ШТО ТАКОЕ "БЕЛАРУСКІ КАТЫНСКІ СПІС"
22 сакавіка 1940 года народны камісар НКВД СССР Лаўрэнцій Берыя падпісаў загад № 00350 «Аб разгрузцы турмаў НКВД УССР і БССР». Дакумент загадваў перавезці ў Менскую турму з турмаў заходніх абласцей БССР 3 тысячы зняволеных.
У тым ліку:
з Брэсцкай турмы — 1500 чалавек,
з Вілейскай — 550,
з Пінскай — 500,
з Баранавіцкай — 150.
Гэта былі грамадзяне Польшчы — абшарнікі, былыя землеўладальнікі, фабрыканты, польскія афіцэры, службоўцы і перабежчыкі, арыштаваныя НКВД пасля так званага вызвольнага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года. Аперацыю неабходна было завяршыць цягам 10 дзён.
Яшчэ 5 сакавіка 1940 года Палітбюро ЦК ВКП(б) пастанавіла разгледзець справы "без выкліку арыштаваных і без прад’яўлення абвінавачання, пастаноў аб заканчэнні следства і абвінаваўчага заключэння" і асудзіць іх да расстрэлу.
Пра далейшы лёс польскіх грамадзянаў сведчыць сакрэтная запіска старшыні КДБ СССР Аляксандра Шэлепіна да Мікіты Хрушчова ад 3 сакавіка 1959 года. З яе вынікала, што ў КДБ СССР захоўваліся ўліковыя і іншыя матэрыялы "аб расстраляных у 1940 годзе палонных і інтэрнаваных афіцэрах, жандарах, паліцаях, асадніках, памешчыках і іншых прадстаўніках былой буржуазнай Польшчы".
Усяго па рашэннях Асобай тройкі НКВД СССР было расстраляна 21 857 чалавек, у тым ліку:
у Катынскім лесе (Смаленская вобласць) — 4421 чалавек,
у Старабельскім лагеры пад Харкавам — 3820,
у Асташкаўскім лагеры (каля Калініна, цяпер Цвер) — 6311,
у іншых лагерах і турмах Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі — 7305 чалавек.
Шэлепін прапаноўваў знішчыць справы, бо яны "не ўяўляюць ні аператыўнай, ні гістарычнай каштоўнасці", а "любы непрадбачаны выпадак можа прывесці да раскрыцця аперацыі з усімі непажаданымі для нашай дзяржавы наступствамі".
Кіраўнік КДБ таксама падкрэсліваў, што "адносна расстраляных у Катынскім лесе існуе афіцыйная версія, пацверджаная следствам, праведзеным па ініцыятыве савецкіх уладаў у 1944 годзе Камісіяй пад назвай: «Асобая камісія па ўстанаўленні і расследаванні расстрэлу нямецка-фашысцкімі захопнікамі польскіх афіцэраў у Катынскім лесе».
Савецкія ўлады да пачатку 1990-х гадоў адмаўлялі сваю датычнасць да гэтай злачыннай акцыі, вядомай як Катынскі расстрэл. Толькі пасля развалу СССР Расея прызнала віну і пачала перадаваць Польшчы "катынскія" дакументы, у тым ліку спісы расстраляных. Аднак зараз Расея вяртаецца да савецкіх наратываў.
У 1994 годзе Служба бяспекі Украіны выявіла і перадала Польшчы так званы «Украінскі катынскі спіс» — дакумент з імёнамі 3435 расстраляных НКВД на тэрыторыі УССР польскіх грамадзян.
Большасць польскіх і беларускіх даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій мяркуюць, што павінен існаваць аналагічны «Беларускі катынскі спіс» з імёнамі каля 4 тысяч польскіх грамадзян, расстраляных у БССР. Саветы маглі забіваць іх у Курапатах або ў іншых месцах пад Менскам.
Беларускія ўлады ўпарта адмаўляюць існаванне такога спісу. Да гэтага часу знайсці яго ў архівах не ўдалося. Аднак даследчыкі і гісторыкі стварылі праект спісу. У яго ўвайшлі імёны польскіх грамадзян, узятых у палон на тэрыторыі Беластоцкага, Наваградскага, Віленскага і Палескага ваяводстваў. Лёсы гэтых людзей невядомы.
На здымках: 1. Дакладная А.Шалэпіна Хрушчову; 2. Ікона Маці Божая Катынская; 3. Кадр з фільма Пятра Шкапяка «Катынь – апошні сведка»

Forwarded from Наша Ніва
Навукоўцы змаглі вызначыць магчымых сваячак Ефрасінні Полацкай дзякуючы генетычнаму аналізу
На падставе даследавання парэшткаў, выяўленых на тэрыторыі Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку, вызначаныя жанчыны, якія, з высокай доляй імавернасці, былі блізкімі сваячкамі беларускай святой.
https://nashaniva.com/364268
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364268

