🕯 2026 — год айца Аляксандра Надсана
«Новы Час» піша, што 2026-ы вінен прайсці пад знакам памяці пра айца Аляксандра Надсана (1926–2015) – святара, славіста-беларусіста і аднаго са стваральнікаў лонданскай Скарынаўкі. Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня яго нараджэння, і хоць юбілей прыпадае на жнівень, цягам усяго года ў розных краінах будуць адбывацца падзеі і імпрэзы, прысвечаныя Надсану – чалавеку, які ў выгнанні дапамог стварыць сапраўдны беларускі культурны цэнтр сусветнага значэння.
Аўтар тлумачыць, чаму гэтая дата важная не толькі як “круглая”: стагоддзе – нагода наноў прачытаць тэксты айца Аляксандра і ўбачыць маштаб ягонай інтэлектуальнай і асветніцкай спадчыны (ад мовазнаўства і гісторыі да перакладу і выдавецкай працы), а таксама яго ролю ў яднанні беларускай дыяспары і “вяртанні гістарычнай памяці”.
🔗 Артыкул цалкам

❤32🤡2
Forwarded from Наша Ніва
«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі
Беларускі пашпартны цэнтр 31 снежня 2025 года пасмяротна выдаў Нацыянальны пашпарт Беларусі Ларысе Геніюш — пісьменніцы і дзяячцы БНР, якая да смерці не прыняла савецкага грамадзянства. Дазвол на гэта даў яе ўнук.
https://nashaniva.com/384876
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384876

❤37🤡6💔4👎3🙏2🔥1💊1
Ці можна з дапамогай YouTube перамагчы афіцыйную ідэалогію? Размова з Цімафеем Акудовічам
На Радыё Свабода выйшла размова з Цімафеем Акудовічам – папулярызатарам гісторыі, аўтарам «Вусоў Скарыны» і «Сармацкага вуса», а таксама сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі. У інтэрв’ю ён разважае, ці здольны беларускі YouTube супрацьстаяць афіцыйнай ідэалогіі і перапісванню падручнікаў пасля 2020 года: на яго думку, адных інтэрнэт-праектаў недастаткова, бо нацыянальная памяць трымаецца таксама на кнігах, сустрэчах, экскурсіях і супольным дзеянні.
Акудовіч расказвае пра свае медыяпраекты і грамадскія ініцыятывы (у тым ліку «Беларускія магістраты»), пра рэакцыю аўдыторыі, і пра тое, што цяпер у Беларусі з гістарычнай навукай «усё дрэнна», але аднаўленне магчыма – у тым ліку праз працу гісторыкаў у замежжы і стварэнне новых інстытуцый па-за краінай.
🔗 Інтэрв’ю на Свабодзе

👍26❤8👏1🙏1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
Беларускі мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі распавядзе пра іканаграфію Раства ў Нацыянальны музеі ў Варшаве
Дзмітрый Салодкі — беларускі мастацтвазнаўца, куратар, лектар, які спецыялізуецца на гісторыі мастацтва, культуры, міфалогіі і этымологіі. Асаблівае месца ў даробку даследчыка займае вывучэнне сакральнага мастацтва.
6 студзеня Дзмітрый запрашае на экскурсію «Калядны сюжэт і Сандра Батычэлі», у цэнтры ўвагі якой— іканаграфія Раства як галоўнага свята Еўропы.
«Якія таемныя сэнсы хаваюць звыклыя нам персанажы? Як «чытаць» калядныя сюжэты, разумеючы кожны жэст і сімвал? Асаблівым момантам сустрэчы стане знаёмства з жамчужынай калекцыі — шэдэўрам вялікага італьянца Сандра Батычэлі», — анансуе ён падзею.
Адзначым, што летась Дзмітрый Салодкі прачытаў цыкл анлайн-лекцый па гісторыі беларускага мастацтва для праекта Scholars for Belarus. Сярод тэм: «Сармацкі міф: ад шляхецкага партрэта да тэатра смерці», «Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку як культурны тэкст», ды іншыя. Чытаць на сайце або без VPN.

