Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
811 links
Download Telegram
У Брэсце адкрылі скульптуру дэсантніку – ужо другую ў горадзе

10 лістапада ў Брэсце адкрылі скульптуру дэсантніку – прычым ён трымае ў руках агнястрэльную зброю. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі 38-й Брэсцкай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. У сеціве ў многіх узніклі пытанні аб дарэчнасці такой скульптуры на вуліцы Гогаля – вуліцы «літаратурных» ліхтароў (з літаратурнымі персанажамі).

Дарэчы, скульптура дэсантніку ў Брэсце ўжо была: у 2018-м у парку імя 1 Мая ўсталявалі помнік персанажу з расійскага мультфільма Сцёпачкіну. І яшчэ нагадаем, што летам у Брэсце адкрылі зроблены за расійскія грошы помнік савецкім пагранічнікам. Ён таксама стаў другім у горадзе: яшчэ ў 1972-м у скверы Пагранічнікаў быў адкрыты помнік «Вартавым межаў».

Іншая скульптура, якую сёлета адкрылі ў Брэсце, носіць не мілітарысцкі характар: на пешаходнай вуліцы Савецкай з'явіўся вялізны гузік ліхтаршчыка – з вагой больш за тону і дыяметрам 3,4 метра.
🤮25💩5🤯3🥴1🤣1🙈1🤪1
Forwarded from Адраджэнне
Калі гісторыя становіцца прыгодай: коміксы для юных беларусак і беларусаў

Вы напэўна ведаеце, што пра мінуўшчыну можна расказаць так, што яна ператвараецца ў прыгоду: з персанажамі, эмоцыямі, гумарам і яскравымі малюнкамі. Гістарычныя коміксы — менавіта такі шлях. Яны дапамагаюць дзецям і падлеткам не проста ведаць факты, а адчуваць сваю гісторыю, бачыць у ёй герояў і перажыванні, разумець, чаму мінулае важнае для іх сёння.

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні ў межах Месяца сапраўднай гісторыі расказвае вам пра тры коміксы на гістарычную тэму. Некаторыя можна набыць, а іншыя — пашукаць у бібліятэцы ці ў сяброў.

«Вядзьмедзева вунія» — Уладзімір Някляеў, Кацярына Марціновіч
Гэты займальны гістарычны комікс праз маляўнічыя ілюстрацыі і лёгкі аповед распавядае пра заключэнне Крэўскай уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім Каралеўствам. Чытачы знаёмяцца з гістарычнымі постацямі і падзеямі, што змянілі лёс Усходняй Еўропы.

«Пра Кастуся. Гістарычны комікс» — Уладзімір Дрындрошчык
Комікс створаны паводле п’есы Уладзіміра Караткевіча і расказвае гісторыю пра героя паўстання 1863–1864 гадоў. Праз мову комікса — эмацыйную і насычаную, з вобразамі, якія не забываюцца, — вы даведаецеся пра Кастуся Каліноўскага.

«Бортнік Ігнат і скарб пушчы» — Томаш Самойлік
Гэты прыгодніцкі комікс пра Белавежскую пушчу — агульную спадчыну беларусаў і палякаў. Тут гісторыя і прырода пераплятаюцца: ад бортніцтва да легендаў пра лясныя таямніцы. Чытаць цікава і пазнавальна.

Такія кнігі не толькі навучаюць, але і натхняюць. Яны паказваюць, што гісторыя жыве не ў датах, а ў людзях і іх выбарах. Менавіта так становіцца зразумела, што мінулае — гэта частка нас саміх.

#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja

@revivalbelarus
👍121👏1🙏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐎 105 год Слуцкаму збройнаму чыну

21 лістапада 1920 года Рада Случчыны абвясціла дэкларацыю і звярнулася да мясцовага насельніцтва з заклікам узняцца на змаганне за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах. Так пачаўся Слуцкі збройны чын — апошняя спроба беларусаў абараніць дзяржаўнасць у міжваенны час. На тэрыторыі Случчыны былі створаны два палкі Беларускай народнай арміі, якія ўступілі ў бой з бальшавікамі. Хоць паўстанне было задушана савецкімі войскамі, яно стала сімвалам імкнення да волі і гатоўнасці беларусаў адстойваць сваю свабоду.

