Беларусь 2020 і пасля: рэвізія падзей праз акадэмічную лінзу
Дыскусія 1.12.2025 19:30–21:00 (Мінск)
Дыскусія пройдзе па-беларуску і па-англійску з перакладам.
Каб далучыцца - зарэгіструйцеся.
У 2020 Беларусь перажыла найбуйнейшую палітычную мабілізацыю: сотні тысяч выйшлі супраць фальсіфікацыі і гвалту. Гэтыя падзеі прыцягнулі вялікую ўвагу, выклікаўшы хвалі даследаванняў у галінах сацыялогіі, гісторыі, антрапалогіі і ў іншых дысцыплінах.
Якімі пытаннямі сёння займаюцца даследчыкі? Які эмпірычны матэрыял яны выкарыстоўваюць? Што найбольш спрэчнае ў інтэрпрэтацыях “беларускай рэвалюцыі” і што застаецца па-за ўвагай акадэмікаў? Пра гэта пагаворым у кантэксце сучасных даследаванняў.
Уводзіны Габрыэле Фрайтаг, Нямецкае таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы, Берлін
Эксперткі/ты Петэр Вермерш, Універсітэт Лёвэна, Бельгія; Ганна Комар, Універсітэт Брайтана, Вялікабрытанія; Таццяна Шчытцова, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Літва
Мадэрацыя Алена Агарэлышава, Гендарная даследчыца, сацыялагіня

👍4❤3
Forwarded from Адраджэнне
З Полацка да Падуі — культурны шлях Францішка Скарыны
У межах Месяца сапраўднай гісторыі каманда Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запытала даследчыка Аляксея Ластоўскага пра праект «Культурны шлях Францішка Скарыны» — skaryna.eu.
«У 2020 годзе з’явілася ідэя распрацаваць культурны шлях, які яднаў бы гарады і краіны, важныя для біяграфіі слыннага беларускага першадрукара. Маршрут вядзе з Полацка да Вільні, адтуль — у Кракаў, праз Прагу да Падуі, дзе адбылася абарона яго доктарскай дысертацыі», — распавядае Ластоўскі.
Паводле даследчыка, першапачатковая ініцыятыўная група складалася з супрацоўнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Полацкага ўніверсітэта і Музея гісторыі кнігадрукавання.
«Распрацаваны маршрут мусіў быць пададзены ў Еўрапейскі інстытут культурных шляхоў у Люксембургу. Ён аднаўляў бы не толькі гістарычныя дарогі, па якіх перамяшчаўся Скарына, але і шляхі распаўсюджвання ідэй і тэхналогій, што фармавалі адзіны еўрапейскі культурны ландшафт», — адзначае Ластоўскі.
Аднак добры намер быў спынены рэальнасцю: пандэмія і наступныя палітычныя ўзрушэнні зрабілі шлях ад Полацка да Падуі непераадольным.
«Падчас некалькіх экспедыцый наша каманда дабралася да Падуі і ўбачыла акты абароны Скарыны ў універсітэцкім архіве. Але ідэя культурнага шляху ўсё яшчэ чакае свайго часу і магчымасці паўнавартаснай рэалізацыі», — кажа даследчык.
Цяпер на сайце праекта можна паглядзець распрацаваны маршрут з Полацка да Вільні, які паказвае скарынаўскія мясціны. І калі сёння нельга фізічна паўтарыць шлях першадрукара — гэта можна зрабіць віртуальна!
#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja
@revivalbelarus

👍12❤5👏1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як савецкая ўлада знішчала беларускую нацыянальную ідэнтычнасць?
На гэтае пытанне адказвае даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч.
Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=4gXFILIHkwA

👍11🔥1
Ужо заўтра - круглы стол: "Выбары ў ВКЛ"
📅 29 лістапада, 14:00
📍 Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11
Трансляцыя ў YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=1agX6MHTZU4
Усё, што вы хацелі ведаць пра выбары ў Вялікім Княстве Літоўскім — цяпер можна спытаць у прафесійных гісторыкаў. Запрашаем на круглы стол: "Выбары ў ВКЛ".
Нашы суразмоўцы: Андрэй Радаман, Аляксандр Груша, Андрэй Мацук.

