Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
813 links
Download Telegram
Forwarded from Наша Ніва
У Пінскім раёне больш няма музея Яўгеніі Янішчыц

Раней музей вядомай беларускай паэткі, якая паходзіла з тых мясцін, быў у школе ў вёсцы Парэчча, у якой Яўгенія Янішчыц вучылася ў 9‑10 класах. Аднак цяпер гэтую школу закрылі, а сабраныя музейныя экспанаты сталі па сутнасці нікому не патрэбныя.

https://nashaniva.com/379027

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/379027
🤬18😢7💔4😨1
🎨 Сёння — дзень нараджэння Язэпа Драздовіча (1888–1954)

13 кастрычніка спаўняецца 137 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча — мастака, скульптара, этнографа, археолага, педагога і пісьменніка.

Сёлета выдавецтва «Беларусь» у супрацы з Нацыянальным мастацкім музеем выпусціла міні-альбом «Язэп Драздовіч» — кароткі, але багата ілюстраваны агляд жыцця і творчасці мастака. Аўтарка і складальніца — Надзея Усава. Кніга выдадзеная на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.

Выданне змяшчае якасныя рэпрадукцыі, у тым ліку з музейных калекцый, і можа стаць добрымі ўводзінамі ў свет Драздовіча — ад зямных краявідаў да яго «касмічных серый». 🚀📚
18👍6🙏1
"Тутэйшыя" і "ворагі дзяржавы": як міжваенная Польшча бачыла Палессе

Гісторык Павел Абламскі тлумачыць, як катэгорыя «тутэйшыя» стала інструментам дзяржаўнай палітыкі і чаму галоўнай пагрозай на Палессі ўлады лічылі не беларусаў, а украінскі нацыянальны рух. Размова — пра перапісы, паланізацыю і механізмы кантролю рэгіёна.

Чытаць на Беларуская Служба Польскага радыё.
👍12🤷‍♂1🤔1🤬1
У сталічнай гімназіі адкрылі музей гісторыі Мінска – пра сталінскія рэпрэсіі змаўчалі

У верасні ў гімназіі №22 афіцыйна адкрылі музей «Родны сэрцу горад мой». Назва і дэвіз («Тваёй ганаруся я славай») аформлены па-беларуску, а сама экспазіцыя – па-руску. Першы стэнд прысвечаны старажытнаму Менску. Затым адразу ідуць стэнды пра гісторыю горада пасля ўваходжання ў склад Расійскай імперыі. Акцэнт зроблены на гісторыі Мінска ў XX ст. і пасляваенным развіцці сталіцы.

Адзін са стэндаў прысвечаны прадстаўнікам улады: ад мінскіх губернатараў – да дзейнага старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава.

Цікава, што ўказаныя толькі гады працы на пасадах «кіраўнікоў Мінска перыяду 1917-1937». Мяркуючы па ўсім, у экспазіцыі адсутнічае інфармацыя пра тое, што падчас сталінскіх рэпрэсій амаль усе яны былі расстраляныя. Напрыклад, Емяльян Жуковіч пасля адстаўкі з пасады старшыні Мінгавыканкама ў чэрвені 1937-га паспеў папрацаваць наркамам фінансаў БССР усяго некалькі месяцаў і быў арыштаваны ў лістападзе.
😁6🤡4🤔3🤪3🤬1😨1
Музей Вольнай Беларусі запрашае на варкшопы па лічбавізацыі калекцый!

У межах Беларускай музейнай лабараторыі працягваюцца практыкаарыентаваныя сустрэчы па пытаннях стварэння лічбавых калекцый. На наступнай сустрэчы, якая адбудзецца 20 кастрычніка, вас чакаюць варкшопы:

16.00-17.00 “Алічбоўка нумізматычных калекцый у сучасных еўрапейскіх музеях: Нацыянальны музей у Варшаве" (Раман Крыцук, навуковы супрацоўнік у Кабінеце манет і медалёў Нацыянальнага музея ў Варшаве)

17.00-19.00 “Дзе шукаць сродкі для лічбавізацыі калекцый” (Ганна Мальчук-Вакулінская, польская экспертка, доктарка гуманітарных навук і кіраўнічка партала "Kasa na Kulture").