Сёлета, дзякуючы магчымасцям штучнага інтэлекту, мы вырашылі ажывіць знакамітае фота паўстанцаў атамана Лукаша Сяменіка 1919 года — каб нагадаць пра жывую прысутнасць тых, хто стаяў за Беларусь.


🇧🇾 Памяць пра Слуцкі збройны чын — гэта не толькі гісторыя, але і сведчанне жывога імкнення беларусаў да незалежнасці.

Падрабязней пра Слуцкі Збройны Чын: прычыны, падзеі і вынікі чытайце ў артыкуле: https://d7dmnf963t26k.cloudfront.net/news/chyn-prychyny-padzei-i-vyniki.html
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21👍10💔2🙏1🫡1
У Баранавічах з’явіўся «Асілак»: чым адметная чарговая скульптура зубра?

Два тыдні таму ля Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода адкрылі чатырохметровую скульптуру зубра з беларускамоўнай назвай «Асілак». Арт-аб’ект поўнасцю выраблены з кампанентаў, што вырабляюцца на прадпрыемстве. Выбар зубра растлумачылі тым, што ён намаляваны на гербе Брэсцкай вобласці і з’яўляецца сімвалам МАЗа, у холдынг якога ўваходзіць завод.

У Беларусі нямала скульптур зуброў, самая вядомая з іх усталявана ў 2003-м на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей – вышыня гэтага арт-аб’екта дасягае 30 м. Нядаўна ён быў адрэстаўраваны, цяпер дадаюць спецэфекты – скульптура будзе пускаць пар з ноздраў.

У 2018-м у Мінску па праспекце Дзяржынскага ўсталявалі металічнага зубра вышынёй у некалькі метраў: у цёмны час сутак ён свеціцца, а вось днём слаба заўважны. У 2023-м у Ганцавічах з’явілася копія зубра з трасы Мінск-Брэст: яе вышыня – пяць метраў. У 2024-м скульптуру чырвонага металічнага зубра ўсталявалі на ўездзе ў Пружаны, яе вышыня — 2,6 м.
👍124🔥2🤮2
У Мастаўлянах урачыста адкрылі інфармацыйныя шыльды на месцы нараджэння Кастуся Каліноўскага

Дошкі ўсталяваныя акурат на фрагментах старога каменнага муру, які, верагодна, захаваўся ад сядзібнага комплексу. На іх – планы сядзібнага комплексу з інфармацыяй пра яго гісторыю і паўпразрыстая выява сядзібнага дому.

Дата адкрыцця невыпадковая: яна адсылае да 22 лістапада 2019 года, калі ў Вільні адбылося перапахаванне парэшткаў паўстанцаў 1863-64 гадоў, у тым ліку Кастуся Каліноўскага. Чытаць на сайце або без VPN.
👍174
Forwarded from Адраджэнне
Фільм «Купала»: гісторыя, якую не паказалі на вялікім экране

Мастацкая стужка «Купала» распавядае пра чалавека, які стаў сімвалам беларускай мовы і культуры. Але ў фільме ён не проста «класік з падручніка». Купала паказаны жывым: ён сумняваецца, змагаецца, памыляецца, марыць і шукае сваё месца ў свеце, дзе быць беларусам — значыць рызыкаваць.

У межах Месяца сапраўднай гісторыі Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні ўспамінае знакавую беларускую стужку, якая мае цікавую гісторыю.

Фільм «Купала» планаваўся як праект пра гісторыю народа, які спрабавалі знішчыць, але ён працягваў расці. І менавіта таму карціна стала небяспечнай. Яна так і не выйшла ў шырокі пракат у Беларусі, хоць была створана на «Беларусьфільме». Яе нават планавалі паказваць на вялікіх экранах. Фільм некалькі разоў выкладалі ў сеціва, і сёння яго можна знайсці на адпаведных сервісах.

«Купала» будзе асабліва цікавы падлеткам і моладзі, бо распавядае пра чалавека, які праходзіў праз страх, выбар і рызыку — як і многія сёння. Таксама гэта гісторыя пра ідэнтычнасць і тое, як цяжка было захаваць права быць беларусам, і чаму гэта важна цяпер. Гэта фільм пра чалавека, які змагаўся за мову, праўду і сябе. І пра тое, як слова можа стаць большым за сістэму.

#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja

@revivalbelarus
20👍7👏2
105 гадавіна Слуцкага збройнага чыну (лістапад – снежань 1920 г.)

📆 27 лістапада (чацвер),

18.00

📍Варшаўскі універсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II паверх)..

