Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.34K photos
95 videos
2 files
805 links
Download Telegram
Невялікая дзіцячая цацка з Гродна як сведчанне значных змен ва ўзбраенні ВКЛ

Пра гэта пішуць беларускія гісторыкі Мікалай Плавінскі і Вікторыя Макоўская ў апошнім нумары польскага часопіса Fasciculi Archaeologiae Historicae. У 1987-м падчас раскопак у Старым замку ў Гродне знайшлі загадкавы драўляны прадмет. Гісторыкі выявілі, што гэта цацачная арбалетная страла. Знаходка датуецца другой пал. або к. XIV ст.

Як мяркуецца, у той час арбалеты не толькі шырока выкарыстоўваліся, але і вырабляліся ў замку ў Гродна, адным з рэзідэнцыйных цэнтраў Гедзімінавічаў. Прыняцце арбалетаў на ўзбраенне сведчыць пра пэўную ступень вестэрнізацыі ваеннай традыцыі ВКЛ, што было лагічным з у лікам вайны з крыжакамі.

Датаванне драўлянай цацачнай стрэлы з Старога замка ў Гродне (на здымку – злева) цалкам супадае з датаваннем цацачнага арбалета з Ніжняга замка ў Вільні (на здымку – справа). Знаходка з Гродна сведчыць пра дзіцячыя гульні ў Сярэднявеччы і шырокае распаўсюджванне арбалетаў у замках ВКЛ у другой палове XIV ст.
👍21👏1💯1
35 гадоў таму, у ноч 12–13 студзеня 1991, савецкія войскі штурмавалі тэлевежу і тэлерадыёцэнтр у Вільні: 14 забітых, сотні параненых – людзі гінулі ад куль і пад танкамі. Тысячы людзей стаялі жывым колам вакол ключавых будынкаў, абараняючы іх фактычна голымі рукамі.

У матэрыяле "Настоящее время" коратка і па сутнасці растлумачаны кантэкст: пасля Акта аднаўлення незалежнасці Літвы 11 сакавіка 1990 Масква ўвяла эканамічную блакаду; у студзені 1991 на фоне пратэстаў з-за росту цэн Крэмль перайшоў да сілавога сцэнару: патрабаванні «аднавіць дзеянне Канстытуцыі СССР», прасавецкі «Камітэт нацыянальнага выратавання» і захоп стратэгічных аб’ектаў 11–12 студзеня. Ландсбергіс заклікаў людзей абараніць парламент, тэлерадыёцэнтр і тэлевежу — тысячамі выйшлі без зброі.

Парламент не штурмавалі, але трагедыя каля тэлевежы стала паваротнай кропкай і выклікала шырокі міжнародны рэзананс.

Для Літвы гэта — дзень жалобы і сімвал выбару на карысць незалежнасці і дэмакратыі: свет убачыў, што гэты выбар сілай не зламаць.
💔1510👍1🤬1🤮1
Сто гадоў таму нарадзіўся Янка Філістовіч – удзельнік антысавецкага падпольнага руху

14 студзеня 1926 года нарадзіўся Янка (Іван Андрэевіч) Філістовіч – сябра Рады БНР і ўдзельнік антысавецкага руху. 9 верасня 1951 Філістовіч вярнуўся ў Беларусь – яго дэсантавалі з амерыканскага самалёта з мэтай арганізаваць патрыятычныя сілы для барацьбы з бальшавікамі. У 1952 годзе ён камандаваў партызанскай групай на Маладзечаншчыне і паспеў выдаць адзін нумар газеты «Жыве Беларусь!», але ўжо ў верасні яго арыштавалі і расстралялі МГБ.

У пачатку 1990-х дэмакратычныя актывісты спрабавалі дамагчыся рэабілітацыі, аднак атрымалі адказ, што падстаў для перагляду справы няма. І сёння цяперашні рэжым разглядае тэму антысавецкага супраціву бескампрамісна: такія постаці або выціскаюцца з публічнай памяці, або падаюцца ў дыскрэдытацыйным ключы; а ў нацыянальна арыентаванай супольнасці Філістовіч успрымаецца як удзельнік вызвольнай барацьбы і герой.

🔗 Радыё Свабода нагадвае яго гісторыю
💔179👍2🫡2🤔1
99 гадоў таму адбыўся разгром Беларускай сялянска-работніцкай грамады

14 студзеня 1927 года польская паліцыя арыштавала некалькі сотняў сябраў найбуйнейшай беларускай грамадска-палітычнай арганізацыі ў Заходняй Беларусі міжваеннага часу. Сярод арыштаваных былі і дэпутаты польскага Сейма, у тым ліку Браніслаў Тарашкевіч.

