Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ДЫСКУСІЯ: ШТО АДЗНАЧАЦЬ БЕЛАРУСАМ - 8 МАЯ ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ 9 МАЯ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, гісторык-антраполаг Павел Церашковіч распавядае аб тым, як адбывалася заканчэнне вайны з нацысткай Германіяй.

👍20❤3🔥2😁1💩1
Што адзначаць беларусам - 8.05 Дзень памяці і прымірэння ці 9.05 Дзень перамогі?
Anonymous Poll
59%
8.05 Дзень памяці і прымірэння
11%
9.05 Дзень перамогі
12%
Абодва дні
9%
Ніводзін з прапанаваных варыянтаў
9%
Цяжка адказаць
❤14👍6
МАСАВАЕ ЗАБОЙСТВА Ў НАЛІБАКАХ
81 год таму, 8 траўня 1943 года, савецкія партызаны расстралялі ў маёй роднай вёсцы Налібакі 128 чалавек. У іх не было дзяржавы, якая магла б за іх заступіцца. Кожную пару сутак прыходзілі ўзброеныя людзі і проста рабавалі або забівалі. Два гады да гэтага немцы забілі ўсіх налібачан-габрэяў, пасля партызаны, а праз 3 месяцы вёску дапалілі ізноў немцы.
У савецкія часы налібацкая бойня назывлася “ліквідацыяй нямецкага гарнізону”, хаця ніякіх немцаў там у той дзень не было. У часы лукашызму заявілі, што такога ўвогуле не было.
Налібакі пакаралі за нелаяльнасць, за тое, што тамтэйшыя мужчыны не сышлі ў лес да савецкіх партызан паводле сцэнару сталінскіх камандзіраў.
Савецкія партызаны прыйшлі ранкам. Экзэкуцыі адбываліся амаль у кожным двары, як у Бучы, апрача габрэйскай вуліцы. Амаль усіх габрэяў немцы забралі ў гета раней. А цяпер справу завяршаюць партызаны. Яны забягаюць у хату, страляюць у гаспадара, а часам і ў цэлыя сем’і, і рабуюць дом.
Зброі абараніцца ў мясцовых амаль няма. Зрэшты, яны перакананыя, што гэта пастаноўка, што так іх хочуць забраць у лес, каб немцы потым не помсцілі жыхарам. У каго ёсць зброя (а мясцовай «самаахове» немцы раней далі на ўсё вёску, дзе жыло 2 тысячы чалавек, 28 карабінаў) страляе, як раней і дамаўляліся, угару, а партызаны адказваюць чэргамі з аўтаматаў, падпальваючы будынкі. З сабою ў лес партызаны забіралі кароў, коней, свіней, нават гадзіннік з рукі ахвяры або боты з ног.
Цяпер лукашысты ваююць ужо з памяццю пра іх. 2 гады таму райвыканкамаўская газета так і напісала, што яны “праверылі і ўсё аказалася фэйкам”. Хаця 28 год таму прадстаўнікі таго ж выканкаму давалі дазвол на помнік ахвярам.
Пра бойню 8 мая апублікаваныя ўспаміны, названыя ўсе імёны забітых (сярод іх жанчыны, дзеці), ёсць кнігі навукоўцаў, артыкулы, у пушчы працавалі экспедыцыі гісторыкаў. На могілках можна знайсці магілы забітых. У іх усё яшчэ няма дзяржавы, якая б цяпер проста абараніла іх памяць. Але гэта можам рабіць мы.
Зміцер Гурневіч - журналіст Радыё Свабода

😢40🤬26💔7😭5❤2😡2🔥1
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ?
У прамым этэры акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык абмяркуюць, што значаць гэтыя дні і што больш пасуе для Беларусі. Выбраць шлях Расеі ці Еўропы?
📆 Дата: 9 траўня
⏰ Час: 18.00 (па Варшаве) 19.00 (па Менску)
📍 Месца збору: акаўнт Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні

👍19🔥9❤5
«АДНОСНА ПЕРАМОГІ СЁННЯ ЁСЦЬ ДУМКА ІХНЯЯ І ДУМКА «НЯПРАВІЛЬНАЯ»
Пра тое, як памяць пра вайну ператварылася ў інструмент прапаганды, інтэрв'ю з гісторыкам, сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандрам Пашкевічам.

