Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.42K photos
95 videos
2 files
867 links
Download Telegram
5 снежня 1936 года VIII Усесаюзны надзвычайны з’езд Саветаў ухваліў новую Канстытуцыю СССР, вядомую як "Сталінская". Яе называлі адным з самых дэмакратычных дзяржаўных законаў свайго часу. Але, як паказала гісторыя, гэта быў амбівалентны дакумент: фармальна дэклараваны як крок наперад у забеспячэнні правоў савецкіх грамадзян, ён адначасова замацаваў дыктатуру камуністычнай партыі.

Для распрацоўкі Асноўнага закону былі створаны 12 камісій. Пасля публікацыі праекта дакумент шырока абмяркоўваўся ў Саюзе. Дыскусіі доўжыліся амаль шэсць месяцаў, на фабрыках, заводах, калгасах і будоўлях праводзіліся дзясяткі тысяч сходаў. Паводле афіцыйных дадзеных, было ўнесена амаль 1,5 млн паправак і прапаноў.

Канстытуцыя СССР 1936 года адмяняла дыскрымінацыю па класавай прыкмеце і гарантавала: недатыкальнасць асобы; свабоду слова, друку, сходаў і веравызнання; права на медыцынскае абслугоўванне і пенсію ў старасці. Менавіта за гэтыя гарантыі Канстытуцыю называлі "Канстытуцыяй пераможнага сацыялізму". Аднак, нягледзячы на гэтыя прынцыпы, на практыцы яна ўмацавала аднапартыйную сістэму і абсалютную ўладу Сталіна.

Прыняцце Канстытуцыі мела некалькі мэтаў:
Унутраная палітыка. Стварыць уражанне пераходу ад рэвалюцыйнага тэрору да "прававой дзяржавы", што павінна было змякчыць абмежаванні для грамадзянаў.
Міжнародны аспект. Прадэманстраваць свету, што СССР развіваецца ў дэмакратычным кірунку і стварае правы для сваіх грамадзян.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэта было накіравана на перапыненне хвалі рэпрэсій 1935 года, але іншыя бачаць у гэтым падрыхтоўку да Вялікага тэрору 1937–1938 гадоў, які паглыне сотні тысячаў людзей, у тым ліку стваральнікаў закону.

Крытыкі ўлады падкрэслівалі ілжывы характар Канстытуцыі, якая існавала толькі на паперы.
Нягледзячы на афіцыйную рыторыку пра дэмакратычнасць, Сталінская Канстытуцыя засталася інструментам для ўмацавання рэжыму і пераследу іншадумцаў. Новы Асноўны закон праіснаваў да 1977 года, калі быў заменены "брэжнеўскай" версіяй.

На здымку: Настаўніца чытае калгаснікам арцелі "Камсамолец Гомельшчыны" праект Канстытуцыі СССР ("Звязда", 05.07.1936)
😐7👍4💯4🤬3🤮2
Публічныя абмеркаваньні праекту Канстытуцыі, з пастановачнымі фатаздымкамі, канцэртамі, ударнікамі-стаханаўцамі і ветэранамі — гэта савецкая звычка. Так было з Канстытуцыяй і ў 1936 годзе пры Сталіне, і ў 1977-м пры Брэжневе. Так было і пры Лукашэнку. Журналісты "Свабоды" здзівіліся, калі пабачылі, як паўтараюцца сюжэты прапаганды — у савецкіх газэтах і сучасных беларускіх дзяржаўных выданнях.
😁9😢7👍3🤔1
Аляксей Братачкін:"Мадэль афіцыйнага нацыяналізму пабудавана на лаяльнасці рэжыму"
Якіх беларусаў спрабуе стварыць Лукашэнку?

У рамках спецпраекта Вытокі «Салідарнасць» аналізуе нацыянальны характар ​​і спрабуе знайсці адказы на пытанні аб тым, хто такія беларусы, чым мы адрозніваемся ад іншых, і які лёс чакае нашу нацыю.

