Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
811 links
Download Telegram
У часопісе Акадэміі навук напісалі, што Канстытуцыйны суд у першыя гады кіравання Лукашэнкі прыняў «шэраг спрэчных рашэнняў»

У часопісе «Весці НАН» выйшаў тэкст да 85-годдзя Валера Ціхіні, старшыні Канстутыцыйнага суда ў 1994 - 1996 гг. Рыгор Васілевіч, які быў у той час чальцом суда і актыўна падтрымліваў Лукашэнку, адзначыў:

«Разварочваліся вельмі жорсткія, мякка кажучы, «баталіі» ў працэсе абмеркавання і прыняцця рашэнняў. Канстытуцыйны суд у гэты перыяд мог бы адыграць больш канструктыўную ролю… Быў прыняты шэраг… вельмі спрэчных рашэнняў, якія маюць непасрэднае дачыненне да сістэмы стрымак і проціваг».

Васілевіч, які змяніў Ціхіню на пасадзе старшыні суда, верагодна такім чынам пакрытыкаваў былога кіраўніка, аднак яго думку можна прачытаць зусім па-іншаму. А менавіта: Ціхіне не хапіла мужнасці падтрымаць імпічмент Лукашэнку ў 1996-м, у выніку чаго была зламана сістэма стрымак і проціваг. Былы дэпутат Вярхоўнага Савета Лябедзька выказваў думку, што Лукашэнка зламаў Ціхіню з дапамогай кампрамату.
🤷‍♂8👍2😁1🤔1
Вяртаемся да размоваў пра мінуўшчыну! ☕️

Усё, што вы хацелі ведаць пра выбары ў Вялікім Княстве Літоўскім — цяпер можна спытаць у прафесійных гісторыкаў. Запрашаем на круглы стол: "Выбары ў ВКЛ".

Нашы суразмоўцы: Андрэй Радаман, Аляксандр Груша, Андрэй Мацук.

Вы даведаецеся пра:

- з’езды і соймы шляхты Вялікага Княства Літоўскага да і пасля Люблінскай ўніі: традыцыю і эвалюцыю палітычнага прадстаўніцтва.
- тое, як шляхта дабілася права ўдзельнічаць у кіраванні краінай;
- тое, як яны абіралі паслоў, праводзілі свае рашэнні, лічылі галасы;
- тое, як тады баранілі свой выбар.

📅 29 лістапада, 14:00
📍 Музей Вольнай Беларусі
ul. Foksal 11
👍128👏2
«Самыя ўразлівыя перад фальсіфікацыяй гісторыі ў Беларусі – дзеці»

Belsat пагутарыў з кіраўніком Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Паўлам Баркоўскім пра ініцыятыву «Месяц сапраўднай гісторыі»: хто і як фальсіфікуе мінулае ў сённяшняй Беларусі, чаму найбольш трапляюць пад уплыў дзеці, і што можна зрабіць, каб супрацьстаяць прапагандзе. Таксама — ці рэальна «вярнуць праўдзівую гісторыю» за адзін месяц.

🔗 Цалкам тэкст на Белсат
😢13💯3🤷‍♂1👍1
Тэма сталінскіх рэпрэсій у Беларусі да сёння застаецца адной з самых балючых і недаасэнсаваных. Гэта частка гісторыі, у якой больш пытанняў, чым адказаў, і якая ўсё яшчэ чакае свайго поўнага вяртання ў публічную памяць.

Ігар Станкевіч — даследчык, журналіст і дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі. Ён працуе з архівамі, знаходзіць забытыя імёны, аднаўляе гісторыі людзей і цэлых сямей, жыццё якіх зламала машына тэрору.

Падчас сустрэчы вы даведаецеся:

➡️ як фарміраваліся справы «ворагаў народа»;
➡️чаму Беларусь апынулася ў зоне асабліва масавых рэпрэсій;
➡️ што адбываецца з памяццю народа, калі яе мэтанакіравана вынішчаюць;
➡️ і як сёння можна вяртаць праўду праз дакументы, архівы і сямейныя гісторыі.

Сустрэча будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй, архівамі і тым, як траўмы мінулага ўплываюць на сучасную Беларусь.

