Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
811 links
Download Telegram
Ігар Станкевіч: «Радавод — гэта лінза, каб паглядзець на гісторыю Беларусі»

Гутарка з Ігарам Станкевічам — дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі і стваральнікам анлайн-курса «Радавод». Ён тлумачыць, чаму беларусам важна звяртацца да каранёў і як генеалогія дапамагае разумець сябе і краіну: з чаго пачаць пошук (сямейныя фота, архівы, успаміны родзічаў, дакументы), як праз асабістыя гісторыі адкрываецца “вялікая гісторыя”, чаму «калі людзі не маюць каранёў, імі лягчэй маніпуляваць», і як тэма трансгенерацыйнай траўмы (рэпрэсіі, страты) адгукаецца ў сучаснасці. Станкевіч таксама распавядае пра бясплатны шасцітыднёвы анлайн-курс (платформа «Нацыя лідараў»; старт — 10 лістапада, запіс — да 9 лістапада).

🔗 Чытаць інтэрв’ю на Budzma.org
👍16❤‍🔥5👏1💯1
Музей пры Нацбанку папоўніўся срэбранымі зліткамі XV стагоддзя

Музейны фонд Нацбанка папоўніўся двума ўнікальнымі нумізматычнымі комплексамі ХV ст., паведаміў кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка: «Яго дбайнае вывучэнне дазволіць перагледзець і ўдакладніць існуючыя веды пра грашовую гаспадарку на беларускіх землях у той перыяд. Падобныя комплексы… павінны мець статус дзяржаўнага значэння».

Комплексы знайшлі каля в. Княжыцы Магілёўскага р-на ў к. 1990-х і ў 2004-м. У іх – 39 зліткаў, а таксама 700 пражскіх грошаў. Зліткі маюць вагу ад 82 да 104 г. (на здымку), большасць – з кляймамі «заходняга» тыпу (скрыжаванымі ключамі, каронай і г.д.).

Наведаць «Музей грошай» пры Нацбанку можна бясплатна, але толькі па папярэднім запісе і ў складзе арганізаванай групы. У 2016 годзе ў «Банкаўскім весніку» даследнікі Алена Глазунава і Ілля Шталенкаў пісалі, што тэрмін «літоўскія трохгранныя» для абазначэння срэбраных зліткаў, знойдзеных у розных частках ВКЛ, цалкам апраўданы, паколькі яны маюць рэгіянальныя асаблівасці.
8👍5🔥2
Ініцыятыва Maldzis выкупіла першую беларускамоўную карту Беларусі

Ініцыятыва Maldzis выкупіла карту Беларусі, меркавана створаную Аркадзем Смолічам і надрукаваную ў Вільні ў 1919 годзе. У супрацы з выдавецтвам Gutenberg і студыяй Imago.by была падрыхтаваная і выйшла ў свет лімітаваная падарункавая копія.

Смоліч - адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускай акадэміі навук і першы прафесар геаграфіі ў БССР.

На карце адлюстраваная ўся тагачасная тэрыторыя пражывання беларусаў. Перад намі паўстае краіна, якая тэрытарыяльна пераўзыходзіць большасць еўрапейскіх дзяржаў, хоць па факце яна такой і не паўстала. Да асаблівасцяў мапы належыць і тое, што яна перадае спрадвечна беларускія назвы ў напісанні геаграфічных аб’ектаў: Вільня, Менск, Горадня ў выпадку гарадоў, а таксама Нямеччына і Маскоўшчына ў выпадку краін. Чытаць на сайце або без VPN.
18👍10🙏2👏1
Крыж у гонар змагароў за Вольную Беларусь у Гданьску — збор сродкаў

Беларускае культурнае таварыства “Хатка” (Гданьск) збірае сродкі на ўсталяванне памятнага крыжа на Гарнізонных могілках. Мэта — стварыць у Гданьску сімвалічнае месца нацыянальнай памяці пра тых, хто змагаўся за свабодную дэмакратычную Беларусь і часта не мае вядомага месца пахавання (ад высылак да расстрэлаў у Курапатах і катавальнях НКВД).

