Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.32K photos
95 videos
2 files
780 links
Download Telegram
Forwarded from Historyja
19 сакавіка 2006 года пасля правядзення сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, беларусы выйшлі на пратэст. Пачалася серыя мітынгаў, вядомая як Плошча.
💔13👍3❤‍🔥21
БНР: ПЕРАМОГА І КАТАСТРОФА 1918 ГОДА

📆 22 сакавіка 
13:00 (мясцовы час) 
📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa) 

Напярэдадні Дня Волі ў межах праекту "Кава з гісторыкам" паразмаўляем аб падзеях, якія сталі важным этапам на шляху да беларускай дзяржаўнасці. 

Мы пагаворым пра беларускі шлях да ідэі дзяржаўнасці, спробу яе рэалізацыі ва ўмовах Першай сусветнай вайны, а таксама пра месца БНР у нашай гісторыі.

Выступоўца Алесь Смалянчук — доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута Славістыкі ПАН.

Сардэчна запрашаем.

Пры падтрымцы Музея Вольнай Беларусі і Беларускага Інстытута публічнай гісторыі
🔥11👍62
Ужо сёння ў Варшаве!!!

АНТЫСАВЕЦКІ ЎЗБРОЕНЫ СУПРАЦІЎ У БЕЛАРУСІ Ў 1920-я-1930-я ГАДЫ

📆 20 сакавіка (чацвер)

18.30

📍Варшаўскій універсітэт (ul. Dobra 55, заля 2.166 - II паверх).

Усталяванне савецкай улады ў Беларусі не адбывалася мірным шляхам. Значная частка мясцовага насельніцтва ніколі не пагадзілася з бальшавіцкай дыктатурай і аказала ёй чынны супраціў. Гэта знайшло сваё пацвярджэнне ў арганізаванай партызанскай барацьбе.

На сустрэчы даследчыкі распавядуць пра найбольш яскравыя праявы антысавецкага ўзброенага супраціву, яго прычыны і лёс удзельнікаў паўстанцкага руху.

Арганізатары:
Беларускі Інстытут публічнай гісторыі
Інстытут міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы
Польска-брытанская група даследаванняў культурнай спадчыны Беларусі
15🔥6
💬 Андрэй Казакевіч: У выгнанні гісторыкі мусяць інтэгравацца ў акадэмічнае асяроддзе

Доктар палітычных навук разважае пра цяжкасці беларускіх навукоўцаў у эміграцыі.

https://racyja.com/by/kultura/andrej-kazakevic-u-vyhnanni-historyki-musjac-intehravacca-u-akademicnae-asjaroddze/
10🔥5👍2😁2🤔1
НЯСКОРАНАЯ ГРАМАДЗЯНКА БНР

📅21 сакавіка (пятніца)

🕰18.00

📍5 května 5. května 851/70, 140 00 Praha 4-Nusle

Прэзэнтацыя кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш "Птушкі бяз гнёздаў".

Удзел бяруць выдавец, кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк і аўтар прадмовы пісьменнік Уладзімір Арлоў, які добра ведаў аўтарку.

Самы вялікі раздзел кнігі прысьвечаны праскаму пэрыяду жыцьця Л. Геніюш.

Кніга мае камэнтары і дзясяткі фотаздымкаў, частка якіх (найперш праскіх) друкуецца ўпершыню.

На сустрэчы таксама можна будзе набыць навінкі беларускай літаратуры, выдадзеныя ў апошні час незалежнымі выдавецтвамі, у тым ліку нецэнзураваныя аповесьці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” і “Ліквідацыя”.

Падрабязней тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16👍5
Forwarded from Спадчына
У Ізабеліне падчас прац каля сінагогі XVIII стагоддзя, меркавана, выявілі манеты «барацінкі» часоў ВКЛ.

Барацінка — пашыраная сярод нумізматаў назва медных шэлегаў Польскага Каралеўства і ВКЛ 1659–1666 гадоў, якія чаканіліся па ініцыятыве трымальніка манетных двароў Ціта Лівія Бараціні. На беларускіх землях іх выпускалі, у тым ліку, на Брэсцкім манетным двары.

«Пакуль надвор’е не спрыяе кладачным працам — робім планіроўку пляцоўкі.
Паралельна знаходзім і грошы на працяг працы», — напісалі супрацоўнікі каманды-рэстаўратараў «Маёнтак Падароск», якія займаюцца будынкам сінагогі ў Ізабеліне.

#Ізабелін #сінагогі
14👍4
Пра што сведчаць нацельныя крыжы ХІ-ХІІ стст. з тэрыторыі Глыбоцкага раёна

Пра гэта піша М.А. Нікіфаровіч, супрацоўнік Віцебскага дзяржуніверсітэта імя Машэрава. Летась ён перадаў у Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей пяць шарыкаканцовых нацельных крыжоў XI–XII стст. (на здымку), якія атрымаў ад прыватных асоб разам з падрабязнай інфармацыяй аб месцах іх знаходжання. Усе крыжы былі знойдзеныя ў перыяд з 2018 па 2022 год на тэрыторыі Глыбоцкага раёна. Пра што яны сведчаць?

Каштоўнасць крыжоў у тым, што гэта адзін з самых ранніх хрысціянскіх атрыбутаў, якія археалагічна фіксуюцца на тэрыторыі Беларусі. Іх з’яўленне разам са зменай пахавальнага абраду на мяжы Х і ХІ стагоддзяў з’яўляецца бясспрэчным маркерам хрысціянізацыі жыхароў Полацкай зямлі.