Сённяшні суразмоўца - гісторык, навуковы супрацоўнік кафедры публічнай гісторыі Фернуніверсітэта ў Хагене (Германія), сябра Беларускага Інстытута публічнай гісторыі Аляксей Братачкін.
🔥8👍3🤔2😁1🤡1
Пабачыў свет восьмы том гадавіка антрапалагічнай гісторыі Homo Historicus пад рэдакцыяй прафесара, гісторыка Алеся Смалянчука.

Новы нумар пазнаёміць чытача з унікальным помнікам эпіграфікі часоў Полацкага княства «Давыдавым каменем» ХІІ ст., з арганізацыяй дапамогі галадаючым сялянам Магілёўскай і Віцебскай губ. на пачатку ХІХ ст., раскрые праблематыку краёвасці праз успаміны вядомага беларускага і польскага палітыка і краёўца Рамана Скірмунта.

У рубрыцы Біяграфія навукі і навукоўца змешчаны інтэрв’ю з вядомымі гісторыкамі Аляксандрам Краўцэвічам, Нінай Стужынскай, Алегам Латышонкам і Леанідам Смілавіцкім. Стрыжнёвай тэмай гэтых «гісторый гісторыкаў» з’яўляецца пачатак іх навуковага шляху.

У раздзеле Навуковае жыццё публікуюцца анатацыі на кніжныя навінкі, рэцэнзіі, а таксама інфармацыя пра падзеі навуковага жыцця.

Азнаёміцца са зместам можна ў дададзеным файле.

Набыць восьмы том Homo Historicus можна праз онлайн-крамы на фэйсбуку і ў інстаграме.
👍113🎉2
Анлайн-дыскусія "Спаленыя вёскі ў Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці"

Шаноўныя каляжанкі і шаноўныя калегі, далучайцеся да нашай дыскусіі "Спаленыя вёскі ў Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці" 9 снежня 2024 а 14-й гадзіне па менскім часе, будзем вельмі рады!

У 1975 годзе ў Менску выйшла кніга «Я з вогненнай вёскі...» Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка з аповедамі сведак, з якіх складаецца маштабная карціна пакут і жахлівых злачынстваў, учыненых пад нямецкай акупацыяй. Кніга адыграла важную ролю ў савецкай культуры памяці, была перакладзеная на розныя мовы і паўплывала на дакументальную прозу – у тым ліку беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

У лістападзе 2024 г. Томас Вайлер зрабіў першы пераклад кнігі на нямецкую мову. З гэтай нагоды інтэрнэт-партал dekoder.org стварыў серыю матэрыялаў, якая падкрэслівае гістарычнае і літаратурнае значэнне кнігі.

У рамках дыскусіі мы абмяркуем беларускую палітыку памяці пачынаючы з 1970-х гадоў, а таксама стварэнне і рэцэпцыю кнігі. Як гэты праект мог быць рэалізаваны ва ўмовах свайго часу? Якую ролю адыгралі тагачасная ваенная літаратура і дакументальная проза ў крытычным асэнсаванні падзей Другой сусветнай вайны? Якія новыя перспектывы на выжыванне ў вайне адкрыліся ва ўспамінах сведак? Як нацысцкія злачынствы разглядаліся ў нямецкай і беларускай гістарыяграфіі і юстыцыі? Як Другая сусветная вайна эксплуатуецца ў ідэалогіі аўтарытарнай Беларусі сёння?

Уступнае слова:
Віктар Шадурскі, Форум гістарычных даследаванняў Беларусі, Універсітэт Уроцлава
Эксперткі і эксперты:
Томас Вайлер, Свабодны ўніверсітэт, Берлін
Ніна Велер, Цэнтр літаратурных і культурных даследаванняў Асацыяцыі Лейбніца
Аляксандр Фрыдман, Унівесітэт ім. Гейнэ, Дзюсельдорф
Францыска Экселер, Свабодны ўніверсітэт, Берлін

Мадэрацыя:
Адам Керпель-Фроніюс, Фундацыя Мемарыял ахвярам Халакосту, Берлін
Дыскусія адбудзецца на беларускай і нямецкай мовах з сінхронным перакладам.