👉 Падрабязнасці і ахвяраванні: https://zrzutka.pl/2hsvrw
20👍6❤‍🔥2🤔1🥴1🗿1
На Мядзельшчыне адкрылі памятны знак удзельнікам Першай сусветнай

Паміж вёскамі Занарач і Стахаўцы 17 кастрычніка адкрылі памятны знак «Героям Першай сусветнай вайны» — з выявай Георгіеўскага крыжа. У гэтых месцах у 1916-м праходзіла Нарачская наступальная аперацыя, якая завяршылася для Расійскай імператарскай арміі поўным правалам і стратай забітымі і параненымі каля 80 тысяч чалавек.

Памятны знак устаноўлены «па ініцыятыве і пры асабістай падтрымцы» некалькіх прыватных асоб і прадстаўнікоў улад. Урачыстыя перапахаванні ўдзельнікаў Першай сусветнай, якія ваявалі на баку Расійскай імперыі, у Беларусі праходзяць рэгулярна, а вось новыя помнікі адчыняюцца нячаста.

За апошнія гады самым прыкметным стала адкрыццё ў 2024-м у Смаргоні комплексу з трыма манументамі: «Крылаты геній салдацкай славы», «Салдаты Першай сусветнай», «Бежанцы». Будаўніцтва фінансавалася «Саюзнай дзяржавай». Але нават гэтую цырымонію кіраўніцтва краіны не наведала: тэма Першай сусветнай застаецца для дзяржаўнай ідэалогіі перыферыйнай.
💩15👎6🤪3🤷‍♂2👍1🤔1
🕍💔 29 кастрычніка 1952 года: Акт культурнага вандалізму — савецкія ўлады знішчылі ў Пінску найстарэйшую сінагогу Рэчы Паспалітай.

29 кастрычніка 1952 года стаўся днём незваротнай страты для беларускай і еўрапейскай культурнай спадчыны: па рашэнні савецкіх уладаў у Пінску была знішчана гістарычная сінагога. Гэты храмавы будынак меў асаблівае значэнне, бо на той момант ён быў найстарэйшым з захаваных на велізарнай тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.

Гэты акт з'яўляецца яркім прыкладам варварскага савецкага вынішчэння храмавага дойлідзтва, якое сістэматычна знішчала помнікі рэлігійнай архітэктуры і культуры, ігнаруючы іх гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Сінагога, якая перажыла стагоддзі і войны, была асуджана да зносу ў рамках бязлітаснай антырэлігійнай кампаніі і таталітарнага імкнення сцерці рэлігійную, а таксама шматнацыянальную гісторыю рэгіёна. Знішчэнне найстаражытнейшага храма сімвалізуе драматычную страту яўрэйскай спадчыны Палесся, якую нельга аднавіць.

Мая Краіна Беларусь
🤬25😱4😢2💔1😨1
«Чорная ноч»: расстрэльвалі не толькі літаратараў — службоўцаў, рэктараў, работнікаў саўгасаў

Радыё Свабода публікуе матэрыял пра расстрэлы ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га. Акрамя 22 вядомых пісьменнікаў, сярод ахвяраў былі і дзясяткі дзяржаўных і адукацыйных дзеячаў — ад наркамаў і пракурора да рэктараў ВНУ, выкладчыкаў і студэнтаў. Гісторык Ігар Станкевіч (дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі) тлумачыць кантэкст «Вялікага тэрору», механізмы катаванняў і тое, чаму пік расстрэлаў у Беларусі прыйшоўся на зіму 1937–1938 гг. Таксама абмяркоўваюцца пытанні месцаў расстрэлаў і пахаванняў.