👍18❤4🥰3
ПРАЗ 2 ХВІЛІНЫ ПАЧНЕМ ДЫСКУСІЮ: ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ?
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ
📍 Месца збору: акаўнт Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ
📍 Месца збору: акаўнт Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні
❤19👍3👎1🥰1
ДАСЛЕДАВАННІ, ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ, ГІСТАРЫЧНАЯ ДЫПЛАМАТЫЯ. ЧЫМ БУДЗЕ ЗАЙМАЦЦА БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ ПУБЛІЧНАЙ ГІСТОРЫІ?
Пра тое, як паўстала новая інстытуцыя, каго яна аб'ядноўвае, чым і навошта будзе займацца, у інтэрв'ю Budzma.org распавядае акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі.

d2gjt4m2uqkjb7.cloudfront.net
Чым будзе займацца Беларускі Інстытут публічнай гісторыі?
Пра тое, як паўстала новая інстытуцыя, каго яна аб'ядноўвае, чым і навошта будзе займацца, у інтэрв'ю Budzma.org распавядае акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі.
👍29❤5🥰1
Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык абмяркоўваюць, што значаць 8 і 9 траўня, і што больш пасуе для Беларусі. Выбраць шлях Расеі ці Еўропы?
YouTube
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ? Аліна Коўшык і Аляксей Ластоўскі
У прамым этэры акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі (https://t.iss.one/beliph), кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык абмяркуюць, што значаць…
👍23🔥6❤1
КНІЖНЫЯ НАВІНКІ ПА ГІСТОРЫІ
Беластоцкае выдавецтва “Камунікат” выдала манаграфію “Нараджэнне беларускага Левіяфана. Беларусь ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990-1996)”.
Аўтар - доктар гістарычных навук, прафесар, былы дэкан факультэту міжнародных адносін БДУ Віктар Шадурскі разглядае перыяд, ад моманту, калі Беларусь атрымала незалежнасць і ўласную дзяржаўнасць, да рэферэндуму 1996 года, калі Аляксандр Лукашэнка разагнаў дэмакратычна абраны парламент і скіраваў краіну на рэйкі аўтарытарызму.
Аўтар адказвае на пытанні, як і чаму Беларусь атрымала незалежнасць, хто да гэтага спрычыніўся, чаму потым не спрацавалі дэмакратычныя інстытуцыі, і чаму беларусы аказаліся ўразлівымі да дэмагогіі і папулізму. Кніжка можа быць цікавай для маладых белрусаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай беларускай гісторыяй. Манаграфія напісана па- беларуску. Замовіць яе можна неўзабаве на сайце https://kamunikat.org/

