Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
808 links
Download Telegram
Віцебскім школьнікам паставілі ў прыклад рускага цара, які загадаў спаліць іх горад

Каля тыдня таму намесніца Віцебскага транспартнага пракурора Алена Казакова выступіла перад навучэнцамі гімназіі №2 г. Віцебска на тэму «Прафесія пракурор». Са справаздачы вынікае, што прадстаўніца пракуратуры цытавала Пятра I («Вот око мое, коим я буду все видеть!»), які лічыцца заснавальнікам пракуратуры ў Расійскай імперыі. Такія дзеянні выклікаюць вялікія пытанні.

Па-першае, на беларускіх землях аналаг пракуратуры ўзнік нашмат раней. З другой паловы XVI ст. у ВКЛ існавала пасада Інстыгатара вялікага літоўскага – урадніка, які выконваў функцыі галоўнага пракурора.

Па-другое, роля Пятра I у беларускай гісторыі відавочна негатыўная. У прыватнасці, у 1708 г. рускі цар загадаў падпаліць Віцебск з чатырох бакоў – у якасці помсты за тое, што жыхары горада тайна паслалі грошы каралю Рэчы Паспалітай Станіславу Ляшчынскаму. Таксама на сумленні Пятра I забойства святароў і манахаў у Полацкім Сафійскім саборы і яго руйнаванне.
🤬31👀2🤷‍♂1😨1🤪1
У межах “Месяца сапраўднай гісторыі” прэзентуецца падборка YouTube-каналаў пра мінулае Беларусі — тое, што можна глядзець разам з дзецьмі і што дапамагае разумець гісторыю без штампаў:

Няпростая гісторыя — Аляксей Ластоўскі і Андрэй Казакевіч размаўляюць з гісторыкамі пра складаныя сюжэты гісторыі — панарама таго, як сёння ў Беларусі і рэгіёне трактуецца і выкарыстоўваецца мінулае. Фармат для старэйшых школьнікаў, студэнтаў і дарослых.
Вусы Скарыны (Белсат) — Цімафей Акудовіч з іроніяй і “коцікамі” пра нечаканыя павароты: ад таго, чаму ў нас рубель, а не талер, да гісторый пра шпіёнаў і герояў. Падыходзіць і маладзейшай аўдыторыі.
Сармацкі вус (Belsat History) — Сумесная гісторыя Беларусі і Польшчы ад часоў Польскага Каралеўства і Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў: Ягайла і ўнія, Вітаўт, “паход палешукоў на Гданьск”. Трапна і візуальна.
Гісторыя на Свабодзе — Інтэлектуалы з Беларусі і суседніх краін пра эліты ВКЛ, старабеларускую мову, фармаванне этнасу. Больш дарослы фармат, з акцэнтам на кантэкст і спрэчныя пытанні.
Так склалася гістарычна — Падкаст-інтэрв’ю: 80+ выпускаў — ад мезаліту і вікінгаў да гісторыі іўрыту і штодзённасці мінулых эпох. Добра і для школ, і для самастойнага паглыблення.
BelHistory – Гісторыя Беларусі — Каротка і па фактах: 100 ключавых дат, аглядныя ролікі “ўся гісторыя за 5 хвілін”. Асабліва карысна старэйшым школьнікам, але і дарослым будзе пасаваць.
Будзьма беларусамі! — Шырокі спектр тэм — ад "як беларусы ваявалі супраць СССР" да паходаў крыжакоў і пытання “як з’явілася Беларусь”. Жывыя расповеды для сямейнага прагляду.
👍16👏1
Фотапараўнанне: як рэканструявалі мемарыял у гонар партызан пад Полацкам

Месяц таму ў аграгарадку Гомель Полацкага раёна адкрылі пасля рэканструкцыі комплекс «Партызанам брыгады імя К. Я. Варашылава». Ён быў узведзены ў 1976 годзе ў памяць аб 580 загінулых партызанах. Рэканструкцыя фінансавалася не з бюджэту, як можна было чакаць, а за кошт УП «Віцебскаблводаканал». Больш за тое, паведамляецца, што сама ініцыятыва рамонту зыходзіла ад прадпрыемства.
У мемарыяльным комплексе замянілі тратуарную плітку, абліцавалі элементы мемарыяла гранітам, устанавілі сучаснае асвятленне, выканалі іншыя работы. На ілюстрацыі: злева – комплекс да рэканструукцыі, справа – пасля рэканструкцыі.

У выніку замест «маштабнага абнаўлення» — касметычны рамонт без новага напаўнення. Па форме і змесце мемарыял застаецца ў савецкім каноне: абстрактны абеліск, без жывых гісторый. Без лакальнага кантэксту, біяграфій ахвяр і адукацыйнага суправаджэння гэта тыпавы аб’ект, а не прастора для асэнсавання трагедыі вайны і памяці пра яе ахвяр.
👍5🤡3🤪3🔥2🤔1😨1
Forwarded from Адраджэнне
Як варта перайменаваць станцыі мінскага метро?

Давайце паспрабуем уявіць сабе тапанімічны ландшафт нашых гарадоў, калі прыбярэм адтуль адценні ідэалогій папярэдніх эпох. Тут цудоўным прыкладам можа быць менавіта мінскае метро.

Дзве старыя лініі, пабудаваныя яшчэ ў савецкія часы, так і працягваюць захоўваць імёны бальшавіцкіх лідараў і іх сімволіку — «Леніна», «Першамайская», «Кастрычніцкая», «Пушкінская», «Фрунзенская».

Цалкам іншы падыход на новай, зялёнай лініі — з назвамі гістарычных мясцін, з увагай да гарадскога асяроддзя: «Няміга», «Кавальская Слабада», «Плошча Багушэвіча». Такі самы прынцып варта было б ужываць і ў іншых выпадках.

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні прапануе паслядоўна рухацца да абнаўлення грамадскай прасторы, у тым ліку праз дэкамунізацыю і дэкаланізацыю, каб пазбаўляць яе ад ідэалаў і сімволікі, што паходзяць з савецкага і імперскага перыядаў.

Вырашаць, як маюць называцца станцыі метро, вядома, жыхарам Мінска — мы ж прапануем варыянты.

«Пралетарская» → «Тры Карчмы» або «Роваравы завод»

Пралетарыяту ўжо няма, а назва засталася. Але калісьці існавала старадаўняе мінскае прадмесце «Тры Карчмы». Як варыянт — «Роваравы завод» па аналогіі з Трактарным.

«Першамайская» → «Ляхаўка»

Першамай — савецкі культ, які даўно страціў сэнс. А «Ляхаўка» — старадаўняя назва мясцовасці каля сучаснай станцыі метро, вядомая з XVI стагоддзя.

«Фрунзенская» → «Ракаўская» або «Татарская Слабада»

Станцыя метро «Фрунзенская» названа ў гонар савецкага дзеяча. Татарская Слабада — гістарычны раён, вядомы з XVI ст., а Ракаўская — гістарычная назва суседняй вуліцы.

«Пушкінская» → «Кальварыя»

Паэт Аляксандр Пушкін не мае дачынення да беларускай культуры. Але побач са станцыяй метро ёсць найстарэйшыя ў горадзе Кальварыйскія могілкі.

«Маскоўская» → «Макаёнка»

Савецкі дэкор і назва ў гонар сталіцы СССР — рэха мінулага. Побач са станцыяй метро ёсць вуліца імя Андрэя Макаёнка, беларускага драматурга.

«Парк Чалюскінцаў» → «Батанічная» або «Камароўскі лес»

Назва ў гонар савецкага карабля не мае дачынення да Мінска. Але ж побач з метро ёсць Батанічны сад і гістарычны Камароўскі лес — месца памяці рэпрэсаваных.

«Плошча Перамогі» → «Плошча Перамогі ў ІІ Сусветнай» або «Плошча Памяці ахвяр вайны»

Новыя назвы — альтэрнатыва ідэалагізаванай «Вялікай Айчыннай». Або можна ўвогуле без шлейфа пераможцаў, бо страты Беларусі былі занадта вялікія.

«Кастрычніцкая» → «Плошча Каліноўскага» або «Цэнтральная» / «Раздарожная»

Раней побач была Цэнтральная плошча — можна вярнуць гэтую назву. Або варыянт «Раздарожная» — у гонар сімвала "нулявога кіламетра" рэспубліканскіх дарог. Ці ўшанаваць памяць нацыянальнага героя, як прапаноўвалася з 2006 года.

«Плошча Леніна» → «Плошча Незалежнасці»

Гэта назва ўжо была з 1992 да 2003. Ленін нам непатрэбны, а незалежнасць — яшчэ як.


#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja

@revivalbelarus
22👍11🤡3🔥2👏1😁1
Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую імперыю

Паколькі Віцебскае кадэцкае вучылішча па выніках мінулага навучальнага года было прызнана лепшым сярод кадэцкіх устаноў (іх 13), яго прадстаўнікам тыдзень таму ўручылі пераходныя прызы: бронзавы бюст генерал-лейтэнанта Рамана Кандраценкі і афіцэрскую шашку ўзору 1881 года.

Хто такі Кандраценка? Гэта рускі генерал, ураджэнец Тыфліса і выхадзец з дваранскай сям'і, які вучыўся ў Полацкай ваеннай гімназіі ў 1867 - 1874 гг. Мяркуючы па адкрытых крыніцах, з беларускімі землямі яго больш нічога не звязвала. Кандраценка ўвайшоў у расійскую гісторыю як арганізатар абароны Порт-Артура падчас вайны з Японіяй. Аднак пасля яго гібелі горад быў здадзены.

Пераходзячы бюст Кандраценкі ўручаецца беларускім кадэтам як мінімум з 2015-га. У 2008-м у Полацку на сродкі мясцовага прадпрымальніка ўстанавілі стацыянарны бюст генерала. Цікава, што сцяг Віцебскага кадэцкага вучылішча створаны на аснове сцяга вобласці – г.зн. на аснове «Пагоні».
🤮23🤯4👎3🤪2🤷‍♀1🤔1😨1
«Апошні парад надыходзіць». Як беларусы развітваліся з «Вялікім Кастрычнікам»

«Салідарнасць» пагартала архівы савецкай прэсы канца 1980-х — пачатку 1990-х і паказвае, як 7 лістапада сыходзіла з афіцыйнага календара і сэнсаў: ад савецкай урачыстай формы да новай рамкі, дзе побач з афіцыйнымі лозунгамі з’яўляюцца Курапаты і Дзяды, знікаюць савецкія сімвалы, дыскутуецца новы каляндар свят, а парады выглядаюць як аджываючы рытуал. Агляд тагачаснай прэсы добра дэманструе як грамадства і медыя пераасэнсоўвалі “Вялікі Кастрычнік” на пачатку 1990-х.

🔗 Чытаць увесь артыкула на Салідарнасці
👍71🤪1
У Пінску адкрылі стэлу ў гонар меліяратараў Палесся

У кастрычніку ў скверы каля Пінскага аграрна-тэхнічнага каледжа (раней – гідрамеліярацыйны тэхнікум) устанавілі памятны знак у гонар меліяратараў, дзякуючы працы якіх Палессе стала значным аграрным рэгіёнам Беларусі. Афіцыйныя дадзеныя сцвярджаюць, што адваяваныя ў балот плошчы складаюць 37% ад усіх сельскагаспадарчых.

Пік меліярацыі ў Беларусі прыйшоўся на другую палову XX ст., але і сёння яна не спыняецца, паколькі яе радыкальным прыхільнікам з’яўляецца Аляксандр Лукашэнка. Згодна праграме развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся на 2025 - 2030 гг. асушэнне балот працягнецца. На гэтым фоне гучаць асцярогі, што «лёгкім Еўропы» можа пагражаць небяспека, а чывонакніжным раслінам і жывёлам – знікненне.

Дадамо, што з 2014 года ў Жабінцы пры ПМК-19 функцыянуе музей меліярацыі, дзе пад адкрытым небам сабраныя дзесяткі ўзораў меліярацыйнай тэхнікі: бульдозеры, краны, экскаватары, абсталяванне для пагрузкі торфу і інш.
🤮11🤔3🤯3👍2😁1💔1😭1😨1🤪1
Forwarded from Адраджэнне
«Будзьма беларусамі! Гісторыя Беларусі за 5 хвілін» — мультфільм, які стаў легендай

А вы памятаеце гэты мультфільм? А можа, хтосьці толькі сёння пра яго даведаецца. «Будзьма беларусамі!» — гэта першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад «пачатку часоў» да 1991 года. Ён стаў сапраўдным культурным сімвалам і дагэтуль застаецца актуальным.

Мультфільм быў створаны ў межах культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» @budzmaorg. Аўтары ідэі — Юлія Ляшкевіч і кампанія «Будзьма беларусамі!», мастак-аніматар — Юлія Рудніцкая, тэкст — Лявон Вольскі, вакал — Аляксандр Памідораў.

Пасля выхаду 28 траўня 2011 года ролік літаральна выбухнуў інтэрнэт: за некалькі дзён яго паглядзелі больш за 150 тысяч чалавек, а ў першы тыдзень — каля 350 тысяч. Ён увайшоў у топ-10 самых папулярных відэа YouTube у свеце і трапіў у тройку лепшых на Яндэкс-відэа.

Аўтары хацелі паказаць гісторыю Беларусі праз сучасную форму рэпу, зрабіць яе бліжэйшай і цікавейшай для шырокай аўдыторыі. Гэта жывая, дынамічная гісторыя пра «шалёны беларускі народ», які прайшоў праз усё — і застаўся сабой.

Нават у 2025 года гледачы пакідаюць каментары пад відэа.

У межах Месяца сапраўднай гісторыі Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні прапануе яшчэ раз паглядзець гэты легендарны ролік — або адкрыць яго ўпершыню. Гэта пяць хвілін, якія нагадваюць, чаму мы павінны ведаць і ганарыцца сваёй гісторыяй.

#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja

@revivalbelarus
18👍6❤‍🔥3
Інстытут гісторыі паказаў здымкі тысячагадовай сцяны старажытнага горада на Менцы

Цяпер адмыслоўцы прымаюць меры па захаванні і стабілізацыі археалагічнага дрэва і пачынаюць працэс зборкі канструкцый для далейшага выкарыстання ў музеях і турызме.

Існаванне абарончай сцяны старажытнага горада X—XI стагоддзяў было даказана ў выніку раскопак, якія праводзіліся Інстытутам гісторыі на археалагічным комплексе ў вёсцы Гарадзішча на беразе ракі Менка на працягу некалькі гадоў.

Нагадаем, што на гарадзішчы на Менцы плануюць адкрыць археалагічны музей пад адкрытым небам. Ужо існуе папярэдняя архітэктурная канцэпцыя, Міністэрства культуры выступае каардынатарам працы.
🔥10👍8🙏2🤡1
📆8 лістапада 1883 года нарадзіўся беларускі навуковец, выдавец, пісьменнік, публіцыст, палітычны дзеяч, прэм’ер-міністар БНР Вацлаў Ластоўскі.

Ластоўскі па праве належыць да той плеяды беларускіх дзеячаў, што стаялі ля вытокаў беларускага Адраджэння. Чалавек, які цягам жыцця так і не займеў ніякага дыплому аб вышэйшай асвеце, стаў у выніку сакратаром Беларускай Акадэміі навук. Ён і праўда меў надзвычай шырокі кругагляд і проста неверагодны патэнцыял, бо паспрабаваў свае сілы шмат у якіх сферах.

📌 У дзень нараджэння аднаго з бацькоў БНР падрыхтавалі для вас падборку матэрыялаў, што выходзілі на Budzma:

🔵«Вацлаў Ластоўскі і «Крыўская ідэя»

🔵Чаму Ластоўскі імкнуўся да таго, каб Беларусь называлі Крыўяй?

🔵«Навошта Вацлаў Ластоўскі вярнуўся ў БССР?»