Чытаць на Свабодзе
💔15😢54🤬2
«Курапаты — не толькі пра 1930-я. Гэта шырэйшая частка беларускай гісторыі»

Гісторык Аляксандр Пашкевіч, сябра нашага Інстытута, у інтэрв’ю «Салідарнасці» тлумачыць, чаму Курапаты — гэта і пра 1990-я, і пра 2000-я, і пра сёння: народны мемарыял, супраціў забудове, вандалізм, рэакцыя ўладаў і рызыкі для тых, хто спрабуе даглядаць месца памяці. Пашкевіч адзначае, што цяпер улады фактычна пакідаюць мемарыял занепадаць, караючы тых, хто яго бароніць, але і не наважваючыся «перапісваць» яго пад іншы наратыў.

🔗 Чытаць інтэрв’ю цалкам на Салідарнасці
👍14😢7❤‍🔥1💯1💔1
Ігар Станкевіч, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі і даследчык савецкіх рэпрэсій, тлумачыць у эфіры Белсат, што адбылося ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, якія наступствы гэта трагедыя мела для беларускай культуры і нацыянальнага развіцця, чым абумоўлена было гэтае зверства сталінскага рэжыму і як цяперашні рэжым у Беларусі замоўчвае ці нават апраўдвае гэтыя злачынствы.
😢8👍4💔3
Сёння — 106 гадоў “Ваяцкаму маршу” (гімну БНР)

30 кастрычніка 1919 года ў газеце «Беларусь» быў апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Тэкст хутка стаў вядомы як Ваяцкі марш і замацаваўся як гімн Беларускай Народнай Рэспублікі — сімвал змагання за незалежнасць і нацыянальнае адраджэнне.
🔥209👍6👏2🥰1
«Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» — інтэрнэт-праект, дзе можна паслухаць творы рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-х гадах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў

Учора на канале была выкладзена паэма Пятра Глебкі «Карменсіта», фактычна забароненая ў савецкі час з-за ідэалагічнага зместу.

«Пятро Глебку рэпрэсіі — ў нашым разуменні — абышлі. Яго не высылалі ў лагер, не расстрэльвалі, як ягоных калег. Аднак лёс аўтара — прыклад перамогі аўтарытэта над вялікай рызыкай трапіць пад сталінскі каток», — распавядае пра твор каманда праекта.

Паэма «Кармэнсіта» ўпершыню прагучала са сцэны опернага тэатра ў Мінску. Пасля гэтага яе негалосна забаранілі, пад няміласць трапіў сам Глебка. У творы — пошук выйсця са становішча, дзе вельмі мала прасторы для выбару.

Reform.news удалося знайсці ў сеціве фрагмент тэлеспектакля паводле «Карменсіты» ў пастаноўцы Віктара Карпілава, ажыццёўлены на БТ у 1980 годзе. У галоўных ролях: Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Андрэй Кашкер, Раман Еўраеў, Эдуард Піно. Чытаць на сайце або без VPN.
11👍10
У таварыстве Мядзінскага прыдумалі паставіць у Беларусі новы помнік і прапагандысцкія білборды

Нядаўна ў Махачкале на пасяджанні Экспертна-кансультацыйнага расійска-беларускага савета па гісторыі намеснік старшыні Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Аўсіенка расказаў, якія помнікі з'явяцца ў Беларусі (іх пералік тут). Да ранейшых дадалася новая ідэя – «у прыгарадзе Віцебска» ўсталююць мемарыял ваеннаму разведчыку Аляксандру Васільевічу Трусаву. У сеціве ёсць невялікая інфармацыя, што ўраджэнец в. Папоўкі Віцебскай вобласці быў генерал-маёрам інжынерных войскаў.

Акрамя таго, Аўсіенка расказаў: «У 2026 г. плануецца ўсталяваць ля пунктаў пропуску праз дзяржмяжу Рэспублікі Беларусь у Польшчу, Літву і Латвію білборды… пра колькасць савецкіх ваяроў, якія аддалі свае жыцці за вызваленне гэтых краін ад фашысцкіх злачынцаў, а таксама колькі мірных жыхароў былі знішчаныя ў канцлагерах».