Грамада змагалася за сацыяльныя і нацыянальныя правы беларусаў, аб’ядноўвала дзясяткі тысяч людзей, выдавала газеты, падтрымлівала беларускія школы і масавы рух. Аднак праз сувязі з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі ўлады Польшчы абвясцілі арганізацыю падрыўной. Яе лідары былі асуджаныя на гучным працэсе ў Вільні ў 1928 годзе.

🔗Беларуская служба Польскага радыё распавядае пра лёс БСРГ і яе лідараў
💔13🤯4🤬41👍1😨1
Forwarded from Наша Ніва
На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада

У экспазіцыі Музея беларускага народнага мастацтва ў Аколіцы захоўваецца сапраўдны скарб — вялікі драўляны коўш з загадкавымі малюнкамі, якія многія прымаюць за знакі задыяка. Гэты артэфакт дзесяцігоддзямі выклікаў спрэчкі навукоўцаў і нараджаў самыя неверагодныя тэорыі. Яго называлі «балцкім задыякам», прыпісвалі яму расійскае паходжанне і лічылі, што ён цудам ацалеў у руінах пасляваеннага Гродна. Аднак новае грунтоўнае даследаванне гісторыкаў змяняе ўяўленні пра гэты ўнікальны помнік.

https://nashaniva.com/385703

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/385703
🔥10👍4
32 гады таму: візіт Біла і Хілары Клінтан у Беларусь

15 студзеня 1994 года Беларусь наведалі прэзідэнт ЗША Біл Клінтан і першая лэдзі Хілары Клінтан – іхны візіт у незалежную Беларусь доўжыўся каля шасці гадзін. Клінтан пабываў у Курапатах (там ён усталяваў мемарыяльную лаўку) і сустракаўся з моладдзю ў Акадэміі навук; Хілары Клінтан разам з Ірынай Шушкевіч развозіла гуманітарную дапамогу па дзіцячых шпіталях і сустрэлася з кіраўніком балетнай трупы Вялікага тэатра Валянцінам Елізар’евым.

🔗 «Салідарнасць» узгадвае, як гэта было
👍12🤷‍♂1🥱1
Аўтапрабегі і аўтагонкі ў беларускіх губернях напачатку XX ст.

Пра іх у апошнім зборніку навуковых артыкулаў «Доўгае ХІХ стагоддзе ў гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы» піша Сяргей Бусько. У 1910 г. галоўнай спартыўнай падзеяй у Расійскай імперыі стаў міжнародны аўтапрабег па маршруце Санкт-Пецярбург – Пскоў – Віцебск – Магілёў – Гомель – Кіеў – Гомель – Рослаў – Масква – – Санкт-Пецярбург. Часопіс «Аўтамабіліст» назваў яго першай гонкай у гісторыі імперыі. У беларускіх гарадах гоншчыкаў сустракалі натоўпы гледачоў з аркестрам і кветкамі.

Нягледзячы на ўдзел у гонцы аўтамабіляў «Руса-Балт», першыя 12 месцаў (з 19) былі занятыя на аўтамабілях нямецкай вытворчасці. Першыя тры месцы занялі гоншчыкі з Германскай імперыі (на аўтамабілях «Мерседэс» і «Бенц»).

Потым на беларускіх землях адбылося яшчэ некалькі аўтапрабегаў. У 1912 г. маршрут упершыню ахапіў усе пяць беларускіх губерняў (на здымку – стаянка ў г. Баранавічы). Аўтапрабегі садзейнічалі рамонту дарог.
👍111👏1🤡1🗿1
Артыкул «Палітычны гандаль беларусамі» пабачыў свет праз больш чым 90 гадоў

Гісторык Павел Абламскі апублікаваў тэкст, які ў 1933 годзе так і не дайшоў да чытача: «Палітычны гандаль беларусамі (З прычыны абмену Б. Тарашкевіча і Ф. Аляхновіча)». Артыкул рыхтаваўся для №30 «Беларускай Крыніцы» (15.09.1933) і быў настолькі рэзка крытычны да абмену Тарашкевіча на Аляхновіча, што польскія ўлады канфіскавалі нумар. У №31 замест матэрыялу засталася «белая пляма» і паведамленне пра друк без канфіскаванага артыкула.

Даследчык паказвае, як «зніклы» артыкул удаецца вярнуць у абарот праз архіўныя дакументы, звязаныя з канфіскацыяй нумара. Справу супраць рэдактара Яна Пазняка (дзед палітыка Зянона Пазняка) у выніку закрылі, але сам тэкст, паводле дакументаў, «ніколі не ўбачыў свету» і доўгі час заставаўся недаступным.

Асобная вартасць публікацыі ў тым, што Абламскі друкуе артыкул на беларускай і польскай мовах, і захоўвае пазнакі цэнзара, а таксама паказвае гістарычны кантэкст абмену палітвязнямі.

