Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.49K photos
96 videos
2 files
923 links
Download Telegram
Літоўскія татары і беларуская мова

На Радыё Рацыя выйшла інтэрв’ю з іраністам і палітолагам Сяргеем Богданам (Універсітэт Рэгенсбург), прымеркаванае да пачатку Рамадана. Нагодай стала новая манаграфія мовазнаўцы Віктара Несцяровіча пра кітаб Ібрагіма Хасяневіча — рукапіс, напісаны ў ХІХ стагоддзі ў Смілавічах, у якім пераказваецца легенда пра міраж прарока Мухамада.

Сяргей Богдан тлумачыць, чаму гэтая спадчына важная для разумення гісторыі Беларусі і яе культурнай разнастайнасці. У інтэрв’ю гаворка ідзе пра «кітабы» як частку традыцыі татараў ВКЛ, пра ролю беларускай мовы ў іх асяроддзі, а таксама пра тое, як з культурнага канону часам выпадалі цэлыя масівы — у тым ліку ідышамоўная і мусульманская традыцыя, якая часта існавала на беларускай мове.

🎧 Поўны аўдыё-запіс гутаркі на Радыё Рацыя
👍12❤‍🔥1👏1💯1
🏇 Як закон абараняў жанчын у ВКЛ

Калі мы ўяўляем сабе XVI стагоддзе, то можа падавацца, што жанчына на той час не мела ні голасу, ні правоў. Аднак нават у тыя часы законы Вялікага княства Літоўскага паказвалі іншую карціну, а Статут 1588 года падрабязна рэгуляваў, як караць за гвалт супраць жанчын, хто можа абараняць іх у судзе і ў якіх выпадках жанчыну нельга было караць смерцю. Вядома, што гэта не была роўнасць у сучасным разуменні, але для свайго часу з’яўлялася даволі развітай сістэмай абароны правоў.

🗣Palatno расказала, як вялікакняжацкі закон абараняў жанчын больш за 500 гадоў таму.

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍10❤‍🔥2🙏2👏1
👩‍🏫 Беларуска-ўкраінскі курс «Сямейная спадчына ў крызісны час: як зразумець і захаваць»

У ЕГУ стартуе двухмоўны курс, прысвечаны сямейнай спадчыне — самай крохкай, але часта і самай аўтэнтычнай частцы нашай памяці. Анлайн-заняткі ў Zoom пройдуць з 27 лютага па 8 красавіка.

Курс разлічаны на студэнтаў і магістрантаў ЕГУ, але адкрыты таксама для абітурыентаў і ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі падыходамі да працы са спадчынай. Адзінае моўнае патрабаванне — разумець размоўную беларускую і ўкраінскую; пісаць і гаварыць можна як зручна, у тым ліку па-руску ці па-англійску.

На курсе вы зробіце самадаследаванне з палявымі і архіўнымі данымі, а фінальны праект можа стаць публікацыяй, тэмай выступу або важным этапам вашага «сямейнага музея». Тыя, хто скончыць курс, атрымаюць сертыфікат для партфоліа (у тым ліку для гранта на пакрыццё навучання). Колькасць месцаў абмежаваная: рэгістрацыя да 24 лютага 2026.

📢 Падрабязнасці — у відэа-абвестцы на Facebook

☝️Спасылка каб запісацца
👍112👏1🙏1👌1💔1
Першым алфавітам, які з’явіўся на нашых землях, была кірыліца, пазней прыйшла лацініца. Але існуе і трэці алфавіт — арабіца, створаная на аснове арабскага пісьма для запісу нашай мовы.

Адкуль яна з’явілася і якія кнігі на ёй ствараліся, а таксама яе цяперашні стан — расказваем.

Вы можете прочитать этот текст по-русски.

https://zerkalo-jan19.space/news/cellar/120685.html?tg=6&requestedLang=bel

👉 Не адкрываецца спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN.

📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android или iOS.
13🔥3👍1
Са старонак падручнікаў і кніг беларусам і беларускам неаднаразова расказвалі пра рамантычнае і нешчаслівае каханне паміж Марыляй Верашчакай і Адамам Міцкевічам. Свае пачуцці яны нібыта пранеслі праз усё жыццё.