Сёлетняя гадавіна антыбальшавіцкага ўзброенага выступлення на Случчыне з'яўляецца добрай нагодай да таго, каб ацаніць яго прычыны і ход, а таксама вызначыць значэнне падзеі ў лёсе беларускага народу.

Арганізатары: Беларускі Інстытут публічнай гісторыі
Інстытут міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта

Сардэчна запрашаем!
👍21🫡21💩1🙏1
Згодна выставе ў Маскве, існавалі не беларусы, а «рускае праваслаўнае насельніцтва Літвы»

Месяц таму на Гогалеўскім бульвары адкрылася выстава Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства «Дзесяць стагоддзяў польскай русафобіі» – з 32 стэндаў. Выстава носіць адкрыта цемрашальскі характар. Напрыклад, сцвярджаецца пра фабрыкацыю нацыстамі «Катынскай справы» і жаданні Польшчы акупаваць Заходнюю Украіну пасля 2022 года.

Беларусаў для стваральнікаў выставы нібыта не існавала: «каталіцкая Польшча падвяргала ганенням і дыскрымінацыі рускае праваслаўнае насельніцтва на тэрыторыі Літвы». Паведамляецца, што без «рускіх воінаў» (харугвы са Смаленска, Полацка, Кіева) палякі не перамаглі б у Грунвальдскай бітве, а «імперскія замашкі Польшчы мелі на мэце раздрабленне Рускай дзяржавы».

Сцвярджаецца, што пасля Першай сусветнай вайны Англія і Францыя ўхвалялі прэтэнзіі польскага ўрада «на карэнныя рускія землі аж да Кіева і Смаленска». Праўда, беларусы ўзнікаюць у 1939-м – у «вызваленчым паходзе» Чырвонай Арміі.
🤮33🤬16🤡8🤯3🤣1🤪1
«Па-беларуску не толькі можна, але і трэба»

MOST распавядае пра арцыбіскупа Эдварда Ропа: чаму і калі ён падтрымаў беларускія казанні (у 1917-м падчас візітацый) і як пазней аформіў гэта ў цыркуляры з патрабаваннем рэгулярных казанняў па-беларуску. Таксама каротка пра яго далейшы лёс і кантэкст моўнай дыскусіі ў Касцёле пачатку ХХ ст.: першыя беларускамоўныя ініцыятывы і ролі кс. Адама Станкевіча і кн. Магдалены Радзівіл.

👉 Чытаць падрабязней на MostMedia
16👍4👏1🙏1
Пад Гомелем паставілі помнік закінутым у Беларусь чэкістам

Некалькі тыдняў таму ў вёсцы Кляпін Кармянскага раёна адкрылі памятны знак на месцы дзейнасці ў 1942 - 1943 г.г. разведвальна-дыверсійных атрадаў НКУС «Другія» (камандзіры – Качуеўскі і Зебніцкі) і «Наперад» (камандзіры – Шамягін і Малюгін). На помніку – контуры герба КДБ СССР.

Вядома пра гэтых людзей няшмат. Ураджэнец Днепрапятроўскай вобласці Украіны Качуеўскі быў закінуты «з вялікай зямлі» і загінуў тут. Зебніцкі «прыбыў з Масквы», пасля вайны вярнуўся ў Беларусь і «працаваў у органах дзяржбяспекі» Гомельскай вобласці.

Крыніца фінансавання не раскрываецца, але мяркуючы па відэароліках, за ўсталяваннем помніка стаіць кіраўнік ТАА «КУБ Студыя Граніта» Сяргей Раманюк. У сеціве ёсць інфармацыя, што «лёс прывёў Сяргея з Украіны ў Рэчыцу ў 2015 г. з двухтыднёвай камандзіроўкай. Але планы змяніліся, калі ён сустрэў сваю будучую жонку Юлію». Цяпер «патомны мастак па камені, на бязвыплатнай аснове вырабляе і рамантуе помнікі на вайсковых пахаваннях».
🤮14🤬9💩7🙈2😨1🤪1
🎬 1795. Імперыі супраць Рэспублікі. Рэч Паспалітая на краі прорвы

Стужка Цімафея Акудовіча тлумачыць, як 25 лістапада 1795-га Рэч Паспалітая знікла з мапы: рэспубліка апынулася ў палітычнай пастцы паміж імперыямі Расіі, Прусіі і Аўстрыі і марна спрабавала выратавацца Праз ключавыя моманты — «нямы сойм» 1717-га, грамадзянскія канфлікты, ролю Пятра I, Чартарыйскіх, Кацярыны II і Станіслава Аўгуста Панятоўскага паказана, чаму ўтрымаць баланс не атрымалася.

