Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.48K photos
96 videos
2 files
917 links
Download Telegram
Беларускія багі, якіх не было: адкуль узяліся Зюзя, Лада і Леля

Зюзю часта называюць «богам зімы», Лелю — «багіняй вясны», Ладу — апякункай ладу ў сям’і. Але для большасці такіх «багоў» няма надзейных пацвярджэнняў у народнай традыцыі: нашы продкі пра іх магчыма і не здагадваліся.

«Зеркало» разбірае гэтую містыфікацыю: у 1846 г. Павел Шпілеўскі надрукаваў артыкул пра 36 «беларускіх багоў і духаў», а ў 1852-м дадаў яшчэ 16 — атрымалася 52 персанажы. Пазней даследчыкі адзначалі, што аўтар змешваў фантазію з фальклорам і «вырошчваў» багоў з няправільна зразуметых слоў і прыказак; Лада і Леля, напрыклад, пайшлі ад прыпеваў у песнях кшталту «ладо» і «леля».

Для свайго часу такая містыфікацыя не выглядала зламыснай: у эпоху класіцызму было модна «падганяць» нацыянальныя культуры пад антычныя ўзоры — нібыта кожны народ мусіць мець сваіх багоў, як у грэкаў. І нават калі гэты «пантэон» быў фальсіфікацыяй, ён аказаўся ўплывовым: вобразы пайшлі ў масавую культуру і траплялі ў пазнейшыя даведнікі і даследаванні.
👍131🤷‍♂1🤔1
Імпрэза да Дня беларускага ваяра ў Вільні

У пятніцу, 27 лютага, у краме "Кропка" (Savičiaus g. 6) адбудзецца імпрэза да 107-ай гадавіны стварэння "Беларускага асобнага батальёну" ў складзе Літоўскага войска і Дня беларускага ваяра.

На вечары вы даведаецеся пра беларускія вайсковыя фармаванні ў Літоўскім войску і грамадска-палітычнае жыццё беларусаў Літвы тых часоў.

Галоўны выступоўца - гісторык і журналіст Вілюс Каваляўскас.

Усе прысутныя атрымаюць памятныя падарункі.

Уваход - free donation на ўсталяванне шыльды ў гонар Беларускага асобнага батальёну ў Коўне.
👍122🔥1👏1
🖤 27 лютага 1935 года ў вёсцы Сіманавічы (сёння 🕊 Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся Фёдар Клімчук.

Вучыўся ў школах Сіманавіч, Вулькі Сіманавіцкай і Драгічына, дзе ў 1952 годзе скончыў сярэднюю школу.

У тым жа годзе паступіў у 🏹 Пінскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут, які скончыў у 1954 годзе. Пачаў працаваць настаўнікам у 🐦 Столінскім і Драгічынскім раёнах. Паралельна займаўся запісам гаворак і народных песень сваіх родных мясцін.

У 1968 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута мовазнаўства АН БССР і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесся». Быў аўтарам больш за 200 навуковых прац па дыялекталогіі, тапаніміцы, фальклору і этнаграфіі.

🪷 Старшыня аб'яднання «Загароддзе», пераклаў «Новы Запавет» на заходнепалескі дыялект. Памёр 22 кастрычніка 2018 года і быў пахаваны на Заходніх могілках Мінска.

Памёр 22 кастрычніка 2018 года. На надмагільным помніку з тыльнага боку змешчана выява Клімчука маладым і ягоны верш, напісаны на роднай палескай гаворцы.

Урывак з Евангелля ў перакладзе Клімчука (расстаўлены націскі).

Ны судíтэ, то й сýджаны ны бýдытэ;
бо якы′м судóм сýдытэ, такы′м бýдытэ сýджаны; і якэ′ю мíрыю мíрайітэ, такэ′ю і вам мíратымуть.
І шо ты ды′высся на сучкá в гóковы свогó брáта, а дырывы′ны в своё′му гóковы ны бáчыш?
Абó як скáжыш своё′му брáтовы: «Дай я тобí вы′йму з гóка сучкá», колы′ в тыбэ′ самóго в гóковы дырывы′на?
Крыводýшный чоловíчэ! Вы′ймы зрáзу дырывы′ну с свогó гóка, тоды′ пубáчыш, як достáты сучкá з гóка брáтового.
Ны давáйтэ святóго собáкам і ны кладíтэ свогó сáмого дорогóго пы′рыд свыньмы′, шоб воны′ ны потоптáлы ёгó ногáмы, да шэ й, повырнýвшысь, вас ны порвáлы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10👍21🔥1🙏1
🎨 У Музеі Вольнай Беларусі пакажуць 19 арыгінальных літаграфій Напалеона Орды

У суботу, 28 лютага, а 12.00 у Музеі Вольнай Беларусі (Warszawa, Foksal 11) адкрываецца выстава «Беларусь Напалеона Орды».

