Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
811 links
Download Telegram
«На вуліцах пазнаём адзін аднаго па мове». Беларуская Варшава 1930-х

Артыкул распавядае, як у міжваеннай сталіцы Польшчы фармавалася беларуская супольнасць: ад першых спробаў зарэгістраваць «Беларускае культурнае таварыства» (спачатку — адмова, пазней — рэгістрацыя ў 1938-м) да аншлагаў на вечарынах і канцэртах. Ключавыя постаці — Пятро Ластаўка і адвакат Адам Бычкоўскі; першая «беларуская вечарынка» ў філармоніі (люты 1937) сабрала каля 400 чалавек; пазней таварыства ладзіла суботнія лекцыі і танцы, а таксама канцэрт Міхала Забэйды-Суміцкага. Праз гэтыя сюжэты бачна, як беларуская дыяспара ў Варшаве шукала і стварала свае ўласныя пляцоўкі для мовы і культуры.

Чытаць матэрыял: MOST (mostmedia.io)
👍1511👏1🙏1💯1🫡1
Каментар Аляксея Ластоўскага наконт даследавання БРК пра палітыку памяці (2020–2024)

Беларуская Рада культуры апублікавала даследаванне пра тое, як пасля 2020-га дзяржаўная палітыка ўплывае на нацыянальную памяць: сабраныя факты, сведчанні і дакументацыя; у высновах — жаданне ўладаў знішчыць нацыянальную памяць беларусаў шмат у чым прадыктавана ўплывам «русского мира».

Аляксей Ластоўскі
(акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі) у каментары для «Филин» не згодны з галоўным пасылам і прапануе іншы ракурс на мэты і механізмы сучаснай палітыкі памяці.

🔗 Каментар цалкам: https://d1deydcx4ia3tf.cloudfront.net/post/lastouski-ne-pagadzhusya-z-tym-shto-belaruskiya-ulady-imknuczcza-zrabi/210204/
👍7🥴2🤡1😨1
Вільня, Варшава, Лондан, Стакгольм – дзе пройдуць мерапрыемствы да “Ночы расстраляных паэтаў”

Мерапрыемствы да Дня памяці расстраляных паэтаў пройдуць сёлета ў Беластоку, Варшаве, Гданьску, Уроцлаве, Любліне, Вільнюсе, Лондане, Рызе, Таліне, Лондане, Сан-Францыска, Стакгольме, Таліне і іншых гарадах свету.

26 кастрычніка беларусаў запрашаюць прайсці па Вільні ў памяць аб рэпрэсаваных беларускіх дзеячах, якія жылі тут.

29 кастрычніка ў літоўскай сталіцы пр. Гедыміна, 28 пакажуць спектакль "Крывавая ноч".

У гэты ж дзень у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (ul. Foksal 11) адбудзецца Паэтычная сустрэча «Ноч (не)расстраляных паэтаў».

Падрабязней чытаць на сайце або без VPN.
🔥86🙏4💔1
У мінскай гімназіі адкрылі Музей народнага мастака Беларусі

У гімназіі № 75 цяпер знаходзяцца карціны Паўла Масленікава: 10 прац перадалі з фонду Магілёўскага абласнога мастацкага музея ім. П. Масленікава. Сталічная гімназія таксама носіць яго імя. Для навучэнцаў карціны – у вольным доступе. Экскурсіі – па папярэднім запісе. У музеі плануюць праводзіць выставы і іншых мастакоў.

Павел Масленікаў (1914 - 1995) – ураджэнец вёскі Нізкая Вуліца Магілёўскага павету. Ён прызнаны майстар пейзажнага жывапісу. Званне народнага мастака Беларусі атрымаў у 1994-м. Пайшоў з жыцця 30 гадоў таму.

Пра мастака коратка ўзгадваў Зянон Пазьняк, апісваючы лёс сябра Лявона Баразны, з якім пазнаёміўся падчас вучобы ў тэатральна-мастацкім інстытуце: «Праз пару гадоў ціск пайшоў і на Лявона. Ягоная былая вясковая жонка панапісвала на яго («какой он негодяй») кучу лістоў у інстытут, у Міністэрства культуры, у Саюз мастакоў. Рэктар Павел Масленнікаў — чалавек здаровага сэнсу, які ведаў тую «справу», выкідваў іх у сметніцу».
👍116👏1🙏1
У Магілёве адкрылі памятную дошку ўдзельніку абароны Кітая ад Японіі

Месяц таму на Магілёўскай кадэцкай вучэльні адкрылі дошку Яўгену Нікалаенку, з дня нараджэння якога споўнілася 120 гадоў. Паведамляецца, што ён першым з магіляўчан атрымаў званне героя Савецкага Саюза «за выкананне інтэрнацыянальнага абавязку ў 1937 - 1938 гадах у небе Кітая».