👍40🔥14🥰7❤1
Бітва пры Монтэ-Касіна была адной з самых цяжкіх і кровапралітных паміж заходнімі саюзнікамі і нямецкім вермахтам у паўднёвай Еўропе. Яна зламала нямецкую абарону і адчыніла шлях саюзных войскаў на Рым. Вялікую ролю ў перамозе адыграў 2-гі Польскі корпус, да траціны якога складалі беларусы. Беларускі гісторык-антраполаг Павел Церашковіч распавядае аб значэнні бітвы, аб тым, як і чаму беларусы апынуліся ў 2-м Польскім корпусе, а таксама аб тым, чаму беларуская дзяржава абясцэньвае значэнне бітвы.
YouTube
80 год бітвы пры Монтэ Касіна. Якое дачыненне да яе маюць беларусы. Гісторык Павел Церашковіч
Бітва пры Монтэ Касіна была адной з самых цяжкіх і кровапралітных паміж заходнімі саюзнікамі і нямецкім вермахтам у паўднёвай Еўропе. Яна зламала нямецкую абарону і адчыніла шлях саюзных войскаў на Рым. Вялікую ролю ў перамозе адыграў 2-гі Польскі корпус…
👍27🔥17❤3
Вокладка кнігі-успамінаў "Смерць і салаўі" беларуса, удзельніка бітвы пры Монтэ-Касіна Пётра Сыча. Кніжка выдадзена па-беларуску ў Мюнхене ў 1965 г.
Вось, што прадмове напісаў аўтар: "18 травеня 1944 году паддалося Монтэ-Касыно. 19 год таму. Дата някруглая. Але што-ж пачаць. Я меркаваў пісаць пра гэтую жахлівую бітву ў 50-я ўгодкі, пазьней перадумаў і пералажыў на 25-я. Аднак чую, што да 1969-га году не дацягну хамута існаваньня. Часам выглядае, што магу перакачаваць у лепшы сьвет і перад 20-мі. Таму спрабую напісаць крыху ўспамінаў з тых цяжкіх часоў, калі й Беларусы шчодра абмылі сваёй крывёй шурпатыя, дзікія горы каля манастыра Монтэ-Касыно. Ня будзе гэта гісторыя, бо ня маю ні дакумэнтаў, ні магчымасьцяў, ні амбіцыяў, ні часу, а проста ўспаміны аб тых, каго знаў, аб тым, што ведаў, бачыў і перажыў".
Прачытаць успаміны можна тут.
Пётр Сыч нарадзіўся 18 студзеня 1912 г. ў в. Батурына Вілейскага павету. У 1929 . скончыў гімназію ў Вілейцы, вучыўся на філалагічным факультэце Віленскага ўніверсітэту. Друкаваўся з 1932 г. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі польскіх газет у Вільні. У 1939 г. як польскі грамадзянін мабілізаваны ў польскае войска, апынуўся ў 10-м батальёне Корпуса аховы памежжа. Трапіў у савецкі палон. Уцёк, зноў арыштаваны 3 кастрычніка 1939 г. і пасаджаны ў Вілейскую турму, а ў чэрвені 1940 г. пераведзены ў полацкую турму. Асуджаны на 10 гадоў прымусова-папраўчых работ. Вывезены ў Комі АССР, дзе быў да канца 1941.
Паводле т. зв. пагаднення «Сікорскі-Майскі» патрапіў у армію генерала Андэрса. Браў удзел у фарсіраванне р. Рапід і Сангра, баях пад Монтэ-Касіна, Анконай, Балонні, 4 разы паранены. Пасля вайны ў 1946 г. пераехаў у Вялікабрытанію. Быў сябрам, а з 1948 па 1953 год – старшынём Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, у 1949 г. – сябра Рады БНР. У 1951 г. пераехаў у Заходнюю Германію, дзе працаваў у беларускім аддзеле радыё «Свабода». Быў галоўным рэдактарам сатырычнага часопісу «Шарсцень», супрацоўнічаў з газетай «Бацькаўшчына». Памёр 20 чэрвеня 1964 г. Пахаваны на могілках Перлахер Форст.

👍31❤19🔥12
Беларусаў - удзельнікаў бітвы пры Монтэ-Касіна - рэпрэсавалі двойчы. Упершыню - пасля паходу Чырвонай арміі ў Польшчу ў 1939 годзе. Тады шэраг з іх трапілі ў сталінскія лагеры ў якакасці палонных разбітага Войска Польскага і дэпартаваных з Заходняй Беларусі. У другі раз у 1951 годзе савецкія ўлады выслалі на Усход больш за 3800 былых жаўнераў з сем'ямі. Як склаўся лёс жаўнераў Монтэ-Касіна ў 80-ю гадавіну бітвы распавядае доктар гістарычных навук, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Юры Грыбоўскі.
YouTube
80 год бітвы за Монтэ-Касіна. Чаму ў СССР жаўнераў не лічылі героямі? Гісторык Юры Грыбоўскі
Беларусаў - удзельнікаў бітвы пры Монтэ-Касіна - рэпрэсавалі двойчы. Упершыню - пасля паходу Чырвонай арміі ў Польшчу ў 1939 годзе. Тады шэраг з іх трапілі ў сталінскія лагеры ў якакасці палонных разбітага Войска Польскага і дэпартаваных з Заходняй Беларусі.…
👍23😢11🔥8
Мядзведзь Войтэк - капрал 22-й роты артылерыйскага забеспячэння 2-га Польскага корпуса. Удзельнічаў у бітве пад Монтэ-Касіна. У часці яму было прысвоена званне яфрэйтара.️
Праславіўся тым, што з таварышамі па зброі весяліўся і піў піва. Пры неабходнасці падносіў снарады. Памёр 2 снежня 1963 года ў Эдынбургскім заапарку ва ўзросце 22-гады

