Пабачыла свет кніга «Перасяленцы ці ўцекачы»
У Беластоку выйшла кніга «Перасяленцы ці ўцекачы» – пра лёсы беларусаў, якіх у 1944–1948 гадах перасялялі з Польшчы ў БССР. У інтэрв’ю Радыё Рацыя выдаўца і дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап тлумачыць, што выданне – пераклад і перапрацоўка кнігі, якую летась падрыхтавала праграмная рада тыднёвіка «Ніва»: дадалі фотаздымкі і змянілі графічнае афармленне. Назва «Перасяленцы ці ўцекачы» невыпадковая: паводле суразмоўцы, значная частка людзей фактычна ўцякала ад пасляваеннага гвалту і пагроз. У кнізе таксама ёсць гістарычны ўступ праф. Яўгена Мірановіча пра тое, як гэтае перасяленне адбывалася на практыцы; згадваецца лічба – крыху больш за 30 тысяч выехалі з Беласточчыны (больш як пятая частка тагачаснай беларускай супольнасці рэгіёну).
🔗 Падрабязней на Радыё Рацыя

👍13😨2🤨1
У працяг тэмы перасялення беларускага насельніцтва з Польшчы ў Беларусь у 1944–1948 гг. прапануем фрагмент успамінаў беларускай перасяленкі з Падляшша. Яе сям’ю перасялілі ў Воранаўскі раён, які на той момант таксама не быў спакойнай тэрыторыяй: там працягвалася дзейнасць Арміі Краёвай, а таксама розных партызанскіх груповак, што часам паводзілі сябе як бандыцкія фармаванні.
Урывак пачынаецца з расповеду пра сітуацыю яшчэ на Падляшшы, калі прадстаўнікі польскага ўзброеннага падполля збіралі з беларускага насельніцтва «кантрыбуцыі», а пасля пагрозамі прымушалі з’язджаць у СССР — «да Сталіна».
Далей сведка распавядае пра сітуацыю ўжо ў БССР: перасяленцы сутыкнуліся з гвалтам і паборамі ўжо з боку мясцовых бандыцкіх груповак. Яна апісвае пасляваенны хаос і варажнечу, што панавалі ў заходнебеларускай вёсцы.
Сучасная афіцыйная гістарычная прапаганда часта зводзіць гэтую гісторыю выключна да злачынстваў польскіх нацыяналістаў, «фашысцкіх калабарантаў» і паліцаяў, якія нібыта працягвалі дзейнасць на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў першыя пасляваенныя гады. Але пры гэтым выпадаюць з поля ўвагі глыбейшыя прычыны: «вызваленчы» паход Чырвонай арміі ў 1939 годзе, які прынёс рэпрэсіі і масавыя высылкі з Заходняй Беларусі; татальная мабілізацыя мужчын адразу пасля «вызвалення» ў 1944-м; пераслед і тэрор супраць тых, каго падазравалі ў супрацы з немцамі; і ў цэлым рэпрэсіўная, гвалтоўная сутнасць савецкай сістэмы. Усё гэта — тое, чаго баялася і чаму супраціўлялася частка насельніцтва, што з прыходам саветаў сыходзіла ў лясы.
https://youtu.be/aEald09EA3k

YouTube
Лёс перасяленцаў з Падляшша
Фрагмент успамінаў беларускі-перасяленкі з Польшчы ў Беларусь, сям'я якой вымушана была выехаць у выніку працэсу масавага высялення ў БССР у 1944-48 гг.
💔9😢4👍2🙏1
Савецкае бяспамяцтва праглынула Гомель
У Гомельскім гарвыканкаме адкрылі выставу пра органы гарадскога кіравання — ад сярэднявечча да сёння. HomelDays паразмаўляў з гарадскім гісторыкам (ён папрасіў застацца ананімным) пра тое, што ў экспазіцыі атрымалася, а чаго ў ёй не хапае.
Сярод плюсаў — спроба выйсці за межы савецкага наратыву і нават паказаць гістарычны герб Гомеля 1560 года (праўда, у «бяспечна» шэрым варыянце — без сапраўдных колераў, бо белы крыж на чырвоным фоне мог выклікаць «не тыя» асацыяцыі).
Але галоўная праблема, на якую звяртае ўвагу гісторык, — амаль поўная адсутнасць сістэмных даследаванняў гісторыі Гомеля: у горадзе няма ўстойлівай школы гарадской гісторыі і спецыялістаў, а значыць — бракуе і ведаў, і якаснай публічнай размовы пра мінулае. З гэтым звязана і пытанне пераемнасці: уласную «традыцыю кіравання» ўлады найчасцей выводзяць ад пасляваенных кіраўнікоў, а не ад даўнейшых гарадскіх інстытутаў і традыцый самакіравання.
🔗 Матэрыял цалкам на HomelDays