📄 Спасылка (PDF)
👍213🔥3
🏹 Вінету – сябар апазіцыі: як індзейскія фільмы падрыхтавалі супраціў ва Усходняй Еўропе

Ці можа прыгодніцкае кіно стаць формай супраціву? У «Новым Часе» выйшаў тэкст пра феномен Вінету: фільмы пра індзейцаў, якія ў 1960-х гадах глядзелі па ўсёй Усходняй Еўропе, нечакана сталі каталізатарам нефармальных моладзевых рухаў – ад гульняў у «плямёны» да чэхаславацкага трампінгу (скаўтынг без дзяржаўнай санкцыі).

Аўтар паказвае, чаму для ўладаў гэта выглядала пагрозай: моладзь самаарганізоўвалася па-за афіцыйнымі структурамі, выбудоўвала ўласныя правілы і каштоўнасці, а ў выніку – «індзейская» мода дапамагла падрыхтаваць культурную глебу для больш палітызаваных рухаў на мяжы 1960–1970-х, у тым ліку хіпі.

🔗 Чытаць на «Новым Часе»
👍10👏1💯1
🗡 Рамуальд Траўгут: легендарны паўстанец, які «палічыў неабходным не берагчы сябе»

У гэты дзень роўна 200 гадоў таму з’явіўся на свет інжынер і былы царскі вайсковы, а неўзабаве адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў і апошні яго дыктатар, генерал Рамуальд Траўгут.

🗣Расказваем пра ягонае няпростае жыццё, якое было напоўнена цяжкасцямі і бязмернай любоўю да Айчыны.

Працяг па спасылцы. 📌Без VPN адкрыецца тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12👍6🙏1🫡1
Пабачыла свет кніга «Перасяленцы ці ўцекачы»

У Беластоку выйшла кніга «Перасяленцы ці ўцекачы» – пра лёсы беларусаў, якіх у 1944–1948 гадах перасялялі з Польшчы ў БССР. У інтэрв’ю Радыё Рацыя выдаўца і дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап тлумачыць, што выданне – пераклад і перапрацоўка кнігі, якую летась падрыхтавала праграмная рада тыднёвіка «Ніва»: дадалі фотаздымкі і змянілі графічнае афармленне. Назва «Перасяленцы ці ўцекачы» невыпадковая: паводле суразмоўцы, значная частка людзей фактычна ўцякала ад пасляваеннага гвалту і пагроз. У кнізе таксама ёсць гістарычны ўступ праф. Яўгена Мірановіча пра тое, як гэтае перасяленне адбывалася на практыцы; згадваецца лічба – крыху больш за 30 тысяч выехалі з Беласточчыны (больш як пятая частка тагачаснай беларускай супольнасці рэгіёну).

🔗 Падрабязней на Радыё Рацыя
👍10🤨1😨1
У працяг тэмы перасялення беларускага насельніцтва з Польшчы ў Беларусь у 1944–1948 гг. прапануем фрагмент успамінаў беларускай перасяленкі з Падляшша. Яе сям’ю перасялілі ў Воранаўскі раён, які на той момант таксама не быў спакойнай тэрыторыяй: там працягвалася дзейнасць Арміі Краёвай, а таксама розных партызанскіх груповак, што часам паводзілі сябе як бандыцкія фармаванні.

Урывак пачынаецца з расповеду пра сітуацыю яшчэ на Падляшшы, калі прадстаўнікі польскага ўзброеннага падполля збіралі з беларускага насельніцтва «кантрыбуцыі», а пасля пагрозамі прымушалі з’язджаць у СССР — «да Сталіна».

Далей сведка распавядае пра сітуацыю ўжо ў БССР: перасяленцы сутыкнуліся з гвалтам і паборамі ўжо з боку мясцовых бандыцкіх груповак. Яна апісвае пасляваенны хаос і варажнечу, што панавалі ў заходнебеларускай вёсцы.

Сучасная афіцыйная гістарычная прапаганда часта зводзіць гэтую гісторыю выключна да злачынстваў польскіх нацыяналістаў, «фашысцкіх калабарантаў» і паліцаяў, якія нібыта працягвалі дзейнасць на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў першыя пасляваенныя гады. Але пры гэтым выпадаюць з поля ўвагі глыбейшыя прычыны: «вызваленчы» паход Чырвонай арміі ў 1939 годзе, які прынёс рэпрэсіі і масавыя высылкі з Заходняй Беларусі; татальная мабілізацыя мужчын адразу пасля «вызвалення» ў 1944-м; пераслед і тэрор супраць тых, каго падазравалі ў супрацы з немцамі; і ў цэлым рэпрэсіўная, гвалтоўная сутнасць савецкай сістэмы. Усё гэта — тое, чаго баялася і чаму супраціўлялася частка насельніцтва, што з прыходам саветаў сыходзіла ў лясы.
https://youtu.be/aEald09EA3k
💔7😢3👍2🙏1