Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.43K photos
95 videos
2 files
878 links
Download Telegram
Запрашаем на прэзентацыю аналітычнага даклада акадэмічнага дырэктара Беларускага Інстытута публічнай гісторыі Аляксея Ластоўскага “Беларускія падручнікі па гісторыі як люстэрка дзяржаўнай гістарычнай палітыкі”.

Прэзентацыя адбудзецца онлайн

📅 Дата: 12 снежня (чацвер)

🕰Час: 15.00 па цэнтральна-еўрапейскім часе.

Пасля падаўлення пратэстаў беларускія ўлады сутыкнуліся з праблемай фармулявання новага праекту нацыянальнай ідэнтычнасці. Перад імі востра паўстала праблема лаяльнасці і легітымнасці. Пры гэтым сілавыя структуры сталі распрацоўваць тэму генацыду беларускага народа у час Другой Сусветнай вайны.

Гэты «зварот да гісторыі» паўплываў і на сістэму адукацыі. Ва ўніверсітэтах быў уведзены абавязковы курс па «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці», а ў школах з'явіўся факультатыўны курс па вывучэнні генацыду беларускага народа. Пачалася новая хваля замены школьных падручнікаў па гісторыі Беларусі, хаця толькі-толькі давялі да канца папярэднюю серыю школьных падручнікаў.

Аляксей Ластоўскі прадставіць свой аналіз некалькіх хваляў беларускіх падручнікаў па гісторыі і адкажа на пытанні:

1. Наколькі ўзрослая палітычная залежнасць ад Расеі адбілася на змесце падручнікаў па гісторыі?

2. Ці захавалася ранейшая тэндэнцыя нацыяналізацыі, падкрэслівання аўтаноміі гісторыі Беларусі?

3. У чым сутнасць канцэпта "гісторыі беларускай дзяржаўнасці"?

4. Які праект грамадзянскай ідэнтычнасці прапануецца ў падручніках па гісторыі Беларусі?

Каб далучыцца да мерапрыемства, калі ласка, прайдзіце рэгістрацыю.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
13👍3
Запрашаем на прэзентацыю вынікаў даследавання “Поле незалежнай беларускай культуры 2024: актары, выклікі, будучыня”.

Калі? 12 снежня а 16:00 (CET) / 17:00 (EET)
Дзе? online (Zoom)
Увага! Для ўдзелу абавязковая рэгістрацыя

Беларускі культурны ландшафт моцна змяніўся за апошнія гады. Праз жорсткія рэпрэсіі, што застаюцца адным з ключавых фактараў, НДА, актыўныя ў сферы, цалкам або часткова перанеслі сваю дзейнасць за межы Беларусі. У эміграцыі з'явілася вялікая колькасць новых ініцыятыў, творчых калектываў, арганізацый рознай ступені ўстойлівасці і інстытуцыяналізацыі. Адбываюцца працэсы яднання дзеля большых супольных справаў. Разам з тым для беларусаў культура перастае быць забаўкай, а становіцца рысай ідэнтычнасці. Праблемы культуры цяпер роўныя актуальнаму палітычнаму парадку дня, салідарнасці, праблемам грамадзянскай супольнасці.

Усе гэтыя працэсы вартыя фіксацыі і вывучэння як адметныя рысы нашага часу.

Даследаванне, што будзе прадстаўленае падчас прэзентацыі, праводзілася ў кастрычніку – лістападзе 2024 г. і сталася працягам працы, выкананай напрыканцы 2023 года.

* На замову Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры ў межах праграмы #ArtPowerBelarus.
👍8
Forwarded from Historyja
11 снежня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў палажэнне "Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сцягу Рэспублікі Беларусь".
37
🔴 «Актыўна ўдзельнічаем у наладжванні дыялогу паміж гісторыкамі розных краін»

Сёлета ўлады Беларусі ўключылі тэлеграм-канал грамадскай арганізацыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

🗣 Акадэмічны дырэктар Інстытута Аляксей Ластоўскі расказаў Budzma.org, як яны адрэагавалі на гэта, чым займаецца арганізацыя і якіх рэсурсаў не хапае для працы.

Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11👍8😁2
Даследванне: многія беларусы жылі ў Латвіі ў ілюзіі прыналежнасці да мясцовага грамадства

У англамоўным часопісе Інстытута гісторыі Літвы Lithuanian Historical Studies выйшаў артыкул супрацоўніц Цэнтра вуснай гісторыі Даўгаўпілскага ўніверсітэта, які грунтуецца на жыццёвых гісторыях, сабраных імі на латвійска-беларускім памежжы з 2003 па 2020 год.

У даследванні адзначаецца: беларусы, якія нарадзіліся ў 1920-1930-я гады на тэрыторыі Латвіі, паспяхова інтэграваліся ў латышскае грамадства, у пэўнай ступені захаваўшы сваю этнічную самасвядомасць. Беларусы ж, якія перасяліліся ў Латвію пасля Другой сусветнай вайны, моцна ад іх адрозніваліся.

