Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
808 links
Download Telegram
Ігар Станкевіч, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі і даследчык савецкіх рэпрэсій, тлумачыць у эфіры Белсат, што адбылося ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, якія наступствы гэта трагедыя мела для беларускай культуры і нацыянальнага развіцця, чым абумоўлена было гэтае зверства сталінскага рэжыму і як цяперашні рэжым у Беларусі замоўчвае ці нават апраўдвае гэтыя злачынствы.
😢8👍4💔3
Сёння — 106 гадоў “Ваяцкаму маршу” (гімну БНР)

30 кастрычніка 1919 года ў газеце «Беларусь» быў апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Тэкст хутка стаў вядомы як Ваяцкі марш і замацаваўся як гімн Беларускай Народнай Рэспублікі — сімвал змагання за незалежнасць і нацыянальнае адраджэнне.
🔥209👍6👏2🥰1
«Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» — інтэрнэт-праект, дзе можна паслухаць творы рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-х гадах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў

Учора на канале была выкладзена паэма Пятра Глебкі «Карменсіта», фактычна забароненая ў савецкі час з-за ідэалагічнага зместу.

«Пятро Глебку рэпрэсіі — ў нашым разуменні — абышлі. Яго не высылалі ў лагер, не расстрэльвалі, як ягоных калег. Аднак лёс аўтара — прыклад перамогі аўтарытэта над вялікай рызыкай трапіць пад сталінскі каток», — распавядае пра твор каманда праекта.

Паэма «Кармэнсіта» ўпершыню прагучала са сцэны опернага тэатра ў Мінску. Пасля гэтага яе негалосна забаранілі, пад няміласць трапіў сам Глебка. У творы — пошук выйсця са становішча, дзе вельмі мала прасторы для выбару.

Reform.news удалося знайсці ў сеціве фрагмент тэлеспектакля паводле «Карменсіты» ў пастаноўцы Віктара Карпілава, ажыццёўлены на БТ у 1980 годзе. У галоўных ролях: Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Андрэй Кашкер, Раман Еўраеў, Эдуард Піно. Чытаць на сайце або без VPN.
11👍10
У таварыстве Мядзінскага прыдумалі паставіць у Беларусі новы помнік і прапагандысцкія білборды

Нядаўна ў Махачкале на пасяджанні Экспертна-кансультацыйнага расійска-беларускага савета па гісторыі намеснік старшыні Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Аўсіенка расказаў, якія помнікі з'явяцца ў Беларусі (іх пералік тут). Да ранейшых дадалася новая ідэя – «у прыгарадзе Віцебска» ўсталююць мемарыял ваеннаму разведчыку Аляксандру Васільевічу Трусаву. У сеціве ёсць невялікая інфармацыя, што ўраджэнец в. Папоўкі Віцебскай вобласці быў генерал-маёрам інжынерных войскаў.

Акрамя таго, Аўсіенка расказаў: «У 2026 г. плануецца ўсталяваць ля пунктаў пропуску праз дзяржмяжу Рэспублікі Беларусь у Польшчу, Літву і Латвію білборды… пра колькасць савецкіх ваяроў, якія аддалі свае жыцці за вызваленне гэтых краін ад фашысцкіх злачынцаў, а таксама колькі мірных жыхароў былі знішчаныя ў канцлагерах».

Ініцыятыву падтрымаў кіраўнік РВГТ Мядзінскі. Пра рэакцыю прадстаўнікоў Беларусі (Кавалені, Лакізы) не паведамляецца.
🤮14🤯7🤬4💩3🤪21
Падчас маштабных рэстаўрацыйных работ у палацава-паркавым комплексе «Свяцк» каля Гродна знойдзена жывапісная спадчына з больш чым 200-гадовай гісторыяй, паведамляе тэлеграм-канал «Пул 4 рэгіён»

«Асаблівую каштоўнасць уяўляе жаночы партрэт, раскрыты ў зале імператарскіх партрэтаў. Ён — найвышэйшага сусветнага ўзроўню, варты і Эрмітажа, і Луўра, і любога музея свету», — падкрэсліў Ігар Ганяеў, дырэктар дызайн-студыі «Пальметта» і кіраўнік работ па аднаўленні інтэр’ераў.