У рэальнасці ўсё было крыху іначай — распавядаем.

Гэты матэрыял створаны пры падтрымцы нашых чытачоў на Patreon. Дапамажыце нам і далей ствараць для вас цікавыя тэксты і відэа — падпішыцеся на рэгулярныя данаты на карысць «Люстэрка», калі для вас гэта бяспечна.

Вы можете прочитать этот текст по-русски.

https://zerkalo-jan19.space/news/cellar/120534.html?tg=4&requestedLang=bel

👉 Не адкрываецца спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN.

📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android или iOS.
👍7💔3
🖨 Гутэнберг: гісторыя выгнанніка, які запусціў першую інфармацыйную рэвалюцыю

«Наша Ніва» апублікавала вялікі артыкул пра Ёгана Гутэнберга — чалавека, дзякуючы якому друк стаў масавым. Ад таемных эксперыментаў у Страсбургу да судовага пазову, які на парозе трыумфу пазбавіў яго амаль усяго: у тэксце Гутэнберг паўстае не бронзавым геніем, а чалавекам, што рызыкаваў, пазычаў грошы і ішоў насуперак абставінам.

Аўтар нагадвае, як да сярэдзіны XV стагоддзя кнігі нараджаліся ў манастырскіх скрыпторыях — павольна, дорага, з памылкамі, — і чаму новыя ўніверсітэты і рост попыту на веды ўжо не маглі жыць у межах старога парадку.

Маштаб змены добра адчуваецца і ў пазнейшых ацэнках: канадскі філосаф і тэарэтык медыя Маршал Мак-Люэн назваў эпоху друку «Галактыкай Гутэнберга», а ў 1999 годзе амерыканскі тэлеканал A&E абвясціў Гутэнберга «чалавекам тысячагоддзя».

👉Чытаць цалкам на НН
👍113
Людзі як каштоўнасць. З гісторыі рабства на Русі

У новым выданні падкаста "Magistra Svita" Цімафей Акудовіч прапануе тэму “Людзі як каштоўнасць” і гаворыць пра гісторыю рабства на Русі як пра важны чыннік у эканамічных механізмах таго часу ў рэгіёне і як чалавечая няволя паўплывала на фарміраванне першых дзяржаўных утварэнняў на нашых землях.

Аўтар ставіць нечаканае пытанне: ці маглі тысячу гадоў таму продкі сучасных беларусаў бачыць Парыж, Венецыю ці Кордаву? Просты адказ — так. Але разгорнуты адказ мае шмат нюансаў і няпростых адкрыццяў — у тым ліку пра тое, што людзі былі “новай нафтай” задоўга да XXI стагоддзя.

🎧 Слухаць тут: https://www.patreon.com/posts/liudzi-iak-z-na-151367456
👍11
📌 Беларуская актывістка Марыя Грыц рыхтуе падарожжа ў Данію за копіяй крыжа княгіні Соф’і Менскай.

🔻 На выраб копіі крыжа ўжо сабраны неабходныя сродкі: каля 65 чалавек ахвяравалі прыкладна 1800 эўра, а астатнюю частку пакрылі прадстаўнікі беларускай ініцыятывы Maldzis. Праца над рэплікай пачалася яшчэ да завяршэння збору сродкаў.

https://racyja.com/by/kultura/hryc-edzem-z-belaruskimi-piratami-vjartac-spadcynu/
👍14👏1🙏1
Міхал Канарскі: слонімскі мецэнат першай прафесійнай школы Польшчы

Ці ведалі вы, што першая прафесійная школа ў Польшчы носіць імя ўраджэнца Слоніма — Міхала Канарскага? Ён быў яе мецэнатам, і навучальная ўстанова дзейнічае дагэтуль — ужо каля паўтара стагоддзя.