Варкшопы разлічаны на самае шырокае кола зацікаўленых удзельнікаў – як арганізацый, так і прыватных асобаў. Мова – беларуская і польская.
Прыняць удзел у мерапрыемстве можна ў офлайн і онлайн фарматах. Рэгістрацыя – да 19 кастрычніка ўключна.

Дата: 20 кастрычніка
Час: 16.00 - 19.00
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава
👍136👏2
Як жылі і чым цікавіліся віленскія студэнты пачатку XIX стагоддзя?

25 кастрычніка мы запрашаем ў 1817 год – у момант, калі ў Вільні нарадзіліся легендарныя студэнцкія таварыствы Філаматаў і Філарэтаў.

Прайдзіце гарадскі квэст ад ULegend, сустрэньцеся з Філаматамі і Філарэтамі і іх настаўнікамі, наведайце віленскія адрасы, звязаныя з іх гісторыяй, і нарэшце дайдзіце да месца таемнага сходу, дзе а 16:00 адбудзецца філамацкая вечарынка.

Усіх удзельнікаў чакаюць сувеніры, а пераможцаў – адмысловыя падарункі!

📅 Субота, 25 кастрычніка, 14:00
📍 Базыльянскія муры (Aušros Vartų g. 7B)

Каб далучыцца:
1. Збярыце каманду ад 1 да 6 чалавек, прыдумайце назву і зарэгіструйце кіраўніка праз гугл-форму (спасылка ў сторыс / профілі)
2. Калі вы без каманды — таксама рэгіструйцеся, можна будзе далучыцца да іншых або прайсці квэст самастойна.
3. Пажадана зарэгістравацца да вечара пятніцы, 24 кастрычніка.

🔗 Спасылка на рэгістрацыю!

🇪🇺Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звяза.
7👍5👏1
У Горках адкрылі памятны знак да 185-годдзя сельскагаспадарчай акадэміі – на беларускай мове

Памятны знак усталяваны напачатку кастрычніка ў сэрцы студэнцкага гарадка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Яна пачала сваю працу ў жніўні 1840 года над назвай Горыгорацкай земляробчай школы.

З 1848 году — Горыгорацкі земляробчы інстытут. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863 - 1864 г. установа была пераведзена ў Пецярбург – на тэрыторыі Беларусі да канца Расійскай імперыі не засталося вышэйшых навучальных устаноў. Інстытут быў адноўлены ў Горках толькі ў 1919 годзе.

Год таму на тэрыторыі сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках адкрылі помнік землеўпарадчыкам – ён аформлены на рускай мове.
👍208🔥2🥴1
Нацбанк выпускае памятныя манеты да 900-годдзя Полацкага кляштара. Яны з'явяцца ў абарачэнні 16 кастрычніка.

Манеты наміналам 1, 20 і 100 рублёў прысвечаныя юбілею Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Гэта адзін з галоўных праваслаўных сімвалаў Беларусі. Лічыцца, што ў 1125 годзе ён заснаваны Ефрасінняй Полацкай — унучкай Усяслава Чарадзея.

У кляштары захоўваецца копія Крыжа Ефрасінні Полацкай, створанага майстрам Лазарам Богшам. Арыгінал лічыцца страчаным у гады Другой сусветнай вайны.
👍12👏2👎1
Экспанаты Музея Яўгеніі Янішчыц перададуць у Пінск

Пасля інфармацыі аб ліквідацыі школьгага музею Яўгеніі Янішчыц паўстала хваля занепакоенасці і абурэння. Навіна выклікала рэзананс, піша «Наша Ніва».

Як стала вядома, Міністэрства культуры РБ паведаміла, што ў адпаведнасці з Кодэксам РБ аб культуры лічыць мэтазгодным народны музей Яўгеніі Янішчыц перадаць Музею Беларускага Палесся горада Пінска, які ў сваю чаргу ўжо даў згоду прыняць новую калекцыю.

Пастанова чакае фармальнага зацвярджэння яшчэ ў адной інстанцыі - на кастрычніцкім пасяджэнні Пінскага райвыканкама павіннае быць прынята рашэнне аб перадачы экспанатаў Музею Беларускага Палесся.

«Добра, што музей будзе. Кепска, што згубіцца ў дзясятках залаў музея Беларускага Палесься.
Шкада , што музей у Мерчыцах, дзе вучылася Паэтка ня ўзяў да сябе экспазіцыю. Усё ж, можна было б тады і ў Мінску стварыць музей, дзе Яўгенія Янішчыц вучылася, працавала, жыла і загінула»
, - піша ў сацсетках пісьменніца Аксана Спрынчан.
16🙏2
У абноўленых музеях дзецям паказваюць малалетніх вязняў канцлагераў

Месяц таму ў віцебскай гімназіі №3 імя А. С. Пушкіна адкрылі абноўлены музей былых малалетніх вязняў нацысцкіх канцлагераў. Як паведамляе выданне «Віцьбічы», архіўныя дакументы, фатаграфіі і інсталяцыя, якая аднаўляе ўнутраны выгляд баракаў канцлагераў (у тым ліку з дзецьмі-вязнямі), «дазволілі наведвальнікам адчуць жах і бесчалавечнасць таго часу».

У ліпені ў Полацку пасля трохгадовай рэканструкцыі адкрыўся абноўлены Музей баявой славы. У ім школьнікаў таксама знаёмяць з жахамі ваеннага часу – у тым ліку, на прыкладзе малалетніх вязняў канцлагераў (на здымку).

Раней прадстаўнікі Беларускага інстытута публічнай гісторыі адзначалі, што непедагагічныя падыходы ў адукацыі, звязаныя з занадта рэалістычнай дэманстрацыяй жахаў вайны, могуць нанесці дзецям псіхалагічную траўму.
💊8👀2😨21👍1🤯1
👀 «Амаль не адшукаць»: дзе ў Мінску жаночыя помнікі?

Матэрыял паказвае, што ў сталіцы, акрамя Еўфрасінні Полацкай, жанчыны, якія ўплывалі на беларускую гісторыю, у публічнай прасторы амаль не ўшанаваная. Ёсць асобныя барэльефы (Стэфанія Станюта, Ганна Абуховіч), «збіральныя» вобразы кшталту «Радзімы-маці» і нават «Марсіяначка», але ў «Залатым коле беларускай навукі» жанчын няма зусім. Артыкул прапануе прайсціся маршрутамі і паглядзець, як улады фактычна бачаць ролю жанчын у гісторыі.

Чытаць: «Салідарнасць»
👍7🤷‍♂2
Школьнікам будуць расказваць пра "спробу дзяржаўнага перавароту" і "ўмяшанне Захаду ва ўнутраныя справы" Беларусі. Такія тэмы ёсць у новым падручніку "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветная гісторыі" для вучняў 11 класа, які ўважліва вывучыла @euroradio.

"У краіне адпрацоўвалася адна з формаў "каляровых рэвалюцый". Асабліва моцны ціск аказваўся ў інфармацыйнай прасторы (інтэрнэт-парталах, сацыяльных сетках)", — пішуць у падручніку.

Падзеі 2020-га там называюць "спробай дзяржаўнага перавароту", у выпадку поспяху якога апазіцыя звярнулася б "за дапамогай да ЗША і ЕС для правядзення новых выбараў ці ваеннага ўмяшання".

Адно з заданняў у падручніку — даказаць ці абвергнуць тэзіс "каляровыя рэвалюцыі парушаюць нормы міжнароднага права і суверэнітэту дзяржаў".

Відавочна, калі ўсё гэта ёсць у новым падручніку — яно будзе і на выпускных экзаменах.
🤬21😁41🤮1🤡1🤪1💊1
Forwarded from Новы Час
Падпольная памяць

Як сцвярджаюць іспанскія гісторыкі, памяць аб ахвярах рэпрэсій — не проста сведчанні, але часам таксама форма супраціву.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
👍17🔥1🤔1💯1
Ірына Кашталян: «Сістэма вучыць катаваць крок за крокам»

Гісторык Ірына Кашталян, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі, у інтэрв’ю DW тлумачыць, што пасля 2020 года гвалт у Беларусі ператвараецца ў сістэму: гэта не разавыя эпізоды, а руцінізацыя жорсткасці і ўцягванне ў яе розных інстытуцый.
Закранаюцца асобна пытанні асабістай адказнасці выканаўцаў і тое, як грамадству дамагацца справядлівасці для ахвяр. Важна, што размова насычаная гістарычнымі прыкладамі і паралелямі — праз іх сённяшні досвед Беларусі лепш бачыцца ў шырэйшым кантэксце.
Ключавая тэма — патрэба дакументаваць і асэнсоўваць практыкі дзяржаўнага гвалту, каб афіцыйная палітыка памяці не замоўчвала і не апраўдвала іх.