Гэты і іншыя роспісы, выяўленыя ў трох ключавых залах і на параднай лесвіцы, выкананы ў гістарычнай тэхніцы XVIII стагоддзя — тэмпернай фарбай па тынкоўцы. Намеснік кіраўніка Гродзенскай вобласці Андрэй Жук адзначыў, што цяпер рэстаўратары сканцэнтраваны на трох ключавых залах і параднай лесвіцы. Сярод аўтараў партрэтаў — вядомыя мастакі, родапачынальнікі літоўскай, польскай і беларускай школ. Па словах рэстаўратараў, стан жывапісу вельмі добры, што дазваляе захаваць яго для гісторыі і сусветнай культуры. Чытаць на сайце або без VPN.
👍165🔥2👏2🙏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Так праходзілі "Дзяды" у 1990-м. Шэсці ў Курапаты доўгія гады былі традыцыйнымі акцыямі беларускай апазіцыі. На іх заўжды збіралася шмат людзей. Нават у апошнія гады СССР шэсце дазвалялі праводзіць.

Роўна 5 гадоў таму ў Мінску прайшло апошняе (пакуль) шэсце на Дзяды. І то быў першы з 1988 раз, калі акцыю да Дня памінання продкаў разагналі сілавікі.
👍116🙏2💔2
У Вільні з’явілася памятная табліца з пазнакай пра Францішка Аляхновіча

Як паведамляе Свабода на мемарыяльным муры ў Лютэранскім садзе з’явілася шыльда з пазнакай пра пахаванне беларускага драматурга і публіцыста Францішка Аляхновіча (1883–1944). Мемарыяльная табліца па-літоўску ўтрымлівае імя пісьменніка і яшчэ 29 пахаваных; аднаўленне мемарыяльнага муру працягваецца.

Аляхновіча быў пахаваны ў 1944 г. на Лютэранскіх могілках, але пасля іх знішчэння ў 1960-я дакладнае месца магілы страчана; цяпер ёсць магчымасць ушанаваць памяць у прыблізным месцы пахавання. На могілках Росы ў Вільні ўсталяваны таксама сімвалічны помнік пісьменніку, які быў адноўлены ў 2022 г.
25👍1👏1
Будоўля на Залатагорскіх могілках у Мінску: як гэта стала магчымым?

Спадчына піша, што на тэрыторыі былых Залатагорскіх могілак (Залатая Горка, 5–5А) узводзяць «загадкавы шматфункцыянальны цэнтр» — без публікацыі паўнавартасных рэндарыў і чарцяжы падчас абмеркавання. Падчас работ з зямлі вымаюць парэшткі: у савецкі час зносілі надмагільлі, але пахаванні заставаліся. Паводле арт. 15 закона «Аб пахаванні і пахавальнай справе», такую тэрыторыю можна выкарыстоўваць толькі пад зялёныя насаджэнні, забудова забароненая. Тым не менш будоўля пачалася, бо ў праекце дэталёвай планіроўкі і генплане могілкі проста не пазначылі. Падобныя кейсы ўжо былі: у Віцебску і Брэсце, дзе пад забудову вызначылі гістарычныя яўрэйскія могілкі.

Гэта не толькі пра закон і спадчыну. Гэта пра культуру памяці: што для гарадскіх уладаў лічыцца гістарычным, а што абвяшчаецца «пустым месцам». А сумны сімвалізм у тым, што усё адбываецца акурат напярэдадні Дзядоў — дня памяці спачылых продкаў.
🤬27😢2🙏1💔1😨1
Forwarded from Адраджэнне
Час вяртаць сапраўдную гісторыю Беларусі

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запускае грамадзянскую ініцыятыву «Сапраўдная гісторыя» — пра сямейную і грамадскую адукацыю, што аднаўляе гістарычную памяць, крытычнае мысленне і пачуццё нацыянальнай годнасці. Падставай стала чарговая рэсаветызацыя ў школьнай адукацыі і новы падручнік, які вяртае да савецкай інтэрпрэтацыі мінулага.

«Калі школа становіцца інструментам прапаганды, адказнасць за праўдзівыя веды пра гісторыю кладзецца на бацькоў і грамадства», — падкрэслівае Павел Баркоўскі, Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета.


Як далучыцца
— пагаварыце з дзецьмі пра гісторыю Беларусі;
— пакажыце надзейныя крыніцы пра беларускую гісторыю і культуру;
— разам паглядзіце гістарычны відэаблог альбо паслухайце падкаст;
— пачытайце гістарычныя творы беларускіх аўтараў;
— распавядзице дзецям гісторыю вашай сям'і, намалюйце разам радавод;
— абмяркуйце ўбачанае і пачутае, зрабіце сямейную традыцыю захоўваць сваю гісторыю.