👍8❤6
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі захоўваецца калекцыя старажытных календароў. У экспазіцыі прадстаўленыя 24 старадрукі, якія выйшлі да 1800 года.
У XVIII стагоддзі Гродна быў друкавальным цэнтрам. Тут працавала каралеўская друкарня, з цэхаў якой выходзілі ў тым ліку і календары.
Самы стары ў калекцыі — Кракаўскі каляндар на 1717 год. Яму больш за 300 гадоў.
Раней папяровыя календары выглядалі не так, як сёння. На аркушы дадавалася цікавая інфармацыя, і звесткі, што дазвалялі рабіць астралагічныя прагнозы.
Календары ўпрыгжваліся фігурамі багоў, якія атаясамліваліся з Сонцам і планетамі. Часам яны змяшчалі і рухомыя часткі з назвамі рэлігійных святаў на кожны месяц і знакамі Задыяку.

👍23🔥4👏1🏆1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
Гродзенскі гісторык і прафесар Вячаслаў Швед выдаў кнігу «Гісторыя Гродна. Энцыклапедыя», прысвечаную гісторыі горада над Нёманам. Працу над выданнем аўтар завяршыў у 2022 годзе, энцыклапедыя будзе даступная чытачам у электроннай версіі, піша @hrodnaonelove.
У анатацыі да выдання адзначаецца, што Гродна — горад з больш чым тысячагадовай гісторыяй, які перажыў войны і перыяды росквіту, і заслугоўвае ўласнай энцыклапедыі. Аўтар імкнуўся паказаць гісторыю горада праўдзіва і аб’ектыўна, абапіраючыся на даступныя крыніцы і навуковую літаратуру. Кніга напісана на беларускай мове.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤22👍17👏1🙏1
🎓 XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў “залаты век”?
На канале адукацыйнай пляцоўкі «Віртуальны ўніверсітэт» ужо выйшлі тры лекцыі анлайн-курсу пра XVI стагоддзе – эпоху Статутаў ВКЛ, Скарыны, Радзівілаў, Буднага і Гусоўскага, якую часта называюць “залатым векам”. Курс чытае гісторык Аляксандр Паршанкоў і прапануе паглядзець на гісторыю беларускіх земляў у кантэксце агульнаеўрапейскіх трэндаў – Адраджэння, Рэфармацыі і культурных зрухаў. У лекцыях абмяркоўваецца месца ВКЛ у Еўропе XVI ст., пытанне, ці можна гаварыць пра “Беларусь” у той час, культурны ландшафт Усходняй Еўропы і тое, як гэтая эпоха працуе ў сучасных інтэрпрэтацыях гісторыі. Будуць таксама прыклады працы з крыніцамі, артэфакты і элементы палеаграфіі.
🎥 Першая лекцыя: https://www.youtube.com/watch?v=8r-BI44AL0Q&t=178s

YouTube
XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў залаты век? ЛЕКЦЫЯ 1 (цалкам) /Віртуальны універсітэт
XVI стагоддзе займае асаблівае месца ў беларускай гісторыі. Статуты ВКЛ, Радзівілы, Будны, Гусоўскі, Скарына – спіс імёнаў і паняццяў з гэтай эпохі, знаёмых амаль кожнаму беларусу, можна яшчэ доўга працягваць. Часам можна пачуць, што гэта быў залаты век для…
❤15👍3🤡1
«Вусы Скарыны» вяртаюцца: як бульба заваявала Беларусь
Пасля паўзы «Вусы Скарыны» адкрываюць новы сезон выпускам пра гісторыю самай “беларускай” расліны – бульбы. Вядоўца Цімафей Акудовіч разам з Віктарам Шукеловічам распавядаюць, адкуль на беларускія землі прыйшла бульба і чаму спачатку да яе ставіліся насцярожана; як голад і эпідэміі паспрыялі яе распаўсюджванню ў Еўропе; калі з’явіліся першыя згадкі пра бульбу ў Вялікім Княстве Літоўскім і як яна паступова стала часткай штодзённай культуры.
У выпуску таксама ўзгадваюцца Адам Міцкевіч, Мікалай Гогаль і Францішак Багушэвіч – разам з гісторыяй мянушак беларусаў ад «бацьвіняжаў» да «бульбашоў», а напрыканцы нават “экзістэнцыяльнае” пытанне пра нас саміх.
🎥 Відэа: https://youtu.be/O3j1pSiINIc?si=V3X_cTcPzdOdiHG6

