Жадаеце пісаць артыкулы ў Вікіпедыю, але не ведаеце, з чаго пачаць? Праект Let’s Вікі распачынае серыю сустрэч з дасведчанымі аўтарамі Вікіпе(э)дыі, якія ўсё растлумачаць і пакажуць
Першая сустрэча адбудзецца:
🌐 анлайн 5 чэрвеня ў 18:30 (па Мінску і Вільні), 17:30 (Варшава) і 19:30 (Тбілісі)
🎉 афлайн 5 чэрвеня ў 18:30 ў Create Culture Space (Вільня)
💥 Наш першы эксперт – Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, блогер, аўтар тэлеграм-канала «Спадчына» і стваральнік тысяч артыкулаў беларускай Вікіпедыі
📍Ці праўда, што артыкул у Вікіпедыю можа напісаць любы школьнік?
📍Хачу зрабіць артыкул у Вікіпедыю, з чаго пачаць?
📍Якую структуру мае артыкул Вікіпедыі?
💡Адкажам на пытанні - на нашай сустрэчы.
💻 Бярыце з сабой камп’ютары, добры настрой і інфармацыю на тэму, у якой жадаеце стварыць артыкул. Каб мы маглі зразумець колькасць удзельнікаў, зарэгіструйцеся, калі ласка, тут.
🇪🇺 Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза

🔥26👍10❤4
YouTube
Як бітва за Мідуэй паўплывала на Сталінградскую бітву
82 гады таму, у чэрвені 1942 года, адбылася адна з найбуйнейшых бітваў Другой сусветнай вайны і самая буйная бітвы на моры. Амерыканскі флот фактычна знішчыў ударную сілу японскага флоту ў Ціхім акіяне, патапіўшы 4 цяжкіх японскіх авіяносца і 256 самалётаў.…
Бітва за Мідуэй ў Ціхім акяне і Сталінградская бітва. Што агульнага
82 гады таму, у чэрвені 1942 года, адбылася адна з найбуйнейшых бітваў Другой сусветнай вайны і самая буйная бітва на моры. Амерыканскі флот фактычна знішчыў ударную сілу японскага флоту ў Ціхім акіяне, патапіўшы 4 цяжкіх японскіх авіяносца і 256 самалётаў. Як гэтая баталія паўплывала на ход Сталінградскай бітвы і ўсёй вайны, распавядае гісторык-антраполаг, кандыдат гістарычных навук Павел Церашковіч

👍21❤6🤡1
Сёння 35 гадоў з дня жорсткага здушэння пратэстаў студэнтаў і рабочых на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне. Па розных ацэнках, тады загінула ад некалькіх сотняў да некалькіх тысяч чалавек.
У гадавіну гэтай трагедыі кітайскія ўлады закрылі доступ да плошчы ў Пекіне, у той час як у Ганконгу паліцыя ўзмацніла патруляванне некаторых раёнаў. Актывісты ў Ганконгу, якія арганізоўвалі акцыю памяці больш за 30 гадоў, знаходзяцца ў турме.
Тайвань – адзіная частка кітайскамоўнага свету, дзе можна адкрыта казаць пра здарэнне ў 1989 годзе.
У гадавіну трагедыі праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала даклад, у якім адзначае, што кітайскія ўлады спрабуюць заглушыць памяць аб падзеях 35-гадовай даўніны. Апошнім часам урад выкарыстоўвае больш жорсткі новы закон аб нацыянальнай бяспецы супраць тых, хто хоча ўшанаваць памяць пра падзеі на плошчы Цяньаньмэнь.

😢50👍3💩1
YouTube
Як Гітлер праспаў высадку саюзных войск у Нармандыі. Гісторык Павел Церашковіч
80 гадоў таму, 6 чэрвеня 1944 года, пачалася аперацыя «Нептун» – адна з важнейшых у Другой сусветнай вайне. Пад час яе войскі саюзнікаў – ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады і іншых краін высадзіліся ў французскай Нармандыі і адкрылі другі фронт супраць нацысцкай…
80 гадоў таму, 6 чэрвеня 1944 года, пачалася аперацыя «Нептун» – адна з важнейшых у Другой сусветнай вайне. Пад час яе войскі саюзнікаў – ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады і іншых краін высадзіліся ў французскай Нармандыі і адкрылі другі фронт супраць нацысцкай Германіі. Як Гітлер праспаў высадку, распавядае гісторык Павел Церашковіч
👍22❤2🔥1🤡1🍌1
Як расейскія гістарычныя канцэпцыі працуюць на апраўданьне агрэсіі, калі разышліся расейскі і заходнія погляды на Другую сусьветную вайну, навошта менскаму рэжыму «генацыд беларускага народу», аб гэтым разважае гісторык, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Алесь Пашкевіч.
Радыё Свабода
Гісторыя як зброя прапаганды. Алесь Пашкевіч пра тое, чаму Пуціна не запрасілі ў Нармандыю
Алесь Пашкевіч, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі, тлумачыць, як расейскія гістарычныя канцэпцыі працуюць на апраўданьне агрэсіі, аналізуе, калі разышліся расейскі і заходнія погляды на Другую сусьветную вайну і разважае, навошта менскаму рэжыму…
👍14😢1
Ва Францыі пачаліся памятныя мерапрыемствы з нагоды 80-х угодкаў высадкі саюзнікаў у Нармандыі падчас Другой сусветнай вайны. У выніку аперацыі у Заходняй Еўропе зноў быў адкрыты сухапутны фронт супраць нацысцкай Нямеччыны. У цырымоніях, якія праходзяць на месцы высадкі, бяруць удзел лідары ЗША, Францыі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Канады. Там таксама знаходзіцца брытанскі кароль Карл III і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. З-за вайны ва Украіне на цырымонію не запрасілі Уладзіміра Пуціна. З гэтай нагоды расейскі правадыр выказаў незадаволенасць. У 2014 годзе яго запрашалі на 70-годдзе высадкі ў Нармандыі, нягледзячы на анексію Крыму і абвастрэнне стасункаў з Захадам. Фота: bbc.com
👍25❤5🔥2
Здымкі высадкі саюзных войскаў у Нармандыі 6 чэрвеня 1944 года. Фота: Reuters
👍20🔥4❤2