🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
1.32K subscribers
385 photos
30 videos
1 file
63 links
🇧🇾 Обучение белорусскому языку

Сеть телеграм-каналов по обучению иностранным языкам

🌐 Реклама, обратная связь @RD700
Download Telegram
Добрага восеньскага дня, сябры 💛

СПРЭС (spres)
(прыслоўе)

Поўнасьцю, цалкам; зусім. Скрозь, усюды.

🔸Аднекуль навалакліся хмары — спрэс зацягнулі неба. (Сабаленка)
🔸За ноч наваліла столькі сьнегу, што нідзе не было ні сьцежкі, ні дарогі, спрэс цалік. (Чарнышэвіч)
🔸[Колас:] — Я думаю пра Аляксандра Грына. Яго летуценьнікі.. — гэта ўжо нешта спрэс новае. (Лужанін)
🔸Карані спрэс павыпіналіся зь зямлі цэлымі вузламі. (Сачанка)
🔸Рудымі жалудамі была засыпана спрэс уся зямля. (Чорны)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ШАЎЛЮЖКА (šaŭlužka)
(назоўнік, жаночы род)

Стары конь.

🔸Дрогкія, убогія калёсікі, калматая, слабасільная шаўлюжка і пануры, бедны вілянчук-фурманшчык не весялілі вока. (Гарэцкі)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Прыгожая і такая імклівая восень 🤎

КАСТРЫ́ЧНІК (kastryčnik)
(назоўнік мужчынскі род)

Дзясяты месяц каляндарнага года.

🔸Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убраньні кланяліся цягніку. (Шамякін)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск