This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Коратка пра стварэнне БНР з заклікам да ўдзелу ў Дні Волі на Кастрычніцкай плошчы. Пачатах 2000.
Крыніца: partyzanfilm
Крыніца: partyzanfilm
👍12❤7🔥4
Абвешчаная 25 сакавіка 1918 года БНР прымусіла Леніна стварыць БССР (ССРБ). Паўплывалі на гэта беларускія камуністы Жылуновіч і Чарвякоў. Але ў чым БНР і БССР падобныя? І чаму Беларусь павінна адзначаць Дзень Волі. Вядучы праграмы "Усы Скарыны" Цімафей Акудовіч тлумачыць у новым выпуску "Вусоў Скарыны", які прысвечаны Дню Волі.
YouTube
Як БНР прымусіла Леніна стварыць БССР. Чаму Дзень Волі 25 сакавіка – свята / Вусы Скарыны
Абвешчаная 25 сакавіка 1918 года БНР прымусіла Леніна стварыць БССР (ССРБ). Паўплывалі на гэта беларускія камуністы Жылуновіч і Чарвякоў. Але ў чым БНР і БССР падобныя? І чаму Беларусь павінна адзначаць Дзень Волі. Гісторыя ад "Вусы Скарыны"
Вядоўца праграмы…
Вядоўца праграмы…
❤14👍11🥰1💯1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤30🔥8👍3
ЯК АДЗНАЧАЛІ ЎГОДКІ АБВЯШЧЭННЯ БНР
Першую гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі ў 1919 годзе ў Гродне.
Другая гадавіна прыпала на перыяд польскай акупацыі. У Менску ў будынках беларускіх арганізацый прайшлі культурныя мерапрыемствы, вучні беларускіх школ і прытулкаў наведалі каталіцкія і праваслаўныя набажэнствы. У Юбілейным доме ў Менску адбыўся ўрачысты сход Нацыянальнага камітэта.
З 1921 года цэнтрам святкавання Дня Незалежнасці стала Вільня, якая знаходзілася ў падуладнай Польшчы Заходняй Беларусі. Арганізацыяй святкавання займаўся Беларускі нацыянальны камітэт.
29 сакавіка 1921 года ў віленскім Браніфратэрскім касцёле Адам Станкевіч правёў урачыстую імшу, якую завяршыў казаннем на беларускай мове. Гэтая імша стала трывалай традыцыяй святкавання 25 сакавіка ў Вільні.
Апошняе агульнае святкаванне віленскіх беларусаў прайшло ў 1925 годзе. У святкаваннях заўсёды актыўна ўдзельнічалі вучні Віленскай беларускай гімназіі і беларускія студэнты ўніверсітэта Стэфана Баторыя.
У сярэдзіне 1930-х геаграфія святкаванняў выйшла за межы Вільні. Святкаванні праходзілі ў Ашмянах, Жодзішках, Смаргоні, вёсцы Шутавічы і іншых мясцінах.
Падчас Другой сусветнай вайны, у перыяд нямецкай акупацыі, традыцыя святкавання 25 сакавіка захавалася. У 1944 годзе ўрачыстасці прайшлі па ўсёй Беларусі, а таксама адбылася ўрачыстая прысяга жаўнераў Беларускай краёвай абароны.
Пасля вайны, у эміграцыі беларускія асяродкі ў ЗША і іншых краінах працягнулі традыцыю святкавання Дня Незалежнасці. У некаторых гарадах з актыўнай беларускай дыяспарай 25 сакавіка на адміністрацыйных будынках вывешваліся бела-чырвона-белыя сцягі.
Публічныя святкаванні ў Беларусі аднавіліся ў 1989 годзе.
Крыніца Вікіпедыя

❤15👍4💯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
24 сакавіка 1996 на заклік БНФ некалькі дзясяткаў тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Менску, каб адзначыць Дзень Волі і выказаць пратэст супраць беларуска-расейскай інтэграцыі. Перад опэрным тэатрам адбыўся мітынг. Пасля ўдзельнікі акцыі пайшлі да будынку тэлецэнтру на вуліцы Камуністычнай, дзе супраць іх сілавікі ўжылі спэцсродкі.
Нарэзкі з рэпартажаў расейскіх СМІ.
Крыніца: Радыё Свабода
Нарэзкі з рэпартажаў расейскіх СМІ.
Крыніца: Радыё Свабода
🔥19❤5👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзень Волі. 1997 год
Тады яшчэ незалежны тэлеканал НТВ аб'ектыўна асвятляў падзеі ў Менску. Канал паведамляў, што Лукашэнка спрабуе стварыць новы вобраз і фарбуе сівізну ў радыкальны колер "лясны арэх" (5:43).
Крыніца

🔥8👍5😢2❤1
Forwarded from Мая Краіна Беларусь
Ужо ў незалежны час і да прыходу дыктатуры, у 1993 годзе да 75-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі, Дзень Волі святкаваўся на вышэйшым чым заўсёды ўзроўні. На ўрачыстасці ў філармоніі прысутнічаў фактычны кіраўнік РБ старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч і старшыня Рады БНР Язэп Сажыч.
Гэта было сімвалічнае аб'яднанне выдатных беларусаў у Беларусі і беларусаў замежжа, а таксама крок, якога мэтай была перадача пераемнасці РБ ад БНР. У Дні Волі ўдзел узялі такія выдатныя беларусы як Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч, Лявон Баршчэўскі, Радзім Гарэцкі і іншыя.
Нягледзячы на супраціў прадстаўнікі старой савецкай камуністычнай наменклатуры, свята і так адбылося. Акрамя таго ў цэнтры Менску прайшло буйнае шэсце, пад барабаны і з нацыянальнымі сімваламі, а па ўсёй краіне ладзіліся ўрачыстыя мерапрыемствы.
Відавочна, што ў вольнай Беларусі, нацыянальнае свята 25 сакавіка стане дзяржаўным і будзе адзначацца на вышэйшым узроўні.

❤26
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзень Волі 25 сакавіка 2006 г.
Напярэдадні сілавікі разграмілі намётавае мястэчка на Кастрычніцкай плошчы (плошчы Каліноўскага), дзе адбываўся пратэст супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў.
Паводле афіцыйных дадзеных, было арыштавана больш за 500 удзельнікаў мястэчка. Затрыманых кінулі ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна, дзе над імі пачаліся суды.
25 сакавіка некалькі тысяч чалавек спрабавалі прайсці на Кастрычніцкую плошчу, каб правесці новую акцыю пратэсту. Аднак міліцыянты адціснулі іх. Апазіцыя правяла мітынг у парку Янкі Купалы, дзе выступілі экс-кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін.
Напрыканцы мітынгу Казулін заклікаў прысутных працягнуць акцыю каля спецпрыёмніка-размеркавальніка на вуліцы Акрэсціна. Пачалося шэсце. На праспекце Дзяржынскага, паміж тэатрам Музкамедыі і Маскоўскім райвыканкамам пратэстоўцы сутыкнуліся з АМАПам.
Афіцыйная прапаганда сцвярджала, што нібыта п’яныя маладзёны нападалі на міліцыянтаў.
Паводле афіцыйных дадзеных, было затрымана 56 чалавек, а паводле праваабаронцаў — каля 100. Суды выносілі рашэнні — ад 10 да 15 сутак (сёння немагчыма ў'явіць такія траваядныя тэрміны). Многія дэманстранты былі жорстка збітыя сілавікамі.
Быў затрыманы і збіты Аляксандр Казулін, сябры яго каманды і журналісты. Па дарозе ў жодзінскае СІЗА Казуліна катавалі. За заклікі да пратэстаў яго асудзілі на 5,5 годоў зняволення.
З-за жорсткага падаўлення акцый пратэсту ЗША і Еўразвяз увялі санкцыі супраць лукашэнкаўскага рэжыму. Ужо ў 2008 годзе Луакшэнка пагадзіўся памілаваць Казуліна.
Крыніца відэа

💔9🔥2😢2
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
З 70-мі ўгодкамі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі беларусаў віншаваў... Рональд Рэйган. Гэты ліст ён падпісаў у 1988 годзе.
"Саветы працягваюць пераследваць тых, хто выступае ў абарону сваёй рэлігіі, мовы, культуры і дадзеных Богам правоў чалавека", а "народ Беларусі хоча жыць у свабодзе і незалежнасці", адзначаў 40-вы прэзідэнт ЗША амаль 40 гадоў таму.
Дакумент з канала @historyja

👍27❤4😁2👌2
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Рэстараны, офісы і канцэртную залу мінскія ўлады плануюць размясціць у сумнавядомай "Валадарцы", дзе шмат гадоў знаходзіўся следчы ізалятар №1. Цяпер у СІЗА — новы будынак, за горадам. А Пішчалаўскі замак у самым цэнтры Мінска чакае "джэнтрыфікацыя".
Што будзе: https://euroradio.fm/shto-zrobyac-u-pishchalauskim-zamku-raskazali-u-minskay-spadchyne
З Беларусі — без VPN

🤬10🤡2🤔1🤮1
Forwarded from Historyja
27 сакавіка (або 26 красавіка) 1891 года нарадзіўся Клаўдзі Дуж-Душэўскі – беларускі дзеяч, дыпламат БНР, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі, архітэктар. Менавіта ён лічыцца аўтарам беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга.
Продкі Дуж-Душэўскага ўдзельнічалі ў вызвольных паўстаннях (1831 і 1863 гг.). Клаўдзі далучыўся да беларускага руху яшчэ да Першай сусветнай вайны і дзейнасць працягваў у міжваенны час. Падчас Другой сусветнай быў зняволены першымі саветамі, а пазней нацыстамі. Ужо пасля вайны яго зняволілі другія саветы, "асудзіўшыя" беларускага дзеяча за "беларускі нацыяналізм".

