Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.38K photos
95 videos
2 files
835 links
Download Telegram
У выдавецтве “Вясна” выйшаў другі том “Гісторыі рознічнага гандлю ў Беларусі”.

Анонс ад выдавецтва:

Другі том калектыўнай манаграфіі ахапляе самы шалёны і галавакружны пэрыяд беларускай гісторыі — узьлёт і падзеньне імпэрыі, вялікая вайна, адна, другая, трэцяя акупацыі, крывавы падзел краю напалам... Як жылося людзям? Што куплялі, елі, пілі, у што апраналіся, чым забаўляліся — у гэтай вялікай навуковай працы расказваецца пра гэта вось усё.

Зноў, як і ў першым томе — вялікі дзякуй дарагім і любімым мэцэнатам — Фундацыі Крачэўскага і Фонду Орса-Рамана!

Кніга даступная пакуль што толькі напрасткі праз кантакт з выдавецтвам ([email protected]), але неўзабаве — на нашых звычайных жывых і інтэрнэтных пляцоўках. Уся інфармацыя, як заўсёды, будзе на vesnabooks.eu.
👍26
24 жніўня Украіна ў 33 раз адзначае Дзень незалежнасці. Гэтую дату як дзяржаўнае агульнанароднае свята нашыя суседзі святкуюць згодна з пастановай Вярхоўнай Рады Украіны «Аб Дні незалежнасці Украіны» ад 20 лютага 1992 года. Шчыра віншуем! Перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
38👍5🔥2
33 гады таму, 25 жніўня 1991 года Беларусь дэ-юрэ стала незалежнай краінай: Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятая ў 1990-м, атрымала статус канстытуцыйнага закона. Коратка тлумачым, як гэта стала рэальнасцю.
37👍10🥰2🙏1
Forwarded from Historyja
25 жніўня 1991 года была прыпынена дзейнасць Камуністычнай Партыі Беларусі (КПБ-КПСС).
👍3110🔥3
Хто такія беларусы? Чаму беларусы – не расейцы? Як беларусы і рускія адказвалі на гэтае пытанне ў ХІХ стагоддзі і ў пачатку ХХ стагоддзя? Як падобныя даследаванні дапамаглі беларускаму нацыянальнаму руху? Ці праўда, што Смаленск – беларускі? У эфіры каналу "Обычное утро" распавядае кандыдат сацыялагічных навут, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі.
👍138😁3
Для тых, хто успрымае друкаваную інфармацыю, раім тэкст кандыдата сацыялагічных навук, акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксея Ластоўскага пра тое, адкуль растуць ногі ў міфу, што беларусы самыя чыстыя славяне.
👍14😁2🔥1
Стала вядома, па якім артыкуле судзяць гісторыка Ігара Мельнікава і што яму пагражае

Ён правёў за кратамі больш за паўгода.

https://nashaniva.com/350175

Без VPN — па гэтай спасылцы.
🤬15🙈7😢4
У раскопках на Менцы чарговая сенсацыя: знайшлі могілкі XI стагоддзя

Пахаванні ўнутры гарадскіх умацаванняў у раннехрысціянскі перыяд сведчаць пра тое, што тут былі пахаваныя людзі з высокім статусам у грамадстве. Падрабязней тут.
👍17🥰54😁4🤔2🥴1
#фотабсср
Унікальныя фотаздымкі аўтадарожнай інфраструктуры БССР 1930-х гадоў апублікаваныя ў зборніку "Белорусская архитектура ХХ - начала ХХI века" (Мінск, выд."Беларусь", 2020):
1. Клінкерная дарога Гомель-Рэчыца.
2. Выкладка на адкосе аўтадарогі.
3. Пункт адпачынку з рэзервуарам для вады.
4. Кіламетровы знак.
5. Знак абмежавання хуткасці.
🔥112👍2
Тэрыторыя Беларусі "пульсавала" ўвесь час яе існавання - то станавілася менш з-за раздзелаў і дагавораў, то разрасталася зноў, вяртаючы гістарычную цэласнасць. Дык як жа насамрэч выглядае мяжа нашай краіны? Ці той гэта «кляновы ліст», які мы абвыклі бачыць на картах і атласах? Якія гарады, якія знаходзяцца зараз за мяжой, калісьці былі цэнтрамі беларускіх раёнаў і абласцей? На гэтыя і многія іншыя пытанні адкажуць нашы вядучыя Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.
👍12🔥4🤔1