Як бульба заваявала Беларусь. Гісторыя самай беларускай расліны / Вусы Скарыны
Чаму беларусы атрымалі назву "бульбашы", а да таго нас называлі "бацьвіняжы"? Як бульба заваявала Беларусь. Першая ўзгадка пра бульбу ў ВКЛ, як яе папулярызаваў Адам Міцкевіч, прычым Мікалай Гогаль і Францішак Багушэвіч. Гісторыя ад "Вусы Скарыны"
Вядоўца…
Вядоўца…
❤19👍5❤🔥2
Дубавец: 100 гадоў споўніцца самаму паспяховаму ў гісторыі Беларусі году — 1926-му.
На Радыё Свабода выйшаў тэкст Сяргея Дубаўца – гэта аўтарская, суб’ектыўная ацэнка, але яна добра нагадвае пра падзеі стагадовай даўніны, якія сапраўды можна назваць росквітам беларусізацыі. Дубавец піша, што 1926 год быў адным з найбольш паспяховых: у БССР склаліся ўмовы адноснай свабоды, беларусізацыя дала прыкметныя вынікі – прайшлі буйныя навуковыя і краязнаўчыя з’езды, паўстала літаратурнае згуртаванне «Узвышша», адбылася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе правапісу і азбукі, адкрыўся БДТ-2 у Віцебску, адбылося другое ўзбуйненне БССР.
У Заходняй Беларусі у 1926-м заснавалі Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, а беларуская прэса была надзвычай актыўная — згадваюцца «Маланка», «Беларускае слова», «Народная справа» як орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
У тэксце таксама выразна падкрэсліваецца кантраст: пасля эйфарыі стваральнай працы прыйшлі рэпрэсіі і ўціск. У гэтым сэнсе Дубавец параўноўвае 1926-ы з 2020-м і выкарыстоўвае вельмі моцную метафару пра «татальнае знішчэнне» у выніку рэпрэсій — гэта занадта рэзкае азначэнне, асабліва калі мы гаворым пра падзеі 2020 года і пасля; аднак сама паралель пра тое, што дзяржаўны ўціск і гвалт могуць вяртацца ў брутальных формах нават праз стагоддзе, тут прачытваецца вельмі выразна.

Радыё Свабода
Год беларускага трыюмфу. Як беларусы стваралі сваю краіну
Пераглядаючы налетнія юбілейныя даты, я заўважыў, што 100 гадоў споўніцца самаму пасьпяховаму ў гісторыі Беларусі году — 1926-му.
👍14💯4💔2
Forwarded from Новы Час
Зорка Бэтлеемска над маёнткам ззяе. Як наша шляхта святкавала Божае Нараджэнне
Спрадвечныя калядныя традыцыі, якія паходзяць з беларускай вёскі, добра ўсім вядомыя і апісаныя ў літаратуры. Вядомыя добра і разгульныя балы магнатаў. А як адзначала Божае Нараджэнне тутэйшая шляхта ў шматлікіх дварах, маёнтках, фальварках і засценках?
Чытаць далей
Спасылка без VPN