Ініцыятыву падтрымаў кіраўнік РВГТ Мядзінскі. Пра рэакцыю прадстаўнікоў Беларусі (Кавалені, Лакізы) не паведамляецца.
🤮14🤯7🤬4💩3🤪21
Падчас маштабных рэстаўрацыйных работ у палацава-паркавым комплексе «Свяцк» каля Гродна знойдзена жывапісная спадчына з больш чым 200-гадовай гісторыяй, паведамляе тэлеграм-канал «Пул 4 рэгіён»

«Асаблівую каштоўнасць уяўляе жаночы партрэт, раскрыты ў зале імператарскіх партрэтаў. Ён — найвышэйшага сусветнага ўзроўню, варты і Эрмітажа, і Луўра, і любога музея свету», — падкрэсліў Ігар Ганяеў, дырэктар дызайн-студыі «Пальметта» і кіраўнік работ па аднаўленні інтэр’ераў.

Гэты і іншыя роспісы, выяўленыя ў трох ключавых залах і на параднай лесвіцы, выкананы ў гістарычнай тэхніцы XVIII стагоддзя — тэмпернай фарбай па тынкоўцы. Намеснік кіраўніка Гродзенскай вобласці Андрэй Жук адзначыў, што цяпер рэстаўратары сканцэнтраваны на трох ключавых залах і параднай лесвіцы. Сярод аўтараў партрэтаў — вядомыя мастакі, родапачынальнікі літоўскай, польскай і беларускай школ. Па словах рэстаўратараў, стан жывапісу вельмі добры, што дазваляе захаваць яго для гісторыі і сусветнай культуры. Чытаць на сайце або без VPN.
👍165🔥2👏2🙏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Так праходзілі "Дзяды" у 1990-м. Шэсці ў Курапаты доўгія гады былі традыцыйнымі акцыямі беларускай апазіцыі. На іх заўжды збіралася шмат людзей. Нават у апошнія гады СССР шэсце дазвалялі праводзіць.

Роўна 5 гадоў таму ў Мінску прайшло апошняе (пакуль) шэсце на Дзяды. І то быў першы з 1988 раз, калі акцыю да Дня памінання продкаў разагналі сілавікі.
👍116🙏2💔2
У Вільні з’явілася памятная табліца з пазнакай пра Францішка Аляхновіча

Як паведамляе Свабода на мемарыяльным муры ў Лютэранскім садзе з’явілася шыльда з пазнакай пра пахаванне беларускага драматурга і публіцыста Францішка Аляхновіча (1883–1944). Мемарыяльная табліца па-літоўску ўтрымлівае імя пісьменніка і яшчэ 29 пахаваных; аднаўленне мемарыяльнага муру працягваецца.

Аляхновіча быў пахаваны ў 1944 г. на Лютэранскіх могілках, але пасля іх знішчэння ў 1960-я дакладнае месца магілы страчана; цяпер ёсць магчымасць ушанаваць памяць у прыблізным месцы пахавання. На могілках Росы ў Вільні ўсталяваны таксама сімвалічны помнік пісьменніку, які быў адноўлены ў 2022 г.
25👍1👏1
Будоўля на Залатагорскіх могілках у Мінску: як гэта стала магчымым?

Спадчына піша, што на тэрыторыі былых Залатагорскіх могілак (Залатая Горка, 5–5А) узводзяць «загадкавы шматфункцыянальны цэнтр» — без публікацыі паўнавартасных рэндарыў і чарцяжы падчас абмеркавання. Падчас работ з зямлі вымаюць парэшткі: у савецкі час зносілі надмагільлі, але пахаванні заставаліся. Паводле арт. 15 закона «Аб пахаванні і пахавальнай справе», такую тэрыторыю можна выкарыстоўваць толькі пад зялёныя насаджэнні, забудова забароненая. Тым не менш будоўля пачалася, бо ў праекце дэталёвай планіроўкі і генплане могілкі проста не пазначылі. Падобныя кейсы ўжо былі: у Віцебску і Брэсце, дзе пад забудову вызначылі гістарычныя яўрэйскія могілкі.

