ДЖГАЦЬ (džgać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Калоць, раніць джалам (пра насякомых); кусаць (пра зьмей).
🔸Толькі зрэдку чулася, як, ляскаючы зубамі, .. [сабака] лавіў мух, што дакучліва джгалі яго калматае цела. (Стаховіч)
2. Апякаць (пра крапіву, мароз).
3. Хутка ісьці, бегчы; імчацца.
🔸Схапіўшы грошы, .. [Мацьвей] на адной назе джгаў у канец сяла.., купляў кварту гарэлкі і цераз тую ж хвіліну ставіў хлопцам на стол. (Лобан)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск

РУНÉЦЬ (runieć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Узыходзячы, зелянець (звычайна пра азімыя пасевы).
🔸Лес зрэдку разрываўся невялічкімі палянкамі, на некаторых рунела жыта. (Колас)
2. Вылучацца сваім зялёным колерам.
🔸Над шэраю страхою рунела сасна. (Вялюгін)

ПАПЯРÓЎКА (papiaroŭka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Сорт летняе яблыні, на якой растуць белыя або жоўтыя кісла-салодкія яблыкі.
2. Плод гэтае яблыні.
🔸За хатамі сьпеюць улетку антонаўкі, папяроўкі і слуцкія бэры. (Чорны)

КІРÓЎЦА (kiroŭca)
(назоўнік, мужчынскі род)
Той, хто кіруе самаходнаю машынаю (аўтамабілем, катэрам і пад.).
🔸Кіроўца наставіў прымач на ўпадабаную хвалю.

ПУСТЭЛЬНІК (pustelnik)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Чалавек, які з рэлігійных меркаваньняў адмовіўся ад зносінаў зь людзьмі і пасяліўся ў бязьлюдным месцы.
🔸Манах-пустэльнік.
2. Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязьлюдным месцы.
🔸— А, во дзе ты, пустэльнік! — радасна сказала Марына Кудлачу, які маляваў за сталом. (Алешка)

ЯСІК (jasik)
(назоўнік, мужчынскі род)
Маленькая падушка.
🔸Тата бухае сяньнік на ложак, мама засьцілае прасьціною, зьверху новаю посьцілкаю, кладзе горачкай падушкі і на самы верх — маленечкі ясік, вышыты валошкамі. (Каліна)
🔸У спальні стаялі два нікеляваныя ложкі, засланыя квяцістымі капамі, на іх — пышныя падушкі з маленькаю наверсе — ясікам. (Пальчэўскі)

Forwarded from 🇩🇪 Немецкий язык deutsche Sprache @nemanx
🇰🇷 КОНКУРС на три самоучителя немецкого языка 🔥
Для подписчиков канала @nemanx
ㅤ Условия:
✅Подписка на канал: @nemanx
✅Просто поставь реакцию и нажми участвовать!
‼️Итоги 20.08‼️
Участников: 218
Призовых мест: 3
Дата розыгрыша: 12:00, 20.08.2024 MSK (23 часа)

УСЛÓН (usłon)
(назоўнік, мужчынскі род)
Пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце.
🔸Табурэтак на ўсіх не хапае і прыходзіцца ўнесьці зь сяней доўгі ўслон. (Навуменка)
🔸Малым прысьніўся дзіўны сон,
Што нехта, у шынялі паходным,
Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон
І стаў пытаць пра ўсё лагодна. (Танк)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
(назоўнік, мужчынскі род)
Пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце.
🔸Табурэтак на ўсіх не хапае і прыходзіцца ўнесьці зь сяней доўгі ўслон. (Навуменка)
🔸Малым прысьніўся дзіўны сон,
Што нехта, у шынялі паходным,
Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон
І стаў пытаць пра ўсё лагодна. (Танк)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ДРАБÍНЫ / ЛÉСКІ (drabiny / leski)
(назоўнік)
Драўляная прыстаўная лесьвіца.
🔸️Хлопцы залазілі на вышкі па высокіх драбінах праз закотнае акенца. (Якімовіч)
🔸️Вялічка ўбег у сенцы двухпавярховага мураванага дома, убачыў вузенькія прыстаўныя лескі і узьлез на гару. (Чорны)

ЗАСЬПÉЦЬ (zaśpieć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
1. Прыбыўшы, пасьпець убачыць, знайсьці каго-, што-н. на месцы.
🔸Як я ні сьпяшаўся, цёткі Агапы на вуліцы ўжо не засьпеў. (Сачанка)
2. Застаць, захапіць дзе-н., у якім-н. стане, за якім-н. заняткам.
🔸Алесь і Маеўскі сустрэліся позіркамі і апусьцілі вочы, нібы кожны засьпеў другога ў не зусім належным месцы, але цудоўна разумее, чаму ён тут. (Караткевіч)

АБÓРА (abora)
(назоўнік, жаночы род)
1. Вераўчаны або раменны шнур пры лапцях для прывязаньня іх да нагі.
🔸У пакоі селянін азірнуўся на бакі і, развязаўшы аборы з лапця, дастаў з-пад анучы лісток паперы. (Мурашка)
2. Вялікае памяшканьне для жывёлы; кароўнік.
🔸У сьвінарніках пішчаць парасяты, рыкае цельная карова, дзесьці ў аборы... (Чорны)