🎄11👍3
Амаль 2 млн рублёў з бюджэту — на ваенную экспазіцыю ў комплексе «Баграціён»
Як паведамляе «Зеркало», у комплексе воінскай славы «Баграціён» (Светлагорскі раён) плануюць стварыць пастаянную экспазіцыю на ваенную тэматыку ў трох залах новага музея. Паводле матэрыялаў дзяржзакупкі, на праект закладзена 1 986 000 руб. з бюджэту; выканаўцам пазначаная кампанія «3 Д Плюс».
Паводле апісання, экспазіцыя будзе прысвечаная аперацыі «Баграціён» (1944), прычым не менш за 70% матэрыялаў — пра яе пачатковы этап. Упор робіцца на інтэрактыўнасць і “эмацыйнае ўздзеянне” (мультымедыя, AR, 3D-дыярамы, інсталяцыі). Комплекс мусіць стаць «буйным цэнтрам духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі».
Гэты кейс дэманструе далейшую тэндэнцыю да інструменталізацыі тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў мэтах “ваенна-патрыятычнага” выхавання, што вядзе да прыхаванай мілітарызацыі грамадства праз нармалізацыю ваеннай рамкі ў музеях і адукацыйных прасторах.

🤬8💩2👎1🤮1😨1🤪1🙉1
Міхал Анемпадыстаў: Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней?
У працяг бульбяной тэмы і з улікам таго, што ў часткі грамадскасці выклікае занепакоенасць “культ і міф бульбы”, прапануем паглядзець ужо даўняе відэа Міхала Анемпадыстава пра беларускія камляплоды. Тут, вядома, узгадваецца і бульба як нібыта “нацыянальная” агародніна, але размова шырэйшая — пра разнастайныя караняплоды як частку доўгай традыцыі на беларускіх землях і важны складнік штодзённай кухні беларусаў.
Як выбітны мастак, паэт і культуролаг, Анемпадыстаў працуе з “міфамі” як з культурнымі метафарамі. Таму напрыканцы ён прапануе ўспрымаць “бульбяны міф” не як кпіны, а як нагоду падумаць, якія рысы беларусаў суадносяцца з гэтым вобразам камляплодаў – і ў чым тут можа быць наша моц.
🎥 Відэа: https://youtu.be/ChXvR3ps1oM?si=mMR7Xx1kceDGEIv6

Міхал Анемпадыстаў / Чаму беларусы - бульбашы?
https://tut.budzma.org/news/anempadystau
❤8👍7
Forwarded from Будзьма беларусамі!
Як князь Вітаўт прыдумаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады
Хто ў часы ВКЛ выконваў ролю Міністэрства замежных спраў, а міністра фінансаў? Чым займаўся маршалак? Якія існавалі сімвалічныя, але вельмі ганаровыя пасады?
Паспрабуем разабрацца, як і калі з’явіліся вышэйшыя пасады ў ВКЛ і хто за што адказваў.
➡️ Чытайце па спасылцы. 📍Тут без VPN.
Хто ў часы ВКЛ выконваў ролю Міністэрства замежных спраў, а міністра фінансаў? Чым займаўся маршалак? Якія існавалі сімвалічныя, але вельмі ганаровыя пасады?
Паспрабуем разабрацца, як і калі з’явіліся вышэйшыя пасады ў ВКЛ і хто за што адказваў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍15👏3🤔3
Наталля Гардзіенка: «Кніга могілак» і прэмія Багушэвіча – знак увагі да беларускай эміграцыі
На беларускім радыё «Рацыя» выйшла размова з Наталляй Гардзіенкай – даследчыцай гісторыі і сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі. Нагода – прэмія імя Францішка Багушэвіча за 2024 год і альбом-даведнік «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце», падрыхтаваны разам з Лявонам Юрэвічам.
У інтэрв’ю Гардзіенка распавядае, як матэрыялы пачалі збіраць яшчэ з 1990-х, як пазней да справы далучыліся экспедыцыі і чаму праца над выданнем заняла гады. Кніга ахоплівае беларускія пахаванні ў 13 краінах і паказвае геаграфію эміграцыі. Частка месцаў памяці ўжо знікла (напрыклад, у Нямеччыне), таму выданне захоўвае тое, чаго ўжо няма. Аўтарка таксама адзначае, што кнігу планавалі выдаць у Беларусі, але пасля 2020 года яна выйшла за мяжой, а прэмія стала знакам увагі да тэмы эміграцыі і працы з памяццю.
🔗 Інтэрв’ю цалкам