Вас чакаюць 19 арыгінальных літаграфій з калекцыі ініцыятывы MALDZIS, прысвечаных беларускім краявідам і помнікам дойлідства.

Гэта замкі, касцёлы, сядзібы, якія Напалеон Орда паспеў зафіксаваць раней, чым іх змянілі ці знішчылі войны і час. Гэта Нясвіж і Мір, Крэва і Наваградак, Ліда, Камянец, Гомель — амаль два дзясяткі гарадоў, мястэчак і вёсак той Беларусі, якой ужо няма, але якую можна ўбачыць.

Падчас адкрыцця вас чакае прывітальнае слова ад заснавальнікаў ініцыятывы MALDZIS Рыгора Астапені і Паўла Мацукевіча, а таксама экскурсія па выставе з мастацтвазнаўцам Дзмітрыем Салодкім.

Выстава працягнецца да 8 сакавіка.
👍9👏1🙏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
27 лютага 1919 году праз месяц пасля абвяшчэньня ССРБ на загад Масквы абвяшчаецца ўжо новая “рэспубліка” — Літоўска-Беларуская ССР.
Што гэта было за ўтварэнне? І чаму Сталін адмовіў у яе існавані ў невялічкім роліку "Свабоды".
👍2🤪2😁1
🌷1 САКАВІКА || Нядзельны шпацыр па жаночаму Вільнюсу «Her-story»

Звычайна гісторыя апісваецца як сьвет мужчын, але дзе ж у гэтым апісаньні жанчыны? Давайце выправім гэтую хібу і разам паглядзім на гарадскую спадчыну Вільнюса вачыма жанчын.

Падчас шпацыру вас чакаюць гісторыі выбітных літаратарак,  мецэнатак, удзельніц паўстаньняў і грамадскіх дзяячак, якія пакінулі свой сьлед у гісторыі гэтага старажытнага горада.

📅 1 сакавіка ў 15:30 
📍 Збіраемся каля плошчы Кудзіркі . Дакладнае месца збору паведамім пасьля рэгістрацыі ў гугл-форме.

Пасьля вандроўкі прапануем традыцыйна пасядзець разам, пагрэцца  у Карчме 1863, хаця ў нядзелю абяцаюць значнае пацяпленьне і нават сонейка.

Шпацыр праводзіцца за вольныя ахвяраваньні!  Далучайцеся!
5👍3😁2👏1💅1
Пурым па-беларуску ў POLIN: Музей гісторыі польскіх яўрэяў запрашае беларускія сем’і на вялікае свята

Пасля паспяховых зімовых сустрэч музей POLIN працягвае добрую традыцыю: знаёміць беларускую супольнасць Варшавы з яўрэйскай культурай на нашай роднай мове. Гэтым разам нагода асабліва жыццесцвярджальная — Пурым, самае вясёлае свята яўрэйскага календара. 1 сакавіка музей запрашае на адмысловую экскурсію і майстар-клас.

Музей падрыхтаваў насычаную праграму, якая будзе цікавая і дзецям, і дарослым.

Разам з гідам удзельнікі пройдуць па галерэях пастаяннай экспазіцыі «1000 гадоў гісторыі польскіх яўрэяў», каб пачуць гісторыю адважнай царыцы Эстэр. Арганізатары робяць акцэнт на адвазе, салідарнасці і надзеі — каштоўнасцях, якія яднаюць яўрэйскую і беларускую традыцыі. На экскурсіі распавядуць, як Пурым адзначалі менавіта на тэрыторыі Беларусі, дзе традыцыі дзвюх народаў стагоддзямі перапляталіся.

Уваход вольны, але для рэзеравацыі бясплатных квіткоў трэба рэгістрацыя. Чытаць на сайце або без VPN.
5👍4👏2
🎮 Беларусы выпусцілі дэманстрацыйную версію гульні пра сярэднявечны Тураў 

Гульні могуць фарміраваць гістарычную ўяўленне мацней, чым кнігі — а тым больш падручнікі і лекцыі. Менавіта на гэта звяртае ўвагу папулярызатар гісторыі Цімафей Акудовіч, каментуючы выхад дэма-версіі Tales of Meadows — гульні пра Тураўскае княства.

Паводле Акудовіча, такія праекты пакуль трымаюцца найперш на энтузіязме: рабіць гульні «пра беларускую гісторыю і па-беларуску» — гэта не пра стабільны бізнес, а пра шчырае захапленне каманды. Але тэхнічна ўсё стала прасцей: невялікая група распрацоўнікаў сёння можа сабрацца і, працуючы ў вольны час, давесці ідэю да гатовай (хоць пакуль дэма-)версіі — таму падобных прадуктаў будзе больш.