😢16😨1
🧳 Чаўнакі 90-х: людзі, якія «прывезлі» краіне рынкавую рэальнасць
На «Зеркало» выйшаў вялікі матэрыял пра беларускіх чаўнакоў — мужчын і жанчын з клятчастымі бауламі, якія ў 1990-я ратавалі свае сем’і ад беднасці і адначасова дапамагалі краіне выбрацца з татальнага дэфіцыту.
Аўтар разбірае, як і чаму ўзнікла гэтая з’ява, куды найчасцей ездзілі (адным з ключавых кірункаў стала Польшча), што вывозілі і што прывозілі, колькі можна было зарабіць і з якімі рызыкамі сутыкаліся — аж да рабаванняў і гвалту. Таксама тлумачыцца, чаму «акно магчымасцяў» урэшце зачынілася і чаўнакі як масавая з’ява зніклі.
🔗 Матэрыял цалкам на Zerkalo

👍8❤2💯1
Першы з’езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі
Сто гадоў таму ў Мінску прайшла падзея, якая сёння ўспрымаецца як выразны маркер эпохі: Першы з’езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі. Яго ініцыявала Гістарычна-археалагічная секцыя Інбелкульта, і на некалькі дзён у горадзе сабралася супольнасць людзей, якія фактычна спрабавалі «з нуля» выбудаваць беларускую навуковую інфраструктуру вакол спадчыны.
Артыкул на Budzma.org аднаўляе хроніку хода з’езда: увага да архіўных крыніц і таго, дзе яны павінны захоўвацца; пра дакументы і крыніцы, звязаныя з гісторыяй Беларусі, якія захоўваліся ў архівах і бібліятэках Расіі і Польшчы; асобны фокус на значэнні Літоўскай метрыкі. Паралельна гучалі і прынцыповыя пытанні пра вяртанне вывезенага і пра адказнасць за ўлік, захаванне і даследаванне помнікаў. У выніку абмеркаванні былі замацаваныя ў рэзалюцыях і ініцыятывах — у тым ліку з ідэяй падрыхтоўкі законапраекта аб ахове помнікаў.
🔗 Артыкул на Будзьма

👍18
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Што здзівіла ў Беларусі ў гады Паўночнай вайны славацкага святара
Пра гэта піша славацкая філолаг Станіслава Мойшава ў часопісе «БДУ. Гісторыя». Напачатку XVIII ст. святар Даніэль Крман быў накіраваны да двара шведскага караля Карла XII у якасці пасла верхневенгерскіх пратэстанцкіх саслоўяў. Праз свае апісанні ў дзённіку святар падкрэсліваў спецыфіку Беларусі ў параўнанні з Польшчай: сельскі характар, больш шырокая этнічная разнастайнасць (габрэі, татары), пагорысты ландшафт.
Вялікую цікавасць пратэстант праяўляў да экзатычных для яго ўніяцкіх цэркваў і сінагог. Пра беларускае насельніцтва ў дзённіку гаворыцца мала, часта пазначаецца ягоная няшчасная сітуацыя: у горадзе Барысаве «жыхары, паводле цыганскіх звычаяў, сядзелі разам пад адкрытым небам і гатавалі ежу».
Там жа ў Барысаве святар упершыню схадзіў у лазню: яна яго не надта ўразіла. У Магілёве ў карчме пад назвай «Светлыя агні» венгерскія пасланцы заказалі піва, але «гэтыя цемрашалы» адмовіліся іх абслугоўваць. Што здарылася – невядома.

👍7🤔5❤2🤷♂1
▶️ Авантурныя прыгоды самай вядомай жанчыны-лекара з Беларусі – Саламеі Русецкай
Новы выпуск «Вусоў Скарыны» прысвечаны Саламеі Русецкай – жанчыне-ўрачу з Навагрудчыны, якая пакінула першыя жаночыя мемуары ў ВКЛ «Авантуры майго жыцця». Вядоўца Цімафей Акудовіч распавядае, як Русецкая стала жонкай урача Якуба Гальпіра і разам з ім апынулася паміж Навагрудкам і Стамбулам, у якім ёй давялося не проста выжываць, а працаваць урачом у гарэме султана. Праз яе гісторыю выпуск паказвае медыцыну XVII–XVIII стагоддзяў і тое, якім быў шлях да прафесіі для жанчыны ў тую эпоху. Асобная лінія – драматычныя прыгоды Гальпіра і тое, як Русецкая фактычна правяла ўласнае “расследаванне”, каб выратаваць мужа. Але муж пакідае яе адну з дзіцём, пасля чаго поўнае прыгодаў вяртання на радзіму, а далей: другі шлюб, служба ў Радзівіла «Рыбанькі», новыя падарожжы, паўторны шлях у Стамбул і падрыхтоўка да вандроўкі ў Іерусалім. Напрыканцы будуць і сюжэты пра “чароўнае люстэрка”, і пра ролю жанчын у XVIII стагоддзі.
🎥 Глядзець выпуск: https://www.youtube.com/watch?v=UYbCZeOcYko