📍Scena Forum, Zamek Królewski w Warszawie – Muzeum Arkady Kubickiego (wejście od ul. Grodzkiej)
27 лістапада 15:00–15:50
📚 У рамках Кірмашу гістарычнай кнігі ў Варшаве.
👍13❤‍🔥33👏1💯1
У Гомелі адкрылі помнік Канстанціну Ракасоўскаму — па ініцыятыве Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства

Як мы ўжо паведамлялі, Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства (РВГТ) мае ў Беларусі шырокія планы па рэалізацыі сваіх камемаратыўных праектаў. Адзін з іх — усталяванне помніка Канстанціну Ракасоўскаму ў Гомелі. Як і было анансавана, сёння, 26 лістапада, манумент урачыста адкрыты з удзелам прадстаўнічай расійскай дэлегацыі, у тым ліку старшыні РВГТ Уладзіміра Мядзінскага.

Больш падрабязны агляд мерапрыемства на Reform.news
🤬19🤮12🗿6👎2🤔1😨1🤪1
☑️ Ужо сёння — сустрэча да 105-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну

📅 27 лістапада (чацвер)
18:00
📍 Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II паверх)

Сёлетняя гадавіна антыбальшавіцкага выступлення на Случчыне (лістапад–снежань 1920 г.) — добрая нагода, каб ацаніць яго прычыны і ход, а таксама абмеркаваць значэнне гэтай падзеі для лёсу беларускага народа.

Арганізатары: Беларускі інстытут публічнай гісторыі і Інстытут міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

Сардэчна запрашаем!
🔥125🫡2👍1🙏1💔1
Кніга прафесаркі Дароты Міхалюк — адна з найважнейшых сучасных прац пра зараджэнне беларускай дзяржаўнасці. Гэта даследаванне, якое змяніла падыход гісторыкаў да разумення БНР і зламала стэрэатып, што беларускую дзяржаўнасць нібыта «стварылі бальшавікі».

👉 Як піша гісторык Яўген Міронавіч, у сваёй працы Міхалюк «скрушыла моцна ўсталяваны міф пра бальшавіцкае паходжанне сучаснай беларускай дзяржаўнасці»

📖 Пра што гэтая кніга?

«Беларуская Народная Рэспубліка. 1918–1920 гг.» — гэта глыбокая, дакументальная гісторыя таго, як беларускія палітычныя эліты спрабавалі стварыць суверэнную дзяржаву ва ўмовах вайны, калапсу імперыі, складаных адносін з Польшчай, Літвой і Украінай.

Кніга паказвае:

➡️ як нараджалася ідэя незалежнасці;
➡️ чаму БНР стала вынікам не толькі «антырасійскай» пазіцыі, але і няўдалых перамоў з Польшчай, Літвой і Украінай;
➡️ хто былі людзі, якія стваралі беларускую дыпламатыю;
➡️ як у 1918–1920 гг. выглядала беларуская палітычная сцэна;
➡️ чаму падзеі таго часу да сёння ўплываюць на наша разуменне беларускай ідэнтычнасці.

👩‍🏫 Хто такая Дарота Міхалюк?

Прафесарка Дарота Міхалюк — даследчыца гісторыі Беларусі, Усходняй Еўропы і нацыянальных рухаў. Яна працуе на факультэце гістарычных навук Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні і з’яўляецца аўтаркай дзясяткаў артыкулаў, манаграфій і навуковых праектаў.

Яе даследаванні ахопліваюць:

▶️ гісторыю Беларусі першай паловы ХХ ст.;
▶️ працэсы фармавання дзяржаўнасці;
▶️ нацыянальныя рухі;
▶️ пачаткі беларускай і ўкраінскай дыпламатыі;
▶️ гісторыю Падляшша і беларусаў у рэгіёне.

Гэта даследчыца, якая сапраўды адкрыла тэму БНР у новым святле і зрабіла яе даступнай шырокай аўдыторыі.

📍 Scena Forum, Arkady Kubickiego, Zamek Królewski w Warszawie
28 лістапада 15:00–15:50
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍118👏1
У Гомелі адкрылі чарговыя муралы героям вайны. Па іх колькасці горад на першым месцы ў Беларусі

У сувязі з 82-й гадавінай вызвалення горада адкрылі не толькі помнік Канстанціну Ракасоўскаму, але і два муралы на шматпавярховых дамах – Раману Цімафеенку і Рыгору Галавацкаму. Ураджэнец Чавускага раёна Цімафеенка быў адным з арганізатараў падпольнага руху ў Гомелі, загінуў у 1942-м. Ураджэнец Мінскага раёна Галавацкі быў удзельнікам вызвалення горада, загінуў у снежні 1943-га.

У апошнія гады Гомель захліснула хваля муралаў, прысвечаных героям ВАВ. Летась улады заявілі, што па іх колькасці горад на першым месцы ў Беларусі. Лічбу не ўдакладнілі, але, відаць, гаворка ідзе прыкладна пра дзясятак.

