Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.34K photos
95 videos
2 files
801 links
Download Telegram
Як у ХІХ ст. дэманстравалі лаяльнасць з дапамогай архітэктурнага стылю

Пра гэта піша М. Багушэвіч у апошнім зборніку навуковых артыкулаў «Доўгае ХІХ стагоддзе ў гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы». У другой палове XIX ст. асноўная маса грамадскіх будынкаў будавалася за кошт казны Расійскай імперыі ў стылі класіцызму. Адначасова значная частка шляхты на беларускіх землях старалася захаваць сувязь са спадчынай Рэчы Паспалітай, таму каталіцкія храмы будавалі амаль выключна ў рамантычным гатычным стылі.

Пры будаўніцтве сядзіб у Беларусі ў другой пал. XIX ст. пераважалі два архітэктурныя напрамкі – класіцызм і эклектыка (неагатычная і псеўдагатычная). Выбар апошняга напрамку можна было растлумачыць падтрымкай ідэі адраджэння Рэчы Паспалітай.

Аднак выбар класіцызму не заўсёды сведчыў аб абсалютнай лаяльнасці гаспадароў ураду. У выпадку з сядзібай Умястоўскіх у Жамыслаўі (на здымку) усё было наадварот, паколькі за яе ўзор быў узяты Лазянкоўскі палац у Варшаве.
👍204👏3🙏1
Forwarded from Наша Ніва
«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Журналіст Мікалай Заяц заўсёды цікавіўся сваімі каранямі, бо ведаў, што яго продкі паходзяць з гістарычна знакавых і насычаных падзеямі мясцін — там, дзе ў свой час кіравалі Радзівілы і Скірмунты. Але капаць дэталі жыцця сваякоў ён пачаў адносна нядаўна. За апошнія некалькі гадоў Мікалай паспеў скласці радавод з 1900 чалавек, з якіх 143 — прамыя продкі.

https://nashaniva.com/384613

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384613
👍197👏2🙏1🏆1
Новы выпуск VisitBrest — пра Базыльянскі кляштар у Берасці

На канале VisitBrest выйшаў чарговы выпуск з серыі пра гісторыю Берасця (анонс на гэты праект мы ўжо рабілі раней)

Новы выпуск прысвечаны гісторыі Базыльянскага кляштара ў Берасці – аднаму з страчаных элементаў гарадскога ландшафту. На аснове гістарычных карт, архіўных фатаграфій і аўтэнтычных чарцяжоў аўтары стварылі 3D-візуалізацыю з выкарыстаннем інструментаў штучнага інтэлекту. Важна, што паказаныя вобразы – гэта мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага, а не дакладная навуковая рэканструкцыя: праект мае асветніцкі характар і прапануе ўявіць, якім мог быць Берасце ў мінулых эпохах, каб падштурхнуць цікавасць да гісторыі горада.

🎥 Відэа: https://youtu.be/bL-gfx0uYXU?si=cI8GE6wP6aqQrthX
👍115💔2🔥1🙏1🤡1
З другой спробы брэсцкія чыноўнікі зноў бяруцца ўшанаваць імя М. Іоффе

BGmedia паведамляе, што ў Берасці хочуць назваць новую вуліцу ў мікрараёне Бярозаўка ў гонар Міхаіла Іоффе (экс-кіраўніка «Брэстгазаапарата»). Мемарыяльная ініцыятыва ідзе ад гарвыканкама і калектыву «Брэстгазаапарата».

Гэта ўжо другая спроба. У 2022 годзе прапаноўвалі перайменаваць частку вуліцы Арджанікідзэ, але камуністы выступілі супраць, назваўшы гэта «паўзучай дэсаветызацыяй», і ідэю спынілі. Цяпер абралі “бяспечны” сцэнар: не чапаюць савецкія тапонімы, а даюць імя новай вуліцы, каб абысці ідэалагічны канфлікт. А “грамадскае абмеркаванне” арганізавалі даволі фармальна – праз накіраванне прапаноў у рэдакцыю дзяржаўнай газеты.