Экспертамі ў фільме выступілі вядомыя гісторыкі: Андрэй Мацук, Рычард Батэрўік-Паўлікоўскі, Зоф’я Зеліньска і Рамуне Шмігяльскіце-Стукіене. Іх каментары збіраюць сюжэт у цэласную карціну, дапамагаюць аддзяліць міфы ад фактаў і пабачыць падзеі ў еўрапейскім кантэксце.
👍142👏2💔2😢1💩1
Беларускія аўтары вяртаюцца на Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве! 📚📖

Сёлета Цэнтр Беларускай Салідарнасці зноў арганізуе беларускі стэнд, каб нашыя выдаўцы, аўтары і чытачы занялі сваё пачэснае месца на адным з найважнейшых літаратурных мерапрыемстваў Польшчы.

🌾Гэта магчымасць для беларусаў у Варшаве ўбачыць новыя выданні, набыць кнігі на роднай мове і сустрэцца з тымі, хто працуе дзеля захавання айчыннай гісторыі і культуры.

На Scenie Forum выступяць вядомыя даследчыкі беларускай гісторыі:

📆 27 лістапада (чацвер), 15:00–15:50
«Сталінскія рэпрэсіі: не пражытая старонка гісторыі»
Сустрэча з Ігарам Станкевічам, дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі.

📆 28 лістапада (пятніца), 15:00–15:50
«Пачаткі незалежнай Беларусі»
Размова з прафесарам Даротай Міхалюк пра кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920». Вядучы — Яраслаў Іванюк.

📆 28 лістапада (пятніца), 16:00–16:50
«За нашу і вашую волю. Беларусы ў польска-бальшавіцкай вайне»

Дыскусія з удзелам прафесара Юрыя Гжэбоўскага і прафесара Гжэгажа Новіка.

👋Таксама будуць сустрэчы з аўтарамі на самім беларускім стэндзе № 75:

➡️28 лістапада, 16:00–17:00 — Дарота Міхалюк
➡️29 лістапада, 11:00–12:00 — Дарота Міхалюк
➡️30 лістапада, 12:00–13:00 і 14:00–15:00 — Уладзімір Арлоў

Там вы зможаце паразмаўляць з аўтарамі і падпісаць у іх кнігі 📚📖

👣Прыходзьце, каб падтрымаць беларускую кнігу, убачыць навінкі, пазнаёміцца з аўтарамі і паказаць, што беларуская культура жыве — і ў Варшаве таксама. Гэта месца, дзе кожная кніга мае значэнне, а кожны чытач — каштоўнасць.

‼️Увага! Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго як вы зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці да беларускага стэнду №75.

📸
Белсат
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍114👏1🙏1
У часопісе Акадэміі навук напісалі, што Канстытуцыйны суд у першыя гады кіравання Лукашэнкі прыняў «шэраг спрэчных рашэнняў»

У часопісе «Весці НАН» выйшаў тэкст да 85-годдзя Валера Ціхіні, старшыні Канстутыцыйнага суда ў 1994 - 1996 гг. Рыгор Васілевіч, які быў у той час чальцом суда і актыўна падтрымліваў Лукашэнку, адзначыў:

«Разварочваліся вельмі жорсткія, мякка кажучы, «баталіі» ў працэсе абмеркавання і прыняцця рашэнняў. Канстытуцыйны суд у гэты перыяд мог бы адыграць больш канструктыўную ролю… Быў прыняты шэраг… вельмі спрэчных рашэнняў, якія маюць непасрэднае дачыненне да сістэмы стрымак і проціваг».

Васілевіч, які змяніў Ціхіню на пасадзе старшыні суда, верагодна такім чынам пакрытыкаваў былога кіраўніка, аднак яго думку можна прачытаць зусім па-іншаму. А менавіта: Ціхіне не хапіла мужнасці падтрымаць імпічмент Лукашэнку ў 1996-м, у выніку чаго была зламана сістэма стрымак і проціваг. Былы дэпутат Вярхоўнага Савета Лябедзька выказваў думку, што Лукашэнка зламаў Ціхіню з дапамогай кампрамату.
🤷‍♂8👍2😁1🤔1
Вяртаемся да размоваў пра мінуўшчыну! ☕️

Усё, што вы хацелі ведаць пра выбары ў Вялікім Княстве Літоўскім — цяпер можна спытаць у прафесійных гісторыкаў. Запрашаем на круглы стол: "Выбары ў ВКЛ".