👍8❤4🤡1
Forwarded from Наша Ніва
«Слова гасударава на вас такое — загадана паліць». Як расейцы разрабавалі і спалілі Віцебск: сведчанне відавочца трагедыі
Вялікая Паўночная вайна 1700—1721 гадоў стала адной з самых трагічных старонак у гісторыі Беларусі, ператварыўшы яе тэрыторыю ў арэну жорсткага супрацьстаяння паміж Швецыяй і Расіяй. Наступствы гэтага канфлікту для нашага краю былі катастрафічнымі, а метады вядзення вайны — бязлітаснымі. Выкарыстоўваючы тактыку выпаленай зямлі, расейцы спалілі найбольш значныя гарады на ўсходзе Беларусі.
https://nashaniva.com/382199
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/382199

🤬16😢5😨1
📚 «Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын. Том 1»
Новая кніга, якая праз казкі знаёміць з выбітнымі беларускамі. Першы том “Патаемнай спадчыны” змяшчае сем казак пра выдатных беларусак, якія жылі ў розны час – ад сярэднявечча да пачатку XX стагоддзя. Гэта тыя гісторыі, якіх амаль няма ў школьных падручніках, але без іх не зразумець нашай мінуўшчыны. Кніга створаная камандай таленавітых аўтарак/аў і мастачак/коў; выданне разлічана на чытанне дзецям і дарослым.
Чаму вартае ўвагі: кароткія, жвавыя гісторыі, моцны візуальны шэраг і акцэнт на бачнасць жанчын у гісторыі Беларусі — як добры старт для сямейных чытанняў і заняткаў у школах/гуртках.
👉Больш падрабязна пра выданне на Kirma.sh, дзе можна адразу і замовіць

❤12👍5
Беларусь: Старажытная і сучасная. Новы погляд на гісторыю Цэнтральнай Еўропы. Лекцыя Тымаці Снайдэра
На Youtube-канале нашага Інстытута апублікаваная беларускамоўная версія лекцыі вядомага гісторыка Тымаці Снайдэра, прачытаная 27 чэрвеня 2025 года ў Венскім музеі.
Відэа было агучана знакамітым акторам-купалаўцам Алегам Гарбузам.
🎥 Запрашаем да прагляду: https://youtu.be/ZWDe2A4CtbI?si=Fi2Pd2NFh49hI7kk

YouTube
Беларусь: Старажытная і сучасная. Новы погляд на гісторыю Цэнтральнай Еўропы. Лекцыя Тымаці Снайдэра
Як пераплятаюцца антычны свет, скіфы, вікінгі, балты і славяне ў гісторыі беларускіх земляў? Чаму аўтарытарныя ўлады шукаюць сабе апраўданне ў "замарожаным мінулым"? Як гісторыя звязаная з нацыянальным? Як Беларусь стае скрыжаваннем культур, міфаў і глабальных…
🔥16👍6
Forwarded from Адраджэнне
Як пачаць даследаваць гісторыю сваёй сям’і
Калі мы кажам пра гісторыю, то часцей за ўсё ўяўляем гісторыю краіны, рэгіёна, падзей і дат. А што, калі гісторыя — гэта найперш гісторыя кожнай асобнай сям’і? Гісторыя тых, хто быў да нас: іх лёсаў, выбараў і шляхоў, і таго, як мы звязаныя з імі сёння. На гэтыя пытанні адказвае радавод.
Часта здаецца, што даследаваць свой род складана: трэба знайсці архівы, у іх — патрэбныя дакументы. Але на самай справе гэта больш даступна, чым падаецца. І ёсць людзі, якія ўжо ведаюць, як зрабіць першыя крокі ў аднаўленні ўласнага радаводнага дрэва.
Адзін з такіх экспертаў — Ігар Станкевіч, журналіст і даследчык, які ўжо больш за дваццаць пяць гадоў займаецца генеалогіяй і вывучэннем рэпрэсаваных родаў. Ён ведае пра архіўныя абмежаванні, пра тое, як шукаць інфармацыю, як правяраць сямейныя легенды і што рабіць, калі дакументаў амаль не засталося. Ён збірае гісторыі сямей, вяртае ім памяць і вучыць іншых рабіць тое самае.
Для тых, хто даўно хацеў «дабрацца да каранёў», але не ведаў, з чаго пачаць, існуе бясплатны анлайн-курс Ігара Станкевіча «Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны».
Гэта добрая стартавая кропка для ўсіх, хто хоча зразумець, дзе і як шукаць інфармацыю, як пераўтварыць старую скрыню з фотаздымкамі ў гісторыю, а не ў хаос, аднавіць сямейную памяць і перадаць яе дзецям.
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні рэкамендуе сачыць за наборам на сайце www.nationofleaders.org, каб не прапусціць наступны старт курса, запланаваны на вясну 2026 года.