Гэта не толькі пра закон і спадчыну. Гэта пра культуру памяці: што для гарадскіх уладаў лічыцца гістарычным, а што абвяшчаецца «пустым месцам». А сумны сімвалізм у тым, што усё адбываецца акурат напярэдадні Дзядоў — дня памяці спачылых продкаў.
🤬27😢2🙏1💔1😨1
Forwarded from Адраджэнне
Час вяртаць сапраўдную гісторыю Беларусі

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запускае грамадзянскую ініцыятыву «Сапраўдная гісторыя» — пра сямейную і грамадскую адукацыю, што аднаўляе гістарычную памяць, крытычнае мысленне і пачуццё нацыянальнай годнасці. Падставай стала чарговая рэсаветызацыя ў школьнай адукацыі і новы падручнік, які вяртае да савецкай інтэрпрэтацыі мінулага.

«Калі школа становіцца інструментам прапаганды, адказнасць за праўдзівыя веды пра гісторыю кладзецца на бацькоў і грамадства», — падкрэслівае Павел Баркоўскі, Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета.


Як далучыцца
— пагаварыце з дзецьмі пра гісторыю Беларусі;
— пакажыце надзейныя крыніцы пра беларускую гісторыю і культуру;
— разам паглядзіце гістарычны відэаблог альбо паслухайце падкаст;
— пачытайце гістарычныя творы беларускіх аўтараў;
— распавядзице дзецям гісторыю вашай сям'і, намалюйце разам радавод;
— абмяркуйце ўбачанае і пачутае, зрабіце сямейную традыцыю захоўваць сваю гісторыю.

Што будзе ў нашым канале
З 1 па 30 лістапада публікуем тэматычныя матэрыялы пра сапраўдную гісторыю Беларусі — карысныя і дарослым, і дзецям.

Далучайцеся і публікуйце свае прыклады ўдзелу з хэштэгамі:
#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja

Мэта ініцыятывы — ўзмацніць гістарычную самасвядомасць і нацыянальную ідэнтычнасць, а таксама падкрэсліць, што веданне праўдзівай гісторыі — гэта аснова разумення сябе, культуры і будучыні краіны.

Запрашаем да партнёрства
Прадстаўніцтва запрашае медыя, блогерак і блогераў, грамадскія ініцыятывы да супрацы: а мы, у сваю чаргу, падзелімся кантактамі экспертаў, рэкамендацыямі крыніц і тэмамі для асвятлення.

Хочаце далучыцца ў якасці партнёра? Пішыце: [email protected]

Вяртаем гісторыю разам — без міфаў і ідэалагічных скажэнняў 💙
16👍5
3 лістапада — адкрыццё надмагільнага манумента Змітраку Бядулю ў Мінску

3 лістапада а 12:00 на Усходніх могілках адбудзецца цырымонія адкрыцця надмагільнага манумента класіку беларускай літаратуры Змітраку Бядулю (Самуіл Плаўнік, 1886–1941). Ініцыятарам дабрачыннага збору быў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры; палову сумы сабралі ахвярадаўцы, другую палову пакрылі з бюджэту. Аўтары помніка — скульптар Сяргей Гумілеўскі і архітэктар Віктар Карака.

Нагадаем: у лютым 2020-га парэшткі пісьменніка эксгумавалі ў Казахстане і 3 лістапада 2020 года перапахавалі на Усходніх могілках. Сёлетняе адкрыццё прымеркавана да Дня памяці Бядулі.