Нагадаем, што з 1937-га Кітай ваяваў супраць Японіі, атрымліваючы дапамогу ад ЗША і СССР, які дапамагаў самалётамі. Па афіцыйнай інфармацыі ўраджэнец в. Вудага Чэрыкаўскага павету Яўген Нікалаенка ўдзельнічаў «добраахвотнікам» у вайне і асабіста збіў два японскія самалёты. У жніўні 1938-га ён удзельнічаў у баі над Уханем. Тая бітва была адной з самых буйных у вайне: пад камандаваннем Чан Кайшы было больш за мільён салдат, загінула каля ста савецкіх пілотаў.

У адкрыцці мемарыяльнай дошкі ўдзельнічала Ван Сяамэй, дырэктар Інстытута Канфуцыя Магілёўскага дзяржуніверсітэта. Установа па вывучэнні кітайскай мовы і культуры адчынілася там год таму і стала 7-й у Беларусі.
🗿6🤔4👍2👀2😐1
Ірына Кашталян: «Гісторыя не адназначная, не чорна-белая»

Гісторык Ірына Кашталян, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі, разважае, чаму гістарычны досвед патрэбуе нюансаў: як пазбягаць простых падзелаў на “сваіх” і “чужых”, чаму важна бачыць кантэкст і асобныя гісторыі людзей, і што дае грамадству праца з памяццю без ідэалагічных шораў. Размова пра адказнасць даследчыкаў і пра тое, як публічная гісторыя можа дапамагчы пераадольваць палярызацыю.

🔗 Чытаць на «Салідарнасці»
👍11💯2
«Найгоршы падручнік гісторыі? Што не так з новай “Гісторыяй Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі” (11 клас)»

Zerkalo прачытала другую частку новага школьнага падручніка і называе яго фактычна савецкім па духу і стылі: апора на міф пра “савецкі народ”, ідэалізацыя ролі КПСС, мінімізацыя тэмы рэпрэсій у БССР, падмена нацыянальнай оптыкі — “агульнасавецкай”. Сярод аўтараў — каманда пад кіраўніцтвам Аляксандра Каханоўскага (дэкан гістфака БДУ); навуковы кансультант — Ігар Марзалюк (дэпутат Палаты прадстаўнікоў і старшыня камісіі па адукацыі, культуры і навуцы).
Прыводзяцца прыклады фрагментаў, дзе рыторыка цалкам паўтарае савецкія клішэ: «вызначальная роля савецкага народа і КП(б) у перамозе», «уз’яднанне беларускіх земляў у 1939 г.» як безумоўна пазітыўная падзея, савецкія выбары — «свабодныя і ўсеагульныя» без згадвання рэпрэсій і адсутнасці альтэрнатывы; міжнародная роля СССР апісваецца праз штампы «мірная місія», «інтэрнацыянальны доўг» і т.д.

🔗 Чытаць на Zerkalo
😱6👍3🤬3🤮2🤪1💊1
Ігар Станкевіч: «Радавод — гэта лінза, каб паглядзець на гісторыю Беларусі»

Гутарка з Ігарам Станкевічам — дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі і стваральнікам анлайн-курса «Радавод». Ён тлумачыць, чаму беларусам важна звяртацца да каранёў і як генеалогія дапамагае разумець сябе і краіну: з чаго пачаць пошук (сямейныя фота, архівы, успаміны родзічаў, дакументы), як праз асабістыя гісторыі адкрываецца “вялікая гісторыя”, чаму «калі людзі не маюць каранёў, імі лягчэй маніпуляваць», і як тэма трансгенерацыйнай траўмы (рэпрэсіі, страты) адгукаецца ў сучаснасці. Станкевіч таксама распавядае пра бясплатны шасцітыднёвы анлайн-курс (платформа «Нацыя лідараў»; старт — 10 лістапада, запіс — да 9 лістапада).

🔗 Чытаць інтэрв’ю на Budzma.org
👍16❤‍🔥5👏1💯1
Музей пры Нацбанку папоўніўся срэбранымі зліткамі XV стагоддзя

Музейны фонд Нацбанка папоўніўся двума ўнікальнымі нумізматычнымі комплексамі ХV ст., паведаміў кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка: «Яго дбайнае вывучэнне дазволіць перагледзець і ўдакладніць існуючыя веды пра грашовую гаспадарку на беларускіх землях у той перыяд. Падобныя комплексы… павінны мець статус дзяржаўнага значэння».

Комплексы знайшлі каля в. Княжыцы Магілёўскага р-на ў к. 1990-х і ў 2004-м. У іх – 39 зліткаў, а таксама 700 пражскіх грошаў. Зліткі маюць вагу ад 82 да 104 г. (на здымку), большасць – з кляймамі «заходняга» тыпу (скрыжаванымі ключамі, каронай і г.д.).

Наведаць «Музей грошай» пры Нацбанку можна бясплатна, але толькі па папярэднім запісе і ў складзе арганізаванай групы. У 2016 годзе ў «Банкаўскім весніку» даследнікі Алена Глазунава і Ілля Шталенкаў пісалі, што тэрмін «літоўскія трохгранныя» для абазначэння срэбраных зліткаў, знойдзеных у розных частках ВКЛ, цалкам апраўданы, паколькі яны маюць рэгіянальныя асаблівасці.
8👍5🔥2
Ініцыятыва Maldzis выкупіла першую беларускамоўную карту Беларусі

Ініцыятыва Maldzis выкупіла карту Беларусі, меркавана створаную Аркадзем Смолічам і надрукаваную ў Вільні ў 1919 годзе. У супрацы з выдавецтвам Gutenberg і студыяй Imago.by была падрыхтаваная і выйшла ў свет лімітаваная падарункавая копія.

Смоліч - адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускай акадэміі навук і першы прафесар геаграфіі ў БССР.

На карце адлюстраваная ўся тагачасная тэрыторыя пражывання беларусаў. Перад намі паўстае краіна, якая тэрытарыяльна пераўзыходзіць большасць еўрапейскіх дзяржаў, хоць па факце яна такой і не паўстала. Да асаблівасцяў мапы належыць і тое, што яна перадае спрадвечна беларускія назвы ў напісанні геаграфічных аб’ектаў: Вільня, Менск, Горадня ў выпадку гарадоў, а таксама Нямеччына і Маскоўшчына ў выпадку краін. Чытаць на сайце або без VPN.
18👍10🙏2👏1
Крыж у гонар змагароў за Вольную Беларусь у Гданьску — збор сродкаў

Беларускае культурнае таварыства “Хатка” (Гданьск) збірае сродкі на ўсталяванне памятнага крыжа на Гарнізонных могілках. Мэта — стварыць у Гданьску сімвалічнае месца нацыянальнай памяці пра тых, хто змагаўся за свабодную дэмакратычную Беларусь і часта не мае вядомага месца пахавання (ад высылак да расстрэлаў у Курапатах і катавальнях НКВД).

👉 Падрабязнасці і ахвяраванні: https://zrzutka.pl/2hsvrw
20👍6❤‍🔥2🤔1🥴1🗿1
На Мядзельшчыне адкрылі памятны знак удзельнікам Першай сусветнай

Паміж вёскамі Занарач і Стахаўцы 17 кастрычніка адкрылі памятны знак «Героям Першай сусветнай вайны» — з выявай Георгіеўскага крыжа. У гэтых месцах у 1916-м праходзіла Нарачская наступальная аперацыя, якая завяршылася для Расійскай імператарскай арміі поўным правалам і стратай забітымі і параненымі каля 80 тысяч чалавек.

Памятны знак устаноўлены «па ініцыятыве і пры асабістай падтрымцы» некалькіх прыватных асоб і прадстаўнікоў улад. Урачыстыя перапахаванні ўдзельнікаў Першай сусветнай, якія ваявалі на баку Расійскай імперыі, у Беларусі праходзяць рэгулярна, а вось новыя помнікі адчыняюцца нячаста.

