🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
1.37K subscribers
392 photos
30 videos
1 file
63 links
🇧🇾 Обучение белорусскому языку

Сеть телеграм-каналов по обучению иностранным языкам

🌐 Реклама, обратная связь @RD700
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як мяўкаюць беларускія коцікі? 😻

Мяў, няў, княў, курняў, каў, яў!

🔸ЯЎкаюць — пінскія і слуцкія коцікі
🔸КАЎкаюць — коцікі Падзьвіньня і Падняпроўя
🔸НЯЎкаюць — у Лагойску і Загародзьдзі

Нават у суседніх вёсках каціная гаворка можа адрозьнівацца. Гэтак, коцік можа мяўкаць, каўкаць ці няўчыць.

Коцікі выказваюцца па-рознаму ў залежнасьці ад сытуацыі: прыкладам, у большасьці гаворак курняўканьне — гэта асобны каціны гук, лагодны ці жаласны, а яўканьне — зусім ня тое, што мяўканьне ці каўканьне.

Калі коцік задаволены, ён вуркоча, муркае ці вурчыць. У некаторых мясьцінах кажуць, што ён курняўкае ці "курню пяе". На паўночным захадзе, напрыклад, лічаць, што і ўзрушанае мяўканьне можна назваць "курняў“. Каб коцік вуркатаў, трэба яго пакарміць і прыгалубіць. Але варта быць пільнымі, бо вурчаць коцік можа ня толькі ад задавальненьня, але і тады, калі яму страшна ці балюча.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ЗЬДЗЯЦÍНЕЦЬ (ździacinieć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

У паводзінах, разважаньнях зрабіцца падобным да дзіця.

🔸Некаторыя хацелі адмахнуцца ад [гаворкі пра коней], казалі, што Агей ужо зьдзяцінеў на старасьць і сам ня ведае, што пляце. (Крапіва)
🔸— Дальбог, зьдзяцінеў стары, з малым біцца надумаўся! — абураецца нявестка Іваніха. (Васілевіч)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
СЯБРЫНА (siabryna)
(назоўнік, жаночы род)

1. Размоўнае слова: кола, асяродзьдзе сяброў.

🔸Папрыходзілі сваякі і сябрына ўся. (Чорны)

2. Сяброўская бяседа (рас. "застолье), пачастунак. 

🔸Сябрына скончылася позна. І калі разыходзіліся па сваіх хатах, кожны ціснуў мне руку, запрашаў у госьці. (Сачанка)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ЖÁДНЫ (žadny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Ніякі, ніводны.

🔸Бяз жаднай перашкоды партызаны выйшлі на дуброўскае поле. (Шчарбатаў)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Хутка вясна! 😍

ЛЮТЫ (luty)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Другі месяц каляндарнага года.

🔸Гэтаю зімою .. [сьнегу] выпала мала, да самага лютага зямля ляжала амаль зусім голаю. (Васілёнак)

2. Злы, крыважэрны (пра жывёл).

🔸Лютыя камары.
🔸Люты зьвер.

3. Жорсткі, бязьлітасны (пра чалавека, яго стан).

🔸Люты вораг.
🔸Лютая нянавісьць.

3. Пераноснае значэньне: няшчадны, кровапралітны (пра бітву, бой і пад.).

🔸І ў час, калі была трывога,
Адною дружнаю сямьёю
Ішлі ў нялёгкую дарогу
За родны край мы ў люты бой. (Астрэйка)

4. Пераноснае значэньне: які прычыняе нясьцерпныя пакуты; невыказна цяжкі.

🔸Лютая сьмерць.
🔸Люты боль.

5. Які выражае жорсткасьць, злосьць.

🔸Люты позірк.
🔸Люты выгляд.

5. Суровы, дужа строгі.

🔸Люты нораў.

6. Вельмі моцны ў сваім праяўленьні; сіберны (пра зьявы прыроды).

🔸Лютая сьцюжа.
🔸Лютая бура.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ЛАСУНАК (łasunak)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Штосьці вельмі смачнае; улюбёная страва.

🔸️ Грыбы госьці, вядома, хвалілі, дый удаваліся яны такія, што маглі лічыцца ласункам. (Лужанін)

2. Звычайна множны лік (ласункі, -аў): салодкія кандытарскія вырабы і наогул усё смачнае; прысмакі. 

🔸️У парк рэдка хто заглядваў, і мядзьведзям ужо не прыносілі ніякіх ласункаў. (Даніленка)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ВІХУРА (vichura)
(назоўнік, жаночы род)

1. Размоўнае слова: бура, завея, завіруха.

🔸Ня ціхне бура, стогне лес...
На ўсе лады віхура сьвішча!.. (Чарот)
🔸Дарожкі і сьцежкі занесла віхура,
Ня знаць, дзе балота, дзе лог, дзе папар. (Купала)

 2. Паэтычнае слова: імклівы віхравы рух. 

🔸Скрыпач закончыў «Крыжачка».
І ў лягерным прылеску
Шуміць віхура гапака,
Гучыць «Малдаванэску». (Калачынскі)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
🇧🇾🇧🇾 Словарь белорусского :: Пожалуйста и спасибо 🇧🇾🇧🇾

Пожалуйста - Калі ласка
Спасибо! - Дзякуй
Да - Так
Нет - Не
Как вы говорите? - Як ты сказаў?

Говорите медленно - Гавары не так хутка
Повторите, пожалуйста - Паўтары, калі ласка
Снова - Зноў
Слово за слово - Слова за словам
Медленно - Павольна

Что вы сказали? - Што ты сказаў?
Я не понимаю - Не разумею
Вы понимаете? - Ты разумееш?
Что это значит? - Што гэта значыць?
Я не знаю - Я не ведаю

Вы говорите по-английски? - Ты гаворыш па-англійску?
Да, немного - Так, крыху
ПÍЛЬНЫ (pilny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.

🔸Толькі сыдзе сьнег — і да позьняе восені не было часу займацца падрыхтоўкаю: хапала іншае, больш пільнае работы! (С. Александровіч)
🔸Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім бязь пільнае патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч)

2. Старанны, руплівы, дбайны.

🔸— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі)

3. Уважлівы, неаслабны.

🔸Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка)

3. Зоркі, чуйны, праніклівы.

🔸Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Прыгожае, праўда? 😍

ЛЮСТРАВÁЦЬ (lustravać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Блішчаць, адсьвечваць, як люстра.

🔸Люструе гладзь возера.

2. Адлюстроўваць.

🔸Страха ўжо даўнавата пасьпела замшэць і грузна апускалася над вокнамі, якія люстравалі ў сабе тыя медныя блікі, што доўгаю палосаю застылі далёка над цёмнымі палямі. (Пестрак)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск