Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.34K photos
95 videos
2 files
805 links
Download Telegram
«Адлоўліваць і адпраўляць у Мінск». Як 200 гадоў таму расійскія ўлады палявалі на беларускіх дзяцей

Сёння свет сочыць за вывазам украінскіх дзяцей у Расію, але для нашых землякоў такая трагедыя ўжо аднойчы адбывалася. У 1830–1840-я гады дзяцей з шляхецкіх сем’яў, сірот і беднякоў з земляў былой Рэчы Паспалітай лавілі, адрывалі ад родных і праз кантанісцкія школы ў Мінску і іншых гарадах ператваралі ў «надзейных» салдат імперыі. У матэрыяле — архіўныя дакументы, сведчанні сучаснікаў і разважанні пра тое, як праз прымусовае вайсковае выхаванне дзяцей імкнуліся перакроіць ідэнтычнасць цэлых народаў.

👉Чытайце артыкул на Zerkalo
🤬14💔6😨1
Сёлета адзначаецца 260-гадовы юбілей Міхала Клеафаса Агінскага – дыпламата, палітыка, мецэната і аўтара легендарных паланэзаў. Яго жыццё – гэта суцэльныя таямніцы. Нават дагэтуль даследчыкі спрачаюцца пра дату і месца яго нараджэння!

У суботу, 6 снежня, запрашаем на квэст «Род князёў Агінскіх» у Вільні. Вы знойдзеце мясціны, звязаныя з Агінскімі, даведаецеся пра паходжанне роду, выбітных яго прадстаўнікоў, каханне і розныя авантуры, а таксама пачуеце фрагмент паланэза ўжывую. Пасля квэста далучайцеся да вечарыны з адмысловым госцем і канцэрт-лекцыяй пра Агінскага.

📍 6 снежня, 14:00
📍 Збор: Званіца Кафедральнага сабора


Удзельнікі атрымаюць сувеніры, пераможцы – падарункі.
Вазьміце тэлефон з інтэрнэтам і паўэр-банк – гугліць можна і трэба!

🔗Рэгістрацыя да 5 снежня
па спасылцы

🇪🇺Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звязу.
10👍4👏1🙏1
У Брэсце ўрачыста адкрылі таблічку з QR-кодам

У Брэсце чарговае адкрыццё таблічкі з QR-кодам ператварылі ў паказуху: чыноўнікі, мясцовы святар і школьнікі, пастаўленыя па стойцы смірна пад дошкай маршала Жукава ў гімназіі № 6. Замест ціхага інструмента памяці праект «Лічбавая зорка» зноў стаў ідэалагічным рытуалам з прамовамі пра «духоўныя традыцыі» і фотаздымкамі для справаздач.

Падрабязней чытайце ў матэрыяле BGmedia
🤮10🤣7💩3👎2😨2🤷‍♂1
Ужо сёння – сустрэча прысвечаная братам Іваноўскім "Лёс адной сям’і – гісторыя трох народаў"

Падчас сустрэчы адбудзецца прагляд дакументальнага фільма, прысвечанага братам Іваноўскім і іх ролі ў гісторыі Польшчы, Літвы і Беларусі. Браты Юры, Тадэвуш і Вацлаў паходзілі з адной сям'і, але кожны абраў розную нацыянальную опцыю: Юры - лічыў сябе палякам, Тадэвуш - літоўцам, а Вацлаў - беларусам.

Пасля прагляду пройдзе дыскусія з удзелам даследчыкаў нацыянальнай свядомасці на польска-літоўска-беларускім памежжы на пачатку ХХ стагоддзя.

Удзельнікі:
праф. Дангірас Мачуліс (Інстытут гісторыі Літвы)

праф. Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі ПАН)

Працоўныя мовы: фільм - беларуская, дыскусія - польская

Арганізатары: Беларускі Інстытут публічнай гісторыі
Інстытут міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта

📆 4 снежня (чацвер)

17.30

📍Варшаўскі універсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II пав).
👍181🙏1
7-ы конкурс на наданне Узнагароды імя Юліуша Бардаха абвешчаны Інстытутам ВКЛ

Узнагарода надаецца за найлепшыя доктарскія (кандыдацкія) працы, напісаныя па праблемам дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны ВКЛ у XIX - XX стагоддзі, а таксама па аналагічным праблемам звязаным з гісторыяй прынамсі двух краін зямель былога ВКЛ (Беларусь, Літва, Польшча і Украіна).

