Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
811 links
Download Telegram
Пачатак вышэй

Адзначым, што памятны знак у Вязьме, як і помнік у Мінску на плошчы Свабоды былі адкрытыя ў межах маштабнай мемарыяльнай кампаніі да 100-годдзя пісьменніка ў 1993 годзе. Пасля ўсталявання дзеючага рэжыму ў Беларусі значных афіцыйных ушанаванняў класіка не адбывалася.

Наадварот, у 2012 годзе пры падрыхтоўцы да «Дажынак» у Горках, нягледзячы на пратэсты грамадства, быў знесены дом, у якім у 1926 - 1928 гадах жыў пісьменнік і на якім была размешчаная памятная дошка.

Наогул тэма савецкіх рэпрэсій і рэпрэсаваных у афіцыйнай палітыцы памяці Беларусі пераважна замоўчваецца. У Курапатах, дзе стаіць памятны крыж Максіму Гарэцкаму, рэгулярна фіксуюцца акты вандалізму, якія ўладам аніяк «не ўдаецца» спыніць.
🤬10👍4😢31💔1🤪1
🎓 Першы рэктар БДУ, які называў СССР фашысцкай катавальняй

Да дня нараджэння Уладзіміра Пічэты (21 кастрычніка 1878) — гісторыка і першага рэктара БДУ. Артыкул распавядае пра яго шлях: стварэнне ўніверсітэта ў Мінску, падтрымку беларусізацыі, канфлікты з уладай, арышт, ссылку і няўдалыя спробы вярнуцца — і чаму поўнай біяграфіі Пічэты не вучаць у школах і ВНУ.
Рэкамендуем для разумення, як фармуецца і выціскаецца памяць пра “нязручных” інтэлектуалаў.

🔗 Чытаць: Zerkalo
👍217💔3💯1
📖 У Літву прыбылі з Ватыкана ўнікальныя рукапісныя кодэксы з «Пагоняй»

На міжнароднай выставе «Пагоня і лілея» ў Ракішскім краязнаўчым музеі паказваюць арыгіналы і копіі раскошных альбомаў бул Папы Пія IX — створаныя ў XIX ст. для Ватыкана і аздобленыя нацыянальнай сімволікай (сярод іх — «Пагоня», гербы родаў, сюжэты з гісторыі ВКЛ). Кодэксы прывезеныя з Апостальскай бібліятэкі, іх кошт ацэньваюць каля 1 млн €, таму суправаджаліся спецыяльнай аховай. Аздабленнем кодэксаў займаліся арыстакраткі з нашых земляў: Марыя з Тызенгаўзаў Пшаздзецкая (польскі пераклад), Ідалія з Сабанскіх Броэль-Плятэр (літоўскі) і Наталля з Біспінгаў Кіцкая (царкоўнаславянскі). Выстава — першае «вяртанне» гэтых манускрыптаў у рэгіён, дзе яны былі створаныя.
Падрабязней на Нашай Ніве

ℹ️ Ініцыятаркай праекта альбома была Марыя з Тызенгаўзаў Пшаздзецкая — ураджэнка Паставаў, мастачка і дабрачынніца. Рэкамендуем прачытаць пра яе асобны артыкул у Вікіпедыі, падрыхтаваны акадэмічным дырэктарам нашага Інстытута Аляксеем Ластоўскім.
14👍5🤡1
🎬 Освальд у Мінску: хто мусіць здымаць кіно і навошта “дыпламатыя дакументаў”?

Даследчык мінскага перыяду Освальда Аляксандр Лукашук тлумачыць, чаму серыял пра забойцу прэзыдэнта Кенэдзі мае сэнс толькі як амерыканскі праект і як перадачы Расіяй архіўных дакументаў у Кангрэс ЗША становяцца элементам палітычнай гульні. Таксама — пра рассакрэчаныя файлы, новую кнігу-квест і “гандаль памяццю” ў інтарэсах уладаў.

Чытаць падрабязна на Свабодзе
👍6
⚓️ Паход палешукоў на Гданьск: вольны горад і Мацей Бутрымовіч

У новым выпуску «Сармацкага вуса» распавядаюць пра сувязі Палесся з Балтыкай і чаму шлях да Гданьска быў рэальным планам для пінчукоў. Аснова сюжэту — гісторыя вольнага горада Гданьска і постаць Мацея Бутрымовіча: прадпрымальніка і ініцыятара водных праектаў на Піншчыне, якія павінны былі звязаць рэгіён з морам праз Дняпроўска-Бугскі напрамак.