🔵«У горадзе маім — такім мацоўным — адзін я быў!» Лёсы расстраляных паэтаў: Вацлаў Ластоўскі

🔵«Падарожнік». Комікс пра вандроўку Вацлава Ластоўскага

🔵ВІДЭА: Фантастыка ці ключ да нашай гісторыі? Загадка Ластоўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14🙏2👍1
Апублікаваныя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920–1940-х

Радыё Свабода паведамляе пра публікацыю дзвюх частак канспекту ўспамінаў літаратурнага крытыка Рыгора Бярозкіна — пра арышты, высылкі і тэрор у Беларусі 1920–1949 гг. Запісы зрабіў у 1979-м маскоўскі літаратуразнавец Ісак Крамаў, нядаўна іх расшыфравала Маруся Шанаурына. У тэксце — канкрэтныя эпізоды і імёны (у т.л. пра ролю Віталя Вольскага, даносы на калег і ператрусы ў класікаў).
Каментатары Ціхан Чарнякевіч і Мікола Раманоўскі падкрэсліваюць каштоўнасць матэрыялу: гэта “сыры, але шчыры” расопвяд, які ярка перадае атмасферу часу і збірае вядомыя факты “як у фокус праз лінзу аднаго лёсу”.

Падрабязней на Свабодзе
💔124👍3
Kamunikat: што пачытаць пра гісторыю Беларусі

У межах "Месяц сапраўднай гісторыі" Kamunikat.org (@kamunikat) — беларуская анлайн-бібліятэка з амаль 60 000 выданняў (кнігі, аўдыёкнігі, прэса, фільмы, архівы) прапануе падаборку 7 тэкстаў, якія варта прачытаць кожнаму беларусу (падыдуць і старэйшым школьнікам, і дарослым).
1. Леанід Дайнека — «Меч князя Вячкі»
Гераічная гісторыя барацьбы Полацка з крыжаносцамі; нагадвае пра патрэбу адзінства перад пагрозамі.
2. Леанід Дайнека — «След ваўкалака»
Прыгоды і таямніцы князя Усяслава Чарадзея — спалучэнне легенд і гістарычнага матэрыялу.
3. Уладзімір Арлоў — «Сны імператара»
Кароткая проза і эсэ пра герояў і вузлавыя моманты беларускай гісторыі — ад сярэдневечча да ХХ ст.
4. Уладзімір Арлоў — «Таямніцы Полацкай гісторыі»
Лёсы Полацка і яго асобаў — Рагнеды, Эўфрасінні, Скарыны — жывой, даступнай мовай.
5. Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч — «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918)»
Кароткія тэксты, даты, ілюстрацыі: шлях ад ранніх княстваў да абвяшчэння БНР.
6. Уладзімір Караткевіч — «Каласы пад сярпом тваім»
Раман пра падзеі перад паўстаннем 1863–1864 гг. — пра волю, годнасць і выбар.
7. Уладзімір Караткевіч — «Чорны замак Альшанскі»
Класічны гістарычны дэтэктыў: мінулае і сучаснасць у адной заблытанай загадцы.

👉 Пераходзьце на Kamunikat.org і чытайце разам з дзецьмі — гэта проста, бясплатна і па-сапраўднаму цікава.
10👍4👏2
Пантэон папоўніўся арыстакратамі. Як эвалюцыянаваў «імідж» дзеячаў ВКЛ у свядомасці беларускага грамадства

Гісторык Сяргей Марозаў прааналізаваў у часопісе Studia Białorutenistyczne (17/2023) фарміраванне пантэона дзеячаў эпохі ВКЛ у палітыцы памяці (1988 - 2023 гг.). Ён канстатаваў эвалюцыю «іміджу» дзеячаў ВКЛ у свядомасці грамадства і выхад памяці пра іх за межы кола інтэлігенцыі.

Гэта назіранне пацвярджаюць факты ўвядзення імёнаў у сферу машынабудавання (Белкамунмаш выпусціў у 2019 г. электробусы Olgerd, Vitovt II), харчовай прамысловасці (шампанскае «Леў Сапега», хлеб «Радзівіл»), у гандаль (крама «Князь Вітаўт»), айканімію (сярод імёнаў, якія давалі ў 2020-м., папулярным было імя Вітаўт).

Таксама нацыя пазбаўляецца ад комплексу гістарычнай непаўнавартаснасці, навязанага ёй ідэалогіяй папярэдніх двух стагоддзяў. Зламаны стэрэатып пра ВКЛ як «дзяржаву літоўскіх феадалаў», а пра беларусаў як народ выключна сялянскі. Трэнд гістарычнага наратыва ХХІ ст. — папаўненне пантэона прадстаўнікамі арыстакратыі.
👍15🔥53👏1
Чаму ў Брытаніі стала хітом кніга пра «білетнага кантралёра» з Беларусі

Адзіны ў Вялікабрытаніі суд над ваеннымі злачынцамі адбыўся ў 1999 годзе. Тады Андрэй Саванюк, які ўдзельнічаў у знішчэнні габрэяў у родным Дамачаве пад Брэстам, быў асуджаны да двух пажыццёвых тэрмінаў. Ён памёр у турме ў 2005-м.

У 2022-м пабачыла свет кніга «Кантралёр білетаў з Беларусі: незвычайная праўдзівая гісторыя адзінага ў Брытаніі суда па ваенных злачынствах». Яе аўтары пісалі: Бен-Цыён Блюштэйн і Андрэй Саванюк былі сябрамі дзяцінства ў Дамачаве ў 1930-х гадах, а падчас вайны сталі ворагамі. Затым Бен-Цыён адправіўся ў Ізраіль, а Андрэй — у Англію, дзе працаваў кантралёрам British Rail у Лондане.

Праз больш чым паўстагоддзя яны сутыкнуліся ў судзе, дзе адзін з іх стаў галоўным сведкам абвінавачання. Рэчавых доказаў не было, толькі слова аднаго супраць слова іншага. Аўтары захапляльна апісалі гісторыю, атрымаўшы высокія ацэнкі з боку крытыкаў. Кніга была перавыдадзена ў 2023-м, цяпер на Amazon прадаецца апошні экзэмпляр.
👍9🔥3💔1
У гонар актора Сяргея Бадрова-малодшага ў Круглянскім раёне адкрылі «музей пад адкрытым небам»

Яшчэ ў 2022-м у вёсцы Старое Радча паставілі валун з мемарыяльнай дошкай пра Сяргея Бадрова (1971 - 2002), вядомага па фільмах «Брат» і «Брат-2». На дошцы – выказванне актора пра вёску, дзе ён чатыры гады запар праводзіў свае летнія канікулы. І вось у кастрычніку ў аграгарадку ўрачыста адкрылі «музей пад адкрытым небам»: да валуна дадаліся шэсць стэндаў – з фотаздымкамі Бадрова, яго біяграфіяй і цытатамі актора пра вёску Старое Радча і свае гады дзяцінства ў ёй.

Выказванні ўзятыя з сюжэта, які зняў актор у 1997-м для праграмы «Взгляд» на расійскім тэлебачанні. Тады ён наведаў вёску з тэлекамерамі і паразмаўляў з вяскоўцамі. Бадроў-малодшы заявіў, што ён «дзеравенскі» і згадаў, як працаваў на гаспадарцы.

Актор праводзіў канікулы ў стрыечных бабулі Олі і дзядулі Сцяпана Шапялёвых па матчынай лініі.

Працяг ніжэй
🤮25🥴10🤔2🔥1🤪1
Пачатак вышэй

Ініцыятарамі ўсталявання стэндаў пра Сяргея Бадрова-малодшага ў аграгарадку Старое Радча Круглянскага раёна сталі мясцовыя ўлады і жыхары, а таксама сваякі актора. Жаданне адзначыць вядомага чалавека, звязанага з вёскай, зразумелае. Але варта памятаць, што ў Беларусі шмат уласных выбітных постацей, чыя памяць і сёння застаецца без належнага ўшанавання.

Таксама варта мець на ўвазе галоўную ролю Сяргея Бадрова-малодшага ў фільме «Брат-2», які па-мастацку рамантызуе расійскі рэваншызм. Карціна ставіць у прыклад гвалт, ксенафобію і сцвявярджае нібыта рускую выключнасць і маральную перавагу над «загніваючым Захадам».