❤24👍4
Forwarded from Беларускі дыскусійны клуб
95 ГАДОЎ З ПАЧАТКУ МАСАВАЙ ВЫСЫЛКІ КУЛАКОЎ
📆 27 сакавіка (чацвер)
⏰18.30
📍Варшаўскій універсітэт (ul. Dobra 55, заля 2.166 - II паверх).
1929 год Сталін абвесціў "годам вялікага пералому на ўсіх франтах сацыялістычнага будаўніцтва". Кіраўніцтва краіны саветаў узяло курс на фарсіраваную індустрыялізацыю і прымусовую калектывізацыю. Сяляне, якія па-ранейшаму моцна трымаліся за зямлю і ўласную гаспадарку і не хацелі ісці ў калгасы, сталі для савецкай улады галоўным воргам. Ім і пачалі ламаць храбет.
У сакавіку 1930 года саветы ажыццявілі першую высылку кулакоў з Беларусі ў аддаленыя куткі Расеі. Першую, але не апошнюю.
Аб тым, як адбываліся высылкі кулакоў ў 1930 годзе і пазней, ці былі высылкі раней, як складваўся лёс сасланых асабліва падчас Вялікага тэрору 1937-38 гадоў, аб гэтым пойдзе размова на нашай сустрэчы.

😢12🔥4
«Любімец публікі клоўн Шурык». Гэтая культавая сатырычная газета з 90-х высмейвала і ўладу, і апазіцыю — "Люстэрка" расказвае яе гісторыю.
🔥18👏4😁3👍2
25 сакавіка суд Ленінскага раёна г. Брэста прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-канал Беларускага інстытута публічнай гісторыі
Калі вы ў Беларусі ці для вас гэта небяспечна, раім адпісацца ад нашага канала. Беражыце сябе!!!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡17🤬11🍾7❤1😐1
Альбо крыжык здыміце, альбо выконвайце сваю Канстытуцыю!
25 сакавіка — у даволі сімвалічны дзень, Дзень Волі — суд Ленінскага раёна г. Брэста прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-канал Беларускага інстытута публічнай гісторыі. Магчыма, гэта павышэнне статусу нашага канала ў вачах лукашэнкаўскага рэжыму, бо яшчэ 28 лістапада 2024 года суд Партызанскага раёна Менска ўжо ўключыў наш канал у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У гэты ж дзень, 25 сакавіка, адбылася так званая інаўгурацыя, калі адзін перастарэлы персанаж у сёмы раз сінімі пальцамі ўчапіўся ў прэзідэнцкі фатэль. Нагадаем, што гэты ж персанаж выконвае функцыі старшыні Усебеларускага народнага сходу (ВНС). Быў такі савецкі анекдот: что такое КПСС? — набор глухих согласных.
Таксама нагадаем лозунг савецкіх дысідэнтаў 1960-70-х гадоў: "Выконвайце сваю Канстытуцыю!". Ён меўся нагадаць пра дэкаратыўнасць і бессэнсоўнасць гарантый Асноўнага закона СССР. Гэты заклік актуальны і ў сённяшняй Беларусі. Адрасуем яго тым самым судам, пракуратуры і прочым сілавікам.
Пачытаем некаторыя палажэнні шматкроць перапісанай Канстытуцыі. Так, у артыкуле 86 запісана: "Прэзідэнт не можа займаць іншыя пасады, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй". Пра "іншае" ў Канстытуцыі больш ні слова.
Тым самым "глухим согласным" прысвечаны асобны раздзел Канстытуцыі і нават цэлы Закон № 248-З ад 7 лютага 2023 г. У артыкуле 31 закона запісана: "Старшыня Усебеларускага народнага сходу ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, калі іншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь". Іншае зноў жа не ўстаноўлена Канстытуцыяй.
З законаў вынікае, што прэзідэнт і старшыня УНС — два розныя чалавекі. Але не ў нашым выпадку. Асабліва смешна гучыць палажэнне таго ж 31-га артыкула: "Старшыня УНС прадстаўляе Усебеларускі народны сход ва ўзаемаадносінах з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь". Не дай бог ім пасварыцца між сабой!
Перафразуючы стары анекдот, хочацца сказаць: "Баценька, вы альбо кыжык здыміце, альбо выконвайце сваю Канстытуцыю!"

👍19👏5🥴3❤1🔥1🤬1