Міхал Канарскі (1784 - 1861) — педагог, пісьменнік, філантроп. Хоць значную частку жыцця Канарскі правёў на Падоллі і ў Адэсе, ягоная інтэлектуальная біяграфія шчыльна звязаная з Вільняй: ён скончыў Віленскі ўніверсітэт, а пасля яшчэ працаваў з віленскім тэатрам. У 1808–1812 гадах Канарскі выкладаў у доме Абуховічаў — у сям’і мазырскага суддзі.

Падрабязней пра Канарскага — у артыкуле ў беларускай Вікіпедыі, які падрыхтаваў акадэмічны дырэктар нашага інстытута Аляксей Ластоўскі; там жа ёсць і партрэт з «Tygodnik Ilustrowany».
6👍6👏1🙏1
Ад Оршы да Жамойці. Якімі былі сферы ўплыву магнацкіх груповак у ВКЛ

Польскі гісторык Анджэй Рахуба ў зборніку «Magnateria Rzeczypospolitej w XVI - XVIII wieku. Wobec sejmików» піша: у ВКЛ магнацкія групоўкі аказвалі велізарны ўплыў на прыняцце шляхтай рашэнняў на соймах. Кіраўнікі груповак абапіраліся на прыхільнікаў у асобных паветах, якія вылучалі прадстаўнікоў на соймы. Гісторык прыйшоў да наступных высноў.

Біржанскія Радзівілы былі наймацнейшымі ў Жамойці, Укмергскім, Упіцкім (усё – тэрыторыя сучаснай Літвы) і Лідскім паветах. Нясвіжскія Радзівілы — у Навагрудскім і Бжэскім (Польшча) паветах. Хадкевічы – у Навагрудскім, Аршанскім, Ваўкавыскім, Мсціслаўскім павітах, а таксама Жамойці. Сапегі – у Слонімскім, Аршанскім, Ваўкавыскім і Брэсцкім паветах. Пацы – у Жамойці, Ковенскім, Упіцкім (тэрыторыя сучаснай Літвы) і Гродзенскім паветах.

Сферы ўплыву асабліва супадалі з месцам знаходжання сямейных рэзідэнцый і маёнткаў, што спрыяла эксплуатацыі адміністрацыйнага апарата і ўплыву на мясцовую шляхту.
👍9🔥5🤷‍♂1
Інстытут гісторыі НАН Беларусі сёння з гонарам апублікаваў падзяку, якую атрымаў ад Фонду Аляксея Талая, — "за падтрымку дабрачынных, патрыятычных і сацыяльных праектаў фонду". Пра змест і сутнасць гэтых ініцыятыў у паведамленні не гаворыцца.

Але нагадаем: Аляксей Талай і яго фонд абвінавачваюцца ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з тэрыторый Украіны, якія знаходзіліся пад расійскай акупацыяй, у Беларусь. Гэта адбывалася пад выглядам дабрачынных акцый і гуманітарных праектаў.

Асабліва цынічна і вельмі гідка выглядае тое, што Інстытут гісторыі не пасаромеўся публічна прадэманстраваць сваю сувязь і супрацу з Талаем менавіта сёння, 24 лютага, — у дзень чацвёртай гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
🤬19💩16🤮2🖕1
🔴 «Лічыць сябе развітым, але незразуметым». Як Мітрафан Доўнар-Запольскі бунтаваў падчас вучобы

А ці ведалі Вы, што чалавек, які адным з першых паказаў беларусам, што яны асобны народ з уласнай гісторыяй, быў небяспечным для расійскай царскай сістэмы адукацыі? Мітрафан Доўнар-Запольскі ігнараваў абавязковыя паходы ў царкву, атрымліваў арышт за паводзіны, спрачаўся з настаўнікамі і быў выключаны з гімназіі з-за забароненых кніг.

🗣Palatno расказала пра тое, як Мітрафан Доўнар-Запольскі вучыўся ў гімназіях.