🔗 Чытаць інтэрв’ю: Deutsche Welle
👍20🔥2🙏2
Forwarded from Наша Ніва
Археолаг паказала, якое хараство знайшлі сёлета на гарадзішчы Банцараўшчына

Дачны кааператыў «Крынічны» пад Мінскам размешчаны на месцы археалагічнага помніка — гарадзішча Банцараўшчына. Тут у 20‑х гадах мінулага стагоддзя пачаліся маштабныя даследаванні, у выніку якіх была выдзеленая банцараўская археалагічная культура. Навукоўцы працягваюць вывучаць гарадзішча і сёння.

https://nashaniva.com/379509

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/379509
11👍7
У Гродна адкрылі мемарыяльную дошку педыятру Міхаілу Шэйбаку

Месяц таму да 85-годдзя Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы на ўваходзе ва ўстанову ўрачыста адкрылі памятную дошку ў гонар славутага педыятра Міхаіла Шэйбака. У цырымоніі прынялі ўдзел яго сыны – навукоўцы Уладзімір і Васіль Шэйбакі.

Міхаіл Шэйбак (1930 - 2007) — ураджэнец вёскі Капашчава Навагрудскага раёна. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, навуковец у галіне педыятрыі. Аўтар 280 навуковых прац, 3 манаграфій, 2 вынаходніцтваў – яны тычыліся хваробаў органаў дыхання, даследаванняў мікраэлементаў у арганізме дзіцяці.

У апошнія гады ў Беларусі на будынках медыцынскіх устаноў з’явілася не адна мемарыяльная дошка ў гонар лекараў. У жніўні ў Полацку адкрылі памятны знак у гонар хірурга Івана Храімянкова, які ўзначальваў мясцовую чыгуначную бальніцу.
8👍5🤔1👌1
Пачатак татальнай калектывізацыі і ўсеагульнага гора

Артыкул тлумачыць, як пастанова кампартыі 20 кастрычніка 1929 года запусціла суцэльную калектывізацыю: прымусовае аб’яднанне гаспадарак у калгасы, “раскулачванне”, масавыя дэпартацыі і голад пачатку 1930-х. Да канца дзесяцігоддзя ў калгасы і саўгасы было загнана да 93% сялянскіх двароў, а традыцыйны лад вёскі быў фактычна знішчаны.

🔗 Чытаць: Novy Chas
🤬17😢4💔1😨1
Як улады Беларусі знішчаюць нацыянальную памяць (2020–2024)

Беларуская Рада культуры прадстаўляе маштабнае даследаванне, прысвечанае палітыцы дзяржавы ў справе (дэ)канструявання нацыянальнай гістарычнай памяці ў адукацыі, сімволіцы, грамадскай і культурнай прасторы.

У працы сабраныя факты, сведчанні і дакументы, што паказваюць, як улады мэтанакіравана:

◾️звязваюць нацыянальную сімволіку з калабарацыянізмам;
◾️выдаляюць імёны герояў і рэпрэзентацыю паўстанняў;
◾️перапісваюць падручнікі і змяняюць гістарычны кантэкст;
◾️праводзяць мілітарызацыю адукацыі і навязваюць “русский мир”.

Асобны раздзел даследавання прысвечаны знішчэнню культурных кодаў праз забароны, канфіскацыі і палітычную цэнзуру — ад кніг Святланы Алексіевіч і Альгерда Бахарэвіча да школьных праграм і гістарычных дат.

Даследаванне выкананае вясною 2025 года на замову Беларускай Рады культуры і часткова прафінансаванае Дацкім інстытутам культуры.

У ёй таксама прадстаўлены рэкамендацыі, як праз культурныя і адукацыйныя ініцыятывы можна супрацьстаяць дзяржаўнай палітыцы знішчэння нацыянальнай ідэнтычнасці.

📖 Чытайце даследаванне цалкам тут
🤬214👍4💯1