Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.4K photos
95 videos
2 files
858 links
Download Telegram
Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава
Мельнікаў за кратамі ўжо паўгода. Сутнасць абвінавачвання невядомая.
🤬38😱8😁2😢2
40 гадоў таму, 25 ліпеня 1984 года, у Менску памёр класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык і сцэнарыст Уладзімір Караткевіч.

Караткевіч - адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Ён быў аўтарам шэрагу чароўных аповесцяў і раманаў, прясякнутых неімавернай любоўю да сваёй радзімы.

Караткевіч першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанрру гістарычнага дэтэктыву. Сярод яго найбольш вядомых твораў аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі».
40💔8👍7
Уладзімір Караткевіч: "Мы не павінны глядзець на гэтых людзей (магнатаў ВКЛ ) толькі праз выключна чорныя акуляры, як і не павінны глядзець на іх толькі праз акуляры светлыя". Архіўнае відэа. 1981 год
30
Зянон Пазняк асабіста ведаў класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і быў з ім ў добрых адносінах з 1964 па 1972 год. Пад час вечара памяці з нагоды 40-й гадавіны смерці пісьменніка, што адбыўся ў Варшаве ў Witrynie Domu Wschodniego, палітык шчыра распавёў падрабязнасці сустрэч у Уладзімірам Караткевічам, даў ацэнку ягоным творам і іх уплыву на фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі.
👍25🔥109
На якой мове напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага? Якая мова была афіцыйнай у ВКЛ? Ці існавала старабеларуская мова? І ці ёсць у прыхільнікаў западарусізму падставы называць беларускую мову дыялектам рускай? Пра гэта і многае іншае размова з Віктарам Корбутам, доктарам філалогіі, аўтарам дысертацыі “Беларуская мова як фактар ​​фарміравання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гадоў у публіцыстыцы першых беларускамоўных газет “Наша Доля” і “Наша Ніва”.
👍289😁2
У генеалагічнай сферы Беларусі - выбітная падзея. Пабачыў свет зборнік навуковых матэрыялаў "Генеалогія і сямейная гісторыя: актуальныя праблемы і задачы", які стаў першым такога роду зборнікам матэрыялаў па генеалогіі як спецыяльнай гістарычнай дысцыпліне ў Беларусі ХХІ стагоддзя.

Кніга каштоўная сваімі матэрыяламі не толькі ў святле мінулага, але і ў святле сённяшняга і заўтрашняга дня.

Укладальнікам і адказным рэдактарам зборніку выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, супрацоўнік Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Беларусі.

Зборнік адрасуецца вучоным, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Набыць можна ў Акадэмкнізе (Менск) - 24,56 б.р.
Змест па спасылцы
19👍10🔥3
Беларуская сялянка з дзіцём у лубяной люльцы. Магілёўская губерня, 1861 г. Фотаздымак з Цэнтральнага дзяржархіву кінафотадакументаў РБ апублікаваны ў светлагорскім бюлетэні "Вольнае слова", N2 за 16-30 красавіка 1999 г. Зборы Беларускага архіву
31👍4🥰3
27 ліпеня 1990 года прынята Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.

Гэты важны для нашай дзяржавы дакумент стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасці Беларусі.

Дзень незалежнасці 27 ліпеня ў нашай краіне адзначаўся з 1991 да 1996 года.

Афіцыйныя ўлады адмянілі свята 27 ліпеня пасля рэферэндуму 1996 года, на якім Лукашэнка атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дзень незалежнасці пачалі адзначаць у гадавіну вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня.
👍238🎉3😡2🔥1🥱1
34 гады таму была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Але ці стала краіна тады сапраўды незалежнай? У якую дату варта святкаваць здабыццё суверэнітэту?

Euroradio абмеркавала гэтыя пытанні з гісторыкам, сябрам Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Цімохам Акудовічам
21👍10🔥6
Forwarded from Historyja
Шэсце і мітынг з нагоды Дня Незалежнасці, 27 ліпеня 1996 года.
37👍12❤‍🔥7
Адкрыты папярэдні заказ на кнігу Аляксандра Гужалоўскага «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)»!
Выхад кнігі плануецца на канец жніўня-пачатак верасня.
Пры папярэднім заказе і ПАПЯРЭДНЯЙ АПЛАЦЕ да выхада кнігі кошт кнігі 50 рублеў (пасля выхада ад 60 рублеў) і аўтограф аўтара на імя ці прозвішча.
Аплата кнігі па АРЫП або наяўнымі ў краме выдавецтва
Шлях аплаты па АРЫП:
1.Сістэма Разлік (АРІП) у банкаўскім дадатку, у аператара ў банку або ў інфакіёску
2. Сэрвіс E-pos
3. Е-pos-аплата тавараў і паслуг
4. Аплата па рахунку 10778-1-64/1/1 — для ІП Цымбераў Раман Міхайлавіч
Або наяўнымі ў
ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42(станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16
+375296068284(А1)
👍216🥰1🤡1