У гарадской супольнасці рэакцыя неадназначная: частка гараджан ставіцца да ініцыятывы скептычна, называе такія “абмеркаванні” працэдурай «для галачкі», але ёсць і тыя, хто ідэю падтрымлівае, ці прапануе лагічней “прывязаць” такую вуліцу да раёна, звязанага з заводам.
🤔5👍2👎1
🔍🗄 Архіўныя дакументы з Гродна захоўваюцца ў адным з самых абароненых бункераў свету. Як гэта адбылося?

Цікавасць да ўласнага радаводу ў беларусаў расце з кожным годам. Але жаданне адшукаць продкаў часта сутыкаецца з цяжкасцямі: архівы працуюць па раскладзе, да іх трэба ехаць, а паслугі прафесійных генеалогаў каштуюць немалых грошай. Пры гэтым мала хто ведае, што значная частка беларускіх архіўных дакументаў ужо даўно адлічбаваная, іх копіі захоўваюцца ў адным з самых абароненых месцаў на планеце і даступныя ў сеціве бясплатна.

✍️ Hrodna 11:27 расказвае, як мармоны ратавалі беларускія архіўныя дакументы ў 1990-х.

Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥9👍1👏1🤔1🙏1
«Пагоня» ў выканні Уладзіміра Мулявіна: да 85-годдзя вялікага музыканта

Як сведчыць паэтка Аксана Спрынчан, упершыню гімн «Пагоня» на верш Максіма Багдановіча (музыка Уладзіміра Мулявіна) быў выкананы ў Нью-Ёрку ў 1991 годзе ў межах музычнай праграмы «Вянок». Але відэа, якое размешчана ў пабліку «Народная песня», прапаноўвае нам запіс 1992 года з фонда Беларускага тэлебачання. Сімпаматычна, што архіў яшчэ мог дэманстравацца на «Беларусь 3».

Уладзімір Мулявін замест радка «старадаўняй літоўскай пагоні» спявае ў сваёй кампазіцыі радкі «старадаўняй крывіцкай пагоні — не разбіць, не спыніць, не стрымаць».
15👍7🔥3🙏1
Невялікая дзіцячая цацка з Гродна як сведчанне значных змен ва ўзбраенні ВКЛ

Пра гэта пішуць беларускія гісторыкі Мікалай Плавінскі і Вікторыя Макоўская ў апошнім нумары польскага часопіса Fasciculi Archaeologiae Historicae. У 1987-м падчас раскопак у Старым замку ў Гродне знайшлі загадкавы драўляны прадмет. Гісторыкі выявілі, што гэта цацачная арбалетная страла. Знаходка датуецца другой пал. або к. XIV ст.

Як мяркуецца, у той час арбалеты не толькі шырока выкарыстоўваліся, але і вырабляліся ў замку ў Гродна, адным з рэзідэнцыйных цэнтраў Гедзімінавічаў. Прыняцце арбалетаў на ўзбраенне сведчыць пра пэўную ступень вестэрнізацыі ваеннай традыцыі ВКЛ, што было лагічным з у лікам вайны з крыжакамі.

Датаванне драўлянай цацачнай стрэлы з Старога замка ў Гродне (на здымку – злева) цалкам супадае з датаваннем цацачнага арбалета з Ніжняга замка ў Вільні (на здымку – справа). Знаходка з Гродна сведчыць пра дзіцячыя гульні ў Сярэднявеччы і шырокае распаўсюджванне арбалетаў у замках ВКЛ у другой палове XIV ст.
👍21👏1💯1
35 гадоў таму, у ноч 12–13 студзеня 1991, савецкія войскі штурмавалі тэлевежу і тэлерадыёцэнтр у Вільні: 14 забітых, сотні параненых – людзі гінулі ад куль і пад танкамі. Тысячы людзей стаялі жывым колам вакол ключавых будынкаў, абараняючы іх фактычна голымі рукамі.