Радыё Свабода пратэставала дэма Tales of Meadows: дзеянне пачынаецца ў 1223 годзе з бітвы на Калцы, а сярод асаблівасцяў — прафесійнае беларускамоўнае агучванне (рэдкасць для гульняў) і сюжэтныя адсылкі да Турава і яго князёў. Дэма выйшла 20 лютага, поўную версію анансуюць на гэты год.
🔥13👍96👏2🙏1🥴1
Роўна 460 гадоў таму, 1 сакавіка 1566 года, Вялікае Княства Літоўскае атрымала свой Другі Статут. Гэта быў ключавы прававы дакумент, які стаў асновай для дзяржаўнага ладу і правасуддзя на многія дзесяцігоддзі наперад. Яго прыняцце азнаменавала сабой новы этап у развіцці прававой сістэмы ВКЛ, спрыяючы яе ўніфікацыі і ўмацаванню.Яго прыняцце - гэта не проста фармальнасць. Гэта быў новы этап у развіцці прававой сістэмы ВКЛ. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да ўмацавання прававой сістэмы. Калі законы выразныя і адзіныя, гэта стварае стабільнасць, прадказальнасць і, у канчатковым выніку, спрыяе больш эфектыўнаму кіраванню дзяржавай.
Так што, успамінаючы 1 сакавіка 1566 года, мы ўспамінаем не проста дату, а момант, калі Вялікае Княства Літоўскае зрабіла велізарны крок наперад у сваім развіцці, заклаўшы трывалы прававы падмурак, на якім будавалася яго будучыня.
👍107❤‍🔥1🔥1👏1🙏1😍1💯1
Forwarded from Наша Ніва
Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас

Гродна ганарыцца сваёй багатай гісторыяй, але ці ведалі вы, што за знакавымі будынкамі горада стаяць імёны таленавітых італьянскіх майстроў? Адным з іх быў Антоніа дэ Грэп — архітэктар, які не толькі будаваў для каралёў, але і заклаў падмурак прафесійнага мулярства ў Вялікім Княстве Літоўскім, зрабіўшы Гродна піянерам у гэтай справе.

https://nashaniva.com/388928

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/388928
👍14🤷‍♂1🤔1
🌟 2 сакавіка 1982 годзе ў 🏹 Брэсце для наведвальнікаў быў адкрыты Археалагічны музей «Бярэсце».

З 1969 па 1981 гады, а таксама ў 1988 годзе пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафесара П. Ф. Лысенкі праводзіліся археалагічныя раскопкі. У іх выніку былі выяўленыя больш за 220 драўляных пабудоў XI—XIII стагоддзяў, тры вулічныя маставыя, частаколы і шматлікія прадметы матэрыяльнай культуры таго часу.

Была раскрыта плошча больш за 1800 м², з якіх звыш 500 м² — да мацерыка. Многія пабудовы старажытнага Берасцея захаваліся на пяць — дзевяць вянцоў, а некаторыя — нават на дванаццаць, што з’яўляецца вялікай рэдкасцю ў славянскай археалогіі.

18 студзеня 1972 года Савет Міністраў БССР прыняў рашэнне аб стварэнні музея «Бярэсце» і будаўніцтве спецыяльнага павільёна. Праект распрацавалі архітэктары «Белдзяржпраекта» В. Крамарэнка, У. Шчарбіна і М. Вінаградаў.

Павільён плошчай 40 × 60 м пабудаваны з бетону, шкла і анадаванага алюмінія. Ён уяўляе сабой двухсхільнае перакрыцце са светлавым ліхтаром па цэнтры. Яго абрысы нагадваюць старажытнае жыллё і адначасова пласты зямлі, якія раскрываюць старажытны горад.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13👏1
Аўтарка гістарычнай сагі аб ВКЛ: «Падчас напісаньня раману наведвала Беларусь і пачувалася як дома»: https://smarturl.click/w4XkQ

Раман Крысьціны Сабаляўскайце Silva Rerum выйшаў у 2008 годзе, з таго часу толькі па-літоўску перавыдаваўся 23 разы. Цяпер зьявілася выданьне бэстсэлеру і па-беларуску.

