусі і будзем ствараць Офіс дэмакратычнай Беларусі тут, у Бруселі», – распавёў еўрадэпутат Андрус Кубілюс.

Крыніца: @belsat
311 суддзяў вынеслі 2818 несправядлівых рашэнняў, 700 999 рублёў штрафаў і 35 гадоў адміністратыўнага арышту.

Сай 23-34.net абнавіў статыстыку раздзелу «А суддзі хто?». Удакладніў звесткі і праект «Грамадзянскі кантроль судовай сістэмы».

Праекты нагадваюць, што сёння ў Беларусі судзяць невінаватых, а рэальныя злачынствы не расследуюцца і застаюцца беспакаранымі.

Ініцыятывы працягваюць збіраць факты пра парушэнні, звязаныя з мірнымі акцыямі, каб правесці грамадскае расследаванне.
Паглядзіце, які фантастычны каляндар з беларускімі героямі стварылі Андрэй Кім і каманда 😍

«Беларусы – нацыя герояў. Сёлета мы адчулі гэта асабліва выразна. Але гэтак не сталася ў адзін дзень, так было заўсёды. Дзякуючы ім, Беларусь жыве і сёння», – пішуць стваральнікі. Кожны месяц прысвечаны новаму персанажу. Ёсць сярод іх і Эмілія Плятэр, і Тадэвуш Касцюшка, і Радзівілы, і чарнобыльскі ліквідатар.

Замовіць можна на платформе «Талака» або праз гугл-форму.
Лукашэнка без абароны ў чырвонай зоне сказаў, што не баіцца паўторна заразіцца каронавірусам.

«Мне здаецца, што я нармальна абаронены. Улічваючы, што я чалавек вясковы, імунітэт у мяне нейкі ёсць», – заявіў Лукашэнка.

«У гэтым няма такога, што я нейкі герой. Я ўсё ж такі, перахварэў каронавірусам, але гэтая зараза ў другі раз да мяне не прыстане», – дадаў ён.

Лукашэнку задалі пытанне пра знаходжанне ў «чырвонай зоне» больніцы без абароны, але ён сказаў, што калі вы бачыце, што я няправільна раблю, вы мяне не капіюйце.

Крыніца: @pul_1
Прэзідэнцкія выбары 2020 года прайшлі ў беспрэцэдэнтнай атмасферы страху і запалохвання грамадства, на фоне рэпрэсіяў, якія пачаліся непасрэдна перад пачаткам выбарчай кампаніі і не спыняліся на ўсіх яе этапах.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары» апублікавалі выніковую справаздачу кампаніі назірання за выбарамі 9 жніўня 2020 году.

На думку праваабаронцаў, выбарчы працэс на ўсіх яго этапах не адпавядаў шэрагу асноўных міжнародных стандартаў правядзення дэмакратычных і справядлівых выбараў і суправаджаўся шматлікімі парушэннямі гэтых прынцыпаў і патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства.

Крыніца: elections2020