Авантурныя прыгоды самай вядомай жанчыны-лекара з Беларусі. Саламея Русецкая. Вусы Скарыны
Саламея Русецкая з Навагрудчыны пакінула першыя жаночыя мемуары ў ВКЛ "Аванцюры майго жыцця". Як трапіла ў Стамбул і працавала ўрачом у гарэме султана, вярнулася на радзіму, але зноў рушыла ў падарожжа. Гісторыя ад "Вусы Скарыны"
00:00 Авантурныя прыгоды…
00:00 Авантурныя прыгоды…
👍9❤8🔥2👏1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
Пракуратура патлумачыла ўключэнне кнігі пра БНР у спіс забароненых
Кніга Дароты Міхалюк пра гісторыю БНР была забароненая да распаўсюду ў Беларусі, бо супярэчыць палажэнням дырэктывы Лукашэнкі аб ідэалогіі і можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Пракуратура знайшла кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка 1918-1929 гг.: ля вытокаў Беларускай дзяржаўнасці» ў продажы ў Інтэрнэце і накіравала яе ў Рэспубліканскую камісію па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі.
«Згодна з заключэннем Рэспубліканскай камісіі асобныя фрагменты прадстаўленага на ацэнку друкаванага выдання ідуць насуперак з палажэннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2025 г. №12 «аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы» і могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам краіны», — заяўляе пракуратура.

💩19🤬8🤡5😨1🤪1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
🧐 Агідны і адыёзны. Гісторыя жыцця Фабіяна Акінчыца
Сёння, 20 студзеня, спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Фабіяна Акінчыца — вельмі неадназначнага беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, юрыста, публіцыста, рэдактара, прапагандыста і аднаго са стваральнікаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.
✍️ І калі пра яго апошнія гады, якія прыпалі на час Другой сусветнай вайны вядома шмат, то пра гады маладосці — амаль нічога. У гэтым матэрыяле паспрабуем расставіць кропкі над «і» ў ягоным жыццяпісе, каб адказаць на галоўнае пытанне — што прывяло гэтага чалавека да захаплення гітлераўскім нацыянал-сацыялізмам?
Працяг па спасылцы.📌 Без VPN адкрыецца тут.
Сёння, 20 студзеня, спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Фабіяна Акінчыца — вельмі неадназначнага беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, юрыста, публіцыста, рэдактара, прапагандыста і аднаго са стваральнікаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8❤3🤷♂2
📚 Як парыжская паліцыя XVIII стагоддзя сачыла за прыезджымі з Расійскай імперыі
У 2024 г. у Францыі выйшла манаграфія Les Russes à Paris au XVIIIe siècle sous l’œil de la police ("Рускія ў Парыжы ў XVIII ст. пад наглядам паліцыі") у суаўтарстве даследчыкаў з Сарбоны Дзянiса Кандакова і Аляксандра Строева.
У 2020 г. Дзянiс Кандакоў добраахвотна пакінуў пасаду дэкана Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, патлумачыўшы свой выбар тым, што ўлада паслядоўна звужае прастору маральнага, эстэтычнага і палітычнага выбару.
Аўтары працавалі з архіўнымі рапартамі парыжскай паліцыі і дасье, каб паказаць, як у дакументах фіксаваліся візіты, кола зносін і эпізоды паўсядзённага жыцця. У тым ліку адлюстроўваюцца норавы расійскай арыстакратыі, а таксама дыпламатычныя і піяр захады XVIII ст. па пашырэнню расійскіх уплываў праз карумпаванне французскіх эліт.
У 2025 г. з’явілася і рускамоўная версія «Русские парижане глазами французской полиции XVIII века».

