🥴 Прынеслі вам адборную порцыю агратрэшу
А хто вам да спадобы? Аграпавук 👍? А можа аграпаненка ❤️, зубасцік🦖 ці мурашачка 🐜?
Бачылі нешта больш трэшовае — падзяліцеся з намі!

😁12❤3🔥3🤷♂2🤪1
«Каб было ў агульнай базе». Беларуску абурыла збіранне школаю звестак пра выпускнікоў
Бацькоў просяць паведаміць, куды паступіла дзіця, ці працуе яно, вучыцца на курсах або з’ехала ў іншую краіну. Маці падлетка з інваліднасцю паскардзілася ў сацсетках, што школа запатрабавала да яе менавіта такія звестак.
«Белсат» звярнуўся ў раённы аддзел адукацыі па тлумачэнне сітуацыі і атрымаў адказ.
📌 Што сказалі чыноўнікі – чытайце па спасылцы
🔗 Чытаць з Беларусі

🤬10😡3❤1
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
Сёння ў выпуску:
🔸 Дрон які збілі ў Латвіі ляцеў з Беларусі. Расея будуе ўстаноўкі запуску дронаў на мяжы з Беларуссю – могуць дастаць да Варшавы. А тым часам Мінабароны ўяўляе, што пагрозы з НАТО няма
🔸 Святар Лемяшонак расказаў пра гібель беларуса, які працаваў у манастыры, на вайне на баку Расеі, і паабяцаў адправіць яшчэ аднаго
🔸 Беларус абурыўся рэкламай казіно паўсюль, МАРГ паабяцаў узмацніць кантроль але абурыліся прапагандысты. Кінуліся абараняць
🔸 Долар пераадолеў планку ў 3 рублі
🔸 Знайшлі целы беларускіх альпіністаў у Кыргызстане
🔸 Скарачаюць спіс культурнай спадчыны. Каго выкідваюць, а на што цяпер даюць грошы
🔸 Школы збіраюць звесткі пра тое, куды паступілі выпускнікі і пагражаюць міліцыя, калі не даваць такія звесткі
🔸 У Грузіі новае здарэнне – пад цягніком загінуў беларус
🔸 Па саляных гарах Салігорску зрабілі велазаезд
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

YouTube
Дзясяткі вайсковых базаў на мяжы Беларусі. Долар вышэй за 3 рублі. Прапаганда Лукашэнкі за лудаманію
Дрон, збіты ў Латвіі, прыляцеў з Беларусі, а Расея будуе каля беларускай мяжы пляцоўкі для запуску беспілотнікаў, здольных даляцець да Варшавы. Раскажам пра гібель беларусаў ва Украіне, Кыргызстане і Грузіі, курс долара вышэй за 3 рублі, збор звестак пра…
✍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🫣 Кадры, якія можна глядзець вечнасць
Такога прыёму дыктатар 6 гадоў таму дакладна не чакаў.

🔥25😈4✍2❤2🤬1
💥 У Малдове ўпаў расейскі дрон
Міністэрства абароны Малдовы паведаміла пра невядомы аб’ект, які заляцеў у паветраную прастору краіны. Пасля гэтага каля вёскі Талмаза зафіксавалі выбух і пажар.
Паводле ЗСУ, гэта быў расейскі дрон «Бандэроль» – гібрыд беспілотніка і ракеты. Ён заляцеў у Малдову падчас расейскай атакі на Адэскую вобласць.

😡17🎉1🤣1
👌 Беларускія выбары ў якіх не сорамна паўдзельнічаць у 2027 годзе
Пасля адбору арнітолагамі і аматарамі прыроды былі вызначаныя 4 кандыдаты. Паказваем іх 👉
🦜 Даведацца больш пра намінантаў і галасаванне можна на старонцы ініцыятывы «Дзікая прырода»