Раман зрасказвае пра жыцьцё ў Вялікім княстве Літоўскім у складзе Рэчы Паспалітай, дзеяньне адбываецца і на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у Нясьвіжы й Наваградку.
12👍6
👋Запрашаем на чарговую сустрэчу Філасофскага клуба «Oikoumene»

Праграма сустрэчы:
1) Лекцыя: Расійскія "імперскія веды" і выклікі дэкаланізацыі (выступіць з лекцыяй Мікола Рабчук)
2) Дыскусія

📅 2 сакавіка 2026 г.,
18:30–20:30.
📍Філасофскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, Krakowskie Przedmieście 3, sala 4

Уваход: вольны

Запрашаем усіх, хто зацікаўлены ў ўдзеле ў філасофскіх дыскусіях


Падтрымай Беларускі Моладзевы Хаб
накіраваўшы 1,5% PIT 👉
як гэта зрабіць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍4👏3
🇵🇱 У Беластоку прайшла сустрэча з Даротай Міхалюк

📖 1 сакавіка 2026 года ў хабе «Новая Зямля» ў Беластоку адбылася прэзентацыя манаграфіі прафесаркі Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці».

Падрабязнасці:
https://racyja.com/by/sumezza/darota-michajljuk-maja-kniha-pra-bnr-velmi-patrebnaja-i-sucasnamu-cytacu/
👍16
Forwarded from Наша Ніва
У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»

Мерапрыемствы павінны былі прайсці 2 і 3 сакавіка.

https://nashaniva.com/389438

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389438
🤬18😢5🤡3🤷‍♂1😁1🤨1
Польскі гісторык – пра Вільню як цэнтр беларускага руху

Марэк Фігура ў апошнім нумары «Sensus Historiae» канстатуе: у першай палове XX ст. Вільня адыграла ключавую ролю не толькі ў гісторыі літоўцаў і палякаў, але і беларусаў. Традыцыі прысутнасці беларусаў у Вільні бяруць пачатак у Сярэднявеччы, калі там жылі праваслаўныя русіны, продкі пазнейшых беларусаў.

На пачатку XX ст. у Вільні знаходзіўся фактычны цэнтр культурнага і палітычнага жыцця Беларусі. Толькі пасля рэвалюцыі ў Расійскай імперыі ў 1917 г. ролю цэнтра пачаў выконваць Мінск. Але і тады многія беларусы лічылі Вільню другой сталіцай, асабліва калі гаворка ішла пра культуру.

Пасля ўключэння Віленскага рэгіёна ў склад Другой Польскай Рэспублікі адсутнасць сельскагаспадарчых рэформаў і абмежаванні на беларускую адукацыю прывялі да радыкалізацыі. На фоне беларусізацыі ў БССР многія палітыкі перайшлі на камуністычныя пазіцыі, што прывяло да рэпрэсій з боку польскіх уладаў. Вільня заставалася важным цэнтрам беларускай культуры да 1939 г.
14🔥2👍1👏1🙏1💯1
Чаму адбылася бітва на Нямізе?

Бітва на Нямізе была адной з найбольш знакавых падзей сярэднявечнай гісторыі Беларусі. У 1067 годзе войскі Полацкай зямлі на чале з Усяславам Чарадзеем сустрэліся з кааліцыяй Яраславічаў, сыноў Яраслава Мудрага. Чаму гэта бітва стала магчымай? Як яна праходзіла? І што было з Усяславам, які яе прайграў?

https://palatno.media/bitwa-na-niamize/
👍9🕊1
🎨Мастак і трошкі іншапланетнік, які жыў адначасова ў мінулым і будучыні

Як здарылася, што вядомы беларускі мастак Язэп Драздовіч, адзін з самых адметных дзеячоў свайго часу, не трапіў ні пад савецкія, ні пад польскія, ні пад нямецкія рэпрэсіі?

У чым сакрэт яго касмічнай прыцягальнасці і якую планету ён любіў найбольш?

▶️ Пра гэта распавядзе Цімох Акудовіч у новым выпуску гістарычнай перадачы «Вусы Скарыны»
9👍4🥰1🙏1
Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордай

6 сакавіка ў 18:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца лекцыя-сустрэча «Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордай: ідэйны змест літаграфічнага цыкла».

Ад Крэва да Нясвіжа — разам з Напалеонам Ордай удзельнікі здзейсняць сімвалічнае падарожжа па прасторы былой Рэчы Паспалітай. Падчас сустрэчы гаворка пойдзе пра тое, чаму малюнкі Орды сталі адным з галоўных візуальных сведчанняў гістарычнай велічы і як варшаўскія літаграфічныя майстэрні XIX стагоддзя дапамаглі захаваць архітэктурную спадчыну Беларусі, Літвы і Украіны.

Праводзяць:
Юрась Куўшынаў — гісторык і гід па Варшаве (офлайн)
Аляксей Ластоўскі — акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі (онлайн)

🕕 Пачатак: 18:00
🎟 Уваход: данат ад 20 зл.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй, мастацтвам і нашай агульнай культурнай спадчынай.
👍15👏1🙏1