Kamunikat: што пачытаць пра гісторыю Беларусі (Частка 2)
У межах "Месяца сапраўднай гісторыі" Kamunikat.org (@kamunikat) падрыхтаваў чарговую падборку — кнігі, што ў літаратурнай форме знаёмяць з гісторыяй Беларусі:
Людміла Рублеўская – «Пярсцёнак апошняга імператара»
Гістарычны дэтэктыў з містыкай і іроніяй. Загадкі, прывіды, каралеўскія таямніцы і паэтыка Караткевіча – усё пераплецена ў адным сюжэце. Кніга для тых, хто любіць прыгоды і легенды, дзе рэальнасць сустракаецца з міфам.
Людміла Рублеўская – «Замак месячнага сяйва»
Вершы і балады пра беларускіх герояў – ад Еўфрасінні Полацкай да Валянціна Таўлая. Тут у кожным радку перасякаюцца горад, гісторыя і памяць.
Людміла Рублеўская – «Сэрца мармуровага анёла»
Гэта кніга пра прыгоды, каханне, дэтэктыў і гісторыю Беларусі. Пошукі скарбаў, двубоі і таямніцы ВКЛ – чытаецца лёгка, займальна і з гумарам.
Вольга Іпатава – «Прадыслава»
Гэта гісторыя пра святую Еўфрасінню Полацкую і тое, як маладая жанчына мела мужнасць выбраць свой шлях. Простая і кранальная аповесць пра сілу духу і веру ў сябе.
Вольга Іпатава – «Паміж Масквой і Варшавай»
Кніга-падарожжа па Беларусі. З яе вы даведаецеся, што паглядзець, каго ўспомніць і дзе адчуць сапраўдны подых гісторыі.
Вольга Іпатава – «Знак Вялікага магістра»
Гэта раман пра часы Вітаўта і барацьбу ВКЛ за незалежнасць. У ім разгортваецца дынамічны сюжэт, палітычныя інтрыгі і дух эпохі – як у гістарычным кіно.
Святлана Алексіевіч – «У вайны не жаночы твар»
Кніга-расповед жанчын, якія прайшлі вайну. Без пафасу – толькі праўда, боль і чалавечнасць. Гэта гісторыі, якія трэба ведаць кожнаму. На сайце – у аўдыёфармаце.
Святлана Алексіевіч – «Чарнобыльская малітва»
У творы сабраныя галасы людзей, якія перажылі чарнобыльскую катастрофу. Маналогі, дзе гісторыя і асабісты досвед прымушаюць пераасэнсаваць, што значыць быць чалавекам. Можна паслухаць у аўдыёфармаце.
#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja
@revivalbelarus

👍9👏2
Пра што сведчыў гумар беларускіх пратэстаў 2020 года
Па гэта ў міжнародным часопісе Folklorica (том 29/2025) пішуць Анастасія Фядотава і Сцяпан Захаркевіч, якія прааналізавалі плакаты тых падзей. Пратэсты 2020 года былі беспрэцэдэнтнымі ў Беларусі і з-за шырокага выкарыстання гумару, які не толькі дапамог беларусам справіцца са сваім гневам і страхам, але і даў выхад для іх творчасці і спрыяў салідарнасці.
З ростам жорсткасці сілавікоў гумар пратэстоўцаў стаў інструментам для правядзення выразнай мяжы паміж гвалтоўнымі і залежнымі ад фізічнай сілы «імі» і творчымі, разумнымі і мірнымі «намі». Гумар паказваў абсурднасць і недарэчнасць Лукашэнкі і яго рэжыму, а таксама адлюстроўваў іншыя праблемы, такія як фальсіфікацыя выбараў і жорсткасць сілавікоў.
Многія пратэстоўцы належалі да так званага крэатыўнага класа, таму выкарыстанне гумару адпавядала іх самаідэнтыфікацыі і жаданню выказаць свае палітычныя погляды крэатыўным чынам. Да таго ж гумар адлюстроўваў многія мадэлі камунікацыі ў сацыяльных сетках.