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍83🤷‍♂1
Паўстанцы Каліноўскага і сібірская аўтаномія

Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гадоў царскія ўлады выслалі ў Сібір каля 18-20 тысяч яго ўдзельнікаў. Але ў выгнанні беларусы і палякі не толькі выжывалі: яны адкрывалі школы і бібліятэкі, стваралі арцелі, наладжвалі гаспадарку – і прывозілі з сабой досвед самаарганізацыі, салідарнасці і палітычныя ідэі, народжаныя эпохай паўстання.

Матэрыял у «Новым Часе» паказвае, як супольнасці ссыльных праз адукацыйныя ініцыятывы, публічныя дыскусіі, кантакты з мясцовымі элітамі і ўласныя праекты будучыні ўключаліся ў інтэлектуальнае жыццё рэгіёна і падштурхоўвалі размовы пра федэралізм, антысамадзяржаўе і права Сібіры на шырэйшае самакіраванне. У 1860-х, на фоне Краснаярска-Канскай справы, у гэтым асяроддзі абмяркоўваліся і больш радыкальныя сцэнары – аж да праекта незалежнай «Свабодаславіі».

📖 Чытаць на «Новы Час»

* Ілюстрацыя: Іркуцк у XIX стагоддзі – адзін з цэнтраў сібірскай ссылкі, куды накіроўвалі ўдзельнікаў паўстання 1863–64 гг.
7🙏4💔3👍2
🫠 На трасе 🏹 Брэст — 👑 Маларыта плануюць адкрыць карчму з кальянам, дыскатэкамі і кутком-музеем ВАВ

На скрыжаванні дарог Брэст — Маларыта — Кобрын у будынку былога паста ДАІ ў бліжэйшыя месяцы плануюць адкрыць карчму «Мандариновый гусь». Пра гэта паведамляе выданне @BGazeta.

Праект анансаваў праўладны блогер ПалВаныч з Кобрына. Паводле яго, гэта добрая навіна не толькі для жыхароў Маларыты. Установа будзе спалучаць бар, дыскатэкі і кальян з кутком-музеем Вялікай Айчыннай вайны.


Менавіта такая канцэпцыя выклікала крытыку ў часткі беларусаў. Некаторыя лічаць, што фармат з алкаголем і забаўляльнымі імпрэзамі дрэнна сумяшчаецца з ваеннай тэматыкай, а сама ўстанова можа не праіснаваць доўга.

🍸Паводле блогера, на першым паверсе размесцяцца барная стойка, столікі і тэлевізар. На другім паверсе арганізуюць «невялікі куток музея Вялікай Айчыннай вайны», дзе плануюць праводзіць сустрэчы з ветэранами, якія могуць распавядаць пра вайну.

У відэа блогер паразмаўляў з уладальніцай будучай карчмы Інай. Яна адзначыла, што ідэя адкрыцця з’явілася пад уплывам сям’і з Расіі.

«Ініцыятыва прыйшла з Расійскай Федэрацыі. Назва таксама адтуль, гэта любімая назва ўстановы маіх дзяцей, дзе мы адпачываем. Вось і вырашылі ўвасобіць гэта ў нашу мару, адкрыць тут», — распавяла Іна.

Паводле яе, установа будзе разлічаная на адпачынак і сустрэчы людзей 40+, а ў VIP-зале з’явіцца кальян.

🪙 «Уваход там будзе платны. Адпаведна, і абслугоўванне будзе зусім іншым. Будзе нацыянальны посуд, звязаны з Вялікай Айчыннай вайной. Думаю, спадабаецца. Спадзяюся, у першую чаргу, маларытчане падтрымаюць нашу ініцыятыву. Прыедуць, паглядзяць, будуць адпачываць».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡7🤬4🤮4😁2👍1🤯1🤣1😨1
У Беластоку адбудзеццца сустрэча з польскай даследчыцай Даротай Міхалюк, падчас якой можна будзе набыць і падпісаць «забароненую» кнігу пра БНР

1 сакавіка а 18.00 у Беларускім хабе «Новая Зямля» ў Беластоку (ul. św. Rocha 5/32) адбудзецца сустрэча з польскай даследчыцай прафесаркай Даротай Міхалюк. Даследчыца будзе таксама падпісваць сваю кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918-1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці».