Гэта кантэкст, які немагчыма ігнараваць, калі мы вырашаем, якую памяць і з якімі сэнсамі варта фіксаваць у публічнай прасторы.
🤮12💯8🤔2👍1
Кава з гісторыкам вяртаецца! ☕️

Усё, што вы хацелі ведаць, але не маглі спытаць ў прафесійных гісторыкаў. Запрашаем на круглы стол: "Вайна ў ВКЛ"

Нашы суразмоўцы: Мікола Волкаў, Віктар Якубаў, Ігар Бортнік.

Вы даведаецеся пра:
- тактыку і стратэгію войска ВКЛ і суседзяў;
- ідэалогію вайны: справядлівасць ці божая кара;
- кошт і забеспячэнне баяздольнасці ў 16–18 ст.

Вы дазнаецеся ад навукоўцаў як і чым ваявалі нашы продкі, дзе набывалі зброю, што елі падчас паходаў, як усведамлялі свае ўчынкі і чым наогул займаліся падчас вайны.

📅 16 лістапада, 14:00
📍 Музей Вольнай Беларусі
ul. Foksal 11

Запрашаем!

#гісторыя #вкл #кавазгісторыкам #круглыстол #сярэдневяковаягісторыя #беларусь #музейвольнайбеларусі #freebelarusmuseum
👍12🔥5🤔1
Kamunikat: што пачытаць пра гісторыю Беларусі (Частка 2)

У межах "Месяца сапраўднай гісторыі" Kamunikat.org (@kamunikat) падрыхтаваў чарговую падборку — кнігі, што ў літаратурнай форме знаёмяць з гісторыяй Беларусі:

Людміла Рублеўская – «Пярсцёнак апошняга імператара»
Гістарычны дэтэктыў з містыкай і іроніяй. Загадкі, прывіды, каралеўскія таямніцы і паэтыка Караткевіча – усё пераплецена ў адным сюжэце. Кніга для тых, хто любіць прыгоды і легенды, дзе рэальнасць сустракаецца з міфам.

Людміла Рублеўская – «Замак месячнага сяйва»
Вершы і балады пра беларускіх герояў – ад Еўфрасінні Полацкай да Валянціна Таўлая. Тут у кожным радку перасякаюцца горад, гісторыя і памяць.

Людміла Рублеўская – «Сэрца мармуровага анёла»
Гэта кніга пра прыгоды, каханне, дэтэктыў і гісторыю Беларусі. Пошукі скарбаў, двубоі і таямніцы ВКЛ – чытаецца лёгка, займальна і з гумарам.

Вольга Іпатава – «Прадыслава»
Гэта гісторыя пра святую Еўфрасінню Полацкую і тое, як маладая жанчына мела мужнасць выбраць свой шлях. Простая і кранальная аповесць пра сілу духу і веру ў сябе.

Вольга Іпатава – «Паміж Масквой і Варшавай»
Кніга-падарожжа па Беларусі. З яе вы даведаецеся, што паглядзець, каго ўспомніць і дзе адчуць сапраўдны подых гісторыі.

Вольга Іпатава – «Знак Вялікага магістра»
Гэта раман пра часы Вітаўта і барацьбу ВКЛ за незалежнасць. У ім разгортваецца дынамічны сюжэт, палітычныя інтрыгі і дух эпохі – як у гістарычным кіно.

Святлана Алексіевіч – «У вайны не жаночы твар»
Кніга-расповед жанчын, якія прайшлі вайну. Без пафасу – толькі праўда, боль і чалавечнасць. Гэта гісторыі, якія трэба ведаць кожнаму. На сайце – у аўдыёфармаце.

Святлана Алексіевіч – «Чарнобыльская малітва»
У творы сабраныя галасы людзей, якія перажылі чарнобыльскую катастрофу. Маналогі, дзе гісторыя і асабісты досвед прымушаюць пераасэнсаваць, што значыць быць чалавекам. Можна паслухаць у аўдыёфармаце.