❤11👍6💔2👏1🙏1🤡1🤣1🗿1
Forwarded from ULegend - вандроўкі па-беларуску
Напярэдадні 119-годдзя з выпуску першага нумара «Нашай Нівы» запрашаем на квэст па Нашаніўскім часе!
«Наша Ніва» – першая «беларуская газэта з рысункамі», якая стала сапраўднай нацыятворчай з’явай. На яе старонках публікаваліся вядомыя літаратары і грамадскія дзеячы, складаліся нормы сучаснай беларускай мовы.
А на вечарыне пасля квэста ў нас будзе адмысловы госць, які ў 1990-х працаваў ужо ў адноўленай Нашай Ніве ў Вільні і ў Менску – журналіст, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Нашаніўская тэма займае значнае месца сярод ягоных спеваў і літаратурных твораў
Калі і дзе:
Нядзеля, 16 лістапада, 14:00
Месца збору: Базыльянскія муры (Aušros Vartu, 7)
Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы – адмысловыя падарункі.
Што браць з сабой: тэлефон з мабільным інтэрнэтам і паўэр-банк. Гугліць трэба!
🔗Спасылка на рэгістрацыю
Рэгістрацыя пажадана да канца дня суботы, 15 лістапада, але ў выключных выпадках — і на месцы.
🇪🇺Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звязу.

👍5👏2
Выйшла англамоўная кніга пра аперацыю «Баграціён» і вызваленне Мінска
У брытанскім выдавецтве Pen and Sword Military нядаўна выйшла кніга «Operation Bagration & the Liberation of Minsk». Аўтар – Nik Cornish, які спецыялізуецца на папулярных выданнях пра падзеі двух сусветных войнаў на Усходнім фронце.
Ён піша, што аперацыя «Баграціён» па вызваленні сучаснай Беларусі застаецца для заходніх чытачоў у цяні «Дня Д» – высадкі ў Нармандыі саюзнікаў (войскаў ЗША, Вялікабрытаніі, Канады) 6 чэрвеня 1944 года. І марна: летні наступ Чырвонай Арміі ў 1944-м зламаў хрыбет гітлераўскай кааліцыі на Усходнім фронце. Аперацыя «Баграціён» прадэманстравала, што Чырвоная Армія засвоіла ўрокі манеўровай вайны. Паведамляецца, што ў выданні ёсць рэдкія здымкі з ваенных архіваў.
Такія працы дапамагаюць бачыць Другую сусветную ў поўным міжнародным кантэксце. На жаль, у афіцыйнай палітыцы памяці ў Беларусі назіраецца іншая тэндэнцыя: роля саюзных аперацый замоўчваецца, а ўнёсак заходніх саюзнікаў у перамогу маргіналізуецца.

👍10🤮4❤2🔥2👀1🤪1💊1
Forwarded from Адраджэнне
Беларуская гісторыя на экране: тры фільмы, якія варта паглядзець
У межах Месяца сапраўднай гісторыі Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні расказвае пра праекты і крыніцы, дзе можна даведацца больш пра мінулае нашай краіны.
Гэтым разам прапануем паглядзець беларускія гістарычныя фільмы, што вяртаюць нам памяць пра нашых герояў, змаганне і годнасць.
«На Чорных лядах» (рэж. Валерый Панамароў, 1995)
Фільм паводле аповесцяў Васіля Быкава «На Чорных лядах» і «Перад канцом». Гэта гісторыя пра слуцкіх паўстанцаў, якія спрабуюць уцячы ад бальшавіцкага пераследу. Апынуўшыся ў акружэнні, яны прымаюць трагічнае рашэнне — не здавацца жывымі. У жывых застаецца толькі адзін юнак, які мусіць пахаваць сваіх таварышаў. Фільм — пра выбар, пра гонар і пра тое, што нават у безвыходнасці ёсць годнасць.
«Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (рэж. Юрый Бычкоў, 1967, адноўлены ў 1989)
Фільм кінастудыі «Беларусьфільм» быў зняты ў 1967 годзе, а адноўлены толькі ў 1989-м. Сцэнарый фільма стаў асновай для рамана Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
Паводле сюжэту, у часы голаду і татарскіх набегаў акцёр-сатырык Юрась Братчык з’яўляецца перад народам у абліччы Хрыста, і людзі вераць у цуд. Фільм з іроніяй і філасофскай глыбінёй паказвае, як легенда можа стаць сілай, што аб’ядноўвае.
«Анастасія Слуцкая» (рэж. Юрый Ялхоў, 2003)
Гістарычная драма пра княгіню Слуцкую, якая пасля смерці мужа ўзначаліла абарону горада ад татарскіх войскаў у 1505 годзе. Гэта гісторыя пра моцную і адважную жанчыну, што стала сімвалам вернасці, любові да сваёй зямлі і нязломнага духу. У фільме паказана не проста мінулае, а тое, якімі былі беларусы і якімі могуць быць цяпер — смелымі, свабоднымі і здольнымі змагацца за сябе.
Усе фільмы можна знайсці на YouTube. Раім паглядзець іх і абмеркаваць з сябрамі ды роднымі. Магчыма, праз гэтыя гісторыі вы адкрыеце для сябе Беларусь па-новаму.

