Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.37K photos
95 videos
2 files
827 links
Download Telegram
БЕЛАРУСЫ ЎШАНУЮЦЬ ПАМЯЦЬ ГЕРОЯЎ МОНТЭ-КАСІНА

У суботу, 18 траўня, беларусы Польшчы і Італіі ўшнуюць памяць герояў-земклякоў, якія загінулі ў бітве з нацыстамі ў Монтэ-Касіна 80 год назад. Прадстаўнікі дыяспары ўскладуць кветкі да помніка героям бітвы ў Варшаве, а таксама да вайсковага мемарыяла ў самім Монтэ-Касіна.
18 траўня 1944 года
скончылася адна з самых кровапралітных бітваў у паўднёвай Еўропе - бітва пры Монтэ-Касіна. Тут у складзе 2-га польскага корпусу змагаліся і беларусы - жыхары Заходняй Беларусі. Некалькі сотняў з іх аддалі тады свае жыцці за перамогу над нацызмам. Тыя, хто ацалеў і пасля вайны вярнуўся ў БССР, лічыліся ворагамі і разам з сем'ямі былі рэпрэсаваныя. Пра саму бітву, ейнае значэнне і ўдзел беларусаў ні ў савецкія часы, ні зараз амаль не распавядаюць на уроках гісторыі. Маўчыць аб ёй і афіцыйная прапаганда.
👍4014
Ці трэба ў вольнай Беларусі адзначаць перамогу ў бітве пры Монтэ-Касіна?
Anonymous Poll
57%
Так, абавязкова
9%
Не трэба
12%
А што гэта за бітва?
22%
Цяжка адказаць
👍16🔥5🤡1
"Ёсць адчуванне, што ў рэжымных структур проста вычэрпваецца база, усё палітызаванае і больш-менш папулярнае даўно ўнесена ў той спіс, а загаду адмяніць гэтую практыку — няма. Таму і ўносяць усё, што толькі трапіць пад руку". Гісторык Аляксандр Пашкевіч, кандыдат гістарычных навук, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі пра ўнясенне ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» кніг Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча, пра ідэалогію, генацыд і сцяг БССР у інтэрв’ю budzma.org
👍29🔥10👏1
Беларусы ўшанавалі памяць герояў бітвы за Монтэ-Касіна і ўсклалі кветкі да помніку ў Варшаве і вянок да мемарыяла на месцы былой бітвы. Бітва завяршылася 80 год назад – 18 траўня 1944 года. У ёй у складзе 2-га Польскага корпусу бралі ўдзел паляки і беларусы – жыхары Заходняй Беларусі. Некалькі дзясяткаў з іх тады аддалі жыцці ў барацьбе супраць нацызму.
37👍9👏9👎1
Героі Монтэ-Касіна ў цывільным пасля вайны. Крыніца: Zbigniew Poniewierski
36👍6🙏5😢1🫡1🎅1
СЁННЯ ДЗЕНЬ ПАЛІТВЯЗНЯ
Гэты дзень пачалі адзначаць пасля смерці ў шклоўскай калоніі №17 палітзняволенага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Ён памёр пры нявысветленых абставінах 21 траўня 2022 года.

Мы прыгадаем пра іншага палітвязня – беларускага філосафа і метадолага, грамадскага дзеяча Уладзіміра Мацкевіча. Яго асудзілі да 5 гадоў зняволення. Як заявіла ягоная былая жонка Святлана Мацкевіч, філосаф апошнім часам знаходзіўся ў турэмным шпіталі, а пра ягоны стан здароўя мала звестак. Сёння стала вядома, што Уладзіміра перавялі назад у магілёўскую турму №4. Летась філосафа ўжо змяшчалі ў шпіталь на планавую аперацыю. 14 траўня Уладзімір адзначыў у турме свой 68 дзень народзінаў. Гэта ўжо ягоны трэці дзень народзінаў за кратамі.

Дарэчы сам Уладзімір нарадзіўся ў ссылцы ў Іркуцкай вобласці. Туды былі сасланыя ягоныя бацькі і два дзяды – Касьян Мацкевіч і Карп Лазавік. З пачаткам ваеннай агрэсіі супраць Польшчы ў верасні 1939 года Касьян і Карп былі мабілізаваныя ў Войска Польскае, трапілі ў савецкі палон, потым – у ГУЛАГ. У 1941 годзе пасля нападу Германіі на СССР абодва дзеда, атрымаўшы амністыю, уступілі ў фармаваную Армію Андэрса, ваявалі ў Егіпце, Італіі і Францыі. Касьян Мацкевіч за ўдзел у бітве пад Монтэ-Касіна быў узнагароджаны брытанскім ваенным ордэнам. У 1948 годзе дзяды вярнуліся ў БССР (Касьян Мацкевіч – з Францыі, Карп Лазавік – з Вялікабрытаніі). А ў 1951 годзе Касьян Мацкевіч разам з сям'ёй быў дэпартаваны ў Сібір, а Карп Лазавік адправіўся туды ж з уласнай волі да сямʼі.
На здымках Уладзімір Мацкевіч і ягоны дзед Касьян Мацкевіч пасля бітвы за Монтэ-Касіна
26🔥12😢7👍3🥰1💔1😡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПАРАЛЕЛІ

Палітзняволеная Ларыса Шчыракова — былая журналістка і грамадская актывістка з Гомля. 31 жніўня 2023 г. суддзя Мікалай Доля асудзіў яе на 3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму нібыта за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. 22 верасня таго ж году МУС унесла жанчыну ў "спіс экстрэмістаў". Ларыса таксама займалася ўшанаваннем памяці рэпрэсаваных у сталінскія часы на Гомельшчыне, збірала матэрыялы, успаміны людзей. Ейны прадзед Рыгор Кавальчук таксама быў рэпрэсаваны. У 1937 годзе яго арыштавалі, абвінавацілі ў паклёпе на савецкую уладу і прысудзілі 10 год лагераў. Далейшы ягоны лёс невядомы.
😢3011
Замест «гісторыі Беларусі» 10-класнікі будуць вывучаць «Гісторыю Беларусі ў кантэксце ўсясветнай гісторыі». Кандыдат гістарычных навук, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксандар Пашкевіч расказвае, як у краіне пастаянна перапісваюцца падручнікі па гісторыі і змяняюцца праграмы.
🤬18😡14😢5
БЕЛАРУСЫ Ў ПОЛЬСКІМ ВОЙСКУ (1919 - 1947) - новая кніга гісторыка Юрыя Грыбоўскага (на відэа).

Кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. Кніга - гэта вынік шматгадовай працы ў архівах Польшчы, Беларусі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Літвы, Канады і Расеі. Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных і складаных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае сапраўднае баявое братэрства, замацаванае крывёй абодвух народаў.

Гісторык засяродзіў увагу на такіх аспектах, як стаўленне польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці да выканання жаўнерскага абавязку, палітыка польскіх улад да вайскоўцаў-беларусаў, іх удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Італіі, Францыі, Галандыі, Бельгіі, Нямеччыны, Брытаніі, Нарвегіі, Паўночнай Афрыкі, на Атлантычным акіяне. Даследуе таксама пасляваенны лёс гэтых людзей.

Кніга прысвечана дзесяткам тысяч беларусаў, якія ахвярна змагаліся ў польскім мундуры, аднак працяглы час былі забытымі на бацькаўшчыне.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Варшаве 28 траўня.
🔥27👍12
Вясной 1863 года расійскія войскі арыштавалі трох каталіцкіх святароў з парафій Лідскага павета. Ішору спярша пакаралі пяццю гадамі катаргі, але ў справу ўмяшаўся асабіста генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў. У выніку ксяндза расстралялі. А следам за ім былі забітыя і Зямацкі з Фалькоўскім.

У нашыя дні многія святары, у тым ліку каталіцкія, апынуліся пад пераследам за падтрымку пратэстаў 2020 года.

Абмеркавалі прычыны палітычнага пераследу святароў з гісторыкам Аляксандрам Пашкевічам.
❤‍🔥14🤬7🔥62👍1
КНІЖНЫЯ НАВІНКІ ПА ГІСТОРЫІ

У Варшаве прэзентавалі кнігу «Героі Монтэ-Касіна на ростанях гісторыі. Лёс жаўнераў 2-га корпусу пасля Другой сусветнай вайны». Жаўнеры польскіх узброеных сілаў, якія пралівалі кроў на заходніх франтах Другой сусветнай вайны, толькі фармальна належалі да лагеру пераможнай кааліцыі, бо канец вайны прынёс ім хутчэй горыч паразы. Нягледзячы на ​​тое, што Польшча была вызваленая ад жорсткай нямецкай акупацыі, яна не вярнула сабе свабоду – яна апынулася пад кантролем таталітарнага савецкага рэжыму, якім кіравалі польскія камуністы. Перад ветэранамі паўстала драматычная дылема: рызыкаваць рэпрэсіямі, вяртацца ў паняволеную Польшчу ці заставацца ў эміграцыі. У асабліва трагічнай сітуацыі апынуліся тыя ваяры, чые родныя мясціны ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі, Літвы і Украіны. Тыя, хто вырашыў, не зважаючы на ​​балючыя перажыванні і перасцярогі, вярнуцца да сваіх сем'яў, у красавіку 1951 года сталі ахвярамі масавых рэпрэсій савецкага рэжыму.

У брашуры, падрыхтаванай Варшаўскім аддзяленнем Інстытуту нацыянальнай памяці, распавядаецца пра лёс жаўнераў 2-га корпуса, якія пасля заканчэння вайны прынялі цяжкія рашэнні і засталіся ў эміграцыі, вярнуліся ў Польшчу ці выехалі ў СССР. Шырокія гістарычныя нарысы ўзбагачаны біяграфіямі воінаў гэтых трох плыняў.
👍231🥰1
Чаму Статуты ВКЛ апублікавалі не адразу? Як каралася дзяржаўная здрада?

