Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
811 links
Download Telegram
У сеціве з'явіліся здымкі знішчанага помніка паўстанцам 1863 года ў вёсцы Слабодка Астравецкага раёна

У вёсцы Слабодка Астравецкага раёна, што на пад'ездзе да памежнага пункта «Катлоўка – Лаварышкі» на беларуска-літоўскай мяжы, прыбралі помнік ў паўстанцам 1863 года.

Помнік у выглядзе вялікага мяча, засаджанага напалову ў зямлю, паставілі ў 2013 годзе да 150 гадавіны паўстання, - піша тэлеграм-канал «Спадчына». Паводле інфармацыі Reform.news, помніка не было ўжо ў 2023 годзе.

На мячы былі два крыжы (каталіцкі і праваслаўны), герб «Пагоня», а таксама на лязе быў выбіты пароль касінераў: «Каго любіш? – Беларусь! – То ўзаемна…».

Раней супраць помніка выступалі прарасейскія актывісты.

Вядома, што помнік быў усталяваны на прыватнай тэрыторыі і на прыватная сродкі. Глядзець здымкі на сайце ці без VPN.
🤬301🔥1💔1
Музей Вольнай Беларусі працягвае варкшопы па стварэнню лічбавых калекцый!

Наступная сустрэча Беларускай музейнай лабараторыі прысвечана разгляду тэм:

1. Бясплатныя платформы для размяшчэння лічбавых калекцый.
Час лекцыі: 12.00-14.00
Тэму "Уводзіны ў грамадскую архівістыку — як стварыць і падтрымліваць грамадскі архіў" прачытае Йоанна Міхалоўска — каардынатарка па супрацы з грамадскімі архівамі Centrum Archiwistyki Społecznej.

2. Прафесійныя платформы для публічных архіваў
Час лекцыі: 14.00-16.00
Тэму "DInGO — інструменты для лічбавых бібліятэк і культурных устаноў" прачытае Блажэй Бетаньскі —супрацоўнік Poznańskie Centrum Superkomputerowo-Sieciowe.

3. Як падрыхтаваць калекцыю для алічбоўкі
Час лекцыі: 16.00-18.00
Тэму "Падрыхтоўка аб'ектаў і дакументаў да лічбавізацыі" прачытае Паўліна Вітушчанка —  куратарка Віленскага беларускага музея імя І.Луцкевіча.

Мова — беларуская і польская. Cпасылка на рэгістрацыю тут.

📅 18 лістапада, 12:00 - 18.00
📍 Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11 + online
7👍3
А вы ведалі, што ў Мінску ёсць незвычайны музей з рарытэтамі V і XII стагоддзяў?

Сёлета пасля шматгадовай рэканструкцыі для наведвальнікаў адкрыўся Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры. Ва ўстанове заяўляюць, што ён не саступае найлепшым музеям краіны. Яго папярэднікам быў Музей старажытнабеларускай культуры, заснаваны ў 1977 г. У 2001-м калекцыі надалі статус нацыянальнага навуковага здабытку. І вось сёлета пасля аснашчэння сучаснымі тэхналогіямі ўстанова атрымала статус «Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры».

Экспазіцыя размяшчаецца ў трох залах: археалогіі, сакральных і этнаграфічных калекцый. У першай можна пабачыць, напрыклад, чоўны XII і XVI ст., а таксама вырабы рамеснікаў ад V ст. У сакральнай залі – калекцыя абразоў XVI - XIX ст. (самая вялікая ў Беларусі). Сярод іх – «Пакланенне вешчуноў» 1514 г.

Музей знаходзіцца па адрасе: вул. Сурганава, 1, корп. 1 (будынак НАН). Наведвальнікаў просяць запісвацца папярэдне. На здымку – надмагілле Сапегаў XVII ст.
18👍2
☕️ Нагадваем: ужо заўтра вяртаецца «Кава з гісторыкам»!