Нашы суразмоўцы: Андрэй Радаман, Аляксандр Груша, Андрэй Мацук.

Вы даведаецеся пра:

- з’езды і соймы шляхты Вялікага Княства Літоўскага да і пасля Люблінскай ўніі: традыцыю і эвалюцыю палітычнага прадстаўніцтва.
- тое, як шляхта дабілася права ўдзельнічаць у кіраванні краінай;
- тое, як яны абіралі паслоў, праводзілі свае рашэнні, лічылі галасы;
- тое, як тады баранілі свой выбар.

📅 29 лістапада, 14:00
📍 Музей Вольнай Беларусі
ul. Foksal 11
👍128👏2
«Самыя ўразлівыя перад фальсіфікацыяй гісторыі ў Беларусі – дзеці»

Belsat пагутарыў з кіраўніком Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Паўлам Баркоўскім пра ініцыятыву «Месяц сапраўднай гісторыі»: хто і як фальсіфікуе мінулае ў сённяшняй Беларусі, чаму найбольш трапляюць пад уплыў дзеці, і што можна зрабіць, каб супрацьстаяць прапагандзе. Таксама — ці рэальна «вярнуць праўдзівую гісторыю» за адзін месяц.

🔗 Цалкам тэкст на Белсат
😢13💯3🤷‍♂1👍1
Тэма сталінскіх рэпрэсій у Беларусі да сёння застаецца адной з самых балючых і недаасэнсаваных. Гэта частка гісторыі, у якой больш пытанняў, чым адказаў, і якая ўсё яшчэ чакае свайго поўнага вяртання ў публічную памяць.

Ігар Станкевіч — даследчык, журналіст і дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі. Ён працуе з архівамі, знаходзіць забытыя імёны, аднаўляе гісторыі людзей і цэлых сямей, жыццё якіх зламала машына тэрору.

Падчас сустрэчы вы даведаецеся:

➡️ як фарміраваліся справы «ворагаў народа»;
➡️чаму Беларусь апынулася ў зоне асабліва масавых рэпрэсій;
➡️ што адбываецца з памяццю народа, калі яе мэтанакіравана вынішчаюць;
➡️ і як сёння можна вяртаць праўду праз дакументы, архівы і сямейныя гісторыі.

Сустрэча будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй, архівамі і тым, як траўмы мінулага ўплываюць на сучасную Беларусь.

📍Scena Forum, Zamek Królewski w Warszawie – Muzeum Arkady Kubickiego (wejście od ul. Grodzkiej)
27 лістапада 15:00–15:50
📚 У рамках Кірмашу гістарычнай кнігі ў Варшаве.
👍13❤‍🔥33👏1💯1
У Гомелі адкрылі помнік Канстанціну Ракасоўскаму — па ініцыятыве Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства

Як мы ўжо паведамлялі, Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства (РВГТ) мае ў Беларусі шырокія планы па рэалізацыі сваіх камемаратыўных праектаў. Адзін з іх — усталяванне помніка Канстанціну Ракасоўскаму ў Гомелі. Як і было анансавана, сёння, 26 лістапада, манумент урачыста адкрыты з удзелам прадстаўнічай расійскай дэлегацыі, у тым ліку старшыні РВГТ Уладзіміра Мядзінскага.

Больш падрабязны агляд мерапрыемства на Reform.news
🤬19🤮12🗿6👎2🤔1😨1🤪1
☑️ Ужо сёння — сустрэча да 105-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну

📅 27 лістапада (чацвер)
18:00
📍 Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II паверх)

Сёлетняя гадавіна антыбальшавіцкага выступлення на Случчыне (лістапад–снежань 1920 г.) — добрая нагода, каб ацаніць яго прычыны і ход, а таксама абмеркаваць значэнне гэтай падзеі для лёсу беларускага народа.