👍13❤4❤🔥1👏1🙏1🤡1
Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея
MOST распавядае пра праект папулярызатаркі гісторыі Марыі Грыц, якая запускае краўдфандынг на стварэнне рэплікі крыжа Сафіі Менскай — вядомага ў Даніі як крыж Дагмар. Даследаванні паказваюць, што ён мог належаць менавіта Сафіі (дачцэ Валадара Глебавіча, праўнучцы Усяслава Чарадзея), а выканаць яго мог той самы Лазар Богша, які вырабіў крыж Еўфрасінні Полацкай, або хтосьці з яго вучняў. Бо зроблены ён у той жа тэхніцы — візантыйскай перагародчатай эмалі.
Праект прадугледжвае выраб з золата ў традыцыйнай тэхніцы. Гатовую рэпліку плануюць перадаць на баланс Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве з публічным доступам — да часу, калі яе можна будзе вярнуць у Беларусь.
🔗 Падрабязнасці на MOST Media

👍15❤8❤🔥4👎1🤔1
Лёс адной сям’і – гісторыя трох народаў
📆 4 снежня (чацвер)
⏰ 17.30
📍Варшаўскі універсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II пав).
Запрашаем на прагляд дакументальнага фільма, прысвечанага братам Іваноўскім і іх ролі ў гісторыі Польшчы, Літвы і Беларусі. Браты. Юры, Тадэвуш і Вацлаў паходзілі з адной сям'і, але кожны абраў розную нацыянальную опцыю: Юры - лічыў сябе палякам, Тадэвуш - літоўцам, а Вацлаў - беларусам. Фільм распавядае пра жыццёвы шлях кожанага з іх і ролю, якую адыгралі ў гісторыі сваіх краін. Пасля прагляду адбудзецца дыскусія з удзелам даследчыкаў нацыянальнай свядомасці на польска-літоўска-беларускім памежжы на пачатку ХХ стагоддзя.
Удзельнікі:
праф. Дангірас Мачуліс (Інстытут гісторыі Літвы)
праф. Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі ПАН)
Працоўныя мовы: фільм - беларуская, дыскусія - польская
Арганізатары: Беларускі Інстытут публічнай гісторыі
Інстытут міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Запрашаем!

👍16❤4👏3🙏1
Як спрэчка двух украінцаў у 1939 годзе зрабіла Палессе беларускім
На Беларускай службе Польскага радыё апублікавана размова з гісторыкам Паўлам Абламскім, аўтарам манаграфіі «Нацыянальная палітыка польскай дзяржавы на Палессі ў 1921–1939 гадах».
Заходняе Палессе між войнамі — тэрыторыя паланізацыі, канкурэнцыі ідэнтычнасцяў і даволі слабога, але жывога беларускага руху. Беларуская актыўнасць трымалася на асобных асяродках: асабліва на Пружаншчыне і Косаўшчыне. А ў школах, культурай і грамадскім жыцці дамінавала Польшча.
Але ў 1939-м пытанне, каму павінна належаць рэгіён, вырашылася… у выніку спрэчкі паміж двума этнічнымі ўкраінцамі — Панамарэнкам і Хрушчовым.
🔗 Тэкст цалкам - Беларуская Служба Польскага радыё