❤7🥴4👍2🤔2
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Гэта як сёння набыць «Бэнтлі». Пра элітарныя і імпартныя рэчы са старажытнага Менску
Археолаг Андрэй Вайцяховіч расказаў 1prof. by пра галоўныя адкрыцці ў комплексе на беразе ракі Менкі ў 2023 - 2024 гадах – у выніку самай маштабнай па мерках усёй Усходняй Еўропы прарэзкі землянога вала (на глыбіню амаль 12 метраў).
Існавала версія, што Менск пабудавалі кіеўскія князі. Але знаходкі даказваюць: загад аб будаўніцтве гарадскіх сцен у 997 г. аддаў Ізяслаў, а Менск ад пачатку належаў Полацкай зямлі. Па словах Вайцяховіча, які адкрыў гэту кропку на карце, расійскія навукоўцы прызналіся: раскопкі сведчаць пра існаванне тут культуры, не падобнай ні на адну вядомую на Старажытнай Русі.
На малым гарадзішчы знайшлі шмат элітарных рэчаў, напрыклад, англа-саксонскую накладку на стрэмя. «Значыць, жыхар Менска мог сабе дазволіць купіць англійскія страмёны. Гэта можна параўнаць з нашым сучаснікам, які купляе Бэнтлі… Вельмі шмат імпарту: фрагменты арабскага фаянсу, тачыльны камень са Скандынавіі», – расказаў Вайцяховіч.

❤🔥9👍7🤔3🔥2
Як з’явіўся герб Берасця і чаму старажытны горад называлі портам і варотамі ў Еўропу?
Пра гэта – у новых відэа на канале VisitBrest. Культгід VisitBrest расказвае малавядомую гісторыю месца не толькі даступна, але і прыгожа. Кожны ролік аб’ядноўвае гісторыю, мастацтва і ўрбаністыку. Канал вылучаецца эстэтычнай падачай: анімацыя, карты і рэканструкцыі мінулага ў 3D робяць відэа зразумелымі і прыгожымі візуальна.
Некаторыя тэмы з папярэдніх выпускаў:
▪️Як узнік Брэст? Таямніцы, паданні і боскія справы.
▪️Сярэднявечнае Берасце: Як горад багацеў і развіваўся?
▪️Ад старога Брэста да крэпасці: хроніка змен.
Захапляльныя і інтэрактыўныя сюжэты на канале VisitBrest зацікавяць тых, хто хоча пабачыць Брэст не толькі як турыстычную кропку, але як вялікі жывы арганізм з душой і гісторыяй.

👍5🔥3❤1🤡1👨💻1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
Гродзенская пісьменніца Святлана Несцярэнка выпусціла кнігу «Граф Валіцкі, свая гульня» — мастацкую гісторыю пра Міхала Валіцкага, авантурыста і гульца XVIII-XIX стагоддзяў, чый стан вырас з картачных выйгрышаў і гандлю мастацтвам.
🧐 Рэальных звестак пра графа захавалася няшмат, таму ў кнізе факты пераплятаюцца з выдумкай, піша @hrodnaonelove са спасылкай на «Вячэрні Гродна».
Падрабязней па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9❤🔥2🔥2🤷♂1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
У сеціве з'явіліся здымкі знішчанага помніка паўстанцам 1863 года ў вёсцы Слабодка Астравецкага раёна
У вёсцы Слабодка Астравецкага раёна, што на пад'ездзе да памежнага пункта «Катлоўка – Лаварышкі» на беларуска-літоўскай мяжы, прыбралі помнік ў паўстанцам 1863 года.
Помнік у выглядзе вялікага мяча, засаджанага напалову ў зямлю, паставілі ў 2013 годзе да 150 гадавіны паўстання, - піша тэлеграм-канал «Спадчына». Паводле інфармацыі Reform.news, помніка не было ўжо ў 2023 годзе.
На мячы былі два крыжы (каталіцкі і праваслаўны), герб «Пагоня», а таксама на лязе быў выбіты пароль касінераў: «Каго любіш? – Беларусь! – То ўзаемна…».
Раней супраць помніка выступалі прарасейскія актывісты.
Вядома, што помнік быў усталяваны на прыватнай тэрыторыі і на прыватная сродкі. Глядзець здымкі на сайце ці без VPN.