👍15🔥6❤4🙏2😢1🕊1💔1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Як у ХІХ ст. дэманстравалі лаяльнасць з дапамогай архітэктурнага стылю
Пра гэта піша М. Багушэвіч у апошнім зборніку навуковых артыкулаў «Доўгае ХІХ стагоддзе ў гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы». У другой палове XIX ст. асноўная маса грамадскіх будынкаў будавалася за кошт казны Расійскай імперыі ў стылі класіцызму. Адначасова значная частка шляхты на беларускіх землях старалася захаваць сувязь са спадчынай Рэчы Паспалітай, таму каталіцкія храмы будавалі амаль выключна ў рамантычным гатычным стылі.
Пры будаўніцтве сядзіб у Беларусі ў другой пал. XIX ст. пераважалі два архітэктурныя напрамкі – класіцызм і эклектыка (неагатычная і псеўдагатычная). Выбар апошняга напрамку можна было растлумачыць падтрымкай ідэі адраджэння Рэчы Паспалітай.
Аднак выбар класіцызму не заўсёды сведчыў аб абсалютнай лаяльнасці гаспадароў ураду. У выпадку з сядзібай Умястоўскіх у Жамыслаўі (на здымку) усё было наадварот, паколькі за яе ўзор быў узяты Лазянкоўскі палац у Варшаве.

👍20❤4👏3🙏1
Forwarded from Наша Ніва
«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?
Журналіст Мікалай Заяц заўсёды цікавіўся сваімі каранямі, бо ведаў, што яго продкі паходзяць з гістарычна знакавых і насычаных падзеямі мясцін — там, дзе ў свой час кіравалі Радзівілы і Скірмунты. Але капаць дэталі жыцця сваякоў ён пачаў адносна нядаўна. За апошнія некалькі гадоў Мікалай паспеў скласці радавод з 1900 чалавек, з якіх 143 — прамыя продкі.
https://nashaniva.com/384613
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384613

👍18❤7👏2🙏1🏆1
Новы выпуск VisitBrest — пра Базыльянскі кляштар у Берасці
На канале VisitBrest выйшаў чарговы выпуск з серыі пра гісторыю Берасця (анонс на гэты праект мы ўжо рабілі раней)
Новы выпуск прысвечаны гісторыі Базыльянскага кляштара ў Берасці – аднаму з страчаных элементаў гарадскога ландшафту. На аснове гістарычных карт, архіўных фатаграфій і аўтэнтычных чарцяжоў аўтары стварылі 3D-візуалізацыю з выкарыстаннем інструментаў штучнага інтэлекту. Важна, што паказаныя вобразы – гэта мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага, а не дакладная навуковая рэканструкцыя: праект мае асветніцкі характар і прапануе ўявіць, якім мог быць Берасце ў мінулых эпохах, каб падштурхнуць цікавасць да гісторыі горада.
🎥 Відэа: https://youtu.be/bL-gfx0uYXU?si=cI8GE6wP6aqQrthX

Гісторыя Базыльянскага кляштара ў Берасьцi
На аснове гістарычных карт, архіўных фатаграфій і аўтэнтычных чарцяжоў створана трохмерная візуалізацыя кляштара з дапамогай нейратэхналогій і інструментаў штучнага інтэлекту.
Паказаныя вобразы — гэта мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага, а не дакладная гістарычная…