У Заслаўі знеслі да Дажынак карчму і краму, якія раней лічыліся помнікамі архітэктуры
Гістарычныя будынкі пазбавілі статусу, калі рыхтаваліся да Дня беларускага пісьменства.
https://nashaniva.com/364311
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364311

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
💬 Юры Грыбоўскі: БНР — першая беларуская нацыянальная дзяржава
Гісторык з’ясніў, чаму не ўдалося захаваць Беларускую Народную Рэспубліку.
https://racyja.com/by/hramadstva/jury-hrybouski-bnr-persaja-belaruskaja-nacyjanalnaja-dzjarzava/

Forwarded from Historyja
24 сакавіка 1794 года пачалося паўстане Касцюшкі. Узброенае выступленне было накіраванае супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі ды за аднаўленне Рэчы Паспалітай.
БНР: ПЕРАМОГА І КАТАСТРОФА 1918 ГОДА
Беларускі шлях да ўласнай дзяржаўнасці быў няпросты. Пра спробу яе рэалізацыі ва ўмовах Першай сусветнай вайны, а таксама пра месца БНР у нашай гісторыі распавядае Алесь Смалянчук — доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута Славістыкі ПАН.

YouTube
Кава з гісторыкам: Алесь Смалянчук
Тамара Эйдэльман: "Абагульняючых прац па гісторыі Беларусі вельмі мала. Гэта засмучае".
Расейская гісторык і аўтарка аднаго з самых папулярных гістарычных YouTube-каналаў падзялілася ўражаннямі пра рэакцыю гледачоў на свае відэа пра гісторыю Беларусі. Таксама Тамара Эйдэльман паразважала, чаму яе відэа пра гісторыю нашай краіны набіраюць сотні тысяч праглядаў, распавяла, што ведаюць расейцы пра Беларусь, у чым розніца паміж беларусамі і расейцамі, і чаму Пуцін так заклапочаны гісторыяй.

Тамара ЭЙДЕЛЬМАН. История Беларуси: правда про ВКЛ, отличие беларусов от русских, Путин, Калиновский
💥СБОР в поддержку шоу "Обычное утро" – https://buymeacoffee.com/obychnoe_utro
Как поддержать "Обычное утро" в криптовалюте:
BTC: bc1q0nlz7jyfhz2razz0qg2pz99guvtazmvflurwl5
USDT (ERC20): 0x1762f3e3c846B21DC4F87D583A87191e6446f5Cc
USDT (TRC20): TWEa5WD…

Forwarded from Беларускі дыскусійны клуб
95 ГАДОЎ З ПАЧАТКУ МАСАВАЙ ВЫСЫЛКІ КУЛАКОЎ
📆 27 сакавіка (чацвер)
⏰18.30
📍Варшаўскій універсітэт (ul. Dobra 55, заля 2.166 - II паверх).
1929 год Сталін абвесціў "годам вялікага пералому на ўсіх франтах сацыялістычнага будаўніцтва". Кіраўніцтва краіны саветаў узяло курс на фарсіраваную індустрыялізацыю і прымусовую калектывізацыю. Сяляне, якія па-ранейшаму моцна трымаліся за зямлю і ўласную гаспадарку і не хацелі ісці ў калгасы, сталі для савецкай улады галоўным воргам. Ім і пачалі ламаць зрабет.
У сакавіку 1930 года саветы ажыццявілі першую высылку кулакоў з Беларусі ў аддаленыя куткі Расеі. Першую, але не апошнюю.
Аб тым, як адбываліся высылкі кулакоў ў 1930 годзе і пазней, ці былі высылкі раней, як складваўся лёс сасланых асабліва падчас Вялікага тэрору 1937-38 гадоў, аб гэтым пойдзе размова на нашай сустрэчы.

Откопаем Брежнева, будем жить по-прежнему.
Леанід Брэжнеў кіраваў "великим и могучим" Савецкім Саюзам цягам 18 гадоў. Сваю пасаду ён пакінуў у сувязі са смерцю. У апошнія гады "дарагі Леанід Ільіч" пераўтварыўся ў старога маразмаціка і аб'ект для шматлікіх анекдотаў. Ён кепска прамаўляў, быў абвешаны ўзнагародамі і запомніўся многім сваімі "брацкімі" пацалункамі з кіраўнікамі краін савецкага блоку.
На здымках Брэжнеў цалуецца з кіраўніком Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі Эрыхам Ханакерам і з кіраўніком Польскай Народнай Рэспублікі Эдвардам Геракам.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Коратка пра стварэнне БНР з заклікам да ўдзелу ў Дні Волі на Кастрычніцкай плошчы. Пачатах 2000.
Крыніца: partyzanfilm
Крыніца: partyzanfilm