🤬30❤1🔥1💔1
Музей Вольнай Беларусі працягвае варкшопы па стварэнню лічбавых калекцый!
Наступная сустрэча Беларускай музейнай лабараторыі прысвечана разгляду тэм:
1. Бясплатныя платформы для размяшчэння лічбавых калекцый.
Час лекцыі: 12.00-14.00
Тэму "Уводзіны ў грамадскую архівістыку — як стварыць і падтрымліваць грамадскі архіў" прачытае Йоанна Міхалоўска — каардынатарка па супрацы з грамадскімі архівамі Centrum Archiwistyki Społecznej.
2. Прафесійныя платформы для публічных архіваў
Час лекцыі: 14.00-16.00
Тэму "DInGO — інструменты для лічбавых бібліятэк і культурных устаноў" прачытае Блажэй Бетаньскі —супрацоўнік Poznańskie Centrum Superkomputerowo-Sieciowe.
3. Як падрыхтаваць калекцыю для алічбоўкі
Час лекцыі: 16.00-18.00
Тэму "Падрыхтоўка аб'ектаў і дакументаў да лічбавізацыі" прачытае Паўліна Вітушчанка — куратарка Віленскага беларускага музея імя І.Луцкевіча.
Мова — беларуская і польская. Cпасылка на рэгістрацыю тут.
📅 18 лістапада, 12:00 - 18.00
📍 Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11 + online

❤7👍3
Forwarded from De facto. Беларуская навука
А вы ведалі, што ў Мінску ёсць незвычайны музей з рарытэтамі V і XII стагоддзяў?
Сёлета пасля шматгадовай рэканструкцыі для наведвальнікаў адкрыўся Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры. Ва ўстанове заяўляюць, што ён не саступае найлепшым музеям краіны. Яго папярэднікам быў Музей старажытнабеларускай культуры, заснаваны ў 1977 г. У 2001-м калекцыі надалі статус нацыянальнага навуковага здабытку. І вось сёлета пасля аснашчэння сучаснымі тэхналогіямі ўстанова атрымала статус «Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры».
Экспазіцыя размяшчаецца ў трох залах: археалогіі, сакральных і этнаграфічных калекцый. У першай можна пабачыць, напрыклад, чоўны XII і XVI ст., а таксама вырабы рамеснікаў ад V ст. У сакральнай залі – калекцыя абразоў XVI - XIX ст. (самая вялікая ў Беларусі). Сярод іх – «Пакланенне вешчуноў» 1514 г.
Музей знаходзіцца па адрасе: вул. Сурганава, 1, корп. 1 (будынак НАН). Наведвальнікаў просяць запісвацца папярэдне. На здымку – надмагілле Сапегаў XVII ст.

❤18👍2
☕️ Нагадваем: ужо заўтра вяртаецца «Кава з гісторыкам»!
Круглы стол «Вайна ў ВКЛ» — пра тактыку і стратэгію, “ідэалогію вайны” і кошт баяздольнасці ў XVI–XVIII ст.
Калі: нядзеля, 16 лістапада, 14:00
Дзе: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11
Стрым у YouTube: https://youtube.com/live/mawsIaY3nk0?feature=share
Спікеры: Мікола Волкаў, Віктар Якубаў, Ігар Бортнік.
Прыходзьце або далучайцеся анлайн!

YouTube
Круглы стол: "Вайна ў ВКЛ"
Усё, што вы хацелі ведаць, але не маглі спытаць ў прафесійных гісторыкаў. Запрашаем на круглы стол: "Вайна ў ВКЛ"
Нашы суразмоўцы: Мікола Волкаў, Віктар Якубаў, Ігар Бортнік.
Вы даведаецеся пра:
- тактыку і стратэгію войска ВКЛ і суседзяў;
- ідэалогію вайны:…