У матэрыяле "Настоящее время" коратка і па сутнасці растлумачаны кантэкст: пасля Акта аднаўлення незалежнасці Літвы 11 сакавіка 1990 Масква ўвяла эканамічную блакаду; у студзені 1991 на фоне пратэстаў з-за росту цэн Крэмль перайшоў да сілавога сцэнару: патрабаванні «аднавіць дзеянне Канстытуцыі СССР», прасавецкі «Камітэт нацыянальнага выратавання» і захоп стратэгічных аб’ектаў 11–12 студзеня. Ландсбергіс заклікаў людзей абараніць парламент, тэлерадыёцэнтр і тэлевежу — тысячамі выйшлі без зброі.

Парламент не штурмавалі, але трагедыя каля тэлевежы стала паваротнай кропкай і выклікала шырокі міжнародны рэзананс.

Для Літвы гэта — дзень жалобы і сімвал выбару на карысць незалежнасці і дэмакратыі: свет убачыў, што гэты выбар сілай не зламаць.
💔1410👍1🤬1🤮1
Сто гадоў таму нарадзіўся Янка Філістовіч – удзельнік антысавецкага падпольнага руху

14 студзеня 1926 года нарадзіўся Янка (Іван Андрэевіч) Філістовіч – сябра Рады БНР і ўдзельнік антысавецкага руху. 9 верасня 1951 Філістовіч вярнуўся ў Беларусь – яго дэсантавалі з амерыканскага самалёта з мэтай арганізаваць патрыятычныя сілы для барацьбы з бальшавікамі. У 1952 годзе ён камандаваў партызанскай групай на Маладзечаншчыне і паспеў выдаць адзін нумар газеты «Жыве Беларусь!», але ўжо ў верасні яго арыштавалі і расстралялі МГБ.

У пачатку 1990-х дэмакратычныя актывісты спрабавалі дамагчыся рэабілітацыі, аднак атрымалі адказ, што падстаў для перагляду справы няма. І сёння цяперашні рэжым разглядае тэму антысавецкага супраціву бескампрамісна: такія постаці або выціскаюцца з публічнай памяці, або падаюцца ў дыскрэдытацыйным ключы; а ў нацыянальна арыентаванай супольнасці Філістовіч успрымаецца як удзельнік вызвольнай барацьбы і герой.

🔗 Радыё Свабода нагадвае яго гісторыю
💔179👍2🫡2
99 гадоў таму адбыўся разгром Беларускай сялянска-работніцкай грамады

14 студзеня 1927 года польская паліцыя арыштавала некалькі сотняў сябраў найбуйнейшай беларускай грамадска-палітычнай арганізацыі ў Заходняй Беларусі міжваеннага часу. Сярод арыштаваных былі і дэпутаты польскага Сейма, у тым ліку Браніслаў Тарашкевіч.

Грамада змагалася за сацыяльныя і нацыянальныя правы беларусаў, аб’ядноўвала дзясяткі тысяч людзей, выдавала газеты, падтрымлівала беларускія школы і масавы рух. Аднак праз сувязі з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі ўлады Польшчы абвясцілі арганізацыю падрыўной. Яе лідары былі асуджаныя на гучным працэсе ў Вільні ў 1928 годзе.

🔗Беларуская служба Польскага радыё распавядае пра лёс БСРГ і яе лідараў
💔12🤯4🤬41👍1😨1
Forwarded from Наша Ніва
На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада

У экспазіцыі Музея беларускага народнага мастацтва ў Аколіцы захоўваецца сапраўдны скарб — вялікі драўляны коўш з загадкавымі малюнкамі, якія многія прымаюць за знакі задыяка. Гэты артэфакт дзесяцігоддзямі выклікаў спрэчкі навукоўцаў і нараджаў самыя неверагодныя тэорыі. Яго называлі «балцкім задыякам», прыпісвалі яму расійскае паходжанне і лічылі, што ён цудам ацалеў у руінах пасляваеннага Гродна. Аднак новае грунтоўнае даследаванне гісторыкаў змяняе ўяўленні пра гэты ўнікальны помнік.