🎥 Глядзець відэа: https://youtu.be/WxF7XUEUErU
👍96
Традыцыйны шпацыр па Вільнюсу памяці рэпрэсаваных камуністамі беларускіх дзеячоў, якія тут некалі жылі, вучыліся і вучылі моладзь, пісалі вершы і прозу, марылі і стваралі

Прапануем пашпацыраваць разам па Вільнюсу, узгадаўшы 3-х віленскіх беларускіх дзеячоў, на чые магілы мы ня зможам прынесьці зьнічы, бо іх няма: якія былі расстраляныя з 29-га на 30-е кастрычніка 1937-га года ў Менску: аднаго паэта і 2-х навукоўцаў!

Таму прапаную ўзяць знічкі з сабой, запальваючы іх па нашым шляху.

📅 26 кастрычніка ў 15:30 ля Вострай брамы (звонку, дзе Пагоня), хаця гэтым разам расповяд пойдзе не пра яе.

👉 Рэгістрацыя праз гугл-форму ці ўпрыват праз тэлеграм @liusterkavilnia

Шпацыр, традыцыйна бясплатны, але ахвяраваньні вітаюцца. Да сустрэчы!
👍13🙏1
Заява Лукашэнкі пра «хопіць музеяў» – адказ на ініцыятыву Марзалюка і Гігіна?

На мінулым тыдні Лукашэнка заявіў: «Хопіць ужо гэтых палацаў і культурных аб'ектаў. Больш важна, напэўна, людзям пабудаваць жыллё... Спыніць будаўніцтва ўсякіх музеяў, дамоў адпачынку і іншага».

Гэтыя словы выглядаюць дзіўна з улікам хранічнага недафінансавання сфер культуры і навукі. Летам быў адкрыты «Музей Славы Магілёўшчыны», але ён фінансаваўся з бюджэту «Саюзнай дзяржавы». Цяпер будуецца новы Нацыянальны гістарычны музей. Але на гэтым па вялінкім рахунку ўсё. Дык што Лукашэнка меў на ўвазе?

Магчыма, яго словы – адказ на ініцыятыву Марзалюка і Гігіна. Месяц таму яны прапанавалі Лукашэнку стварыць на месцы канцлагера «Бяроза-Картузская» музей «нацыянальнага маштабу» пра перыяд «польскай акупацыі». Тады правіцель адказаў, што «трэба падумаць», бо ён «не хоча даць нейкую нагоду» Польшчы для абвастрэння сітуацыі. На мінулым тыдні, Лукашэнка, верагодна, канчаткова адмовіўся ад праекту, знайшоўшы прычыну ў недахопе сродкаў.
😁8🤷‍♂3👍3💯2🤪1
📅 24 кастрычніка 1795 года — 230 гадоў ад Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай

🎥 Рэкамендуем да прагляду: «Падзелы Рэчы Паспалітай: значэнне і ўрокі для Беларусі і Літвы» — відэа пра прычыны і наступствы падзелаў «Рэспублікі абодвух народаў» . Аўтары паказваюць, як гэтая «геапалітычная катастрофа» заклала перадумовы сучасных рызыкаў для суверэнітэту Беларусі і Літвы, і чаму расійскія прэтэнзіі на «сферу ўплыву» маюць глыбокія гістарычныя карані.

👉 Паглядзець відэа: https://youtu.be/8CNqgo4HxY0
👍7
«На вуліцах пазнаём адзін аднаго па мове». Беларуская Варшава 1930-х

Артыкул распавядае, як у міжваеннай сталіцы Польшчы фармавалася беларуская супольнасць: ад першых спробаў зарэгістраваць «Беларускае культурнае таварыства» (спачатку — адмова, пазней — рэгістрацыя ў 1938-м) да аншлагаў на вечарынах і канцэртах. Ключавыя постаці — Пятро Ластаўка і адвакат Адам Бычкоўскі; першая «беларуская вечарынка» ў філармоніі (люты 1937) сабрала каля 400 чалавек; пазней таварыства ладзіла суботнія лекцыі і танцы, а таксама канцэрт Міхала Забэйды-Суміцкага. Праз гэтыя сюжэты бачна, як беларуская дыяспара ў Варшаве шукала і стварала свае ўласныя пляцоўкі для мовы і культуры.

