Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.37K photos
95 videos
2 files
830 links
Download Telegram
Бітва пры Монтэ-Касіна была адной з самых цяжкіх і кровапралітных паміж заходнімі саюзнікамі і нямецкім вермахтам у паўднёвай Еўропе. Яна зламала нямецкую абарону і адчыніла шлях саюзных войскаў на Рым. Вялікую ролю ў перамозе адыграў 2-гі Польскі корпус, да траціны якога складалі беларусы. Беларускі гісторык-антраполаг Павел Церашковіч распавядае аб значэнні бітвы, аб тым, як і чаму беларусы апынуліся ў 2-м Польскім корпусе, а таксама аб тым, чаму беларуская дзяржава абясцэньвае значэнне бітвы.
👍27🔥173
Вокладка кнігі-успамінаў "Смерць і салаўі" беларуса, удзельніка бітвы пры Монтэ-Касіна Пётра Сыча. Кніжка выдадзена па-беларуску ў Мюнхене ў 1965 г.

Вось, што прадмове напісаў аўтар: "18 травеня 1944 году паддалося Монтэ-Касыно. 19 год таму. Дата някруглая. Але што-ж пачаць. Я меркаваў пісаць пра гэтую жахлівую бітву ў 50-я ўгодкі, пазьней перадумаў і пералажыў на 25-я. Аднак чую, што да 1969-га году не дацягну хамута існаваньня. Часам выглядае, што магу перакачаваць у лепшы сьвет і перад 20-мі. Таму спрабую напісаць крыху ўспамінаў з тых цяжкіх часоў, калі й Беларусы шчодра абмылі сваёй крывёй шурпатыя, дзікія горы каля манастыра Монтэ-Касыно. Ня будзе гэта гісторыя, бо ня маю ні дакумэнтаў, ні магчымасьцяў, ні амбіцыяў, ні часу, а проста ўспаміны аб тых, каго знаў, аб тым, што ведаў, бачыў і перажыў".

Прачытаць успаміны можна тут.

Пётр Сыч нарадзіўся 18 студзеня 1912 г. ў в. Батурына Вілейскага павету. У 1929 . скончыў гімназію ў Вілейцы, вучыўся на філалагічным факультэце Віленскага ўніверсітэту. Друкаваўся з 1932 г. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі польскіх газет у Вільні. У 1939 г. як польскі грамадзянін мабілізаваны ў польскае войска, апынуўся ў 10-м батальёне Корпуса аховы памежжа. Трапіў у савецкі палон. Уцёк, зноў арыштаваны 3 кастрычніка 1939 г. і пасаджаны ў Вілейскую турму, а ў чэрвені 1940 г. пераведзены ў полацкую турму. Асуджаны на 10 гадоў прымусова-папраўчых работ. Вывезены ў Комі АССР, дзе быў да канца 1941.

Паводле т. зв. пагаднення «Сікорскі-Майскі» патрапіў у армію генерала Андэрса. Браў удзел у фарсіраванне р. Рапід і Сангра, баях пад Монтэ-Касіна, Анконай, Балонні, 4 разы паранены. Пасля вайны ў 1946 г. пераехаў у Вялікабрытанію. Быў сябрам, а з 1948 па 1953 год – старшынём Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, у 1949 г. – сябра Рады БНР. У 1951 г. пераехаў у Заходнюю Германію, дзе працаваў у беларускім аддзеле радыё «Свабода». Быў галоўным рэдактарам сатырычнага часопісу «Шарсцень», супрацоўнічаў з газетай «Бацькаўшчына». Памёр 20 чэрвеня 1964 г. Пахаваны на могілках Перлахер Форст.
👍3119🔥12
Беларусаў - удзельнікаў бітвы пры Монтэ-Касіна - рэпрэсавалі двойчы. Упершыню - пасля паходу Чырвонай арміі ў Польшчу ў 1939 годзе. Тады шэраг з іх трапілі ў сталінскія лагеры ў якакасці палонных разбітага Войска Польскага і дэпартаваных з Заходняй Беларусі. У другі раз у 1951 годзе савецкія ўлады выслалі на Усход больш за 3800 былых жаўнераў з сем'ямі. Як склаўся лёс жаўнераў Монтэ-Касіна ў 80-ю гадавіну бітвы распавядае доктар гістарычных навук, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Юры Грыбоўскі.
👍23😢11🔥8
Хведар Кажаневіч падчас службы 4-га танкавага палка “Скарпіён”. Удзельнік бітвы пры Монтэ-Касіна. Пасля вайны актыўны дзеяч Згуртавання беларускіх камбатантаў у Вялікабрытаніі і ўдзельнік ушанавання беларусаў пахаваных на могілках Монтэ-Касіна ў 1979 г.
З архіву Юрыя Грыбоўскага
35🔥10👍5
Мядзведзь Войтэк - капрал 22-й роты артылерыйскага забеспячэння 2-га Польскага корпуса. Удзельнічаў у бітве пад Монтэ-Касіна. У часці яму было прысвоена званне яфрэйтара.️
Праславіўся тым, што з таварышамі па зброі весяліўся і піў піва. Пры неабходнасці падносіў снарады. Памёр 2 снежня 1963 года ў Эдынбургскім заапарку ва ўзросце 22-гады
👍32🥰15🔥63😢1🐳1
Праваслаўныя крыжы на могілках Монтэ Касіна - адно са сведчанняў прысутнасці беларусаў сярод палеглых у бітве за Монтэ Касіна. Фота - гісторык Юры Грыбоўскі
49🔥9🥰1💔1
У пятніцу, 17 траўня, а 16.30 запрашаем у віленскі музей-мемарыял Тускулену на аўтарскую экскурсію па выставе "Кабыляцкая гара - месца памяці і смутку".