https://nashaniva.com/385703

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/385703
🔥9👍4
32 гады таму: візіт Біла і Хілары Клінтан у Беларусь

15 студзеня 1994 года Беларусь наведалі прэзідэнт ЗША Біл Клінтан і першая лэдзі Хілары Клінтан – іхны візіт у незалежную Беларусь доўжыўся каля шасці гадзін. Клінтан пабываў у Курапатах (там ён усталяваў мемарыяльную лаўку) і сустракаўся з моладдзю ў Акадэміі навук; Хілары Клінтан разам з Ірынай Шушкевіч развозіла гуманітарную дапамогу па дзіцячых шпіталях і сустрэлася з кіраўніком балетнай трупы Вялікага тэатра Валянцінам Елізар’евым.

🔗 «Салідарнасць» узгадвае, як гэта было
👍12🤷‍♂1🥱1
Аўтапрабегі і аўтагонкі ў беларускіх губернях напачатку XX ст.

Пра іх у апошнім зборніку навуковых артыкулаў «Доўгае ХІХ стагоддзе ў гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы» піша Сяргей Бусько. У 1910 г. галоўнай спартыўнай падзеяй у Расійскай імперыі стаў міжнародны аўтапрабег па маршруце Санкт-Пецярбург – Пскоў – Віцебск – Магілёў – Гомель – Кіеў – Гомель – Рослаў – Масква – – Санкт-Пецярбург. Часопіс «Аўтамабіліст» назваў яго першай гонкай у гісторыі імперыі. У беларускіх гарадах гоншчыкаў сустракалі натоўпы гледачоў з аркестрам і кветкамі.

Нягледзячы на ўдзел у гонцы аўтамабіляў «Руса-Балт», першыя 12 месцаў (з 19) былі занятыя на аўтамабілях нямецкай вытворчасці. Першыя тры месцы занялі гоншчыкі з Германскай імперыі (на аўтамабілях «Мерседэс» і «Бенц»).

Потым на беларускіх землях адбылося яшчэ некалькі аўтапрабегаў. У 1912 г. маршрут упершыню ахапіў усе пяць беларускіх губерняў (на здымку – стаянка ў г. Баранавічы). Аўтапрабегі садзейнічалі рамонту дарог.
👍111👏1🤡1🗿1
Артыкул «Палітычны гандаль беларусамі» пабачыў свет праз больш чым 90 гадоў

Гісторык Павел Абламскі апублікаваў тэкст, які ў 1933 годзе так і не дайшоў да чытача: «Палітычны гандаль беларусамі (З прычыны абмену Б. Тарашкевіча і Ф. Аляхновіча)». Артыкул рыхтаваўся для №30 «Беларускай Крыніцы» (15.09.1933) і быў настолькі рэзка крытычны да абмену Тарашкевіча на Аляхновіча, што польскія ўлады канфіскавалі нумар. У №31 замест матэрыялу засталася «белая пляма» і паведамленне пра друк без канфіскаванага артыкула.

Даследчык паказвае, як «зніклы» артыкул удаецца вярнуць у абарот праз архіўныя дакументы, звязаныя з канфіскацыяй нумара. Справу супраць рэдактара Яна Пазняка (дзед палітыка Зянона Пазняка) у выніку закрылі, але сам тэкст, паводле дакументаў, «ніколі не ўбачыў свету» і доўгі час заставаўся недаступным.

Асобная вартасць публікацыі ў тым, што Абламскі друкуе артыкул на беларускай і польскай мовах, і захоўвае пазнакі цэнзара, а таксама паказвае гістарычны кантэкст абмену палітвязнямі.

📄 Спасылка (PDF)
👍193🔥1