👍11❤5💔2🔥1🙏1🤡1
З другой спробы брэсцкія чыноўнікі зноў бяруцца ўшанаваць імя М. Іоффе
BGmedia паведамляе, што ў Берасці хочуць назваць новую вуліцу ў мікрараёне Бярозаўка ў гонар Міхаіла Іоффе (экс-кіраўніка «Брэстгазаапарата»). Мемарыяльная ініцыятыва ідзе ад гарвыканкама і калектыву «Брэстгазаапарата».
Гэта ўжо другая спроба. У 2022 годзе прапаноўвалі перайменаваць частку вуліцы Арджанікідзэ, але камуністы выступілі супраць, назваўшы гэта «паўзучай дэсаветызацыяй», і ідэю спынілі. Цяпер абралі “бяспечны” сцэнар: не чапаюць савецкія тапонімы, а даюць імя новай вуліцы, каб абысці ідэалагічны канфлікт. А “грамадскае абмеркаванне” арганізавалі даволі фармальна – праз накіраванне прапаноў у рэдакцыю дзяржаўнай газеты.
У гарадской супольнасці рэакцыя неадназначная: частка гараджан ставіцца да ініцыятывы скептычна, называе такія “абмеркаванні” працэдурай «для галачкі», але ёсць і тыя, хто ідэю падтрымлівае, ці прапануе лагічней “прывязаць” такую вуліцу да раёна, звязанага з заводам.

🤔5👍2👎1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
Цікавасць да ўласнага радаводу ў беларусаў расце з кожным годам. Але жаданне адшукаць продкаў часта сутыкаецца з цяжкасцямі: архівы працуюць па раскладзе, да іх трэба ехаць, а паслугі прафесійных генеалогаў каштуюць немалых грошай. Пры гэтым мала хто ведае, што значная частка беларускіх архіўных дакументаў ужо даўно адлічбаваная, іх копіі захоўваюцца ў адным з самых абароненых месцаў на планеце і даступныя ў сеціве бясплатна.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥9👍1👏1🤔1🙏1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
«Пагоня» ў выканні Уладзіміра Мулявіна: да 85-годдзя вялікага музыканта
Як сведчыць паэтка Аксана Спрынчан, упершыню гімн «Пагоня» на верш Максіма Багдановіча (музыка Уладзіміра Мулявіна) быў выкананы ў Нью-Ёрку ў 1991 годзе ў межах музычнай праграмы «Вянок». Але відэа, якое размешчана ў пабліку «Народная песня», прапаноўвае нам запіс 1992 года з фонда Беларускага тэлебачання. Сімпаматычна, што архіў яшчэ мог дэманстравацца на «Беларусь 3».
Уладзімір Мулявін замест радка «старадаўняй літоўскай пагоні» спявае ў сваёй кампазіцыі радкі «старадаўняй крывіцкай пагоні — не разбіць, не спыніць, не стрымаць».

ПЕСНЯРЫ Владимир Мулявин " Пагоня" 1992
Enjoy the videos and music you love, upload original content, and share it all with friends, family, and the world on YouTube.
❤14👍7🔥3🙏1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Невялікая дзіцячая цацка з Гродна як сведчанне значных змен ва ўзбраенні ВКЛ
Пра гэта пішуць беларускія гісторыкі Мікалай Плавінскі і Вікторыя Макоўская ў апошнім нумары польскага часопіса Fasciculi Archaeologiae Historicae. У 1987-м падчас раскопак у Старым замку ў Гродне знайшлі загадкавы драўляны прадмет. Гісторыкі выявілі, што гэта цацачная арбалетная страла. Знаходка датуецца другой пал. або к. XIV ст.
Як мяркуецца, у той час арбалеты не толькі шырока выкарыстоўваліся, але і вырабляліся ў замку ў Гродна, адным з рэзідэнцыйных цэнтраў Гедзімінавічаў. Прыняцце арбалетаў на ўзбраенне сведчыць пра пэўную ступень вестэрнізацыі ваеннай традыцыі ВКЛ, што было лагічным з у лікам вайны з крыжакамі.
Датаванне драўлянай цацачнай стрэлы з Старога замка ў Гродне (на здымку – злева) цалкам супадае з датаваннем цацачнага арбалета з Ніжняга замка ў Вільні (на здымку – справа). Знаходка з Гродна сведчыць пра дзіцячыя гульні ў Сярэднявеччы і шырокае распаўсюджванне арбалетаў у замках ВКЛ у другой палове XIV ст.

👍21👏1💯1