🔗 Падрабязнасці: Наша Ніва
9👏2🙏2👍1
У Навагрудку адкрылі памятную дошку настаўніцы

Месяц таму на СШ №3 Навагрудка адкрылі памятную дошку Валянціне Георгіеўне Гаховіч (1935 - 2019), заслужанаму настаўніку БССР (1974) і народнаму настаўніку СССР (1985) – апошняе званне ў Беларусі было прысвоена толькі чатыром педагогам.

Валянціна Гаховіч выкладала ў СШ №3 рускую мову і літаратуру. Падрыхтавала вялікую колькасць навучэнцаў-пераможцаў і прызёраў усесаюзных, рэспубліканскіх, абласных, раённых алімпіяд і конкурсаў. Па звестках «Настаўніцкай газеты» яна таксама кіравала драматычным гуртком і клубам паэзіі «Душа і ліра», дзе выкарыстоўвала спадчыну савецкіх і беларускіх паэтаў. Раней СШ №3 было прысвоена імя Валянціны Гаховіч.

У 2023-м на жлобінскай СШ №7 адкрылі памятную дошку выкладчыку фізкультуры Дзмітрыю Прастаквашыну, а на Вялікамалешаўскай СШ у Столінскім раёне – настаўніцы рускай мовы і літаратуры Надзеі Кавалец. Яны таксама былі заслужанымі настаўнікамі БССР.
🤔7🤮7👍4😨2👎1
Пад Кобрынам паставілі помнік чалавеку, які ніяк не звязаны з Беларуссю. Верагодна, гэта «адказ» Украіне

Нядаўна на памежнай заставе «Дзівін» (Кобрынскі раён) адкрылі помнік-бюст герою Савецкага Саюза, ураджэнцу Расіі Аляксею Лапаціну, які загінуў у 1941-м. Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Моластаў заявіў: «Мы сёння аднаўляем гістарычную справядлівасць, захоўваючы памяць аб легендарным начальніку 13-й заставы 90-га Уладзімір-Валынскага атрада НКУС». Сын памежніка Вячаслаў Лапацін выказаў падзяку Лукашэнку: у 2024-м яго ўказам заставе на мяжы з Украінай было прысвоена імя Аляксея Лапаціна.

Верагодна, адкрыццё помніка стала своеасаблівым адказам Украіне. У 2022-м газета «Заря» пісала: «Вуліцы Лапаціна ў Львове больш няма... Не існуе больш і згаданая імянная застава — перадыслакаваная на дзясяткі кіламетраў углыб Валынскай вобласці, цяпер вядомая пад назвай «Паўлавічы».

Пра тое, што праз беларускую мяжу ў 2022-м расійскія войскі напалі на Украіну, сілавікі лічаць за лепшае не згадваць.
🤮22💩6👎3💯2🙈21🤷‍♂1
Выйшла новая кніга пра сэксуальную рэвалюцыю ў БССР

Новае выданне Аляксандра Гужалоўскага «Штурмуючы будучыні аванпосты. Сэксуальная рэвалюцыя ў БССР (1919-1929)» даследуе радыкальныя змены ў сямейна-шлюбных адносінах. Разгляданы час характарызаваўся неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў.

280-старонкавая кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц і тагачасных перыядычных выданняў. Напрыклад, аўтар піша, што рэакцыя старэйшага пакалення, бацькоў на ўдзел дзяўчат у дзейнасці камсамола была пераважна адмоўная і нават варожая. Іх абурала прапаганда новай палавой маралі.
З уступленнем у камсамол дзяўчаты нярэдка пазбаўляліся некранутасці, набывалі шкодныя з пункту гледжання бацькоў звычкі, і, як вынік, гублялі перспектывы ўступлення ў традыцыйны шлюб.

Нагадаем, што кніга Аляксандра Гужалоўскага «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953 - 1968)» была высока ацэнена даследчыкамі.
👍183🔥3🤷‍♂1