Forwarded from De facto. Беларуская навука
Адкрыты папярэдні заказ на кнігу Аляксандра Гужалоўскага «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)»!
Выхад кнігі плануецца на канец жніўня-пачатак верасня.
Пры папярэднім заказе і ПАПЯРЭДНЯЙ АПЛАЦЕ да выхада кнігі кошт кнігі 50 рублеў (пасля выхада ад 60 рублеў) і аўтограф аўтара на імя ці прозвішча.
Аплата кнігі па АРЫП або наяўнымі ў краме выдавецтва
Шлях аплаты па АРЫП:
1.Сістэма Разлік (АРІП) у банкаўскім дадатку, у аператара ў банку або ў інфакіёску
2. Сэрвіс E-pos
3. Е-pos-аплата тавараў і паслуг
4. Аплата па рахунку 10778-1-64/1/1 — для ІП Цымбераў Раман Міхайлавіч
Або наяўнымі ў
ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42(станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16
+375296068284(А1)

👍21❤6🥰1🤡1
Forwarded from Historyja
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
28 ліпеня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна.
Першая сусветная, а Беларусь і беларусы: Каля 900 тыс. жыхароў беларускіх губерняў былі прызваны ў рады расійскай арміі, з іх 70 тыс. «аддалі» жыццё. У падзеях ваенных гадоў загінула 60 тыс. мірных жыхароў, яшчэ 50 тыс. былі сілай сагнаны ў Германію. Расійскія ўлады загналі ў бежанства ад 1,5 да 2,2 млн жыхароў беларускіх тэрыторыі. Многія з іх ужо не вярнулася на Радзіму.
Страты Беларусі цалкам параўнальныя са стратамі насельніцтва Бельгіі (тым больш, што ў Бельгіі жыло прыкладна столькі ж людзей, колькі ў беларускіх губернях). Але Бельгія прызнана адной з галоўных ахвяр гэтай вайны!

😢33😭3💔2❤1👎1🤬1🤨1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены зборнік «Архівы і архівісты Беларусі: рух па шляху развіцця»
У выданне ўключаны тэксты дакладаў удзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася 4 ліпеня 2023 г. з нагоды 85-гадовага юбілею архіва. Кола ўзнятых даследчыкамі навуковых праблем даволі шырокае – гісторыя і сучасны стан архіўных комплексаў, сучасныя тэхналогіі і іх прымяненне ў архіўнай справе, выкарыстанне архіўных дакументаў у вывучэнні маладаследаваных пытанняў у гісторыі Беларусі і суседніх краін. Прызначаецца архівістам, гісторыкам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца мінуўшчынай Беларусі.
Набыць выданне магчыма ў навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 363 43 09) або ў кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, 8(017) 379 46 52).

👍17🤔1🤡1
"Нямецкая хваля" разбіраецца разам з акадэмічным дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксеям Ластоўскім у тым, якія культурныя каштоўнасці вывозіліся з Беларусі і ці ёсць магчымасці іх вярнуць.
DW
Какие культурные артефакты РБ могла бы вернуть в страну
Германия и Франция задают тон в том, что касается возвращения ценностей в страны, из которых те были незаконно вывезены. DW собрала несколько примеров артефактов, возвращения которых могла бы добиваться Беларусь.
🔥20👍7❤2🤡2😁1
31 ліпеня 1937 года Палітбюро ЦК ВКП(б) зацвердзіла аператыўны загад № 00447 Народнага камісара ўнутраных справаў Мікалая Яжова. Загад быў скіраваны супраць «былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых контррэвалюцыйных элементаў». Дакумент даў старт Вялікаму тэрору, пад час якога было расстраляна ці асуджана да лагераў найвялікшая колькасць савецкіх грамадзянаў, у тым ліку жыхароў БССР.
Дакладных звестак аб колькасці рэпрэсаваных на тэрыторыі Беларусі няма. У 2017 годзе афіцыйны прадстаўнік КДБ агучыў такія лічбы: у архівах КДБ захоўваюцца справы 235,5 тыс. рэпрэсаваных (сярод іх пазбаўленыя волі і расстраляныя) у БССР у перыяд з 1920-х па 1950-я гады па крымінальных справах судовымі і несудовымі органамі. Толькі 176 тыс. з іх рэабілітаваныя. Адкрытыя базы рэпрэсаваных сёння налічваюць прыкладна ад 60 да 80 тысяч імёнаў рэпрэсаваных. Гэта ў 3-4 разоў меней, чым у КДБ. Шмат імёнаў рэпрэсаваных застаюцца невядомымі.
Архівы карных органаў ОГПУ-НКВД-КДБ у Беларусі па сённяшні дзень цалкам зачыненыя для даследчыкаў. Звесткі аб рэпрэсаваных могуць атрымаць толькі нашчадкі, але калі дакументальна пацвердзяць сваяцтва.
У 2018 годзе Нацыянальны архіў схаваў з агульнага доступу Базу дадзеных неабгрунтавана рэпрэсаваных. Яна налічвае больш за 180 тыс. імёнаў.
Таксама КДБ агучыла, што на тэрыторыі БССР у межах да 1939 года было 10 месцаў масавых расстрэлаў мірных грамадзянаў: Менск, Орша, Магілёў, Барысаў, Гомель, Мазыр, Чэрвень, Віцебск, Полацк, Слуцк. Аднак аб тым, што вакол кожнага з гэтых гарадоў было не адно, а некалькі месцаў масавых забойстваў, КДБ не згадвае.
На здымках: выпіска з пратакола №173 пасяджэння Асобай Тройкі НКУС БССР ад 13 лістапада 1938 года. Унізе пячатка КДБ пры Савеце Міністраў БССР і подпіс оперупаўнаважанага КДБ пры Савеце міністраў БССР лейтэнанта Новікава. З сямі чалавек аднаго – Леаніда Курака прыгаварылі да расстрэлу, астатніх да 10 гадоў лагераў. Іх імёнаў няма ў адкрытых базах дадзеных. Здымак жыхара Оршы Кліма Цэханскага і дакументы аб яго расстрэле і рэабілітацыі.

🤬23😢11👍5🙏1🤡1
Forwarded from Historyja
31 ліпеня 1920 года адбылося па сутнасці другое абвяшчэнне ССРБ (БССР). Саветы чарговы раз (пасля першай ССРБ і ЛітБел) заявілі аб утварэнні падкантрольнай Маскве "рэспублікі" са словам "Беларусь/Беларуская" у назве.
👍9❤3🙈1