❤8👍7
Ад «добрага паліцая» – да «горш за немцаў». З успамінаў вяскоўцаў пра акупацыю
У часопісе Studia Białorutenistyczne (2023/17) выйшла даследаванне Уладзіміра Лобача пра вобраз дапаможнай паліцыі ва ўспамінах вяскоўцаў паўночнай Беларусі. На здымку – паліцыянты ў Магілёве, 1943 г.
У вусных апавяданнях частым ёсць параўнанне паліцаяў з немцамі, дзе калабаранты, якія заплямілі сябе крывёю і гвалтам, выступаюць як большае зло, нават у параўнанні з акупантамі («горш за немцаў»). Жорсткая ацэнка грунтуецца на непрыняцці чалавека, які быў «сваім», але перайшоў на бок «чужых» дзеля гвалту над аднавяскоўцамі.
Іншым было стаўленне да тых, хто апынуўся ў паліцыі пад прымусам (выбар у маладога чалавека, які дасягнуў прызыўнога ўзросту, часта быў невялікі: ці ісці ў паліцыю, ці быць вывезеным на працы ў Германію), не чыніў ніякага зла і ў крытычных сітуацыях дапамагаў людзям («Ну, паліцаі, сматра якія, былі і добрыя»). Пакаранне такіх савецкай судовай сістэмай лічылася празмерна жорсткім і несправядлівым.

👍10🤔3🔥2
Forwarded from Адраджэнне
Францыск Скарына ў трох кнігах: простая і натхняльная гісторыя для дзяцей
У межах Месяца сапраўднай гісторыі Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні прапануе серыю з трох кніг, якія дапамагаюць дзецям і падлеткам пазнаёміцца з легендарнай асобай беларускай культуры — Францыскам Скарынам. Аўтар выдання, Алесь Суша, напісаў кнігі простай і даступнай мовай, таму яны будуць цікавымі і малодшым чытачам, і тым, хто ўжо вучыцца ў сярэдніх класах.
У кнізе «Францыск Скарына. Чалавек-легенда» аўтар паказвае Скарыну як чалавека, які 500 гадоў таму змяніў жыццё беларусаў: увёў друкаваную кнігу ў паўсядзённасць і зрабіў веды даступнымі ўсім.
Кніга «Францыск Скарына. Чалавек свету» адкрывае Скарыну-падарожніка і мысляра, чый шлях прайшоў праз Прагу, Падую, Вільнюс, Венецыю, Капенгаген і іншыя гарады. Ён ведаў свет — а свет даведваўся пра Беларусь праз яго працу.
У выданні «Францыск Скарына. Чалавек-энцыклапедыя» — гісторыя пра ўніверсальную асобу: друкара, вучонага, перакладчыка, філосафа і нават лекара. Гэта кніга паказвае, як шмат можа адзін чалавек і як шырока можа развівацца беларуская культура.
Гэтая серыя — выдатны спосаб пазнаёміць дзяцей з нашай гісторыяй праз яркую асобу, якая і сёння захоўвае актуальнасць.
Чытаць кнігі >>>

❤7👍5🤡1
“Паўлюк Багрым”: міф, які стагоддзе трымаецца ў падручніках?
Zerkalo разбірае, як з’явіўся і чаму ўмацаваўся вобраз "сялянскага паэта" Паўлюка Багрыма, і чаму даследаванні Ігара Запрудскага прымушаюць сумнявацца: Багрым, верагодна, не быў аўтарам верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», не быў селянінам і не служыў у арміі. Падаюцца аргументы пра несупадзенні ў крыніцах і версію пра магчымы аўтарства Юльяна Ляскоўскага, а таксама — як і навошта такі вобраз працаваў у розныя эпохі (ад беларусізацыі да "адлігі" і "застою"). Рэкамендуем як кейс пра тое, як фармуецца нацыянальны канон і як яго варта правяраць.
🔗 Чытаць матэрыял: Zerkalo

🤔6❤4🥴2👍1
Брэст прыцягваў больш наведвальнікаў музеяў, чым Люблін
Пра гэта ў апошнім нумары часопіса Przegląd Geograficzny піша Аляксандр Сяргеенка. Па дадзеных да 2022 г. «Брэсцкая крэпасць-герой» – адзін з двух найбольш наведвальных музеяў у Беларусі (разам з музеем ВАВ у Мінску, на трэцім месцы – комплекс у Нясвіжы) з прыцягненнем каля паўмільёна турыстаў штогод.
Аўтар таксама прааналізаваў дадзеныя за 2005 - 2015 гады, якія тычацца еўрарэгіёна «Буг»: ён уключае Брэсцкую вобласць Беларусі, Люблінскае ваяводства Польшчы і Валынскую вобласць Украіны. У Люблінскім ваяводстве назіралася найбольшая наведвальнасць музеяў, а таксама колькасць музеяў (глядзіце табліцу). Аднак параўнанне сталіц падрэгіёнаў паказала лідарства Брэста – нягледзячы на тое, што ў ім было менш музеяў, чым у Любліне.
Гэта тлумачыцца наяўнасцю Брэсцкай крэпасці. Большасць яе наведвальнікаў – беларусы (у асноўным з аднадзённымі паездкамі), за імі ідуць расійскія турысты. Да 2020-га грамадзяне Польшчы і Украіны займалі трэцяе і чацвёртае месцы.