#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja

@revivalbelarus
👍9👏2
Пра што сведчыў гумар беларускіх пратэстаў 2020 года

Па гэта ў міжнародным часопісе Folklorica (том 29/2025) пішуць Анастасія Фядотава і Сцяпан Захаркевіч, якія прааналізавалі плакаты тых падзей. Пратэсты 2020 года былі беспрэцэдэнтнымі ў Беларусі і з-за шырокага выкарыстання гумару, які не толькі дапамог беларусам справіцца са сваім гневам і страхам, але і даў выхад для іх творчасці і спрыяў салідарнасці.

З ростам жорсткасці сілавікоў гумар пратэстоўцаў стаў інструментам для правядзення выразнай мяжы паміж гвалтоўнымі і залежнымі ад фізічнай сілы «імі» і творчымі, разумнымі і мірнымі «намі». Гумар паказваў абсурднасць і недарэчнасць Лукашэнкі і яго рэжыму, а таксама адлюстроўваў іншыя праблемы, такія як фальсіфікацыя выбараў і жорсткасць сілавікоў.

Многія пратэстоўцы належалі да так званага крэатыўнага класа, таму выкарыстанне гумару адпавядала іх самаідэнтыфікацыі і жаданню выказаць свае палітычныя погляды крэатыўным чынам. Да таго ж гумар адлюстроўваў многія мадэлі камунікацыі ў сацыяльных сетках.
11👍6💔2👏1🙏1🤡1🤣1🗿1
Напярэдадні 119-годдзя з выпуску першага нумара «Нашай Нівы» запрашаем на квэст па Нашаніўскім часе!

«Наша Ніва» – першая «беларуская газэта з рысункамі», якая стала сапраўднай нацыятворчай з’явай. На яе старонках публікаваліся вядомыя літаратары і грамадскія дзеячы, складаліся нормы сучаснай беларускай мовы.

А на вечарыне пасля квэста ў нас будзе адмысловы госць, які ў 1990-х працаваў ужо ў адноўленай Нашай Ніве ў Вільні і ў Менску – журналіст, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Нашаніўская тэма займае значнае месца сярод ягоных спеваў і літаратурных твораў

Калі і дзе:
Нядзеля, 16 лістапада, 14:00
Месца збору: Базыльянскія муры (Aušros Vartu, 7)

Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы – адмысловыя падарункі.

Што браць з сабой: тэлефон з мабільным інтэрнэтам і паўэр-банк. Гугліць трэба!

🔗Спасылка на рэгістрацыю

Рэгістрацыя пажадана да канца дня суботы, 15 лістапада, але ў выключных выпадках — і на месцы.

🇪🇺Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звязу.
👍5👏2
Выйшла англамоўная кніга пра аперацыю «Баграціён» і вызваленне Мінска

У брытанскім выдавецтве Pen and Sword Military нядаўна выйшла кніга «Operation Bagration & the Liberation of Minsk». Аўтар – Nik Cornish, які спецыялізуецца на папулярных выданнях пра падзеі двух сусветных войнаў на Усходнім фронце.
Ён піша, што аперацыя «Баграціён» па вызваленні сучаснай Беларусі застаецца для заходніх чытачоў у цяні «Дня Д» – высадкі ў Нармандыі саюзнікаў (войскаў ЗША, Вялікабрытаніі, Канады) 6 чэрвеня 1944 года. І марна: летні наступ Чырвонай Арміі ў 1944-м зламаў хрыбет гітлераўскай кааліцыі на Усходнім фронце. Аперацыя «Баграціён» прадэманстравала, што Чырвоная Армія засвоіла ўрокі манеўровай вайны. Паведамляецца, што ў выданні ёсць рэдкія здымкі з ваенных архіваў.

Такія працы дапамагаюць бачыць Другую сусветную ў поўным міжнародным кантэксце. На жаль, у афіцыйнай палітыцы памяці ў Беларусі назіраецца іншая тэндэнцыя: роля саюзных аперацый замоўчваецца, а ўнёсак заходніх саюзнікаў у перамогу маргіналізуецца.
👍10🤮42🔥2👀1🤪1💊1