За апошнія гады самым прыкметным стала адкрыццё ў 2024-м у Смаргоні комплексу з трыма манументамі: «Крылаты геній салдацкай славы», «Салдаты Першай сусветнай», «Бежанцы». Будаўніцтва фінансавалася «Саюзнай дзяржавай». Але нават гэтую цырымонію кіраўніцтва краіны не наведала: тэма Першай сусветнай застаецца для дзяржаўнай ідэалогіі перыферыйнай.
💩15👎6🤪3🤷‍♂2👍1🤔1
🕍💔 29 кастрычніка 1952 года: Акт культурнага вандалізму — савецкія ўлады знішчылі ў Пінску найстарэйшую сінагогу Рэчы Паспалітай.

29 кастрычніка 1952 года стаўся днём незваротнай страты для беларускай і еўрапейскай культурнай спадчыны: па рашэнні савецкіх уладаў у Пінску была знішчана гістарычная сінагога. Гэты храмавы будынак меў асаблівае значэнне, бо на той момант ён быў найстарэйшым з захаваных на велізарнай тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.

Гэты акт з'яўляецца яркім прыкладам варварскага савецкага вынішчэння храмавага дойлідзтва, якое сістэматычна знішчала помнікі рэлігійнай архітэктуры і культуры, ігнаруючы іх гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Сінагога, якая перажыла стагоддзі і войны, была асуджана да зносу ў рамках бязлітаснай антырэлігійнай кампаніі і таталітарнага імкнення сцерці рэлігійную, а таксама шматнацыянальную гісторыю рэгіёна. Знішчэнне найстаражытнейшага храма сімвалізуе драматычную страту яўрэйскай спадчыны Палесся, якую нельга аднавіць.

Мая Краіна Беларусь
🤬25😱4😢2💔1😨1
«Чорная ноч»: расстрэльвалі не толькі літаратараў — службоўцаў, рэктараў, работнікаў саўгасаў

Радыё Свабода публікуе матэрыял пра расстрэлы ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га. Акрамя 22 вядомых пісьменнікаў, сярод ахвяраў былі і дзясяткі дзяржаўных і адукацыйных дзеячаў — ад наркамаў і пракурора да рэктараў ВНУ, выкладчыкаў і студэнтаў. Гісторык Ігар Станкевіч (дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі) тлумачыць кантэкст «Вялікага тэрору», механізмы катаванняў і тое, чаму пік расстрэлаў у Беларусі прыйшоўся на зіму 1937–1938 гг. Таксама абмяркоўваюцца пытанні месцаў расстрэлаў і пахаванняў.

Чытаць на Свабодзе
💔15😢54🤬2
«Курапаты — не толькі пра 1930-я. Гэта шырэйшая частка беларускай гісторыі»

Гісторык Аляксандр Пашкевіч, сябра нашага Інстытута, у інтэрв’ю «Салідарнасці» тлумачыць, чаму Курапаты — гэта і пра 1990-я, і пра 2000-я, і пра сёння: народны мемарыял, супраціў забудове, вандалізм, рэакцыя ўладаў і рызыкі для тых, хто спрабуе даглядаць месца памяці. Пашкевіч адзначае, што цяпер улады фактычна пакідаюць мемарыял занепадаць, караючы тых, хто яго бароніць, але і не наважваючыся «перапісваць» яго пад іншы наратыў.

🔗 Чытаць інтэрв’ю цалкам на Салідарнасці
👍14😢7❤‍🔥1💯1💔1
Ігар Станкевіч, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі і даследчык савецкіх рэпрэсій, тлумачыць у эфіры Белсат, што адбылося ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, якія наступствы гэта трагедыя мела для беларускай культуры і нацыянальнага развіцця, чым абумоўлена было гэтае зверства сталінскага рэжыму і як цяперашні рэжым у Беларусі замоўчвае ці нават апраўдвае гэтыя злачынствы.
😢8👍4💔3
Сёння — 106 гадоў “Ваяцкаму маршу” (гімну БНР)

30 кастрычніка 1919 года ў газеце «Беларусь» быў апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Тэкст хутка стаў вядомы як Ваяцкі марш і замацаваўся як гімн Беларускай Народнай Рэспублікі — сімвал змагання за незалежнасць і нацыянальнае адраджэнне.
🔥209👍6👏2🥰1
«Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» — інтэрнэт-праект, дзе можна паслухаць творы рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-х гадах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў

Учора на канале была выкладзена паэма Пятра Глебкі «Карменсіта», фактычна забароненая ў савецкі час з-за ідэалагічнага зместу.