👍32🥰15🔥6❤3😢1🐳1
Як беларусы грамілі нацыстаў у Італіі. Армія Андэрса і бітва пад Монтэ-Касіна ў праграме Цімоха Акудовіча "Вусы Скарыны"
YouTube
Як беларусы білі нацыстаў у Італіі. Армія Андэрса і бітва пад Монтэ-Касіна / Вусы Скарыны
9 мая Беларусь святкуе Дзень Перамогі. Некалькі тысяч беларусаў ваявалі на "другім фронце", білі нацыстаў у Італіі. У СССР яны не былі "ветэраны". Гэта ваяры арміі Андэрса, якія праславіліся ў бітве пад Монтэ-Касіна. Гісторыя ад "Вусы Скарыны".
Вядоўца праграмы…
Вядоўца праграмы…
❤29👍11🥰5🔥4
У пятніцу, 17 траўня, а 16.30 запрашаем у віленскі музей-мемарыял Тускулену на аўтарскую экскурсію па выставе "Кабыляцкая гара - месца памяці і смутку".
Адрас мемарыялу: Žirmūnų g. 1F, Vilnius
Нашчадак расстраляных, стваральнік грамадскай ініцыяіывы "Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы" Ігар Станкевіч распавядзе пра сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі, месцах масавых расстрэлаў НКВД, у прыватнасці аднаго з такіх месцаў Кабыляцкая гара ў Воршы.
У фокусе выставы гісторыі расстраляных, тых, каго катавалі, а таксама тых, хто серыйна пісаў даносы, але сам трапіў у жорнавы сталінскага тэрору.
Экскурсія бясплатная, але пры жаданьні можна пакінуць аўтару-вядоўцу ахвяраванні.
Выстава арганізаваная пра ўдзеле Беларускага інстытуту публічнай гісторыі і арганізацыі "Формула чалавечнасці".

👍22❤11😢1
БЕЛАРУСЫ ЎШАНУЮЦЬ ПАМЯЦЬ ГЕРОЯЎ МОНТЭ-КАСІНА
У суботу, 18 траўня, беларусы Польшчы і Італіі ўшнуюць памяць герояў-земклякоў, якія загінулі ў бітве з нацыстамі ў Монтэ-Касіна 80 год назад. Прадстаўнікі дыяспары ўскладуць кветкі да помніка героям бітвы ў Варшаве, а таксама да вайсковага мемарыяла ў самім Монтэ-Касіна.
18 траўня 1944 года скончылася адна з самых кровапралітных бітваў у паўднёвай Еўропе - бітва пры Монтэ-Касіна. Тут у складзе 2-га польскага корпусу змагаліся і беларусы - жыхары Заходняй Беларусі. Некалькі сотняў з іх аддалі тады свае жыцці за перамогу над нацызмам. Тыя, хто ацалеў і пасля вайны вярнуўся ў БССР, лічыліся ворагамі і разам з сем'ямі былі рэпрэсаваныя. Пра саму бітву, ейнае значэнне і ўдзел беларусаў ні ў савецкія часы, ні зараз амаль не распавядаюць на уроках гісторыі. Маўчыць аб ёй і афіцыйная прапаганда.

👍40❤14