У маі гэтага года ўжо адкрывалі тры муралы героям Савецкага Саюза: Георгію Жукаву, Рыгору Дзенісенка і Іллі Катуніну. Толькі апошні нарадзіўся ў Беларусі (Дзянісенка жыў у Гомелі пасля вайны). З грамадзянскіх асоб у апошнія гады адкрылі мурал хіба толькі Кірылу Мазураву: яго пазначылі як героя сацыялістычнай працы.
🤮10👎4🤪2🤷‍♂1🤔1🤬1🥴1😨1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як савецкія ўлады стварылі БССР — але ад Адраджэння 1920-х за лічаныя гады перайшлі да знішчэння ўсяго беларускага? Якія ролі ў гэтым гралі горад і вёска?

Мы запыталіся пра гэта ў даследчыка сталінскіх рэпрэсій, стваральніка курса па радаводзе Ігара Станкевіча. А цалкам свежы выпуск праграмы "Ідэя X" з яго ўдзелам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=4gXFILIHkwA
👍19💔3
Беларусь 2020 і пасля: рэвізія падзей праз акадэмічную лінзу

Дыскусія 1.12.2025 19:30–21:00 (Мінск)

Дыскусія пройдзе па-беларуску і па-англійску з перакладам.
Каб далучыцца - зарэгіструйцеся.

У 2020 Беларусь перажыла найбуйнейшую палітычную мабілізацыю: сотні тысяч выйшлі супраць фальсіфікацыі і гвалту. Гэтыя падзеі прыцягнулі вялікую ўвагу, выклікаўшы хвалі даследаванняў у галінах сацыялогіі, гісторыі, антрапалогіі і ў іншых дысцыплінах. 

Якімі пытаннямі сёння займаюцца даследчыкі? Які эмпірычны матэрыял яны выкарыстоўваюць? Што найбольш спрэчнае ў інтэрпрэтацыях “беларускай рэвалюцыі” і што застаецца па-за ўвагай акадэмікаў? Пра гэта пагаворым у кантэксце сучасных даследаванняў.

Уводзіны Габрыэле Фрайтаг, Нямецкае таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы, Берлін

Эксперткі/ты Петэр Вермерш, Універсітэт Лёвэна, Бельгія; Ганна Комар, Універсітэт Брайтана, Вялікабрытанія; Таццяна Шчытцова, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Літва

Мадэрацыя Алена Агарэлышава, Гендарная даследчыца, сацыялагіня
👍43
Forwarded from Адраджэнне
З Полацка да Падуі — культурны шлях Францішка Скарыны

У межах Месяца сапраўднай гісторыі каманда Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запытала даследчыка Аляксея Ластоўскага пра праект «Культурны шлях Францішка Скарыны» — skaryna.eu.

«У 2020 годзе з’явілася ідэя распрацаваць культурны шлях, які яднаў бы гарады і краіны, важныя для біяграфіі слыннага беларускага першадрукара. Маршрут вядзе з Полацка да Вільні, адтуль — у Кракаў, праз Прагу да Падуі, дзе адбылася абарона яго доктарскай дысертацыі», — распавядае Ластоўскі.

Паводле даследчыка, першапачатковая ініцыятыўная група складалася з супрацоўнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Полацкага ўніверсітэта і Музея гісторыі кнігадрукавання.

«Распрацаваны маршрут мусіў быць пададзены ў Еўрапейскі інстытут культурных шляхоў у Люксембургу. Ён аднаўляў бы не толькі гістарычныя дарогі, па якіх перамяшчаўся Скарына, але і шляхі распаўсюджвання ідэй і тэхналогій, што фармавалі адзіны еўрапейскі культурны ландшафт», — адзначае Ластоўскі.

Аднак добры намер быў спынены рэальнасцю: пандэмія і наступныя палітычныя ўзрушэнні зрабілі шлях ад Полацка да Падуі непераадольным.

«Падчас некалькіх экспедыцый наша каманда дабралася да Падуі і ўбачыла акты абароны Скарыны ў універсітэцкім архіве. Але ідэя культурнага шляху ўсё яшчэ чакае свайго часу і магчымасці паўнавартаснай рэалізацыі», — кажа даследчык.

Цяпер на сайце праекта можна паглядзець распрацаваны маршрут з Полацка да Вільні, які паказвае скарынаўскія мясціны. І калі сёння нельга фізічна паўтарыць шлях першадрукара — гэта можна зрабіць віртуальна!