Чытаць матэрыял: MOST (mostmedia.io)
👍1511👏1🙏1💯1🫡1
Каментар Аляксея Ластоўскага наконт даследавання БРК пра палітыку памяці (2020–2024)

Беларуская Рада культуры апублікавала даследаванне пра тое, як пасля 2020-га дзяржаўная палітыка ўплывае на нацыянальную памяць: сабраныя факты, сведчанні і дакументацыя; у высновах — жаданне ўладаў знішчыць нацыянальную памяць беларусаў шмат у чым прадыктавана ўплывам «русского мира».

Аляксей Ластоўскі
(акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі) у каментары для «Филин» не згодны з галоўным пасылам і прапануе іншы ракурс на мэты і механізмы сучаснай палітыкі памяці.

🔗 Каментар цалкам: https://d1deydcx4ia3tf.cloudfront.net/post/lastouski-ne-pagadzhusya-z-tym-shto-belaruskiya-ulady-imknuczcza-zrabi/210204/
👍7🥴2🤡1😨1
Вільня, Варшава, Лондан, Стакгольм – дзе пройдуць мерапрыемствы да “Ночы расстраляных паэтаў”

Мерапрыемствы да Дня памяці расстраляных паэтаў пройдуць сёлета ў Беластоку, Варшаве, Гданьску, Уроцлаве, Любліне, Вільнюсе, Лондане, Рызе, Таліне, Лондане, Сан-Францыска, Стакгольме, Таліне і іншых гарадах свету.

26 кастрычніка беларусаў запрашаюць прайсці па Вільні ў памяць аб рэпрэсаваных беларускіх дзеячах, якія жылі тут.

29 кастрычніка ў літоўскай сталіцы пр. Гедыміна, 28 пакажуць спектакль "Крывавая ноч".

У гэты ж дзень у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (ul. Foksal 11) адбудзецца Паэтычная сустрэча «Ноч (не)расстраляных паэтаў».

Падрабязней чытаць на сайце або без VPN.
🔥86🙏4💔1
У мінскай гімназіі адкрылі Музей народнага мастака Беларусі

У гімназіі № 75 цяпер знаходзяцца карціны Паўла Масленікава: 10 прац перадалі з фонду Магілёўскага абласнога мастацкага музея ім. П. Масленікава. Сталічная гімназія таксама носіць яго імя. Для навучэнцаў карціны – у вольным доступе. Экскурсіі – па папярэднім запісе. У музеі плануюць праводзіць выставы і іншых мастакоў.

Павел Масленікаў (1914 - 1995) – ураджэнец вёскі Нізкая Вуліца Магілёўскага павету. Ён прызнаны майстар пейзажнага жывапісу. Званне народнага мастака Беларусі атрымаў у 1994-м. Пайшоў з жыцця 30 гадоў таму.

Пра мастака коратка ўзгадваў Зянон Пазьняк, апісваючы лёс сябра Лявона Баразны, з якім пазнаёміўся падчас вучобы ў тэатральна-мастацкім інстытуце: «Праз пару гадоў ціск пайшоў і на Лявона. Ягоная былая вясковая жонка панапісвала на яго («какой он негодяй») кучу лістоў у інстытут, у Міністэрства культуры, у Саюз мастакоў. Рэктар Павел Масленнікаў — чалавек здаровага сэнсу, які ведаў тую «справу», выкідваў іх у сметніцу».
👍116👏1🙏1
У Магілёве адкрылі памятную дошку ўдзельніку абароны Кітая ад Японіі

Месяц таму на Магілёўскай кадэцкай вучэльні адкрылі дошку Яўгену Нікалаенку, з дня нараджэння якога споўнілася 120 гадоў. Паведамляецца, што ён першым з магіляўчан атрымаў званне героя Савецкага Саюза «за выкананне інтэрнацыянальнага абавязку ў 1937 - 1938 гадах у небе Кітая».

Нагадаем, што з 1937-га Кітай ваяваў супраць Японіі, атрымліваючы дапамогу ад ЗША і СССР, які дапамагаў самалётамі. Па афіцыйнай інфармацыі ўраджэнец в. Вудага Чэрыкаўскага павету Яўген Нікалаенка ўдзельнічаў «добраахвотнікам» у вайне і асабіста збіў два японскія самалёты. У жніўні 1938-га ён удзельнічаў у баі над Уханем. Тая бітва была адной з самых буйных у вайне: пад камандаваннем Чан Кайшы было больш за мільён салдат, загінула каля ста савецкіх пілотаў.

