Белсат
18.4K subscribers
66.1K photos
20.9K videos
38 files
52.1K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Менскія партызаны крэатыўна падрыхтаваліся да прыезду Лаўрова.
Паўсюль знакі 😏

Крыніца: чытачы @belsat
💥#main Галоўнае на гэты час:

▪️+4 рабочых далучыліся да агульна нацыянальнай забастоўкі

▪️Суд над журналістам Ігарам Ільяшом адбудзецца а 16:00.

▪️Сёння ўначы ад каронавіруса памёр 21-гадовы студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Арцём Казлоў.

▪️Бізнесмену Аляксандру Васілевічу падоўжылі ўтрыманне пад вартай.
Малады эстэт-рэжысёр, які марыць здымаць, як Таркоўскі, але нічога не ведае пра сваю культуру. Суворы партыйны работнік, які павінен угаварыць Караткевіча напісаць сцэнар пра светлае БССР, сталі цэллю містычнага палявання.

Прысвячаем 90-годддзю вялікага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча чарговую серыю «Лабірынтаў»: «Дзікае паляванне вяртаецца!».

Таксама аўтары Лабірынты Валярына Кустава і Васіль Дранько-Майсюк 26 і 27 лістапада запрашаюць у Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, дзе пройдзе прэм’ера іхнага спектаклю «Наш Караткевіч. 90 хвілін з жыцця творцы».
Сёння берасцейцу Генадзю Шутаву, у якога стрэлілі сілавікі 11 жніўня, магло б споўніцца 45 гадоў.

Берасцейцы прынеслі кветкі і знічы на месца забойства мужчыны. Але ўдзень мемарыял ужо быў разбураны.

Крыніца: @belsat
«Скончыцца ўсё толькі тады, калі народ і здаровы сэнс перамогуць».

86 працаўнікоў Магілёўскага драмтэатру падпісалі зварот за вяртанне звольненага дырэктара Андрэя Новікава, якога звольнілі за тое, што не хацеў караць і звальняць сваіх падначаленых за палітычную пазіцыю.

«Андрэй Новікаў застаўся ў гэтай сітуацыі чалавекам з вялікай літары, ён да канца абараняў сваіх супрацоўнікаў, якіх заўважылі на мітынгах», – кажа актор тэатру Уладзімір Пятровіч.

https://blstv.eu/news/kali-sistema-zmyala-kupalauski-teatr-to-shto-dlya-yae-my-pratsauniki-magilyouskaga-teatru-pra-zvalnenne-kiraunika/
Беларускае прадстаўніцтва кампаніі Mars, якая робіць нашыя любімыя батончыкі, «не зацікаўлена браць удзл у палітычных паўстаннях».

Арганізацыя Цэнтр новых ідэй накіравала зварот да розных міжнародных кампаніяў з просьбаю не размяшчаць рэкламу ў дзяржаўных СМІ.

Вось што адказаў вытворца шакаладных батончыкаў Mars:

«Нам вельмі шкада, што такая сітуацыя склалася. На жаль, як кампанія мы не зацікаўленыя браць удзел у палітычных паўстаннях».

Кампанія «Mars» вядома такімі прадуктамі, як Milky Way, M&M’s, Twix, Skittles, Snickers, Whiskas, Chappy, Pedigree, Uncle Ben’s, Royal Canin.

Крыніца: @newbelarusvision
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тэлеканал СТВ сёння пакажа маштабнае расследаванне з інтрыгуючай назваю «Скокі на касцях».

Стваральнік Рыгор Азаронак абяцае распавесці сапраўды страшную гісторыю, што адбылася пасля смерці Рамана Бандарэнкі.

«Хто мёртваю хваткаю схапіў ягоных сваякоў? Ці ёсць тут спачуванне і спагада?» – пытае супрацоўнік тэлеканалу.

Крыніца: СТВ
Мінздароўя апублікавала новую статыстыку COVID-19 у Беларусі.

🔹За дзень у краіне прырост +1496 выпадкаў; агулам – 128 449 асобаў.
🔹Памерла +7 чалавек, агулам – 1119 чалавек;
🔹Ачуняла за дзень 1617 чалавек, агулам – 107 452 пацыенты.