Што будзе ў нашым канале
З 1 па 30 лістапада публікуем тэматычныя матэрыялы пра сапраўдную гісторыю Беларусі — карысныя і дарослым, і дзецям.

Далучайцеся і публікуйце свае прыклады ўдзелу з хэштэгамі:
#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja

Мэта ініцыятывы — ўзмацніць гістарычную самасвядомасць і нацыянальную ідэнтычнасць, а таксама падкрэсліць, што веданне праўдзівай гісторыі — гэта аснова разумення сябе, культуры і будучыні краіны.

Запрашаем да партнёрства
Прадстаўніцтва запрашае медыя, блогерак і блогераў, грамадскія ініцыятывы да супрацы: а мы, у сваю чаргу, падзелімся кантактамі экспертаў, рэкамендацыямі крыніц і тэмамі для асвятлення.

Хочаце далучыцца ў якасці партнёра? Пішыце: [email protected]

Вяртаем гісторыю разам — без міфаў і ідэалагічных скажэнняў 💙
16👍5
3 лістапада — адкрыццё надмагільнага манумента Змітраку Бядулю ў Мінску

3 лістапада а 12:00 на Усходніх могілках адбудзецца цырымонія адкрыцця надмагільнага манумента класіку беларускай літаратуры Змітраку Бядулю (Самуіл Плаўнік, 1886–1941). Ініцыятарам дабрачыннага збору быў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры; палову сумы сабралі ахвярадаўцы, другую палову пакрылі з бюджэту. Аўтары помніка — скульптар Сяргей Гумілеўскі і архітэктар Віктар Карака.

Нагадаем: у лютым 2020-га парэшткі пісьменніка эксгумавалі ў Казахстане і 3 лістапада 2020 года перапахавалі на Усходніх могілках. Сёлетняе адкрыццё прымеркавана да Дня памяці Бядулі.

🔗 Падрабязнасці: Наша Ніва
9👏2🙏2👍1
У Навагрудку адкрылі памятную дошку настаўніцы

Месяц таму на СШ №3 Навагрудка адкрылі памятную дошку Валянціне Георгіеўне Гаховіч (1935 - 2019), заслужанаму настаўніку БССР (1974) і народнаму настаўніку СССР (1985) – апошняе званне ў Беларусі было прысвоена толькі чатыром педагогам.

Валянціна Гаховіч выкладала ў СШ №3 рускую мову і літаратуру. Падрыхтавала вялікую колькасць навучэнцаў-пераможцаў і прызёраў усесаюзных, рэспубліканскіх, абласных, раённых алімпіяд і конкурсаў. Па звестках «Настаўніцкай газеты» яна таксама кіравала драматычным гуртком і клубам паэзіі «Душа і ліра», дзе выкарыстоўвала спадчыну савецкіх і беларускіх паэтаў. Раней СШ №3 было прысвоена імя Валянціны Гаховіч.

У 2023-м на жлобінскай СШ №7 адкрылі памятную дошку выкладчыку фізкультуры Дзмітрыю Прастаквашыну, а на Вялікамалешаўскай СШ у Столінскім раёне – настаўніцы рускай мовы і літаратуры Надзеі Кавалец. Яны таксама былі заслужанымі настаўнікамі БССР.
🤔7🤮7👍4😨2👎1
Пад Кобрынам паставілі помнік чалавеку, які ніяк не звязаны з Беларуссю. Верагодна, гэта «адказ» Украіне

Нядаўна на памежнай заставе «Дзівін» (Кобрынскі раён) адкрылі помнік-бюст герою Савецкага Саюза, ураджэнцу Расіі Аляксею Лапаціну, які загінуў у 1941-м. Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Моластаў заявіў: «Мы сёння аднаўляем гістарычную справядлівасць, захоўваючы памяць аб легендарным начальніку 13-й заставы 90-га Уладзімір-Валынскага атрада НКУС». Сын памежніка Вячаслаў Лапацін выказаў падзяку Лукашэнку: у 2024-м яго ўказам заставе на мяжы з Украінай было прысвоена імя Аляксея Лапаціна.

Верагодна, адкрыццё помніка стала своеасаблівым адказам Украіне. У 2022-м газета «Заря» пісала: «Вуліцы Лапаціна ў Львове больш няма... Не існуе больш і згаданая імянная застава — перадыслакаваная на дзясяткі кіламетраў углыб Валынскай вобласці, цяпер вядомая пад назвай «Паўлавічы».