У адкрыцці мемарыяльнай дошкі ўдзельнічала Ван Сяамэй, дырэктар Інстытута Канфуцыя Магілёўскага дзяржуніверсітэта. Установа па вывучэнні кітайскай мовы і культуры адчынілася там год таму і стала 7-й у Беларусі.
🗿6🤔4👍2👀2😐1
Ірына Кашталян: «Гісторыя не адназначная, не чорна-белая»

Гісторык Ірына Кашталян, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі, разважае, чаму гістарычны досвед патрэбуе нюансаў: як пазбягаць простых падзелаў на “сваіх” і “чужых”, чаму важна бачыць кантэкст і асобныя гісторыі людзей, і што дае грамадству праца з памяццю без ідэалагічных шораў. Размова пра адказнасць даследчыкаў і пра тое, як публічная гісторыя можа дапамагчы пераадольваць палярызацыю.

🔗 Чытаць на «Салідарнасці»
👍11💯2
«Найгоршы падручнік гісторыі? Што не так з новай “Гісторыяй Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі” (11 клас)»

Zerkalo прачытала другую частку новага школьнага падручніка і называе яго фактычна савецкім па духу і стылі: апора на міф пра “савецкі народ”, ідэалізацыя ролі КПСС, мінімізацыя тэмы рэпрэсій у БССР, падмена нацыянальнай оптыкі — “агульнасавецкай”. Сярод аўтараў — каманда пад кіраўніцтвам Аляксандра Каханоўскага (дэкан гістфака БДУ); навуковы кансультант — Ігар Марзалюк (дэпутат Палаты прадстаўнікоў і старшыня камісіі па адукацыі, культуры і навуцы).
Прыводзяцца прыклады фрагментаў, дзе рыторыка цалкам паўтарае савецкія клішэ: «вызначальная роля савецкага народа і КП(б) у перамозе», «уз’яднанне беларускіх земляў у 1939 г.» як безумоўна пазітыўная падзея, савецкія выбары — «свабодныя і ўсеагульныя» без згадвання рэпрэсій і адсутнасці альтэрнатывы; міжнародная роля СССР апісваецца праз штампы «мірная місія», «інтэрнацыянальны доўг» і т.д.

🔗 Чытаць на Zerkalo
😱6👍3🤬3🤮2🤪1💊1
Ігар Станкевіч: «Радавод — гэта лінза, каб паглядзець на гісторыю Беларусі»

Гутарка з Ігарам Станкевічам — дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі і стваральнікам анлайн-курса «Радавод». Ён тлумачыць, чаму беларусам важна звяртацца да каранёў і як генеалогія дапамагае разумець сябе і краіну: з чаго пачаць пошук (сямейныя фота, архівы, успаміны родзічаў, дакументы), як праз асабістыя гісторыі адкрываецца “вялікая гісторыя”, чаму «калі людзі не маюць каранёў, імі лягчэй маніпуляваць», і як тэма трансгенерацыйнай траўмы (рэпрэсіі, страты) адгукаецца ў сучаснасці. Станкевіч таксама распавядае пра бясплатны шасцітыднёвы анлайн-курс (платформа «Нацыя лідараў»; старт — 10 лістапада, запіс — да 9 лістапада).

🔗 Чытаць інтэрв’ю на Budzma.org
👍16❤‍🔥5👏1💯1
Музей пры Нацбанку папоўніўся срэбранымі зліткамі XV стагоддзя

Музейны фонд Нацбанка папоўніўся двума ўнікальнымі нумізматычнымі комплексамі ХV ст., паведаміў кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка: «Яго дбайнае вывучэнне дазволіць перагледзець і ўдакладніць існуючыя веды пра грашовую гаспадарку на беларускіх землях у той перыяд. Падобныя комплексы… павінны мець статус дзяржаўнага значэння».

Комплексы знайшлі каля в. Княжыцы Магілёўскага р-на ў к. 1990-х і ў 2004-м. У іх – 39 зліткаў, а таксама 700 пражскіх грошаў. Зліткі маюць вагу ад 82 да 104 г. (на здымку), большасць – з кляймамі «заходняга» тыпу (скрыжаванымі ключамі, каронай і г.д.).

Наведаць «Музей грошай» пры Нацбанку можна бясплатна, але толькі па папярэднім запісе і ў складзе арганізаванай групы. У 2016 годзе ў «Банкаўскім весніку» даследнікі Алена Глазунава і Ілля Шталенкаў пісалі, што тэрмін «літоўскія трохгранныя» для абазначэння срэбраных зліткаў, знойдзеных у розных частках ВКЛ, цалкам апраўданы, паколькі яны маюць рэгіянальныя асаблівасці.
8👍5🔥2
Ініцыятыва Maldzis выкупіла першую беларускамоўную карту Беларусі

Ініцыятыва Maldzis выкупіла карту Беларусі, меркавана створаную Аркадзем Смолічам і надрукаваную ў Вільні ў 1919 годзе. У супрацы з выдавецтвам Gutenberg і студыяй Imago.by была падрыхтаваная і выйшла ў свет лімітаваная падарункавая копія.