Крыніца: @minzdravbelarus
❗️Як жывуць «пратэставыя» двары Менску?

Больш за 40 сталічных кварталаў ад мінулага тыдня актыўна патрулююцца сілавікамі. Як правіла, гэта «мяцежныя» раёны, жыхары якіх найбольш актыўна ўдзельнічаюць у пратэстах і ладзяць дваравую актыўнасць.

👉 Як памянялася жыццё жыхароў гэтых кварталаў? Вось яскравыя цытаты:

«У двары кругласуткава стаіць аўтобус і міліцэйскі УАЗік. На самой пляцоўцы ўвесь час знаходзяцца чалавекі чатыры, вакол дамоў ходзяць яшчэ чацвёра ці шасцёра. Некаторыя сілавікі сядзяць у аўтобусе і уазіку».

«Нам умоўна забаранілі збірацца на чаявання. Калі выходзім на двор, падыходзяць патрульныя і кажуць, што ў нас несанкцыянаванае мерапрыемства, нават калі нас шасцёра».

«Тут працуюць супрацоўнікі Маскоўскага РУУС, мы ўжо ўсіх ідэнтыфікавалі. Дзяжураць і патрульныя – парамі ходзяць па дварах. Каля бліжэйшай школы амаль кожны вечар паркуюцца бусы, у якіх сядзяць сілавікі ў Балаклаве. Два дні таму забралі чалавека прама там, яшчэ аднаго суседа затрымалі ў двары».

«Ну не можам мы цяпер стужачкі вешаць, але ў галовах нічога не змянілася. Сцягоў у вокнах і на балконах па-ранейшаму шмат. Што датычыць міліцэйскіх патрулёў, хай ходзяць: улетку па начах п'яныя кампаніі ў двары шумелі, можа, іх будуць уціхамірваць».

Крыніца: TUT.by
Яшчэ аднаго беларускага навукоўца звольнілі за пазіцыю.

Навуковага супрацоўніка інстытуту антрапалогіі НАН Уладзіміра Шыпілу звальняюць з працы.

Раней ён браў удзел у ланцугах салідарнасці і сядзеў на соднях.

Крыніца: @nashaniva
Дэпутатка Менгарсавету просіць адмяніць рашэнне аб «узорным парадку».

Вольга Цесакова піша, што 18 лістапада прайшла пазачарговая сесія Менгарсавету, на якой і прынялі рашэнне «Аб зацвярджэнні комплексу дадатковых мерапрыемстваў».

Удакладненую позву дэпутатам даслалі ўвечары 17 лістапада. Аднак на самай сесіі дэпутатам падалі ў друкаваным выглядзе змененую позву, з унясеннем на разгляд дадатковага праекту рашэння, раней нідзе не фігураваў і ня разгледжанага на пасяджэнні профільнай камісіі.

Менавіта праз гэта яна просіць прызнаць рашэнне несапраўдным.

Крыніца: TUT.by
Хто дзеячаў культуры «падпісаўся» за Лукашэнку?

За Лукашэнку заступіліся:

▪️Руслан Аляхно – спявак. У 2008 годзе прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні, але да фіналу не дабраўся.
▪️Ірына Дарафеева – спявачка. Працуе загадчыцай катэдры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры.
▪️Алена Ланская – спявачка. Удзельнічала ў Еўрабачанні–2013, дзе заняла 16-е месца. Ланская абвінавачвала Святлану Ціханоўскую ў арганізацыі Майдану.
▪️Анатоль Ярмоленка – спявак, народны артыст, аўтар гіту «Слухай бацьку».
▪️Уладзімір Громаў – саліст Вялікага тэатру, народны артыст Беларусі.
▪️Аляксандр Саладуха – спявак. Быў на закрытай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў канцы верасня.
▪️Жанэт – спявачка. Ездзіць зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў менскіх дварах.
▪️Сёстры Груздзевы – спявачкі. Удзельнічалі ў інаўгурацыі Лукашэнкі.

Крыніца: BSCF