❤10👍4🤔1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Паселішча на Менцы пачало развівацца ў першым дзесяцігоддзі X стагоддзя
Пра сваё адкрыццё група беларускіх навукоўцаў (Максім Ярмохін, Віталь Моцны, Віталь Лукін, Аляксандр Пугачэўскі, Андрэй Вайцеховіч) піша ў новым нумары часопіса Dendrochronologia. Дзякуючы дэндрахраналагічнаму аналізу раней стала вядома, што дубы для пабудовы гарадзішча на Менцы былі ссечаны паміж другой пал. 997 г. і ранняй вясной 998 г. Але навукоўцы пайшлі далей.
Яны пабудавалі храналогію гадавых кольцаў дуба MNK01, якая ахоплівае 170 гадоў – перыяд з 828 па 997 год. Дэндрахраналагічны аналіз выявіў «працяглы перыяд зніжэння сінхроннасці росту сярод дрэў, які доўжыўся прыблізна з 910 па 980-я гады».
«Наяўнасць асінхронных рэзкіх змен росту і пашкоджанняў, якія ўзнікаюць на розных дрэвах у розны час на працягу гэтага інтэрвалу, сведчыць пра ўплыў дзейнасці чалавека на лес. Гэтыя заканамернасці могуць сведчыць аб тым, што паселішча на рацэ Менка пачало развівацца ў першым дзесяцігоддзі X стагоддзя», – прыйшлі да высновы навукоўцы.

👍14🔥3🤡1
Паўстанне Каліноўскага: чаму ў Беларусі і Літве памятаюць па-рознаму?
22 студзеня 1863 года (163 гады таму) пачалося нацыянальна-вызвольнае паўстанне супраць расійскага панавання, якое ў беларускай традыцыі вядомае як «паўстанне Каліноўскага».
Да гадавіны паўстання Каліноўскага прапануем паглядзець выпуск «Няпростай гісторыі» пра розніцу ў беларускім і літоўскім успрыманні паўстання 1863–1864 гадоў і яго месца ў культуры памяці гэтых народаў.
У гэтым выпуску абмяркоўваецца тое, чаму для многіх літоўцаў паўстанне 1863–1864 гг. не стала ключавой падзеяй, і чым адрозніваецца ўспрыманне Каліноўскага ў сучаснай Беларусі і Літве. У студыі Андрэй Казакевіч і Аляксей Ластоўскі размаўляюць з літоўскімі гісторыкамі Дарюсам Сталюнасам і Дангірасам Мачулісам – пра гістарычную памяць, ролю паўстання ў літоўскай нацыятворчасці і пра тое, каго ў Літве лічаць лідарамі падзей 1863 года.
▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/0nHq-q4HaoI?si=Nrjn5OqqOLoIHdtj

Почему для Литвы Калиновский не герой
Восстание Калиновского не является важным историческим событием для литовцев. Такой неожиданный вывод делают литовские историки, которые много лет занимаются вопросами исторической памяти в Литве.
Взгляд литовского общества на восстание Кастуся Калиновского…

👍10
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
📌 Ілля Ясінскі: Памяць пра паўстанне 1863 года набліжае нас да волі
🔻 22 студзеня адзначаем 163-ю гадавіну пачатка паўстання 1863 года, вядомага ў Польшчы як Студзеньскае паўстанне.
🖼 Сёння а 18-й у сценах віленскай рэстарацыі «Карчму 1863» адкрыецца мастацкая выстава, прысвечаная паўстанню.
https://racyja.com/by/sumezza/illja-jasinski-pamjac-pra-paustanne-1863-hoda-nablizae-nas-da-voli/

❤15👍2
Forwarded from Наша Ніва
У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы
У Варшаве адбылася гістарычная падзея ў справе рэстытуцыі культурных каштоўнасцей. Германія перадала Польшчы ўнікальны збор сярэднявечных дакументаў Тэўтонскага ордэна, які быў выкрадзены падчас Другой сусветнай вайны. Сярод вернутых скарбаў — арыгіналы дагавораў з пячаткамі вялікіх князёў літоўскіх Вітаўта і Ягайлы.
https://nashaniva.com/386238
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/386238

👍20👏2
“Польска-нямецкая рэстытуцыя дакументаў – важная крыніца і для даследчыкаў Беларусі”
Германія вярнула Польшчы 73 сярэднявечныя дакументы, вывезеныя падчас нацысцкай акупацыі. Значэнне гэтай падзеі для Радыё Рацыя каментуе дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі.
🔗 Запіс размовы цалкам

"Вось нашыя ўяўленні пра знешні выгляд князёў – гэта ў значнай ступені плён рэнесансных фантазій. То бок, ясна, што прыжыццёвых партрэтаў у вялікіх князёў не было. Тое што мы можам пра іх даведацца, гэта ўласна тое, якім чынам яны падпісвалі свае дакументы і ставілі пячаткі. Той жа Вітаўт напачатку ставіў хрысціянскі варыянт свайго імя – Аляксандр. Тое пра што сучасныя гісторыкі не вельмі любяць узгадваць"
🔗 Запіс размовы цалкам
👍5