Напрыканцы мінулага года Міністэрства інфармацыі дадало гэтую кнігу ў спіс друкаваных выданняў, якія «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

Паводле тлумачэння ведамства, змест гэтай кнігі «не адпавядае палажэнням дырэктывы Лукашэнкі аб дзяржаўнай ідэалогіі і можа шкодзіць інтарэсам краіны».

Манаграфія Дароты Міхалюк выйшла па-польску ў выдавецтве Торуньскага ўніверсітэта ў 2010 годзе, а ў перакладзе на беларускую мову — у 2015-м. Фонд Kamunikat.org у мінулым годзе перавыдаў беларускамоўную версію гэтай кнігі ў Беластоку. Чытаць на сайце або без VPN.
👍105👏1🙏1
▶️ У пятніцу, 27 лютага 2026 года, адбудзецца размова з Аляксандрам Фядутай у чарговым выданні «Гістарычная экспертыза» онлайн, выпуск №99. Пачатак у 18:00 (GMT+2; Кіеў/Вільня), у Варшаве — 17:00, у Мінску — 19:00.

Госць эфіру — Аляксандр Фядута, беларускі літаратуразнавец і палітолаг, доктар габілітаваны гуманітарных наву; у 2021 годзе яго затрымалі ў Маскве і перадалі беларускім уладам, у 2022-м асудзілі на 10 гадоў, а ў снежні 2025-га рэжым дэпартаваў яго з тэрыторыі Беларусі без дакументаў; цяпер ён жыве ў Варшаве. Вядоўца — Сяргей Эрліх, доктар гістарычных навук, галоўны рэдактар часопіса «Историческая экспертиза».

У размове заяўлены найперш тэмы пра глыбіню сямейнай памяці і траўматычны досвед ХХ стагоддзя, пра памяць-ўспышку (flashbulb-memory) як момант далучэння да «вялікай гісторыі», пра асабістыя выбары і асяроддзе (прафесія, настаўнікі, калегі); таксама — пра тое, як суіснуюць філалогія і палітыка, пра маральную адказнасць літаратуры ў час вайны, пра беларускую нацыю і творчыя планы.

✉️ Пытанні да эфіру можна дасылаць у бот @HistExp_bot або на пошту [email protected]

📺 Прамая трансляцыя: https://youtube.com/live/mET0BT_BSVk?feature=share
👍5🤷‍♂1🤔1🤯1
Беларускія багі, якіх не было: адкуль узяліся Зюзя, Лада і Леля

Зюзю часта называюць «богам зімы», Лелю — «багіняй вясны», Ладу — апякункай ладу ў сям’і. Але для большасці такіх «багоў» няма надзейных пацвярджэнняў у народнай традыцыі: нашы продкі пра іх магчыма і не здагадваліся.

«Зеркало» разбірае гэтую містыфікацыю: у 1846 г. Павел Шпілеўскі надрукаваў артыкул пра 36 «беларускіх багоў і духаў», а ў 1852-м дадаў яшчэ 16 — атрымалася 52 персанажы. Пазней даследчыкі адзначалі, што аўтар змешваў фантазію з фальклорам і «вырошчваў» багоў з няправільна зразуметых слоў і прыказак; Лада і Леля, напрыклад, пайшлі ад прыпеваў у песнях кшталту «ладо» і «леля».

Для свайго часу такая містыфікацыя не выглядала зламыснай: у эпоху класіцызму было модна «падганяць» нацыянальныя культуры пад антычныя ўзоры — нібыта кожны народ мусіць мець сваіх багоў, як у грэкаў. І нават калі гэты «пантэон» быў фальсіфікацыяй, ён аказаўся ўплывовым: вобразы пайшлі ў масавую культуру і траплялі ў пазнейшыя даведнікі і даследаванні.
👍151🤷‍♂1🤔1
Імпрэза да Дня беларускага ваяра ў Вільні

У пятніцу, 27 лютага, у краме "Кропка" (Savičiaus g. 6) адбудзецца імпрэза да 107-ай гадавіны стварэння "Беларускага асобнага батальёну" ў складзе Літоўскага войска і Дня беларускага ваяра.