👍10👏2🙏2🔥1💯1
🎥 Набегі Русі і ВКЛ на Мазовію. Адкуль герб Варшавы?
У новым выпуску "Сармацкага вуса"— пра Плоцк, Чэрск і Варшаву, колішнія сталічныя цэнтры Мазавецкага княства, і пра тое, як гэтае княства ўзнікла і ўрэшце ўвайшло ў склад Польшчы. Аўтары распавядаюць, чаму Русь і ВКЛ рабілі набегі на Мазовію, як дынастычныя шлюбы змякчалі канфлікты, адкуль у Чэрска з’явіўся герб з цмокам і чаму Варшава атрымала герб з русалкай. Асобна — пра ролю князёўнаў з Русі і ВКЛ, пра «плоцкія дзверы» ў Ноўгарадзе і як Варшава стала сталіцай.

Набегі Русі і ВКЛ на Мазавецкае княства: чаму спыніліся? Адкуль герб Варшавы. Сармацкі вус
Плоцк (амаль як Полацк), Чэрск і Варшава - сталіцы Мазавецкага княства. Як яно ўзнікла і аб’ядналася ў Польшчу. Чаму Русь і ВКЛ здзяйснялі набегі на Мазовію і якую ролю ў іх спыненні адыгралі нашыя жанчыны. І адкуль герб Варшавы? Гісторыя ад "Сармацкі вус"…
👍15❤1👏1🙏1
H-Belarus на H-Net: Новая лічбавая пляцоўка для даследчыц і даследчыкаў Беларусі
Дыскусія 4.12.2025 18:00-19:30 (Мінск)
Дыскусія пройдзе па-беларуску і па-англійску з перакладам.
Каб далучыцца - зарэгіструйцеся.
Запрашаем на практычны семінар пра сетку H-Belarus : сустрэцца з рэдакцыйнай камандай, даведацца, як стаць часткай сеткі, зрабіць свой унёсак і карыстацца міжнароднай супольнасцю.
H-Belarus створаная ў верасні 2025 і ўваходзіць у H-Net Humanities & Social Sciences Online — платформу для даследчыкаў/ц падзей Беларусі па ўсім свеце. Ідэя сеткі нарадзілася ў межах Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі.
Уводзіны Віктар Шадурскі, Форум гістарычных даследаванняў Беларусі
Удзельніцы і ўдзельнікі Таня Арцімовіч, Універсітэт Эрфурта Таццяна Астроўская, Інстытут гістарычных даследаванняў Усходняй Еўропы ім. Гердэра, Марбург Сайман Льюіс, Універсітэт Брэмена Жэня Міронава, Гарвардскі ўніверсітэт Ёнатан Распэ, Універсітэт Цюрыха
Мадэрацыя Курт Вулхайзер, Вольны даследчык

👍14❤5👏1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
Бясплатныя музеі і бібліятэкі. У Беларусі з 3 па 7 снежня пройдзе
«Тыдзень даступнай культуры» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі
У Беларусі з 3 па 7 снежня пройдзе акцыя «Тыдзень даступнай культуры», прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў (3 снежня).
Мэта ініцыятывы — стварэнне безбар’ернага асяроддзя і павышэнне даступнасці культурнай спадчыны, дзякуючы чаму людзі з інваліднасцю змогуць бясплатна наведаць музеі і бібліятэкі па ўсёй краіне.
Ініцыятыва ахопіць усе рэгіёны краіны, паведамляе Мінкульт.
Сярод устаноў, якія далучацца да акцыі:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі і іншыя рэгіянальныя бібліятэкі
Музеі, у тым ліку Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе будуць арганізаваны тактыльныя экскурсіі.