Адрас мемарыялу: Žirmūnų g. 1F, Vilnius

Нашчадак расстраляных, стваральнік грамадскай ініцыяіывы "Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы" Ігар Станкевіч распавядзе пра сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі, месцах масавых расстрэлаў НКВД, у прыватнасці аднаго з такіх месцаў Кабыляцкая гара ў Воршы.

У фокусе выставы гісторыі расстраляных, тых, каго катавалі, а таксама тых, хто серыйна пісаў даносы, але сам трапіў у жорнавы сталінскага тэрору.

Экскурсія бясплатная, але пры жаданьні можна пакінуць аўтару-вядоўцу ахвяраванні.

Выстава арганізаваная пра ўдзеле Беларускага інстытуту публічнай гісторыі і арганізацыі "Формула чалавечнасці".
👍2211😢1
БЕЛАРУСЫ ЎШАНУЮЦЬ ПАМЯЦЬ ГЕРОЯЎ МОНТЭ-КАСІНА

У суботу, 18 траўня, беларусы Польшчы і Італіі ўшнуюць памяць герояў-земклякоў, якія загінулі ў бітве з нацыстамі ў Монтэ-Касіна 80 год назад. Прадстаўнікі дыяспары ўскладуць кветкі да помніка героям бітвы ў Варшаве, а таксама да вайсковага мемарыяла ў самім Монтэ-Касіна.
18 траўня 1944 года
скончылася адна з самых кровапралітных бітваў у паўднёвай Еўропе - бітва пры Монтэ-Касіна. Тут у складзе 2-га польскага корпусу змагаліся і беларусы - жыхары Заходняй Беларусі. Некалькі сотняў з іх аддалі тады свае жыцці за перамогу над нацызмам. Тыя, хто ацалеў і пасля вайны вярнуўся ў БССР, лічыліся ворагамі і разам з сем'ямі былі рэпрэсаваныя. Пра саму бітву, ейнае значэнне і ўдзел беларусаў ні ў савецкія часы, ні зараз амаль не распавядаюць на уроках гісторыі. Маўчыць аб ёй і афіцыйная прапаганда.
👍4014
Ці трэба ў вольнай Беларусі адзначаць перамогу ў бітве пры Монтэ-Касіна?
Anonymous Poll
57%
Так, абавязкова
9%
Не трэба
12%
А што гэта за бітва?
22%
Цяжка адказаць
👍16🔥5🤡1
"Ёсць адчуванне, што ў рэжымных структур проста вычэрпваецца база, усё палітызаванае і больш-менш папулярнае даўно ўнесена ў той спіс, а загаду адмяніць гэтую практыку — няма. Таму і ўносяць усё, што толькі трапіць пад руку". Гісторык Аляксандр Пашкевіч, кандыдат гістарычных навук, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі пра ўнясенне ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» кніг Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча, пра ідэалогію, генацыд і сцяг БССР у інтэрв’ю budzma.org
👍29🔥10👏1
Беларусы ўшанавалі памяць герояў бітвы за Монтэ-Касіна і ўсклалі кветкі да помніку ў Варшаве і вянок да мемарыяла на месцы былой бітвы. Бітва завяршылася 80 год назад – 18 траўня 1944 года. У ёй у складзе 2-га Польскага корпусу бралі ўдзел паляки і беларусы – жыхары Заходняй Беларусі. Некалькі дзясяткаў з іх тады аддалі жыцці ў барацьбе супраць нацызму.
37👍9👏9👎1
Героі Монтэ-Касіна ў цывільным пасля вайны. Крыніца: Zbigniew Poniewierski
36👍6🙏5😢1🫡1🎅1
СЁННЯ ДЗЕНЬ ПАЛІТВЯЗНЯ
Гэты дзень пачалі адзначаць пасля смерці ў шклоўскай калоніі №17 палітзняволенага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Ён памёр пры нявысветленых абставінах 21 траўня 2022 года.