Пра тое, што праз беларускую мяжу ў 2022-м расійскія войскі напалі на Украіну, сілавікі лічаць за лепшае не згадваць.
🤮22💩6👎3💯2🙈21🤷‍♂1
Выйшла новая кніга пра сэксуальную рэвалюцыю ў БССР

Новае выданне Аляксандра Гужалоўскага «Штурмуючы будучыні аванпосты. Сэксуальная рэвалюцыя ў БССР (1919-1929)» даследуе радыкальныя змены ў сямейна-шлюбных адносінах. Разгляданы час характарызаваўся неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў.

280-старонкавая кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц і тагачасных перыядычных выданняў. Напрыклад, аўтар піша, што рэакцыя старэйшага пакалення, бацькоў на ўдзел дзяўчат у дзейнасці камсамола была пераважна адмоўная і нават варожая. Іх абурала прапаганда новай палавой маралі.
З уступленнем у камсамол дзяўчаты нярэдка пазбаўляліся некранутасці, набывалі шкодныя з пункту гледжання бацькоў звычкі, і, як вынік, гублялі перспектывы ўступлення ў традыцыйны шлюб.

Нагадаем, што кніга Аляксандра Гужалоўскага «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953 - 1968)» была высока ацэнена даследчыкамі.
👍183🔥3🤷‍♂1
Forwarded from Наша Ніва
На Усходніх могілках адкрылі надмагільны помнік пісьменніку Змітраку Бядулю

Змітрок Бядуля (сапраўднае імя і прозвішча Самуіл Плаўнік) памёр у 1941 годзе падчас ваеннай эвакуацыі каля горада Уральск у Казахстане, дзе яго і пахавалі. У 2020 годзе прах пісьменніка вярнулі на радзіму і перапахавалі ў Мінску.

https://nashaniva.com/380496

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380496
👍265🙏2
🎥 Як Ягайла стаў каралём: унія ВКЛ і Польшчы, адносіны з Вітаўтам

Новы выпуск «Сармацкага вуса» тлумачыць, як Ягайла прыйшоў да кароны, што стаяла за ўніяй ВКЛ і Польшчы, якія матывы мелі эліты абодвух бакоў і як гэта паўплывала на беларуска-літоўскія землі. Асобна пра адносіны Ягайлы з Вітаўтам — ад канкурэнцыі і пошуку кампрамісаў да стратэгічных саюзаў — і чаму гэтыя сюжэты важныя для разумення дзяржаўнасці ВКЛ.
👍11🔥4👏1🥴1
Belarusian History Portal

У межах ініцыятывы Месяц сапраўднай гісторыі прэзентуецца партал «Гісторыя Беларусі» — інтэрактыўная пляцоўка, дзе складанае тлумачыцца проста і з кантэкстам, якога няма ў падручніках.
Што дае партал?
Аўтарскія матэрыялы вядомага беларускага гісторыка: нюансы, спрэчныя сюжэты, альтэрнатыўныя погляды.
ШІ-гід: хуткія, зразумелыя адказы па зместу сайта.
3D-мадэлі замкаў і артэфактаў: можна разгледзець з усіх бакоў і “зразумець, як гэта працавала”.
AR (дадатковая рэальнасць): “пастаўце” гістарычны аб’ект у сваю прастору праз камеру смартфона.
Праект адначасова навучальны і інтэрактыўны — падыходзіць і дарослым, і дзецям (урокі, экскурсіі, самастойнае паглыбленне).

👉 Паспрабаваць: https://belarus-history.com/
9👍7
«З помпай адкрылі — употай знеслі». Помнік Сталіну на Кастрычніцкай плошчы

Zerkalo распавядае гісторыю манумента Іосіфу Сталіну ў цэнтры Мінска. Яго адкрылі 21 верасня 1952-га пасля зносу дамініканскага кляштара і касцёла — некалі найвялікшага храма горада. А ў ноч на 3 лістапада 1961-га помнік павалілі і вывезлі без следу. Для дэмантажу спатрэбіліся нават танкавыя цягачы і сталёвыя тросы — бронзавы «калос» трымаўся на магутным падмурку.

Знішчэнне помніка можна ўспрыняць як позні жэст справядлівасці (ахвярамі сталінскіх рэпрэсій у Беларусі сталі, паводле розных ацэнак, 600 тыс. — 1,6 млн чалавек). Але дамініканскі касцёл, знесены дзеля гэтага манумента, так і не адноўлены. У выніку мы маем пустое месца замест магчымага “месца памяці”: няма ані тлумачальнай шыльды пра зруйнаваны касцёл, ані пра існаванне самога манумента і прычыны яго знікнення.