Арганізатары: Беларускі інстытут публічнай гісторыі і Інстытут міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

Сардэчна запрашаем!
🔥125🫡2👍1🙏1💔1
Кніга прафесаркі Дароты Міхалюк — адна з найважнейшых сучасных прац пра зараджэнне беларускай дзяржаўнасці. Гэта даследаванне, якое змяніла падыход гісторыкаў да разумення БНР і зламала стэрэатып, што беларускую дзяржаўнасць нібыта «стварылі бальшавікі».

👉 Як піша гісторык Яўген Міронавіч, у сваёй працы Міхалюк «скрушыла моцна ўсталяваны міф пра бальшавіцкае паходжанне сучаснай беларускай дзяржаўнасці»

📖 Пра што гэтая кніга?

«Беларуская Народная Рэспубліка. 1918–1920 гг.» — гэта глыбокая, дакументальная гісторыя таго, як беларускія палітычныя эліты спрабавалі стварыць суверэнную дзяржаву ва ўмовах вайны, калапсу імперыі, складаных адносін з Польшчай, Літвой і Украінай.

Кніга паказвае:

➡️ як нараджалася ідэя незалежнасці;
➡️ чаму БНР стала вынікам не толькі «антырасійскай» пазіцыі, але і няўдалых перамоў з Польшчай, Літвой і Украінай;
➡️ хто былі людзі, якія стваралі беларускую дыпламатыю;
➡️ як у 1918–1920 гг. выглядала беларуская палітычная сцэна;
➡️ чаму падзеі таго часу да сёння ўплываюць на наша разуменне беларускай ідэнтычнасці.

👩‍🏫 Хто такая Дарота Міхалюк?

Прафесарка Дарота Міхалюк — даследчыца гісторыі Беларусі, Усходняй Еўропы і нацыянальных рухаў. Яна працуе на факультэце гістарычных навук Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні і з’яўляецца аўтаркай дзясяткаў артыкулаў, манаграфій і навуковых праектаў.

Яе даследаванні ахопліваюць:

▶️ гісторыю Беларусі першай паловы ХХ ст.;
▶️ працэсы фармавання дзяржаўнасці;
▶️ нацыянальныя рухі;
▶️ пачаткі беларускай і ўкраінскай дыпламатыі;
▶️ гісторыю Падляшша і беларусаў у рэгіёне.

Гэта даследчыца, якая сапраўды адкрыла тэму БНР у новым святле і зрабіла яе даступнай шырокай аўдыторыі.

📍 Scena Forum, Arkady Kubickiego, Zamek Królewski w Warszawie
28 лістапада 15:00–15:50
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍118👏1
У Гомелі адкрылі чарговыя муралы героям вайны. Па іх колькасці горад на першым месцы ў Беларусі

У сувязі з 82-й гадавінай вызвалення горада адкрылі не толькі помнік Канстанціну Ракасоўскаму, але і два муралы на шматпавярховых дамах – Раману Цімафеенку і Рыгору Галавацкаму. Ураджэнец Чавускага раёна Цімафеенка быў адным з арганізатараў падпольнага руху ў Гомелі, загінуў у 1942-м. Ураджэнец Мінскага раёна Галавацкі быў удзельнікам вызвалення горада, загінуў у снежні 1943-га.

У апошнія гады Гомель захліснула хваля муралаў, прысвечаных героям ВАВ. Летась улады заявілі, што па іх колькасці горад на першым месцы ў Беларусі. Лічбу не ўдакладнілі, але, відаць, гаворка ідзе прыкладна пра дзясятак.

У маі гэтага года ўжо адкрывалі тры муралы героям Савецкага Саюза: Георгію Жукаву, Рыгору Дзенісенка і Іллі Катуніну. Толькі апошні нарадзіўся ў Беларусі (Дзянісенка жыў у Гомелі пасля вайны). З грамадзянскіх асоб у апошнія гады адкрылі мурал хіба толькі Кірылу Мазураву: яго пазначылі як героя сацыялістычнай працы.
🤮10👎4🤪2🤷‍♂1🤔1🤬1🥴1😨1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як савецкія ўлады стварылі БССР — але ад Адраджэння 1920-х за лічаныя гады перайшлі да знішчэння ўсяго беларускага? Якія ролі ў гэтым гралі горад і вёска?

Мы запыталіся пра гэта ў даследчыка сталінскіх рэпрэсій, стваральніка курса па радаводзе Ігара Станкевіча. А цалкам свежы выпуск праграмы "Ідэя X" з яго ўдзелам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=4gXFILIHkwA
👍19💔3