На конкурс могуць быць прадстаўлены доктарскія (кандыдацкія) дысертацыі, абароненыя ў 2024 - 2025 гадах. Тэрмін падачы прац – 1 студзеня 2026 года. Працы прымаюцца на адрас: [email protected]

Да 1 сакавіка 2026 года камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ (Каўнас), абвесціць спіс прац, намінаваных на прэмію. Кандыдаты на ўзнагароду будуць запрошаны на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання, якая пройдзе ў Вільне, 19 чэрвеня 2026 года.

👉 Больш падрабязна пра Узнагароду імя Юліуша Бардаха чытайце ldki.lt
👍11👏2🙏1
"Да маладых беларускіх вучоных гэтага яшчэ не рабіў ніхто!"

Як заяўляе Белта маладыя навукоўцы Акадэміі навук зрабілі нечаканае вынаходніцтва – настольную гульню пра партызан «Шлях герояў. Беларускія партызаны». Згуляць можна за аднаго з чатырох Герояў Савецкага Саюза: Бацьку Міная, Пятра Машэрава, Васіля Каржа або Кірыла Арлоўскага.

Гульнявое поле — гэта карта сучаснай Беларусі з пазначанымі і падпісанымі партызанскімі зонамі; партызаны рухаюцца па іх маршрутамі, натхнёнымі рэальнымі падзеямі. Старт — на Віцебшчыне, дзе партызанскі рух атрымаў найбольш масавае развіццё, а ўся партыя разлічаная прыкладна на 28 хадоў.

На полі ёсць клеткі «Партызанскія аэрадромы», якія дазваляюць зрабіць рывок наперад, «Карныя аперацыі», што выводзяць гульца з гульні, а таксама клеткі са складамі зброі і прадуктаў харчавання, якія дапамагаюць утрымацца ў лесе да наступнага ходу.
🤣19🤡12🤪3😁1🤮1👻1😨1
Віншуем сябра рады Беларускага інстытута публічнай гісторыі Андрэя Радамана з паспяховай абаронай доктарскай дысертацыі!

3 снежня 2025 года Андрэй Радаман з адзнакай абараніў у Беластоцкім універсітэце доктарскую дысертацыю. Яго дысертацыя пад назвай “З'езды шляхты і рэгіянальныя сходы Навагрудскага ваяводства ў 1565–1632 гадах” уносіць каштоўны ўклад у даследаванні палітычнай культуры Рэчы Паспалітай.

Кіраўніком дысертацыі быў доктар Караль Лапатэцкі, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта, а ў склад камісіі рэцэнзентаў уваходзілі выдатныя даследчыкі Томаш Кемпа, Анджэй Закшэўскі і Міхал Звежыкоўскі.

Зычым далейшых поспехаў у вывучэнні і папулярызацыі айчыннай гісторыі!
👍358🎉7👏2🔥1🏆1
Мы ў TikTok!

Беларускі інстытут публічнай гісторыі запусціў свой канал у TikTok, дзе можна будзе пабачыць кароткія фрагменты з нашых відэа.

Першае відэа – урывак з лекцыі Тымаці Снайдэра, дзе гісторык тлумачыць, чаму Пуцін і Лукашэнка шукаюць апраўдання ў гісторыі: https://www.tiktok.com/@belpublichistory/video/7579903965706423574
👍131🔥1
Заява Беларускага інстытута публічнай гісторыі адносна "літвінізму"

У сувязі з пастаянным выкарыстаннем тэмы “літвінізму” наш Інстытут вырашыў выступіць з публічнай заявай. Мы заклікаем да пошуку канструктыўных рашэнняў.

Поўны тэкст заявы па-беларуску і па-ангельску тут
👍26🔥5🤡3👏2🙏2👎1🤮1💯1
"Літва ці Летува?" / „Litva ar Lietuva?"

У працяг праблематыкі "літвінізму" прапануем паглядзець дыскусію “Літва ці Летува: спрэчныя пытанні беларуска-літоўскіх стасункаў у гісторыі і феномен ліцвінізму”, пра якую мы згадваем у нашай заяве.

Дыскусія адбылася 15 кастрычніка 2023 г. у Вільні падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі Прадмова. Мерапрыемства праводзілася на літоўскай і беларускай мовах (з перакладам)
👍10👎1🤮1🤡1
📖❗️ Упершыню Нацыянальны атлас Беларусі даступны для агульнага карыстання ў электронным фармаце

Пра гэта паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь у сваім тэлеграм-канале.

🧐 Раней выданне можна было знайсці толькі ў бібліятэках. У свабодным продажы яго не было.