Гісторыкі Лукашэнкі прасоўваюць наратыў, быццам у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай панавала поўнае беззаконне, а шляхта, якая складалася з адных палякаў, прыніжала беларускі народ і знішчала яго культуру і мову. Наколькі гэта далёка ад праўды?

Госці праграмы Intermarium:
- Анджэй Закшэўскі (Польшча) – прафесар, гісторык права, выкладчык факультэту права і кіравання Варшаўскага ўніверсітэту;
Андрэй Радаман (Беларусь) – дактарант Беластоцкага ўніверсітэту, былы супрацоўнік НАН Беларусі;
- Андрэй Блануца (Украіна) – кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзелу гісторыі Украіны сярэдніх вякоў і ранняга новага часу Інстытуту гісторыі Украіны.

Аўтар і вядоўца – Анастасія Ільіна, гісторык, кандыдат гуманітарных навук
24👍16❤‍🔥2🥰1
Што такое палітыка памяці, як яна фарміруецца і навошта яна патрэбная. Як у Літве працуюць з трагічнымі момантамі гісторыі, у прыватнасці, з тэмай Халакосту, высялення палякаў з Віленшчыны. Як у краіне працуюць з траўматычнымі мінулым. Ці апраўдана сучасная русафобія. Ці магчыма прымірэнне ў Беларусі. Аб гэтым размова з доктарам філасофскіх навук, прафесарам Універсітэту Вітаўтаса Вялікага, Гінтаўтасам Мажэйкісам на канале "Оглядываясь в будущее".
12👍9🤨4🥰1
Жадаеце пісаць артыкулы ў Вікіпедыю, але не ведаеце, з чаго пачаць? Праект Let’s Вікі распачынае серыю сустрэч з дасведчанымі аўтарамі Вікіпе(э)дыі, якія ўсё растлумачаць і пакажуць

Першая сустрэча адбудзецца:
🌐 анлайн 5 чэрвеня ў 18:30 (па Мінску і Вільні), 17:30 (Варшава) і 19:30 (Тбілісі)
🎉 афлайн 5 чэрвеня ў 18:30 ў Create Culture Space (Вільня)

💥 Наш першы эксперт – Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, блогер, аўтар тэлеграм-канала «Спадчына» і стваральнік тысяч артыкулаў беларускай Вікіпедыі

📍Ці праўда, што артыкул у Вікіпедыю можа напісаць любы школьнік?
📍Хачу зрабіць артыкул у Вікіпедыю, з чаго пачаць?
📍Якую структуру мае артыкул Вікіпедыі?
💡Адкажам на пытанні - на нашай сустрэчы.

💻 Бярыце з сабой камп’ютары, добры настрой і інфармацыю на тэму, у якой жадаеце стварыць артыкул. Каб мы маглі зразумець колькасць удзельнікаў, зарэгіструйцеся, калі ласка, тут.

🇪🇺 Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза
🔥26👍104
Бітва за Мідуэй ў Ціхім акяне і Сталінградская бітва. Што агульнага

82 гады таму, у чэрвені 1942 года, адбылася адна з найбуйнейшых бітваў Другой сусветнай вайны і самая буйная бітва на моры. Амерыканскі флот фактычна знішчыў ударную сілу японскага флоту ў Ціхім акіяне, патапіўшы 4 цяжкіх японскіх авіяносца і 256 самалётаў. Як гэтая баталія паўплывала на ход Сталінградскай бітвы і ўсёй вайны, распавядае гісторык-антраполаг, кандыдат гістарычных навук Павел Церашковіч
👍216🤡1
Сёння 35 гадоў з дня жорсткага здушэння пратэстаў студэнтаў і рабочых на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне. Па розных ацэнках, тады загінула ад некалькіх сотняў да некалькіх тысяч чалавек.

У гадавіну гэтай трагедыі кітайскія ўлады закрылі доступ да плошчы ў Пекіне, у той час як у Ганконгу паліцыя ўзмацніла патруляванне некаторых раёнаў. Актывісты ў Ганконгу, якія арганізоўвалі акцыю памяці больш за 30 гадоў, знаходзяцца ў турме.

Тайвань – адзіная частка кітайскамоўнага свету, дзе можна адкрыта казаць пра здарэнне ў 1989 годзе.

У гадавіну трагедыі праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала даклад, у якім адзначае, што кітайскія ўлады спрабуюць заглушыць памяць аб падзеях 35-гадовай даўніны. Апошнім часам урад выкарыстоўвае больш жорсткі новы закон аб нацыянальнай бяспецы супраць тых, хто хоча ўшанаваць памяць пра падзеі на плошчы Цяньаньмэнь.
😢50👍3💩1