👍4🤷♂3❤2🤔2🤷♀1
Эмілія Плятэр: натхніла на многае і стала сімвалам
Новы Час распавядае, як пераплятаюцца жыццё і міф Эміліі Плятэр: шляхетнае паходжанне і ўдзел у паўстанні, жаночае лідарства ў вайне, літаратурныя і мастацкія вобразы, якія зрабілі яе фігурай-прыкладам. Асобна адзначаецца, як у краінах, якія падзяляюць памяць аб Плятэр, ушаноўваюць яе ў культурных знаках і сімволіцы — ад назвы дэкаратыўнай кветкі да партрэта на банкноце і памятнай манеты.
🔗 Чытаць падрабязней на Новы Час

❤19👍3🔥3👏1🙏1
🎥 Люблінская ўнія: «гульня тронаў» ВКЛ і Кароны Польскай
Новы выпуск Сармацкага вуса пра тое, як складаліся перамовы 1569 года: матывы бакоў, ціск і кампрамісы, што атрымала і страціла эліта ВКЛ, і як гэта адбілася на беларускіх землях і далейшай дзяржаўнай традыцыі.
👉 Глядзець: https://www.youtube.com/watch?v=GgYZOQlX290

Люблінская унія: "гульня тронаў" Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай. Сармацкі вус
Як заключалася Люблінская унія 1 ліпеня 1569 года ВКЛ і Польшчы. Як Княства страціла Украіну і чаму вялікі князь Жыгімонт Аўгуст так дабіваўся саюзу. Радзівілы, Яўстафій Валовіч і Ян Хадкевіч – хто з іх хто на карціне Яна Матэйкі. Гісторыя ад "Сармацкі вус"…
👍12❤3🙏1🕊1🏆1
У Варшаве адбудзецца прэзентацыя двух гістарычных кніг: «Барацьба ВКЛ за Інфлянты» і «Раман Скірмунт. Жыццяпіс грамадзяніна Краю»
У межах фестывалю PRADMOVA 22 лістапада ў Варшаве (Pałac Staszica (Nowy Świat, 72), sala 268) адбудзецца прэзентацыя кніг сябраў Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
Віктар Якубаў раскажа пра сваю кнігу «Барацьба ВКЛ за Інфлянты ў канцы XVI - пачатку XVII ст.». Размова пойдзе пра спробу знешняй экспансіі ВКЛ на землі сучаснай Латвіі і Эстоніі. Якія яна мела падмуркі, формы, як праводзілася? У кнізе таксама можна прасачыць, як ВКЛ удзельнічала ў вайсковых кампаніях 1600 – 1611 гг. супраць Швецыі ў Інфлянтах.
Аляксандр Смаленчук прэзентуе другое дапоўненае выданне «Раман Скірмунт (1868 - 1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю». Жыццяпіс Р. Скірмунта прадстаўлены на фоне вялікіх палітычных і нацыянальных пераменаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе, элементам якога стала смерць ідэі ВКЛ. Шмат увагі надаецца беларускім старонкам яго біяграфіі, у тым ліку змаганню за незалежнасць БНР.

❤20👍7🔥3👏1
🎥 Круглы стол «Вайна ў ВКЛ» — відэа-запіс
У межах праекта «Кава з гісторыкам» прайшла дыскусія пра: тактыку і стратэгію, «ідэалогію вайны», кошт і забеспячэнне баяздольнасці ў XVI–XVIII ст., а таксама штодзённасць войскаў — што елі, чым карысталіся, як прымалі рашэнні. Удзельнікі: Мікола Волкаў, Віктар Якубаў, Ігар Бортнік.
Відэа будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца нашым мінулым, перыядам ВКЛ і ваеннай гісторыяй.

Вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім

🔥14👍6❤2👏2