Любы жадаючы можа адкрыць Атлас тут, хутка знайсці патрэбную інфармацыю і пры неабходнасці павялічыць маштаб аб’ектаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7🔥5
Поўная відэаверсія круглага стала «Выбары ў ВКЛ» 🎥

Усё, што вы хацелі даведацца пра выбарчыя практыкі ў Вялікім Княстве Літоўскім, цяпер можна пачуць непасрэдна ад прафесійных гісторыкаў. Пра гэта разважаюць Андрэй Радаман, Аляксандр Груша і Андрэй Мацук. Дыскусія адбылася ў межах праекта «Кава з гісторыкам».

☕️«Кава з гісторыкам» — ідэальны фармат для прагляду за вашай суботняй кавай: https://www.youtube.com/live/1agX6MHTZU4?si=9lPq9TUIiVzkfiSG&t=2
👍91
Forwarded from Наша Ніва
«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі

З'явілася трэцяя частка жахлівых успамінаў вядомага беларускага літаратурнага крытыка Рыгора Бярозкіна пра сваё сутыкненне з савецкай рэпрэсіўнай машынай. Калі папярэднія сшыткі ахоплівалі страшны 1941 год і выратаванне ў час «марша смерці» зняволеных, то гэтыя запісы прысвечаны пасляваеннаму часу ў Германіі, ілюзіі свабоды і непазбежнаму другому арышту.

https://nashaniva.com/382891

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/382891
👍11💯3😨2👎1💔1
Няпростая гісторыя: Чаму літоўцы баяцца літвінізму і як іх памірыць з беларусамі

У працяг нашай нядаўняй заявы пра «літвінізм» прапануем вярнуцца да аднаго важнага выпуску «Няпростай гісторыі», які добра дапамагае разабрацца ў тэме. У гэтым выпуску Андрэй Казакевіч і Аляксей Ластоўскі тлумачаць, адкуль узяўся тэрмін «літвіны», як у XIX–XX стагоддзях фармаваўся літвінізм і як ён звязаны з гісторыяй Беларусі і Літвы, як літвінізм суадносіцца з беларускім нацыяналізмам, і чаму страхі часткі літоўскіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў перад літвінізмам значна перабольшаныя.
👍14👎2👏1🤔1🤡1
Пабачыла свет выданне пра кніжныя скарбы Акадэміі навук

Сёлета Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі святкуе стагоддзе. З гэтай нагоды пабачыла свет юбілейнае выданне пра кніжныя скарбы Нацыянальнай акадэміі навук – XV - XX стст. Сярод іх помнікі еўрапейскай кніжнай культуры: напрыклад, «Абгрунтаванні боскіх службаў» Гіёма Дзюрандуса (Страсбург, 1484), «Кнігі хронік» Хартмана Шэдэля (Нюрнберг, 1493), «Мастацтва артылерыі» Казіміра Сямяновіча (1651, 1729) і інш.

Адмысловае месца адводзіцца помнікам славянскай кніжнасці, такім як: «Граматыка» (1648) Мялеція Сматрыцкага, «Жазло кіравання» (1667) Сімяона Полацкага і інш. У раздзел рукапісных кніг уключана сярод іншага «Найкароткае напісанне гісторыі Веткаўскай царквы» І. Кабанава.

З усімі прадстаўленымі кнігамі можна азнаёміцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.
👍10🔥5🤔2
Як беларускі горад апынуўся ў складзе Швецыі на цэлы год — і што было далей

Браслаў — адзін з самых папулярных курортных гарадоў Беларусі — на цэлы год апынуўся ў складзе Швецыі. Як так здарылася, што частка ВКЛ стала тэрыторыяй шведскай кароны, чаму мясцовая шляхта абрала Стакгольм, а не Маскву ці Варшаву, і чым у выніку скончыўся гэты «шведскі эпізод» у беларускай гісторыі, Zerkalo распавядае на падставе даследаванняў гісторыка Андрэя Катлярчука.

Тэкст добра паказвае, што наш рэгіён мог пайсці зусім іншым шляхам — з балтыйскімі і скандынаўскімі сувязямі і пратэстанцкай большасцю, — але замест гэтага атрымаў войны, дэпапуляцыю і паланізацыю.