🔗 Чытаць падрабязней на Zerkalo
👍7💯2🤷‍♂1
Віцебскім школьнікам паставілі ў прыклад рускага цара, які загадаў спаліць іх горад

Каля тыдня таму намесніца Віцебскага транспартнага пракурора Алена Казакова выступіла перад навучэнцамі гімназіі №2 г. Віцебска на тэму «Прафесія пракурор». Са справаздачы вынікае, што прадстаўніца пракуратуры цытавала Пятра I («Вот око мое, коим я буду все видеть!»), які лічыцца заснавальнікам пракуратуры ў Расійскай імперыі. Такія дзеянні выклікаюць вялікія пытанні.

Па-першае, на беларускіх землях аналаг пракуратуры ўзнік нашмат раней. З другой паловы XVI ст. у ВКЛ існавала пасада Інстыгатара вялікага літоўскага – урадніка, які выконваў функцыі галоўнага пракурора.

Па-другое, роля Пятра I у беларускай гісторыі відавочна негатыўная. У прыватнасці, у 1708 г. рускі цар загадаў падпаліць Віцебск з чатырох бакоў – у якасці помсты за тое, што жыхары горада тайна паслалі грошы каралю Рэчы Паспалітай Станіславу Ляшчынскаму. Таксама на сумленні Пятра I забойства святароў і манахаў у Полацкім Сафійскім саборы і яго руйнаванне.
🤬31👀2🤷‍♂1😨1🤪1
У межах “Месяца сапраўднай гісторыі” прэзентуецца падборка YouTube-каналаў пра мінулае Беларусі — тое, што можна глядзець разам з дзецьмі і што дапамагае разумець гісторыю без штампаў:

Няпростая гісторыя — Аляксей Ластоўскі і Андрэй Казакевіч размаўляюць з гісторыкамі пра складаныя сюжэты гісторыі — панарама таго, як сёння ў Беларусі і рэгіёне трактуецца і выкарыстоўваецца мінулае. Фармат для старэйшых школьнікаў, студэнтаў і дарослых.
Вусы Скарыны (Белсат) — Цімафей Акудовіч з іроніяй і “коцікамі” пра нечаканыя павароты: ад таго, чаму ў нас рубель, а не талер, да гісторый пра шпіёнаў і герояў. Падыходзіць і маладзейшай аўдыторыі.
Сармацкі вус (Belsat History) — Сумесная гісторыя Беларусі і Польшчы ад часоў Польскага Каралеўства і Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў: Ягайла і ўнія, Вітаўт, “паход палешукоў на Гданьск”. Трапна і візуальна.
Гісторыя на Свабодзе — Інтэлектуалы з Беларусі і суседніх краін пра эліты ВКЛ, старабеларускую мову, фармаванне этнасу. Больш дарослы фармат, з акцэнтам на кантэкст і спрэчныя пытанні.
Так склалася гістарычна — Падкаст-інтэрв’ю: 80+ выпускаў — ад мезаліту і вікінгаў да гісторыі іўрыту і штодзённасці мінулых эпох. Добра і для школ, і для самастойнага паглыблення.
BelHistory – Гісторыя Беларусі — Каротка і па фактах: 100 ключавых дат, аглядныя ролікі “ўся гісторыя за 5 хвілін”. Асабліва карысна старэйшым школьнікам, але і дарослым будзе пасаваць.
Будзьма беларусамі! — Шырокі спектр тэм — ад "як беларусы ваявалі супраць СССР" да паходаў крыжакоў і пытання “як з’явілася Беларусь”. Жывыя расповеды для сямейнага прагляду.
👍16👏1
Фотапараўнанне: як рэканструявалі мемарыял у гонар партызан пад Полацкам

Месяц таму ў аграгарадку Гомель Полацкага раёна адкрылі пасля рэканструкцыі комплекс «Партызанам брыгады імя К. Я. Варашылава». Ён быў узведзены ў 1976 годзе ў памяць аб 580 загінулых партызанах. Рэканструкцыя фінансавалася не з бюджэту, як можна было чакаць, а за кошт УП «Віцебскаблводаканал». Больш за тое, паведамляецца, што сама ініцыятыва рамонту зыходзіла ад прадпрыемства.
У мемарыяльным комплексе замянілі тратуарную плітку, абліцавалі элементы мемарыяла гранітам, устанавілі сучаснае асвятленне, выканалі іншыя работы. На ілюстрацыі: злева – комплекс да рэканструукцыі, справа – пасля рэканструкцыі.