👍10👏1🙏1
«Адлоўліваць і адпраўляць у Мінск». Як 200 гадоў таму расійскія ўлады палявалі на беларускіх дзяцей
Сёння свет сочыць за вывазам украінскіх дзяцей у Расію, але для нашых землякоў такая трагедыя ўжо аднойчы адбывалася. У 1830–1840-я гады дзяцей з шляхецкіх сем’яў, сірот і беднякоў з земляў былой Рэчы Паспалітай лавілі, адрывалі ад родных і праз кантанісцкія школы ў Мінску і іншых гарадах ператваралі ў «надзейных» салдат імперыі. У матэрыяле — архіўныя дакументы, сведчанні сучаснікаў і разважанні пра тое, як праз прымусовае вайсковае выхаванне дзяцей імкнуліся перакроіць ідэнтычнасць цэлых народаў.
👉Чытайце артыкул на Zerkalo

Зеркало
«Адлоўліваць і адпраўляць у Мінск». Расказваем, як і навошта 200 гадоў таму расійскія ўлады абвясцілі паляванне на беларускіх дзяцей
«На дварэ не было ні жывой душы, як раптам каля гадзіны дня пачуўся незвычайны грукат і пранізлівыя жаночыя крыкі. Гэта быў караван дзяцей, які ішоў да казармаў».
🤬14💔6😨1
Forwarded from Беларуская афіша 🗓️
Сёлета адзначаецца 260-гадовы юбілей Міхала Клеафаса Агінскага – дыпламата, палітыка, мецэната і аўтара легендарных паланэзаў. Яго жыццё – гэта суцэльныя таямніцы. Нават дагэтуль даследчыкі спрачаюцца пра дату і месца яго нараджэння!
У суботу, 6 снежня, запрашаем на квэст «Род князёў Агінскіх» у Вільні. Вы знойдзеце мясціны, звязаныя з Агінскімі, даведаецеся пра паходжанне роду, выбітных яго прадстаўнікоў, каханне і розныя авантуры, а таксама пачуеце фрагмент паланэза ўжывую. Пасля квэста далучайцеся да вечарыны з адмысловым госцем і канцэрт-лекцыяй пра Агінскага.
📍 6 снежня, 14:00
📍 Збор: Званіца Кафедральнага сабора
Удзельнікі атрымаюць сувеніры, пераможцы – падарункі.
Вазьміце тэлефон з інтэрнэтам і паўэр-банк – гугліць можна і трэба!
🔗Рэгістрацыя да 5 снежня па спасылцы
🇪🇺Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звязу.

❤10👍4👏1🙏1
У Брэсце ўрачыста адкрылі таблічку з QR-кодам
У Брэсце чарговае адкрыццё таблічкі з QR-кодам ператварылі ў паказуху: чыноўнікі, мясцовы святар і школьнікі, пастаўленыя па стойцы смірна пад дошкай маршала Жукава ў гімназіі № 6. Замест ціхага інструмента памяці праект «Лічбавая зорка» зноў стаў ідэалагічным рытуалам з прамовамі пра «духоўныя традыцыі» і фотаздымкамі для справаздач.
Падрабязней чытайце ў матэрыяле BGmedia