Чытаць артыкул на Zerkalo
👍15😢4🤷‍♂2🤔2💔1
👑 У жылах большасці сучасных манархаў Еўропы цячэ кроў крывічанкі Сафіі, што некалі стала каралевай Даніі

Калі ў пачатку 2024 года ў Даніі пасля паўстагоддзя праўлення каралевы Маргрэты ІІ каралём стаў яе сын Фрэдэрык Х, дацкія гісторыкі ўзгадвалі пра старажытныя дынастычныя карані каралеўскага дому. Сучасныя даследаванні паказваюць, што ў генеалагічным дрэве дацкай манархіі знаходзіцца Сафія Менская, дачка полацка-менскага князя Валадара Глебавіча і праўнучка знакамітага Усяслава Чарадзея з дынастыі Рагвалодавічаў.

🗡 Яна стала маці двух каралёў Даніі, а праз іх кроў беларускіх уладароў перадалася да сучасных каралёў Еўропы: ад Карла ІІІ у Вялікабрытаніі да Фэліпэ VI, манарха ў Гішпаніі.

Падрабязней па спасылцы. 📌 Без VPN адкрыецца тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13🔥7👏2🏆1
Снайдар: ВКЛ – пераемнік Русі

Знакаміты амерыканскі гісторык Тымаці Снайдар сцвярджае, што менавіта Вялікае Княства Лістоўскае з'яўляецца пераемнікам Русі, а не Масковія – меркаванне, якое гучыць асабліва цікава на фоне сённяшніх дыскусій пра «літвінізм».
https://youtube.com/shorts/QN8gYqEOH28?si=fM0lOjPj4q7S4K7d
🔥27💯3👍21👏1🤔1
Чаму правалілася спроба «ацвярэзіць» БССР

Пра кампанію другой паловы 1980-х піша Аляксандр Гужалоўскі ў апошнім нумары часопіса «БДУ. Гісторыя». У 1984-м па ўжыванню алкаголю на душу насельніцтва Беларусь займала 4-е месца ў СССР (пасля Эстоніі, Літвы і Латвіі). З 1985-га прыклада на палову скарацілі колькасць лікёра-гарэлачных крамаў, прыкметна вырас кошт гарэлкі, нецвярозых больш не пускалі ў мінскае метро і г.д.

Пачало дзейнасць Беларускае рэспубліканскае добраахвотнае таварыства барацьбы за цвярозасць, але апытанне ў 1988-м паказала: толькі 14% яго чальцоў вялі цвярозы лад жыцця. Распаўсюдзілася самагонаварэнне (у 1986-м Дзятлаўскі народны суд прыцягнуў да адказнасці 102-гадовую грамадзянку Шапель). Выраслі продажы адэкалону і іншых вадкасцей, што прывяло да росту атручванняў (на Бабруйскім гідролізным заводзе рамонтнікі ўжылі метылавы спірт – 10 смерцяў).

Ва ўмовах галоснасці чэргі за алкаголем пераўтвараліся ў дэманстрацыі з крытыкай улады. Па гэтых прычынах антыалкагольную кампанію спынілі.
😢4😁3👍2🥴2🤷‍♂1😨1
Літвінізм: як спецслужбы Беларусі і Расеі выкарыстоўваюць спадчыну ВКЛ

Гісторык і сябра Беларускага Інстытуту публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч у эфіры «Раніца з Белсат» тлумачыць, што такое «літвінізм» і чаму Інстытут перакананы, што дыскусіі пра спадчыну ВКЛ выкарыстоўваюцца спецслужбамі Беларусі і Расеі «для фармавання варожых адносін да беларусаў, якія апынуліся ў выгнанні і былі гасцінна прынятыя Літвой».
👍14👎5🤬1😨1
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае на канферэнцыю «Спадчына і грамадзянская супольнасць»

📅 11–12 снежня 2025 года
📍 Вільня, ЕГУ (вул. Савічус, 17)
👉 Удзел адкрыты для ўсіх зацікаўленых слухачоў — вочна ў Вільні або анлайн праз Zoom.
Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая!

Канферэнцыя прысвечаная таму, як культурная спадчына дакументуецца, пераасэнсоўваецца і захоўваецца ў далікатных, уразлівых або цяжкадаступных умовах — асабліва ў постсацыялістычных грамадствах. Асаблівая ўвага надаецца ініцыятывам «знізу»: сямейнай працы з гісторыяй, новым куратарскім падыходам і лічбавым інструментам, якія дазваляюць збіраць і аднаўляць разрозненыя наратывы.

У праграме — даклады, панэльныя дыскусіі, кінапаказы, практычны воркшоп і прэзентацыя лічбавых праектаў, звязаных са спадчынай.

📄 Падрабязная праграма даступная на сайце ЕГУ

Каб зарэгістравацца, напішыце старшыні аргкамітэта, асацыяванаму прафесару, д-ру Сцяпану Стурэйку:
📧 [email protected]
👍81