#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja

@revivalbelarus
👍125👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як савецкая ўлада знішчала беларускую нацыянальную ідэнтычнасць?

На гэтае пытанне адказвае даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=4gXFILIHkwA
👍11🔥1
Ужо заўтра - круглы стол: "Выбары ў ВКЛ"

📅 29 лістапада, 14:00

📍 Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11

Трансляцыя ў YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=1agX6MHTZU4

Усё, што вы хацелі ведаць пра выбары ў Вялікім Княстве Літоўскім — цяпер можна спытаць у прафесійных гісторыкаў. Запрашаем на круглы стол: "Выбары ў ВКЛ".
Нашы суразмоўцы: Андрэй Радаман, Аляксандр Груша, Андрэй Мацук.
👍84🤡1
Forwarded from Наша Ніва
«Слова гасударава на вас такое — загадана паліць». Як расейцы разрабавалі і спалілі Віцебск: сведчанне відавочца трагедыі

Вялікая Паўночная вайна 1700—1721 гадоў стала адной з самых трагічных старонак у гісторыі Беларусі, ператварыўшы яе тэрыторыю ў арэну жорсткага супрацьстаяння паміж Швецыяй і Расіяй. Наступствы гэтага канфлікту для нашага краю былі катастрафічнымі, а метады вядзення вайны — бязлітаснымі. Выкарыстоўваючы тактыку выпаленай зямлі, расейцы спалілі найбольш значныя гарады на ўсходзе Беларусі.

https://nashaniva.com/382199

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/382199
🤬16😢5😨1
📚 «Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын. Том 1»

Новая кніга, якая праз казкі знаёміць з выбітнымі беларускамі. Першы том “Патаемнай спадчыны” змяшчае сем казак пра выдатных беларусак, якія жылі ў розны час – ад сярэднявечча да пачатку XX стагоддзя. Гэта тыя гісторыі, якіх амаль няма ў школьных падручніках, але без іх не зразумець нашай мінуўшчыны. Кніга створаная камандай таленавітых аўтарак/аў і мастачак/коў; выданне разлічана на чытанне дзецям і дарослым.

Чаму вартае ўвагі: кароткія, жвавыя гісторыі, моцны візуальны шэраг і акцэнт на бачнасць жанчын у гісторыі Беларусі — як добры старт для сямейных чытанняў і заняткаў у школах/гуртках.

👉Больш падрабязна пра выданне на Kirma.sh, дзе можна адразу і замовіць
12👍5
Беларусь: Старажытная і сучасная. Новы погляд на гісторыю Цэнтральнай Еўропы. Лекцыя Тымаці Снайдэра

На Youtube-канале нашага Інстытута апублікаваная беларускамоўная версія лекцыі вядомага гісторыка Тымаці Снайдэра, прачытаная 27 чэрвеня 2025 года ў Венскім музеі.

Відэа было агучана знакамітым акторам-купалаўцам Алегам Гарбузам.

🎥 Запрашаем да прагляду: https://youtu.be/ZWDe2A4CtbI?si=Fi2Pd2NFh49hI7kk
🔥16👍6
Forwarded from Адраджэнне
Як пачаць даследаваць гісторыю сваёй сям’і

Калі мы кажам пра гісторыю, то часцей за ўсё ўяўляем гісторыю краіны, рэгіёна, падзей і дат. А што, калі гісторыя — гэта найперш гісторыя кожнай асобнай сям’і? Гісторыя тых, хто быў да нас: іх лёсаў, выбараў і шляхоў, і таго, як мы звязаныя з імі сёння. На гэтыя пытанні адказвае радавод.

Часта здаецца, што даследаваць свой род складана: трэба знайсці архівы, у іх — патрэбныя дакументы. Але на самай справе гэта больш даступна, чым падаецца. І ёсць людзі, якія ўжо ведаюць, як зрабіць першыя крокі ў аднаўленні ўласнага радаводнага дрэва.

Адзін з такіх экспертаў — Ігар Станкевіч, журналіст і даследчык, які ўжо больш за дваццаць пяць гадоў займаецца генеалогіяй і вывучэннем рэпрэсаваных родаў. Ён ведае пра архіўныя абмежаванні, пра тое, як шукаць інфармацыю, як правяраць сямейныя легенды і што рабіць, калі дакументаў амаль не засталося. Ён збірае гісторыі сямей, вяртае ім памяць і вучыць іншых рабіць тое самае.

Для тых, хто даўно хацеў «дабрацца да каранёў», але не ведаў, з чаго пачаць, існуе бясплатны анлайн-курс Ігара Станкевіча «Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны».