Круглы стол «Вайна ў ВКЛ» — пра тактыку і стратэгію, “ідэалогію вайны” і кошт баяздольнасці ў XVI–XVIII ст.
Калі: нядзеля, 16 лістапада, 14:00
Дзе: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11
Стрым у YouTube: https://youtube.com/live/mawsIaY3nk0?feature=share

Спікеры: Мікола Волкаў, Віктар Якубаў, Ігар Бортнік.

Прыходзьце або далучайцеся анлайн!
8👍7
Ад «добрага паліцая» – да «горш за немцаў». З успамінаў вяскоўцаў пра акупацыю

У часопісе Studia Białorutenistyczne (2023/17) выйшла даследаванне Уладзіміра Лобача пра вобраз дапаможнай паліцыі ва ўспамінах вяскоўцаў паўночнай Беларусі. На здымку – паліцыянты ў Магілёве, 1943 г.

У вусных апавяданнях частым ёсць параўнанне паліцаяў з немцамі, дзе калабаранты, якія заплямілі сябе крывёю і гвалтам, выступаюць як большае зло, нават у параўнанні з акупантамі («горш за немцаў»). Жорсткая ацэнка грунтуецца на непрыняцці чалавека, які быў «сваім», але перайшоў на бок «чужых» дзеля гвалту над аднавяскоўцамі.

Іншым было стаўленне да тых, хто апынуўся ў паліцыі пад прымусам (выбар у маладога чалавека, які дасягнуў прызыўнога ўзросту, часта быў невялікі: ці ісці ў паліцыю, ці быць вывезеным на працы ў Германію), не чыніў ніякага зла і ў крытычных сітуацыях дапамагаў людзям («Ну, паліцаі, сматра якія, былі і добрыя»). Пакаранне такіх савецкай судовай сістэмай лічылася празмерна жорсткім і несправядлівым.
👍10🤔3🔥2
Forwarded from Адраджэнне
Францыск Скарына ў трох кнігах: простая і натхняльная гісторыя для дзяцей

У межах Месяца сапраўднай гісторыі Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні прапануе серыю з трох кніг, якія дапамагаюць дзецям і падлеткам пазнаёміцца з легендарнай асобай беларускай культуры — Францыскам Скарынам. Аўтар выдання, Алесь Суша, напісаў кнігі простай і даступнай мовай, таму яны будуць цікавымі і малодшым чытачам, і тым, хто ўжо вучыцца ў сярэдніх класах.

У кнізе «Францыск Скарына. Чалавек-легенда» аўтар паказвае Скарыну як чалавека, які 500 гадоў таму змяніў жыццё беларусаў: увёў друкаваную кнігу ў паўсядзённасць і зрабіў веды даступнымі ўсім.

Кніга «Францыск Скарына. Чалавек свету» адкрывае Скарыну-падарожніка і мысляра, чый шлях прайшоў праз Прагу, Падую, Вільнюс, Венецыю, Капенгаген і іншыя гарады. Ён ведаў свет — а свет даведваўся пра Беларусь праз яго працу.

У выданні «Францыск Скарына. Чалавек-энцыклапедыя» — гісторыя пра ўніверсальную асобу: друкара, вучонага, перакладчыка, філосафа і нават лекара. Гэта кніга паказвае, як шмат можа адзін чалавек і як шырока можа развівацца беларуская культура.

Гэтая серыя — выдатны спосаб пазнаёміць дзяцей з нашай гісторыяй праз яркую асобу, якая і сёння захоўвае актуальнасць.

Чытаць кнігі >>>

#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja

@revivalbelarus
7👍5🤡1
“Паўлюк Багрым”: міф, які стагоддзе трымаецца ў падручніках?