Для ўдзелу ў дыскусіі прайдзіце, калі ласка, рэгістрацыю па спасылцы.
👍93
У выдавецтве Brill выйшла новая манаграфія, прысвечаная аналізу мапы Полацкага княства 1580 года. На англійскай мове. PDF у вольным доступе.
👍18🔥3
Forwarded from ByProsvet
🤓 7 снежня 1921 г. у Радашкавічах Браніслаў Тарашкевіч стварыў першую суполку Таварыства беларускай школы. Сябры ТБШ адкрывалі бібліятэкі, выдавалі кнігі, спрыялі творчым ініцыятывам. Дзейнасць забаранялі двойчы: у 1936 г. улады Польшчы і ў 2021 г. улады Беларусі. «Давайце лічыць гэта прызнаннем», – прапанавала Тамара Мацкевіч, намесніца старшыні ТБШ.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍12🥰63
Што вядома пра гомельскіх стараст Красінскіх і іх ўплыў на развіццё Гомельшчыны?

Змаганне за спадчыну, інтрыгі, здрады і міжканфесійная канкурэнцыя – на аснове гэтых артыкулаў калісьці здымуць захапляльны серыял. Гэтай публiкацыяй у выданні "Мова Гомель" пачынаецца вялiкi эксклюзiўны матэрыял з пяцi частак пра невядомыя старонкі гiсторыi Гомельшчыны, звязаныя арыстакратычным родам Красiнскiх. Цыкл артыкулаў падрыхтаваны на аснове архіўных крыніц, якія раней не публікаваліся.

Захапляльны цыкл матэрыялаў пра шляхецкі род, гісторыя якога паўплывала на развіццё Гомельшчыны, падрыхтаваў гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў на старонцы «Мова Гомель» у Фэйсбук.
🔥12👍5🤡2🎉1
Анлайн круглы стол: "Выкарыстанне вуснагістарычных інтэрвію ў экспазіцыях музеяў і інтэрнэт-праектах Усходняй Еўропы па тэме савецкіх рэпрэсій".

📅 Дата: 9 снежня 2024 года

🕕 Час пачатку:

18:00 (Варшава)
19:00 (Вільня)
20:00 (Менск)

Арганізатары:
Беларускі інстытут публічнай гісторыі і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

Запрошаныя эксперты - вядомыя адмыслоўцы ў галіне вуснай гісторыі і музеязнаўства:

Алесь Смалянчук
Ірына Кашталян
Аляксей Ластоўскі
Андрэй Мастыка
Святлана Курс (Катынскі музей, Варшава) ды інш.

Як далучыцца?
📌 Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца: Рэгістрацыя ў Zoom

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце пацверджанне з спасылкай для ўваходу ў канферэнцыю.

‼️ Увага: Для забеспячэння вашай бяспекі:

Не выкарыстоўвайце свае сапраўдныя імёны ў Zoom, калі ёсць рызыкі.
Выкарыстоўвайце псеўданімы.
Не ўключайце відэа і мікрафон без неабходнасці.‼️

Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да важнай дыскусіі!
👍10😁1
Forwarded from Historyja
8 снежня 1991 года ў Белавежскай пушчы было падпісана "Белавежскае пагадненне", якое паклала канец існаванню Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Беларусь ды іншыя краіны сталі зноў свабодныя і незалежныя.
20👍11🥰4😢1🙈1
Форум гістарычных даследаванняў Беларусі пачынае конкурс на даследчыя стыпендыі ў Германіі! Даследчыцы і даследчыкі ды актары гістарычнай адукацыі, якія вывучаюць гісторыю Беларусі, могуць атрымаць стыпендыю для стажыроўкі ў 2025 г. на адзін месяц у Германіі для працы ў нямецкіх архівах, музеях і іншых навуковых установах. Падрабязная інфармацыя пра ўмовы і патрабаванні
7👍4
Forwarded from Спадчына
Будынак Гістарычнай майстэрні Леаніда Левіна па вуліцы Сухая, 25 у Мінску знеслі падчыстую. Застаўся толькі падвал.

#Мінск #знішчэнне #гістарычнаязабудова #яўрэйскаяспадчына
🤬21😱2😢1