Гэта добрая стартавая кропка для ўсіх, хто хоча зразумець, дзе і як шукаць інфармацыю, як пераўтварыць старую скрыню з фотаздымкамі ў гісторыю, а не ў хаос, аднавіць сямейную памяць і перадаць яе дзецям.

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні рэкамендуе сачыць за наборам на сайце www.nationofleaders.org, каб не прапусціць наступны старт курса, запланаваны на вясну 2026 года.

#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja

@revivalbelarus
👍134❤‍🔥1👏1🙏1🤡1
Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST распавядае пра праект папулярызатаркі гісторыі Марыі Грыц, якая запускае краўдфандынг на стварэнне рэплікі крыжа Сафіі Менскай — вядомага ў Даніі як крыж Дагмар. Даследаванні паказваюць, што ён мог належаць менавіта Сафіі (дачцэ Валадара Глебавіча, праўнучцы Усяслава Чарадзея), а выканаць яго мог той самы Лазар Богша, які вырабіў крыж Еўфрасінні Полацкай, або хтосьці з яго вучняў. Бо зроблены ён у той жа тэхніцы — візантыйскай перагародчатай эмалі.

Праект прадугледжвае выраб з золата ў традыцыйнай тэхніцы. Гатовую рэпліку плануюць перадаць на баланс Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве з публічным доступам — да часу, калі яе можна будзе вярнуць у Беларусь.

🔗 Падрабязнасці на MOST Media
👍158❤‍🔥4👎1🤔1
Лёс адной сям’і – гісторыя трох народаў

📆 4 снежня (чацвер)

17.30

📍Варшаўскі універсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II пав).

Запрашаем на прагляд дакументальнага фільма, прысвечанага братам Іваноўскім і іх ролі ў гісторыі Польшчы, Літвы і Беларусі. Браты. Юры, Тадэвуш і Вацлаў паходзілі з адной сям'і, але кожны абраў розную нацыянальную опцыю: Юры - лічыў сябе палякам, Тадэвуш - літоўцам, а Вацлаў - беларусам. Фільм распавядае пра жыццёвы шлях кожанага з іх і ролю, якую адыгралі ў гісторыі сваіх краін. Пасля прагляду адбудзецца дыскусія з удзелам даследчыкаў нацыянальнай свядомасці на польска-літоўска-беларускім памежжы на пачатку ХХ стагоддзя.

Удзельнікі:
праф. Дангірас Мачуліс (Інстытут гісторыі Літвы)
праф. Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі ПАН)

Працоўныя мовы: фільм - беларуская, дыскусія - польская

Арганізатары: Беларускі Інстытут публічнай гісторыі
Інстытут міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта

Запрашаем!
👍164👏3🙏1
Як спрэчка двух украінцаў у 1939 годзе зрабіла Палессе беларускім

На Беларускай службе Польскага радыё апублікавана размова з гісторыкам Паўлам Абламскім, аўтарам манаграфіі «Нацыянальная палітыка польскай дзяржавы на Палессі ў 1921–1939 гадах».

Заходняе Палессе між войнамі — тэрыторыя паланізацыі, канкурэнцыі ідэнтычнасцяў і даволі слабога, але жывога беларускага руху. Беларуская актыўнасць трымалася на асобных асяродках: асабліва на Пружаншчыне і Косаўшчыне. А ў школах, культурай і грамадскім жыцці дамінавала Польшча.

Але ў 1939-м пытанне, каму павінна належаць рэгіён, вырашылася… у выніку спрэчкі паміж двума этнічнымі ўкраінцамі — Панамарэнкам і Хрушчовым.

🔗 Тэкст цалкам - Беларуская Служба Польскага радыё
👍10👏2🙏2🔥1💯1
🎥 Набегі Русі і ВКЛ на Мазовію. Адкуль герб Варшавы?

У новым выпуску "Сармацкага вуса"— пра Плоцк, Чэрск і Варшаву, колішнія сталічныя цэнтры Мазавецкага княства, і пра тое, як гэтае княства ўзнікла і ўрэшце ўвайшло ў склад Польшчы. Аўтары распавядаюць, чаму Русь і ВКЛ рабілі набегі на Мазовію, як дынастычныя шлюбы змякчалі канфлікты, адкуль у Чэрска з’явіўся герб з цмокам і чаму Варшава атрымала герб з русалкай. Асобна — пра ролю князёўнаў з Русі і ВКЛ, пра «плоцкія дзверы» ў Ноўгарадзе і як Варшава стала сталіцай.
👍151👏1🙏1