Смоліч - адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускай акадэміі навук і першы прафесар геаграфіі ў БССР.

На карце адлюстраваная ўся тагачасная тэрыторыя пражывання беларусаў. Перад намі паўстае краіна, якая тэрытарыяльна пераўзыходзіць большасць еўрапейскіх дзяржаў, хоць па факце яна такой і не паўстала. Да асаблівасцяў мапы належыць і тое, што яна перадае спрадвечна беларускія назвы ў напісанні геаграфічных аб’ектаў: Вільня, Менск, Горадня ў выпадку гарадоў, а таксама Нямеччына і Маскоўшчына ў выпадку краін. Чытаць на сайце або без VPN.
18👍10🙏2👏1
Крыж у гонар змагароў за Вольную Беларусь у Гданьску — збор сродкаў

Беларускае культурнае таварыства “Хатка” (Гданьск) збірае сродкі на ўсталяванне памятнага крыжа на Гарнізонных могілках. Мэта — стварыць у Гданьску сімвалічнае месца нацыянальнай памяці пра тых, хто змагаўся за свабодную дэмакратычную Беларусь і часта не мае вядомага месца пахавання (ад высылак да расстрэлаў у Курапатах і катавальнях НКВД).

👉 Падрабязнасці і ахвяраванні: https://zrzutka.pl/2hsvrw
20👍6❤‍🔥2🤔1🥴1🗿1
На Мядзельшчыне адкрылі памятны знак удзельнікам Першай сусветнай

Паміж вёскамі Занарач і Стахаўцы 17 кастрычніка адкрылі памятны знак «Героям Першай сусветнай вайны» — з выявай Георгіеўскага крыжа. У гэтых месцах у 1916-м праходзіла Нарачская наступальная аперацыя, якая завяршылася для Расійскай імператарскай арміі поўным правалам і стратай забітымі і параненымі каля 80 тысяч чалавек.

Памятны знак устаноўлены «па ініцыятыве і пры асабістай падтрымцы» некалькіх прыватных асоб і прадстаўнікоў улад. Урачыстыя перапахаванні ўдзельнікаў Першай сусветнай, якія ваявалі на баку Расійскай імперыі, у Беларусі праходзяць рэгулярна, а вось новыя помнікі адчыняюцца нячаста.

За апошнія гады самым прыкметным стала адкрыццё ў 2024-м у Смаргоні комплексу з трыма манументамі: «Крылаты геній салдацкай славы», «Салдаты Першай сусветнай», «Бежанцы». Будаўніцтва фінансавалася «Саюзнай дзяржавай». Але нават гэтую цырымонію кіраўніцтва краіны не наведала: тэма Першай сусветнай застаецца для дзяржаўнай ідэалогіі перыферыйнай.
💩15👎6🤪3🤷‍♂2👍1🤔1
🕍💔 29 кастрычніка 1952 года: Акт культурнага вандалізму — савецкія ўлады знішчылі ў Пінску найстарэйшую сінагогу Рэчы Паспалітай.

29 кастрычніка 1952 года стаўся днём незваротнай страты для беларускай і еўрапейскай культурнай спадчыны: па рашэнні савецкіх уладаў у Пінску была знішчана гістарычная сінагога. Гэты храмавы будынак меў асаблівае значэнне, бо на той момант ён быў найстарэйшым з захаваных на велізарнай тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.

Гэты акт з'яўляецца яркім прыкладам варварскага савецкага вынішчэння храмавага дойлідзтва, якое сістэматычна знішчала помнікі рэлігійнай архітэктуры і культуры, ігнаруючы іх гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Сінагога, якая перажыла стагоддзі і войны, была асуджана да зносу ў рамках бязлітаснай антырэлігійнай кампаніі і таталітарнага імкнення сцерці рэлігійную, а таксама шматнацыянальную гісторыю рэгіёна. Знішчэнне найстаражытнейшага храма сімвалізуе драматычную страту яўрэйскай спадчыны Палесся, якую нельга аднавіць.

Мая Краіна Беларусь
🤬25😱4😢2💔1😨1