Яны сталі інструментамі саветызацыі і русіфікацыі, у большасці выпадкаў страцілі сувязь з цяперашняй Беларуссю і пачуццё прыналежнасці да беларускай культуры. У савецкі час яны жылі ў ілюзіі прыналежнасці да мясцовага грамадства, таму пасля аднаўлення незалежнасці Латвіі адчулі сябе несправядліва выключанымі з грамадскага жыцця і нават маргіналізаванымі.
👍223
Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі народ, як гэта пішуць у сённяшняй Расеі? Якая ідэнтычнасць была дамінуючай у жыхароў Беларусі ў XV стагодздзі? Кім лічылі сябе палачане? Пра гэта і пра іншае "Гісторыя на Свабодзе" размаўляе з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.
👍10🤔4👎3
📌 13 снежня 1919 года ў Менску раскалолася Рада БНР. Сацыялісты і сацыял-дэмакраты не прыйшлі да згоды ў пытанні супрацы з уладамі Польшчы.

🔻 Якую ролю раскол займеў для гісторыі Беларусі тады і зараз тлумачыць гісторык Алесь Пашкевіч.

https://racyja.com/by/hramadstva/nakolki-fatalnym-dlja-belarusi-stausja-raskol-rady-bnr/
😢11👍7😐3
Forwarded from Наша Ніва
Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Як зрабіць гісторыю блізкай і цікавай? Ад дасціпных размоваў пра шляхецкі побыт да вострых дыскусій пра Вялікае Княства Літоўскае — у падкастах на ютубе знойдзецца ўсё, што трэба аматарам мінулага.

https://nashaniva.com/357219

Без VPN — па гэтай спасылцы.
👍165🔥5
Якім быў досвед яўрэйскіх жанчын у партызанскіх атрадах Беларусі і Літвы

У Лондане выйшла кніга «Гераіні Халакосту», адзін з яе артыкулаў прысвечаны ўдзелу яўрэек у партызанскіх атрадах Беларусі і Літвы. Якім быў гэты досвед? Частка жанчын навучылася карыстацца зброяй і стала ўмелымі байцамі. Частка працавала на партызанскай кухні, рамантавала адзенне, прала бялізну.

Жанчыны сутыкаліся з дадатковымі перашкодамі, такімі як захаванне гігіены, цяжарнасць, роды, адсутнасць прыватнасці і многім іншым. Каб пазбегнуць дамаганняў, некаторыя жанчыны шукалі абароны ў партнёраў-мужчын. Многія з тых пар засталіся разам і пасля вызвалення.
На фотаздымку – падпольшчыкі Вільнюскага гета.
14👍5😁2
“Ціхія адраджэнцы”: Васіль Супрун

🔺Археолаг, краязнавец, паэт Васіль Супрун (1926-2007) разам з равеснікамі ў 1946 годзе стварыў патрыятычную антысталінскую арганізацыю “Чайка”

🔺Яе ўдзельнікі жылі ў Слоніме, Баранавічах, Наваградку, Пінску і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. За гэта ён быў пакараны 25 гадамі зняволення.

Больш на: https://racyja.com/by/kultura/cichija-adradzency-vasil-suprun/
👍138
100 год беларускаму кіно
17 снежня 1924 года ўрад БССР прыняў рашэнне аб арганізацыі ўласнай кінавытворчасці і стварэнні для гэтага спецыяльнага ўпраўлення «Белдзяржкіно».

Праект “Пра гэта Вам не раскажуць у Школе” распавядае пра 10 стужак, якія могуць перакуліць уяўленне пра беларускае кіно.
👍15
Партрэт Каліноўскага прыбралі з падручніка гісторыі для 11-га класа, а самі падручнікі па гісторыі перапісвалі за Лукашэнкам ажно сем разоў.
Паўстанне 1863-1864 гадоў апісваецца асцярожна-нейтральна, выразна прасоўваецца антыпольскасць, пракурорскі дапаможнік «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» не грэбуе яўнымі фальсіфікацыямі. Якія яшчэ змены адбыліся ў беларускіх падручніках па гісторыі і наколькі яны крытычныя? Пра гэта распавёў Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі падчас прэзентацыі даследавання «Беларускія падручнікі па гісторыі як люстэрка дзяржаўнай гістарычнай палітыкі».
🤬24🤡6🤮2👍1
#афішыбсср
Афішы першых фільмаў студыі "БелДзяржКіно", якія выйшлі ў 1926-27 гадах: "Прастытутка", "Лясная быль", "Яго яснавяльможнасць" і "Кастусь Каліноўскі".
🔥17❤‍🔥3🍌2
Forwarded from Спадчына
Можа каму будзе цікава: на сайце Віленскай універсітэцкай бібліятэкі апублікавана крутая калекцыя фотаздымкаў беларусаў, зробленых беларускім археолагам і краязнаўцам Міхаілам Кусцінскім каля 1866 года ў Полацкім і Лепельскіх паветах. Таксама ёсць некалькі фотаздымкі археалагічных старажытнасцей з Лепельшчыны.

Не бачу, каб сёння да гэтых фота была нейкая ўвага. А вось Смоліч у 1919 годзе публікаваў здымкі Кусцінскага, праўда, не падаючы аўтарства.
👍31🔥4