У выніку замест «маштабнага абнаўлення» — касметычны рамонт без новага напаўнення. Па форме і змесце мемарыял застаецца ў савецкім каноне: абстрактны абеліск, без жывых гісторый. Без лакальнага кантэксту, біяграфій ахвяр і адукацыйнага суправаджэння гэта тыпавы аб’ект, а не прастора для асэнсавання трагедыі вайны і памяці пра яе ахвяр.
👍5🤡3🤪3🔥2🤔1😨1
Forwarded from Адраджэнне
Як варта перайменаваць станцыі мінскага метро?

Давайце паспрабуем уявіць сабе тапанімічны ландшафт нашых гарадоў, калі прыбярэм адтуль адценні ідэалогій папярэдніх эпох. Тут цудоўным прыкладам можа быць менавіта мінскае метро.

Дзве старыя лініі, пабудаваныя яшчэ ў савецкія часы, так і працягваюць захоўваць імёны бальшавіцкіх лідараў і іх сімволіку — «Леніна», «Першамайская», «Кастрычніцкая», «Пушкінская», «Фрунзенская».

Цалкам іншы падыход на новай, зялёнай лініі — з назвамі гістарычных мясцін, з увагай да гарадскога асяроддзя: «Няміга», «Кавальская Слабада», «Плошча Багушэвіча». Такі самы прынцып варта было б ужываць і ў іншых выпадках.

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні прапануе паслядоўна рухацца да абнаўлення грамадскай прасторы, у тым ліку праз дэкамунізацыю і дэкаланізацыю, каб пазбаўляць яе ад ідэалаў і сімволікі, што паходзяць з савецкага і імперскага перыядаў.

Вырашаць, як маюць называцца станцыі метро, вядома, жыхарам Мінска — мы ж прапануем варыянты.

«Пралетарская» → «Тры Карчмы» або «Роваравы завод»

Пралетарыяту ўжо няма, а назва засталася. Але калісьці існавала старадаўняе мінскае прадмесце «Тры Карчмы». Як варыянт — «Роваравы завод» па аналогіі з Трактарным.

«Першамайская» → «Ляхаўка»

Першамай — савецкі культ, які даўно страціў сэнс. А «Ляхаўка» — старадаўняя назва мясцовасці каля сучаснай станцыі метро, вядомая з XVI стагоддзя.

«Фрунзенская» → «Ракаўская» або «Татарская Слабада»

Станцыя метро «Фрунзенская» названа ў гонар савецкага дзеяча. Татарская Слабада — гістарычны раён, вядомы з XVI ст., а Ракаўская — гістарычная назва суседняй вуліцы.

«Пушкінская» → «Кальварыя»

Паэт Аляксандр Пушкін не мае дачынення да беларускай культуры. Але побач са станцыяй метро ёсць найстарэйшыя ў горадзе Кальварыйскія могілкі.

«Маскоўская» → «Макаёнка»

Савецкі дэкор і назва ў гонар сталіцы СССР — рэха мінулага. Побач са станцыяй метро ёсць вуліца імя Андрэя Макаёнка, беларускага драматурга.

«Парк Чалюскінцаў» → «Батанічная» або «Камароўскі лес»

Назва ў гонар савецкага карабля не мае дачынення да Мінска. Але ж побач з метро ёсць Батанічны сад і гістарычны Камароўскі лес — месца памяці рэпрэсаваных.

«Плошча Перамогі» → «Плошча Перамогі ў ІІ Сусветнай» або «Плошча Памяці ахвяр вайны»

Новыя назвы — альтэрнатыва ідэалагізаванай «Вялікай Айчыннай». Або можна ўвогуле без шлейфа пераможцаў, бо страты Беларусі былі занадта вялікія.

«Кастрычніцкая» → «Плошча Каліноўскага» або «Цэнтральная» / «Раздарожная»

Раней побач была Цэнтральная плошча — можна вярнуць гэтую назву. Або варыянт «Раздарожная» — у гонар сімвала "нулявога кіламетра" рэспубліканскіх дарог. Ці ўшанаваць памяць нацыянальнага героя, як прапаноўвалася з 2006 года.

«Плошча Леніна» → «Плошча Незалежнасці»

Гэта назва ўжо была з 1992 да 2003. Ленін нам непатрэбны, а незалежнасць — яшчэ як.


#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja

@revivalbelarus
22👍11🤡3🔥2👏1😁1