❤10🤣2
А вы за каго?🐤
Anonymous Poll
17%
Вялікі баклан
24%
Чырок-свістунок
6%
Чайка-рыбачка
53%
Залацістая шчурка
❤9
☝️Расейскаму апазіцыянеру прысудзілі тэрмін, як і беларускім палітвязням
Так, на 11 гадоў турэмнага зняволення асуджаны Леў Шлосберг – адзін з кіраўнікоў расейскай апазіцыйнай партыі «Яблоко». Самой жа партыі судовым рашэннем забаранілі ўдзельнічаць у выбарах.
Апазіцыянер выступае супраць вайны з Украінай, як і партыя «Яблоко». Шлосберга звінавацілі даслоўна у «распаўсюдзе загадзя непраўдзівай інфармацыі пра Узброеныя сілы» і ў паўторнай «Дыскрэдытацыі арміі».
На пытанне суддзі, ці зразумелы яму прысуд, Шлосберг адказаў, што спачувае суддзі, бо ёй «з гэтым рашэннем жыць». На пытанне, ці зразумелы яму парадак абскарджання, адказаў: «Бог даруе».
Леў Шлосберг быў арыштаваны яшчэ ў 2025 годзе, а асуджаны сёння – у дзін дзень з забаронай антываеннай партыі «Яблоко» удзельнічаць у выбарах. Расейскую моладзь, якая прыйшла падтрымаць апазіцыйную партыю, масава затрымлівалі каля будынку суду – агулам каля 30 чалавек.
Больш чытайце па спасылцы. 👈

🤬18❤1🤪1
✌️«Доўгае падарожжа дадому» ― выстава ва Украіне ў гонар Палка Каліноўскага
Вайскова-дакументальная фотавыстава адкрылася ў Запарожжы.
Гэта больш за 100 фотаздымкаў беларускіх дабраахвотнікаў, якія абралі найбольш складаны варыянт вярнуцца ў Беларусь -- праз вызваленьне Украіны, паведамляе "WARTA".
Выстава пазначае рэгіёны, якія абаранялі і вызвалялі беларусы. Пабачыць баявую гісторыю беларусаў у фотаздымках магчыма да пачатку верасня. ☝️

❤24🔥2🙏1👌1
💥 #галоўнае за 17 жніўня
✔️ «Флагшток»: у чарнобыльскай зоне пажар, вецер нясе прадукты гарэння ў бок Гомля
✔️ У Берасцейскім раёне поўнасцю высахла возера
✔️ Ваенная акадэмія Беларусі ўпершыню за 16 гадоў набрала дзеўчын-лётчыц
✔️ Збіты на тэрыторыі Латвіі беспілотнік прыляцеў з Беларусі
✔️ Прыпяць у Мазыры моцна абмялела
✔️ У Варшаве напалі на сужэнцаў з Беларусі – збілі і залілі газам
✔️ Целы чатырох беларусаў, загінулых у ДТЗ у Грузіі, даставілі ў Менск
✔️ Медыя: Варшава ў зоне дасяжнасці новых расейскіх дронаў
✔️ У Омскай вобласці Расеі адкрылі музей беларусаў-перасяленцаў у Сібір
✔️ BELPOL выявіў схему паставак падсанкцыйных камплектуючых для вайсковай прамысловасці
✔️ Yandex рэтушуе вайсковыя аб’екты на сваіх мапах
✔️ Без дзейнага запрашэння могуць не ўпусціць у Польшчу? — «Белсат» разабраўся
✔️ Замежныя званкі да чыноўнікаў цяпер перанакіроўваюцца да выпадковых пенсіянераў
✔️ У Беларусі мэтанакіравана пазбаўляюць аховы гістарычныя сядзібы часоў Рэчы Паспалітай
✔️ У Малдове ўпаў расейскі дрон
✔️ Расейскага апазіцыйнага лідара Льва Шлосберга асудзілі на 11 гадоў за антываенную пазіцыю

❤4✍1
☝️Падатковая хоча ведаць усё пра ўсіх
Для гэтага рыхтуе новую версію асабістага кабінету платніка, куды пра чалавека будзе паступаць, практычна, уся інфармацыя, якая цікавіць падатковыя органы.
МПЗ таксама сёлета пашырыла пералік аўтамабіляў павышанай камфортнасці, на якія накладаецца падатак у дзесяціразовым памеры. У выніку іх колькасць вырасла ў шэсць разоў: летась дзесяцікротны падатак плацілі пяцьсот аўтаўладальнікаў, а ўжо сёлета заплацяць тры тысячы.
Кожны, хто спозніцца з выплатай падатку, цяпер атрымае не адміністрацыйную справу, а штраф у памеры 15 % да сумы запазычанасці.
Яшчэ пра новаўводзіны МПЗ сёлета чытайце па спасылцы. 👈

«Нам падатковыя агенты падаюць інфармацыю – да гэтага штогод, з гэтага года штоквартальна – пра сумы даходаў, якія выплачваюць грамадзянам. І ў хуткім часе ў асабістым кабінеце платніка з’явіцца магчымасць азнаёміцца з тымі сумамі даходаў, пра якія, скажам так, у падатковага органа ёсць звесткі», – кажа прадстаўнік Міністэрства падаткаў і збораў.

🤬9