🤮10🤣7💩3👎2😨2🤷♂1
Ужо сёння – сустрэча прысвечаная братам Іваноўскім "Лёс адной сям’і – гісторыя трох народаў"
Падчас сустрэчы адбудзецца прагляд дакументальнага фільма, прысвечанага братам Іваноўскім і іх ролі ў гісторыі Польшчы, Літвы і Беларусі. Браты Юры, Тадэвуш і Вацлаў паходзілі з адной сям'і, але кожны абраў розную нацыянальную опцыю: Юры - лічыў сябе палякам, Тадэвуш - літоўцам, а Вацлаў - беларусам.
Пасля прагляду пройдзе дыскусія з удзелам даследчыкаў нацыянальнай свядомасці на польска-літоўска-беларускім памежжы на пачатку ХХ стагоддзя.
Удзельнікі:
праф. Дангірас Мачуліс (Інстытут гісторыі Літвы)
праф. Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі ПАН)
Працоўныя мовы: фільм - беларуская, дыскусія - польская
Арганізатары: Беларускі Інстытут публічнай гісторыі
Інстытут міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта
📆 4 снежня (чацвер)
⏰ 17.30
📍Варшаўскі універсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II пав).
Падчас сустрэчы адбудзецца прагляд дакументальнага фільма, прысвечанага братам Іваноўскім і іх ролі ў гісторыі Польшчы, Літвы і Беларусі. Браты Юры, Тадэвуш і Вацлаў паходзілі з адной сям'і, але кожны абраў розную нацыянальную опцыю: Юры - лічыў сябе палякам, Тадэвуш - літоўцам, а Вацлаў - беларусам.
Пасля прагляду пройдзе дыскусія з удзелам даследчыкаў нацыянальнай свядомасці на польска-літоўска-беларускім памежжы на пачатку ХХ стагоддзя.
Удзельнікі:
праф. Дангірас Мачуліс (Інстытут гісторыі Літвы)
праф. Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі ПАН)
Працоўныя мовы: фільм - беларуская, дыскусія - польская
Арганізатары: Беларускі Інстытут публічнай гісторыі
Інстытут міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта
📆 4 снежня (чацвер)
⏰ 17.30
📍Варшаўскі універсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II пав).
👍18❤1🙏1
7-ы конкурс на наданне Узнагароды імя Юліуша Бардаха абвешчаны Інстытутам ВКЛ
Узнагарода надаецца за найлепшыя доктарскія (кандыдацкія) працы, напісаныя па праблемам дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны ВКЛ у XIX - XX стагоддзі, а таксама па аналагічным праблемам звязаным з гісторыяй прынамсі двух краін зямель былога ВКЛ (Беларусь, Літва, Польшча і Украіна).
На конкурс могуць быць прадстаўлены доктарскія (кандыдацкія) дысертацыі, абароненыя ў 2024 - 2025 гадах. Тэрмін падачы прац – 1 студзеня 2026 года. Працы прымаюцца на адрас: [email protected]
Да 1 сакавіка 2026 года камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ (Каўнас), абвесціць спіс прац, намінаваных на прэмію. Кандыдаты на ўзнагароду будуць запрошаны на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання, якая пройдзе ў Вільне, 19 чэрвеня 2026 года.
👉 Больш падрабязна пра Узнагароду імя Юліуша Бардаха чытайце ldki.lt

👍11👏2🙏1
"Да маладых беларускіх вучоных гэтага яшчэ не рабіў ніхто!"
Як заяўляе Белта маладыя навукоўцы Акадэміі навук зрабілі нечаканае вынаходніцтва – настольную гульню пра партызан «Шлях герояў. Беларускія партызаны». Згуляць можна за аднаго з чатырох Герояў Савецкага Саюза: Бацьку Міная, Пятра Машэрава, Васіля Каржа або Кірыла Арлоўскага.
Гульнявое поле — гэта карта сучаснай Беларусі з пазначанымі і падпісанымі партызанскімі зонамі; партызаны рухаюцца па іх маршрутамі, натхнёнымі рэальнымі падзеямі. Старт — на Віцебшчыне, дзе партызанскі рух атрымаў найбольш масавае развіццё, а ўся партыя разлічаная прыкладна на 28 хадоў.
На полі ёсць клеткі «Партызанскія аэрадромы», якія дазваляюць зрабіць рывок наперад, «Карныя аперацыі», што выводзяць гульца з гульні, а таксама клеткі са складамі зброі і прадуктаў харчавання, якія дапамагаюць утрымацца ў лесе да наступнага ходу.

🤣19🤡12🤪3😁1🤮1👻1😨1
Віншуем сябра рады Беларускага інстытута публічнай гісторыі Андрэя Радамана з паспяховай абаронай доктарскай дысертацыі!
3 снежня 2025 года Андрэй Радаман з адзнакай абараніў у Беластоцкім універсітэце доктарскую дысертацыю. Яго дысертацыя пад назвай “З'езды шляхты і рэгіянальныя сходы Навагрудскага ваяводства ў 1565–1632 гадах” уносіць каштоўны ўклад у даследаванні палітычнай культуры Рэчы Паспалітай.
Кіраўніком дысертацыі быў доктар Караль Лапатэцкі, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта, а ў склад камісіі рэцэнзентаў уваходзілі выдатныя даследчыкі Томаш Кемпа, Анджэй Закшэўскі і Міхал Звежыкоўскі.
Зычым далейшых поспехаў у вывучэнні і папулярызацыі айчыннай гісторыі!

👍35❤8🎉7👏2🔥1🏆1