Zerkalo разбірае, як з’явіўся і чаму ўмацаваўся вобраз "сялянскага паэта" Паўлюка Багрыма, і чаму даследаванні Ігара Запрудскага прымушаюць сумнявацца: Багрым, верагодна, не быў аўтарам верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», не быў селянінам і не служыў у арміі. Падаюцца аргументы пра несупадзенні ў крыніцах і версію пра магчымы аўтарства Юльяна Ляскоўскага, а таксама — як і навошта такі вобраз працаваў у розныя эпохі (ад беларусізацыі да "адлігі" і "застою"). Рэкамендуем як кейс пра тое, як фармуецца нацыянальны канон і як яго варта правяраць.

🔗 Чытаць матэрыял: Zerkalo
🤔64🥴2👍1
Брэст прыцягваў больш наведвальнікаў музеяў, чым Люблін

Пра гэта ў апошнім нумары часопіса Przegląd Geograficzny піша Аляксандр Сяргеенка. Па дадзеных да 2022 г. «Брэсцкая крэпасць-герой» – адзін з двух найбольш наведвальных музеяў у Беларусі (разам з музеем ВАВ у Мінску, на трэцім месцы – комплекс у Нясвіжы) з прыцягненнем каля паўмільёна турыстаў штогод.

Аўтар таксама прааналізаваў дадзеныя за 2005 - 2015 гады, якія тычацца еўрарэгіёна «Буг»: ён уключае Брэсцкую вобласць Беларусі, Люблінскае ваяводства Польшчы і Валынскую вобласць Украіны. У Люблінскім ваяводстве назіралася найбольшая наведвальнасць музеяў, а таксама колькасць музеяў (глядзіце табліцу). Аднак параўнанне сталіц падрэгіёнаў паказала лідарства Брэста – нягледзячы на тое, што ў ім было менш музеяў, чым у Любліне.

Гэта тлумачыцца наяўнасцю Брэсцкай крэпасці. Большасць яе наведвальнікаў – беларусы (у асноўным з аднадзённымі паездкамі), за імі ідуць расійскія турысты. Да 2020-га грамадзяне Польшчы і Украіны займалі трэцяе і чацвёртае месцы.
👍4🤷‍♂32🤔2🤷‍♀1
Эмілія Плятэр: натхніла на многае і стала сімвалам

Новы Час распавядае, як пераплятаюцца жыццё і міф Эміліі Плятэр: шляхетнае паходжанне і ўдзел у паўстанні, жаночае лідарства ў вайне, літаратурныя і мастацкія вобразы, якія зрабілі яе фігурай-прыкладам. Асобна адзначаецца, як у краінах, якія падзяляюць памяць аб Плятэр, ушаноўваюць яе ў культурных знаках і сімволіцы — ад назвы дэкаратыўнай кветкі да партрэта на банкноце і памятнай манеты.

🔗 Чытаць падрабязней на Новы Час
19👍3🔥3👏1🙏1
🎥 Люблінская ўнія: «гульня тронаў» ВКЛ і Кароны Польскай

Новы выпуск Сармацкага вуса пра тое, як складаліся перамовы 1569 года: матывы бакоў, ціск і кампрамісы, што атрымала і страціла эліта ВКЛ, і як гэта адбілася на беларускіх землях і далейшай дзяржаўнай традыцыі.

👉 Глядзець: https://www.youtube.com/watch?v=GgYZOQlX290
👍123🙏1🕊1🏆1
У Варшаве адбудзецца прэзентацыя двух гістарычных кніг: «Барацьба ВКЛ за Інфлянты» і «Раман Скірмунт. Жыццяпіс грамадзяніна Краю»

У межах фестывалю PRADMOVA 22 лістапада ў Варшаве (Pałac Staszica (Nowy Świat, 72), sala 268) адбудзецца прэзентацыя кніг сябраў Беларускага інстытута публічнай гісторыі.

Віктар Якубаў раскажа пра сваю кнігу «Барацьба ВКЛ за Інфлянты ў канцы XVI - пачатку XVII ст.». Размова пойдзе пра спробу знешняй экспансіі ВКЛ на землі сучаснай Латвіі і Эстоніі. Якія яна мела падмуркі, формы, як праводзілася? У кнізе таксама можна прасачыць, як ВКЛ удзельнічала ў вайсковых кампаніях 1600 – 1611 гг. супраць Швецыі ў Інфлянтах.