Мы прыгадаем пра іншага палітвязня – беларускага філосафа і метадолага, грамадскага дзеяча Уладзіміра Мацкевіча. Яго асудзілі да 5 гадоў зняволення. Як заявіла ягоная былая жонка Святлана Мацкевіч, філосаф апошнім часам знаходзіўся ў турэмным шпіталі, а пра ягоны стан здароўя мала звестак. Сёння стала вядома, што Уладзіміра перавялі назад у магілёўскую турму №4. Летась філосафа ўжо змяшчалі ў шпіталь на планавую аперацыю. 14 траўня Уладзімір адзначыў у турме свой 68 дзень народзінаў. Гэта ўжо ягоны трэці дзень народзінаў за кратамі.

Дарэчы сам Уладзімір нарадзіўся ў ссылцы ў Іркуцкай вобласці. Туды былі сасланыя ягоныя бацькі і два дзяды – Касьян Мацкевіч і Карп Лазавік. З пачаткам ваеннай агрэсіі супраць Польшчы ў верасні 1939 года Касьян і Карп былі мабілізаваныя ў Войска Польскае, трапілі ў савецкі палон, потым – у ГУЛАГ. У 1941 годзе пасля нападу Германіі на СССР абодва дзеда, атрымаўшы амністыю, уступілі ў фармаваную Армію Андэрса, ваявалі ў Егіпце, Італіі і Францыі. Касьян Мацкевіч за ўдзел у бітве пад Монтэ-Касіна быў узнагароджаны брытанскім ваенным ордэнам. У 1948 годзе дзяды вярнуліся ў БССР (Касьян Мацкевіч – з Францыі, Карп Лазавік – з Вялікабрытаніі). А ў 1951 годзе Касьян Мацкевіч разам з сям'ёй быў дэпартаваны ў Сібір, а Карп Лазавік адправіўся туды ж з уласнай волі да сямʼі.
На здымках Уладзімір Мацкевіч і ягоны дзед Касьян Мацкевіч пасля бітвы за Монтэ-Касіна
26🔥12😢7👍3🥰1💔1😡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПАРАЛЕЛІ

Палітзняволеная Ларыса Шчыракова — былая журналістка і грамадская актывістка з Гомля. 31 жніўня 2023 г. суддзя Мікалай Доля асудзіў яе на 3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму нібыта за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. 22 верасня таго ж году МУС унесла жанчыну ў "спіс экстрэмістаў". Ларыса таксама займалася ўшанаваннем памяці рэпрэсаваных у сталінскія часы на Гомельшчыне, збірала матэрыялы, успаміны людзей. Ейны прадзед Рыгор Кавальчук таксама быў рэпрэсаваны. У 1937 годзе яго арыштавалі, абвінавацілі ў паклёпе на савецкую уладу і прысудзілі 10 год лагераў. Далейшы ягоны лёс невядомы.
😢3011
Замест «гісторыі Беларусі» 10-класнікі будуць вывучаць «Гісторыю Беларусі ў кантэксце ўсясветнай гісторыі». Кандыдат гістарычных навук, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксандар Пашкевіч расказвае, як у краіне пастаянна перапісваюцца падручнікі па гісторыі і змяняюцца праграмы.
🤬18😡14😢5
БЕЛАРУСЫ Ў ПОЛЬСКІМ ВОЙСКУ (1919 - 1947) - новая кніга гісторыка Юрыя Грыбоўскага (на відэа).

Кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. Кніга - гэта вынік шматгадовай працы ў архівах Польшчы, Беларусі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Літвы, Канады і Расеі. Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных і складаных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае сапраўднае баявое братэрства, замацаванае крывёй абодвух народаў.

Гісторык засяродзіў увагу на такіх аспектах, як стаўленне польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці да выканання жаўнерскага абавязку, палітыка польскіх улад да вайскоўцаў-беларусаў, іх удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Італіі, Францыі, Галандыі, Бельгіі, Нямеччыны, Брытаніі, Нарвегіі, Паўночнай Афрыкі, на Атлантычным акіяне. Даследуе таксама пасляваенны лёс гэтых людзей.

Кніга прысвечана дзесяткам тысяч беларусаў, якія ахвярна змагаліся ў польскім мундуры, аднак працяглы час былі забытымі на бацькаўшчыне.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Варшаве 28 траўня.
🔥27👍12
Вясной 1863 года расійскія войскі арыштавалі трох каталіцкіх святароў з парафій Лідскага павета. Ішору спярша пакаралі пяццю гадамі катаргі, але ў справу ўмяшаўся асабіста генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў. У выніку ксяндза расстралялі. А следам за ім былі забітыя і Зямацкі з Фалькоўскім.

У нашыя дні многія святары, у тым ліку каталіцкія, апынуліся пад пераследам за падтрымку пратэстаў 2020 года.

Абмеркавалі прычыны палітычнага пераследу святароў з гісторыкам Аляксандрам Пашкевічам.
❤‍🔥14🤬7🔥62👍1