«Пятро Глебку рэпрэсіі — ў нашым разуменні — абышлі. Яго не высылалі ў лагер, не расстрэльвалі, як ягоных калег. Аднак лёс аўтара — прыклад перамогі аўтарытэта над вялікай рызыкай трапіць пад сталінскі каток», — распавядае пра твор каманда праекта.

Паэма «Кармэнсіта» ўпершыню прагучала са сцэны опернага тэатра ў Мінску. Пасля гэтага яе негалосна забаранілі, пад няміласць трапіў сам Глебка. У творы — пошук выйсця са становішча, дзе вельмі мала прасторы для выбару.

Reform.news удалося знайсці ў сеціве фрагмент тэлеспектакля паводле «Карменсіты» ў пастаноўцы Віктара Карпілава, ажыццёўлены на БТ у 1980 годзе. У галоўных ролях: Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Андрэй Кашкер, Раман Еўраеў, Эдуард Піно. Чытаць на сайце або без VPN.
11👍10
У таварыстве Мядзінскага прыдумалі паставіць у Беларусі новы помнік і прапагандысцкія білборды

Нядаўна ў Махачкале на пасяджанні Экспертна-кансультацыйнага расійска-беларускага савета па гісторыі намеснік старшыні Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Аўсіенка расказаў, якія помнікі з'явяцца ў Беларусі (іх пералік тут). Да ранейшых дадалася новая ідэя – «у прыгарадзе Віцебска» ўсталююць мемарыял ваеннаму разведчыку Аляксандру Васільевічу Трусаву. У сеціве ёсць невялікая інфармацыя, што ўраджэнец в. Папоўкі Віцебскай вобласці быў генерал-маёрам інжынерных войскаў.

Акрамя таго, Аўсіенка расказаў: «У 2026 г. плануецца ўсталяваць ля пунктаў пропуску праз дзяржмяжу Рэспублікі Беларусь у Польшчу, Літву і Латвію білборды… пра колькасць савецкіх ваяроў, якія аддалі свае жыцці за вызваленне гэтых краін ад фашысцкіх злачынцаў, а таксама колькі мірных жыхароў былі знішчаныя ў канцлагерах».

Ініцыятыву падтрымаў кіраўнік РВГТ Мядзінскі. Пра рэакцыю прадстаўнікоў Беларусі (Кавалені, Лакізы) не паведамляецца.
🤮14🤯7🤬4💩3🤪21
Падчас маштабных рэстаўрацыйных работ у палацава-паркавым комплексе «Свяцк» каля Гродна знойдзена жывапісная спадчына з больш чым 200-гадовай гісторыяй, паведамляе тэлеграм-канал «Пул 4 рэгіён»

«Асаблівую каштоўнасць уяўляе жаночы партрэт, раскрыты ў зале імператарскіх партрэтаў. Ён — найвышэйшага сусветнага ўзроўню, варты і Эрмітажа, і Луўра, і любога музея свету», — падкрэсліў Ігар Ганяеў, дырэктар дызайн-студыі «Пальметта» і кіраўнік работ па аднаўленні інтэр’ераў.

Гэты і іншыя роспісы, выяўленыя ў трох ключавых залах і на параднай лесвіцы, выкананы ў гістарычнай тэхніцы XVIII стагоддзя — тэмпернай фарбай па тынкоўцы. Намеснік кіраўніка Гродзенскай вобласці Андрэй Жук адзначыў, што цяпер рэстаўратары сканцэнтраваны на трох ключавых залах і параднай лесвіцы. Сярод аўтараў партрэтаў — вядомыя мастакі, родапачынальнікі літоўскай, польскай і беларускай школ. Па словах рэстаўратараў, стан жывапісу вельмі добры, што дазваляе захаваць яго для гісторыі і сусветнай культуры. Чытаць на сайце або без VPN.
👍165🔥2👏2🙏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Так праходзілі "Дзяды" у 1990-м. Шэсці ў Курапаты доўгія гады былі традыцыйнымі акцыямі беларускай апазіцыі. На іх заўжды збіралася шмат людзей. Нават у апошнія гады СССР шэсце дазвалялі праводзіць.

Роўна 5 гадоў таму ў Мінску прайшло апошняе (пакуль) шэсце на Дзяды. І то быў першы з 1988 раз, калі акцыю да Дня памінання продкаў разагналі сілавікі.
👍116🙏2💔2