Аляксандр Смаленчук прэзентуе другое дапоўненае выданне «Раман Скірмунт (1868 - 1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю». Жыццяпіс Р. Скірмунта прадстаўлены на фоне вялікіх палітычных і нацыянальных пераменаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе, элементам якога стала смерць ідэі ВКЛ. Шмат увагі надаецца беларускім старонкам яго біяграфіі, у тым ліку змаганню за незалежнасць БНР.
20👍7🔥3👏1
🎥 Круглы стол «Вайна ў ВКЛ» — відэа-запіс

У межах праекта «Кава з гісторыкам» прайшла дыскусія пра: тактыку і стратэгію, «ідэалогію вайны», кошт і забеспячэнне баяздольнасці ў XVI–XVIII ст., а таксама штодзённасць войскаў — што елі, чым карысталіся, як прымалі рашэнні. Удзельнікі: Мікола Волкаў, Віктар Якубаў, Ігар Бортнік.
Відэа будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца нашым мінулым, перыядам ВКЛ і ваеннай гісторыяй.
🔥14👍62👏2
Серыял «Чарнобыль» па-беларуску: чаму варта паглядзець

У межах Месяца сапраўднай гісторыі прапануецца для прагляду серыял «Чарнобыль» у беларускай агучцы. Гэта не толькі гісторыя пра аварыю 1986 года. Гэта ўрок пра мужнасць, адказнасць і наступствы чалавечых рашэнняў. Серыял выразна паказвае, як небяспечнымі становяцца тэхналогіі без належнага кантролю. Драматычны сюжэт і глыбокія чалавечыя гісторыі трымаюць увагу ад пачатку да фіналу.

👉 Усе пяць серый даступныя па-беларуску: https://kinakipa.site/movie?id=1227803
👍167👏2🙏1💔1
У Оршы адкрылі стэлу «Горад працоўнай славы 1941 - 1945». Вось як патлумачылі сэнс назвы

Сёлета Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД прысвоіў званне «Горад працоўнай славы 1941 - 1945» шэрагу населеных пунктаў, каб адзначыць унёсак жыхароў тылу. У спісе – у асноўным гарады Казахстана і Узбекістана, але трапілі туды і Баранавічы з Оршай. У апошняй 7 лістапада ўрачыста адкрылі стэлу. Як патлумачылі жыхарам сэнс назвы, якая выглядае абсурднай (Орша знаходзілася пад акупацыяй да чэрвеня 1944-га)?

Чыноўнікі выступілі на цырымоніі максімальна абцякальна, не згадваючы канкрэтныя даты. На тэлеканале СТВ заявілі, што манумент «адлюстроўвае вехі ў слаўным працоўным шляху жыхароў і ў гады ВАВ, і падчас аднаўлення горада з руін». БелТА напісала аб «подзвігу, які здзейснілі аршанцы ў суровыя гады ВАВ».

Толькі газета «Звязда» напісала больш канкрэтна: «Такога ўшанавання раённы цэнтр удастоены за тое, што пасля вызвалення… буйны чыгуначны вузел, які меў стратэгічна важнае значэнне, быў адноўлены ў вельмі сціснутыя тэрміны».
🤡20😁6🤮2🤔1🥴1🤣1🤪1
170 гадоў таму ў Пецярбургу выйшла кніга пра беларускія мясціны. Аўтар лічыў беларусаў асобным народам

Міхаіл Без-Карніловіч (1796 - 1862) трапіў у Беларусь як дзяржаўны служачы. Пад яго кіраўніцтвам праводзілася тапаграфічнае і ваенна-статыстычнае вывучэнне Мінскай, Наўгародскай, Віцебскай губерняў. Пасля адстаўкі ён сабраў гістарычны і этнаграфічны матэрыял і ў 1855-м выдаў «Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии».