Амаль усе крыжы (за выключэннем крыжа № 2) былі знойдзеныя ў непасрэднай блізкасці ад вадаёмаў. Гэтыя абставіны могуць сведчыць аб магчымай наяўнасці бліз месцаў іх знаходжання невядомых дагэтуль сярэднявечных селішчаў.
👍53
ШТО ТАКОЕ "БЕЛАРУСКІ КАТЫНСКІ СПІС"

22 сакавіка 1940 года народны камісар НКВД СССР Лаўрэнцій Берыя падпісаў загад № 00350 «Аб разгрузцы турмаў НКВД УССР і БССР». Дакумент загадваў перавезці ў Менскую турму з турмаў заходніх абласцей БССР 3 тысячы зняволеных.

У тым ліку:

з Брэсцкай турмы — 1500 чалавек,
з Вілейскай — 550,
з Пінскай — 500,
з Баранавіцкай — 150.

Гэта былі грамадзяне Польшчы — абшарнікі, былыя землеўладальнікі, фабрыканты, польскія афіцэры, службоўцы і перабежчыкі, арыштаваныя НКВД пасля так званага вызвольнага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года. Аперацыю неабходна было завяршыць цягам 10 дзён.

Яшчэ 5 сакавіка 1940 года Палітбюро ЦК ВКП(б) пастанавіла разгледзець справы "без выкліку арыштаваных і без прад’яўлення абвінавачання, пастаноў аб заканчэнні следства і абвінаваўчага заключэння" і асудзіць іх да расстрэлу.

Пра далейшы лёс польскіх грамадзянаў сведчыць сакрэтная запіска старшыні КДБ СССР Аляксандра Шэлепіна да Мікіты Хрушчова ад 3 сакавіка 1959 года. З яе вынікала, што ў КДБ СССР захоўваліся ўліковыя і іншыя матэрыялы "аб расстраляных у 1940 годзе палонных і інтэрнаваных афіцэрах, жандарах, паліцаях, асадніках, памешчыках і іншых прадстаўніках былой буржуазнай Польшчы".

Усяго па рашэннях Асобай тройкі НКВД СССР было расстраляна 21 857 чалавек, у тым ліку:

у Катынскім лесе (Смаленская вобласць) — 4421 чалавек,
у Старабельскім лагеры пад Харкавам — 3820,
у Асташкаўскім лагеры (каля Калініна, цяпер Цвер) — 6311,
у іншых лагерах і турмах Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі — 7305 чалавек.

Шэлепін прапаноўваў знішчыць справы, бо яны "не ўяўляюць ні аператыўнай, ні гістарычнай каштоўнасці", а "любы непрадбачаны выпадак можа прывесці да раскрыцця аперацыі з усімі непажаданымі для нашай дзяржавы наступствамі".

Кіраўнік КДБ таксама падкрэсліваў, што "адносна расстраляных у Катынскім лесе існуе афіцыйная версія, пацверджаная следствам, праведзеным па ініцыятыве савецкіх уладаў у 1944 годзе Камісіяй пад назвай: «Асобая камісія па ўстанаўленні і расследаванні расстрэлу нямецка-фашысцкімі захопнікамі польскіх афіцэраў у Катынскім лесе».

Савецкія ўлады да пачатку 1990-х гадоў адмаўлялі сваю датычнасць да гэтай злачыннай акцыі, вядомай як Катынскі расстрэл. Толькі пасля развалу СССР Расея прызнала віну і пачала перадаваць Польшчы "катынскія" дакументы, у тым ліку спісы расстраляных. Аднак зараз Расея вяртаецца да савецкіх наратываў.

У 1994 годзе Служба бяспекі Украіны выявіла і перадала Польшчы так званы «Украінскі катынскі спіс» — дакумент з імёнамі 3435 расстраляных НКВД на тэрыторыі УССР польскіх грамадзян.

Большасць польскіх і беларускіх даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій мяркуюць, што павінен існаваць аналагічны «Беларускі катынскі спіс» з імёнамі каля 4 тысяч польскіх грамадзян, расстраляных у БССР. Саветы маглі забіваць іх у Курапатах або ў іншых месцах пад Менскам.

Беларускія ўлады ўпарта адмаўляюць існаванне такога спісу. Да гэтага часу знайсці яго ў архівах не ўдалося. Аднак даследчыкі і гісторыкі стварылі праект спісу. У яго ўвайшлі імёны польскіх грамадзян, узятых у палон на тэрыторыі Беластоцкага, Наваградскага, Віленскага і Палескага ваяводстваў. Лёсы гэтых людзей невядомы.

На здымках: 1. Дакладная А.Шалэпіна Хрушчову; 2. Ікона Маці Божая Катынская; 3. Кадр з фільма Пятра Шкапяка «Катынь – апошні сведка»
😢16🤬3💔2
"Супраціў бальшавікам адбываўся ў розных рэгіёнах Беларусі"


🔺 Беларусы Варшавы прынялі ўдзел у лекцыі, прысвечанай гераічнай барацьбе беларусаў супраць бальшавіцкага рэжыму ў 1920-30-я гады. Самым вядомым, з якіх, было Слуцкае паўстанне.

Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/pra-supraciu-balsavikam-havaryli-u-varsauskim-universitece/
👍157