На вечары вы даведаецеся пра беларускія вайсковыя фармаванні ў Літоўскім войску і грамадска-палітычнае жыццё беларусаў Літвы тых часоў.

Галоўны выступоўца - гісторык і журналіст Вілюс Каваляўскас.

Усе прысутныя атрымаюць памятныя падарункі.

Уваход - free donation на ўсталяванне шыльды ў гонар Беларускага асобнага батальёну ў Коўне.
👍132🔥1👏1
🖤 27 лютага 1935 года ў вёсцы Сіманавічы (сёння 🕊 Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся Фёдар Клімчук.

Вучыўся ў школах Сіманавіч, Вулькі Сіманавіцкай і Драгічына, дзе ў 1952 годзе скончыў сярэднюю школу.

У тым жа годзе паступіў у 🏹 Пінскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут, які скончыў у 1954 годзе. Пачаў працаваць настаўнікам у 🐦 Столінскім і Драгічынскім раёнах. Паралельна займаўся запісам гаворак і народных песень сваіх родных мясцін.

У 1968 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута мовазнаўства АН БССР і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесся». Быў аўтарам больш за 200 навуковых прац па дыялекталогіі, тапаніміцы, фальклору і этнаграфіі.

🪷 Старшыня аб'яднання «Загароддзе», пераклаў «Новы Запавет» на заходнепалескі дыялект. Памёр 22 кастрычніка 2018 года і быў пахаваны на Заходніх могілках Мінска.

Памёр 22 кастрычніка 2018 года. На надмагільным помніку з тыльнага боку змешчана выява Клімчука маладым і ягоны верш, напісаны на роднай палескай гаворцы.

Урывак з Евангелля ў перакладзе Клімчука (расстаўлены націскі).

Ны судíтэ, то й сýджаны ны бýдытэ;
бо якы′м судóм сýдытэ, такы′м бýдытэ сýджаны; і якэ′ю мíрыю мíрайітэ, такэ′ю і вам мíратымуть.
І шо ты ды′высся на сучкá в гóковы свогó брáта, а дырывы′ны в своё′му гóковы ны бáчыш?
Абó як скáжыш своё′му брáтовы: «Дай я тобí вы′йму з гóка сучкá», колы′ в тыбэ′ самóго в гóковы дырывы′на?
Крыводýшный чоловíчэ! Вы′ймы зрáзу дырывы′ну с свогó гóка, тоды′ пубáчыш, як достáты сучкá з гóка брáтового.
Ны давáйтэ святóго собáкам і ны кладíтэ свогó сáмого дорогóго пы′рыд свыньмы′, шоб воны′ ны потоптáлы ёгó ногáмы, да шэ й, повырнýвшысь, вас ны порвáлы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11👍21🔥1🙏1
🎨 У Музеі Вольнай Беларусі пакажуць 19 арыгінальных літаграфій Напалеона Орды

У суботу, 28 лютага, а 12.00 у Музеі Вольнай Беларусі (Warszawa, Foksal 11) адкрываецца выстава «Беларусь Напалеона Орды».

Вас чакаюць 19 арыгінальных літаграфій з калекцыі ініцыятывы MALDZIS, прысвечаных беларускім краявідам і помнікам дойлідства.

Гэта замкі, касцёлы, сядзібы, якія Напалеон Орда паспеў зафіксаваць раней, чым іх змянілі ці знішчылі войны і час. Гэта Нясвіж і Мір, Крэва і Наваградак, Ліда, Камянец, Гомель — амаль два дзясяткі гарадоў, мястэчак і вёсак той Беларусі, якой ужо няма, але якую можна ўбачыць.

Падчас адкрыцця вас чакае прывітальнае слова ад заснавальнікаў ініцыятывы MALDZIS Рыгора Астапені і Паўла Мацукевіча, а таксама экскурсія па выставе з мастацтвазнаўцам Дзмітрыем Салодкім.

Выстава працягнецца да 8 сакавіка.
👍10👏1🙏1