Тэрыторыю Беларусі аўтар абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губернямі, астатнія землі называў Літвой. Цікава, што даследнік залічыў да беларускіх земляў Даўгапілс і Люцын, якія сёння з'яўляюцца часткай Латвіі, а таксама населеныя пункты сённяшняй Смаленскай вобласці РФ. «В Белоруссии нет сколько-нибудь известного места, которое не ознаменовалось бы каким-нибудь историческим происшествием», — пісаў Міхаіл Без-Карніловіч.

Беларусамі Міхаіл Без-Карніловіч лічыў толькі нашчадкаў крывічоў. Пра іх ён казаў як пра асобны народ і ставіў іх у «адзін шэраг з суседнімі народамі».
👍11🔥4👏1🏆1
У Брэсце адкрылі скульптуру дэсантніку – ужо другую ў горадзе

10 лістапада ў Брэсце адкрылі скульптуру дэсантніку – прычым ён трымае ў руках агнястрэльную зброю. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі 38-й Брэсцкай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. У сеціве ў многіх узніклі пытанні аб дарэчнасці такой скульптуры на вуліцы Гогаля – вуліцы «літаратурных» ліхтароў (з літаратурнымі персанажамі).

Дарэчы, скульптура дэсантніку ў Брэсце ўжо была: у 2018-м у парку імя 1 Мая ўсталявалі помнік персанажу з расійскага мультфільма Сцёпачкіну. І яшчэ нагадаем, што летам у Брэсце адкрылі зроблены за расійскія грошы помнік савецкім пагранічнікам. Ён таксама стаў другім у горадзе: яшчэ ў 1972-м у скверы Пагранічнікаў быў адкрыты помнік «Вартавым межаў».

Іншая скульптура, якую сёлета адкрылі ў Брэсце, носіць не мілітарысцкі характар: на пешаходнай вуліцы Савецкай з'явіўся вялізны гузік ліхтаршчыка – з вагой больш за тону і дыяметрам 3,4 метра.
🤮25💩5🤯3🥴1🤣1🙈1🤪1
Forwarded from Адраджэнне
Калі гісторыя становіцца прыгодай: коміксы для юных беларусак і беларусаў

Вы напэўна ведаеце, што пра мінуўшчыну можна расказаць так, што яна ператвараецца ў прыгоду: з персанажамі, эмоцыямі, гумарам і яскравымі малюнкамі. Гістарычныя коміксы — менавіта такі шлях. Яны дапамагаюць дзецям і падлеткам не проста ведаць факты, а адчуваць сваю гісторыю, бачыць у ёй герояў і перажыванні, разумець, чаму мінулае важнае для іх сёння.

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні ў межах Месяца сапраўднай гісторыі расказвае вам пра тры коміксы на гістарычную тэму. Некаторыя можна набыць, а іншыя — пашукаць у бібліятэцы ці ў сяброў.

«Вядзьмедзева вунія» — Уладзімір Някляеў, Кацярына Марціновіч
Гэты займальны гістарычны комікс праз маляўнічыя ілюстрацыі і лёгкі аповед распавядае пра заключэнне Крэўскай уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім Каралеўствам. Чытачы знаёмяцца з гістарычнымі постацямі і падзеямі, што змянілі лёс Усходняй Еўропы.

«Пра Кастуся. Гістарычны комікс» — Уладзімір Дрындрошчык
Комікс створаны паводле п’есы Уладзіміра Караткевіча і расказвае гісторыю пра героя паўстання 1863–1864 гадоў. Праз мову комікса — эмацыйную і насычаную, з вобразамі, якія не забываюцца, — вы даведаецеся пра Кастуся Каліноўскага.

