Радио_1 ● Белорусское радио
2.46K subscribers
23.7K photos
15K videos
48 files
17.2K links
Первый национальный канал Белорусского радио - новости Беларуси и мира, аналитика и комментарии, радиоблоги и опросы.

Строго достоверно!

Обратная связь @Radio_1_bot

Сайт www.radio1.by

Видео https://www.youtube.com/channel/UCcXPsmOSnIJoUvkGKdiwEAg
Download Telegram
#Пімен_Панчанка #юбіляр

ПІМЕНУ ПАНЧАНКУ – 105!

105 гадоў таму, 23 жніўня 1917 г., нарадзіўся Народны паэт Беларусі Пімен Панчанка.
У сваіх вершах ён заўсёды выступаў як шчыры патрыёт Беларусі, змагар за захаванне міру і прыроднага багацця планеты, за пашырэнне беларускай мовы і выхаванне гуманістычнай, культурнай асобы.
Выдатны паэт, перакладчык, крытык, грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны пакінуў нам багатую творчую спадчыну. Паэтычныя зборнікі “Упэўненасць”, “Дарога вайны”, “Пры святле маланак”, “Снежань”, “Крык сойкі”, “Нью-Ёркскія малюнкі”, “Кніга вандраванняў і любові”, “Дзе начуе жаваранак”, “І вера, і вернасць, і вечнасць” былі адзначаны чытачамі з усяго свету.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры беражліва захоўвае матэрыялы, якія паступілі ў 2000 г. з архіва паэта ад жонкі Зоі Кірылаўны. Сёння фонд складае больш за 800 адзінак захоўвання, сярод якіх асабістыя рэчы, сувеніры з падарожжаў, дакументы, кнігі, рукапісы, лісты і фатаграфіі, звязаныя з жыццём і творчасцю паэта.
👍1