«Бортнік Ігнат і скарб пушчы» — Томаш Самойлік
Гэты прыгодніцкі комікс пра Белавежскую пушчу — агульную спадчыну беларусаў і палякаў. Тут гісторыя і прырода пераплятаюцца: ад бортніцтва да легендаў пра лясныя таямніцы. Чытаць цікава і пазнавальна.

Такія кнігі не толькі навучаюць, але і натхняюць. Яны паказваюць, што гісторыя жыве не ў датах, а ў людзях і іх выбарах. Менавіта так становіцца зразумела, што мінулае — гэта частка нас саміх.

#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja

@revivalbelarus
👍121👏1🙏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐎 105 год Слуцкаму збройнаму чыну

21 лістапада 1920 года Рада Случчыны абвясціла дэкларацыю і звярнулася да мясцовага насельніцтва з заклікам узняцца на змаганне за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах. Так пачаўся Слуцкі збройны чын — апошняя спроба беларусаў абараніць дзяржаўнасць у міжваенны час. На тэрыторыі Случчыны былі створаны два палкі Беларускай народнай арміі, якія ўступілі ў бой з бальшавікамі. Хоць паўстанне было задушана савецкімі войскамі, яно стала сімвалам імкнення да волі і гатоўнасці беларусаў адстойваць сваю свабоду.

Сёлета, дзякуючы магчымасцям штучнага інтэлекту, мы вырашылі ажывіць знакамітае фота паўстанцаў атамана Лукаша Сяменіка 1919 года — каб нагадаць пра жывую прысутнасць тых, хто стаяў за Беларусь.


🇧🇾 Памяць пра Слуцкі збройны чын — гэта не толькі гісторыя, але і сведчанне жывога імкнення беларусаў да незалежнасці.

Падрабязней пра Слуцкі Збройны Чын: прычыны, падзеі і вынікі чытайце ў артыкуле: https://d7dmnf963t26k.cloudfront.net/news/chyn-prychyny-padzei-i-vyniki.html
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21👍10💔2🙏1🫡1
У Баранавічах з’явіўся «Асілак»: чым адметная чарговая скульптура зубра?

Два тыдні таму ля Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода адкрылі чатырохметровую скульптуру зубра з беларускамоўнай назвай «Асілак». Арт-аб’ект поўнасцю выраблены з кампанентаў, што вырабляюцца на прадпрыемстве. Выбар зубра растлумачылі тым, што ён намаляваны на гербе Брэсцкай вобласці і з’яўляецца сімвалам МАЗа, у холдынг якога ўваходзіць завод.

У Беларусі нямала скульптур зуброў, самая вядомая з іх усталявана ў 2003-м на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей – вышыня гэтага арт-аб’екта дасягае 30 м. Нядаўна ён быў адрэстаўраваны, цяпер дадаюць спецэфекты – скульптура будзе пускаць пар з ноздраў.

У 2018-м у Мінску па праспекце Дзяржынскага ўсталявалі металічнага зубра вышынёй у некалькі метраў: у цёмны час сутак ён свеціцца, а вось днём слаба заўважны. У 2023-м у Ганцавічах з’явілася копія зубра з трасы Мінск-Брэст: яе вышыня – пяць метраў. У 2024-м скульптуру чырвонага металічнага зубра ўсталявалі на ўездзе ў Пружаны, яе вышыня — 2,6 м.
👍124🔥2🤮2
У Мастаўлянах урачыста адкрылі інфармацыйныя шыльды на месцы нараджэння Кастуся Каліноўскага

Дошкі ўсталяваныя акурат на фрагментах старога каменнага муру, які, верагодна, захаваўся ад сядзібнага комплексу. На іх – планы сядзібнага комплексу з інфармацыяй пра яго гісторыю і паўпразрыстая выява сядзібнага дому.

Дата адкрыцця невыпадковая: яна адсылае да 22 лістапада 2019 года, калі ў Вільні адбылося перапахаванне парэшткаў паўстанцаў 1863-64 гадоў, у тым ліку Кастуся Каліноўскага. Чытаць на сайце або без VPN.
👍174