Forwarded from Наша Ніва
Эстонскі нацыянальны музей — як расказаць усё пра нацыю без войнаў і герояў?
Эстонцы стварылі суперсучасны музей пра сябе і сваю краіну, дзе няпростая гісторыя расказаная праз гісторыі людзей, культуру і дробязі паўсядзённасці. Атрымалася шчырае, сімвалічнае і неймаверна прыцягальнае месца.
Расказваем, чым музей асаблівы і што ўразіць беларусаў да глыбіні душы.
https://nashaniva.com/375513
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/375513

👍15🥰4🤔1🤮1
2000-ы: байкот выбараў, з’яўленне TUT.BY, Завадскі і «эскадроны смерці»
Відэа IMBY згадвае асноўныя падзеі 2000 года ў Беларусі:
• Парламентскія выбары, якім апазіцыя абвясціла байкот;
• Стварэнне TUT.BY - новай медыя-рэальнасці, якая хутка стала самым папулярным незалежным парталам;
• Знікненне журналіста Дзмітрыя Завадскага і дыскусіі пра дзейнасць «эскадронаў смерці»;
• Музычныя маркеры часу: N.R.M. з «Трыма чарапахамі», «Би-2», Gods Tower.

YouTube
2000. Байкот выбараў. Тры чарапахі. TUT.BY. Би-2. Gods Tower. Завадскі. Перамога над Расіяй
Набыць кнігу IMBY Том 1. 1991-2005
https://kirma.sh/products/imby-tom-1-1991-2005
Спадабаўся праект? Можаш купіць мне піва
https://buymeacoffee.com/valatovich
Я ў сацсетках: https://instagram.com/valatovich
Мерч на мне: https://www.instagram.com/znivien_2020…

❤7👍2
Ці мусіць перамога ў Аршанскай бітвы (1514) мець статус Дня воінскай славы?
З нагоды чарговых ўгодак гэтай бітвы рэкамендуем паглядзець дыскусію двух беларускіх гісторыкаў - Віктара Якубава і Аляксандра Казакова, якія абмяркоўваюць, чаму бітва пад Оршай можа мець значэнне для нашай ваеннай памяці і ці варта яе адзначаць як Дзень воінскай славы. Ці кожная перамога заслугоўвае статусу нацыянальнага свята, ці толькі тыя, што змяняюць ход лёсу?

Оршанская битва 1514 г. Как беларусы ВКЛ кошмарили Московское княжество. История Беларуси. Еврорадио
Оршанская битва 1514 года — самая громкая победа нашего оружия! Историки Виктор Якубов и Александр Казаков на Еврорадио / История Беларуси. Великое княжество Литовское. Московское княжество // 8 сентября 1514 года совместное войско ВКЛ и Короны Польской наголову…
🔥16👍1
Каментар для Белсат акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксея Ластоўскага з нагоды 511-й гадавіны перамогі ў Аршанскай бітве.
belsat.eu
Слава Воршы ўжо не згорша! 8 верасня – Дзень беларускай вайсковай славы
8 верасня адзначаем Дзень беларускай вайсковай славы – як напамін пра славутую бітву пад Воршаю. Між тым, як вядома, гісторыя мае ўласцівасць паўтарацца. Як і больш за паўтысячы гадоў...
👍10❤4🔥1🤡1
Копія берлінскага помніка «Воін-вызваліцель» у мінскай гімназіі – расійская ініцыятыва?
1 верасня ў гімназіі № 5 г. Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе ўрачыста адкрылі двухметровую копію манумента «Воін-вызваліцель» з берлінскага Трэптаў-парка. Копію аднаго з галоўных савецкіх помнікаў стварылі пры дапамозе 3D-друку з пластыка.
Як высветлілася, праект рэалізаваны Рэспубліканскім творчым моладзевым грамадскім аб'яднаннем «Продвижение молодежи», якое было зарэгістравана ў Беларусі ў канцы 2020 года і заўважана ў правядзенні сумесных з РФ акцый. На адкрыцці помніка прысутнічалі прадстаўнікі пасольства Расіі ў Беларусі. Кіраўнік «Продвижение молодежи» Андрэй Мяхедка заявіў, што «ужо ёсць ідэя ўсталяваць такія помнікі ва ўсіх абласцях Беларусі і ў рэгіёнах Расіі».
Адзначым, што ў чэрвені каля паўночнай брамы мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» акрылі помнік савецкім пагранічнікам – ён быў створаны за грошы міністэрства абароны Расіі.

🤮13💩9🤔1🤯1🥴1
17 верасня 1939 года для Беларусі і Польшчы
Для ўдзелу ў дыскусіі прайдзіце, калі ласка, рэгістрацыю па спасылцы: https://us02web.zoom.us/webinar/register/WN_EtUCJpANS1KNHVZ4C7xI3Q#/registration
17 верасня 1939 года — адна з самых супярэчлівых дат у беларускай гісторыі. У гэты дзень Чырвоная Армія перайшла мяжу і заняла тэрыторыі, якія на той момант былі ў складзе Польшчы — заходнюю частку сучаснай Беларусі. Як гэтыя падзеі паўплывалі на лёсы людзей у Заходняй Беларусі? Як у Беларусі і ў Польшчы трактуецца 17 верасня 1939 года? Што стаіць за рашэннем зрабіць 17 верасня дзяржаўным святам у Беларусі? Як афіцыйная палітыка памяці ўплывае на ўспрыманне гісторыі сёння — у Беларусі, у Польшчы, у заходняй Еўропе? Ці паўплывала нядаўняя міграцыя праз беларуска-польскую і ўкраінска-польскую мяжу пасля пачатку паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны на памяць пра 1939 год у гэтых грамадствах?

👍6🔥2
У Магілёве з’явілася вуліца ў гонар гісторыка Мікалая Сташкевіча. Чым можа тлумачыцца рашэнне?
Нядаўна мясцовыя ўлады прынялі рашэнне пра падаўжэнне праспекта 17 верасня (адкрыты ў Магілёве летась) і з’яўленне новай вуліцы імя Мікалая Сташкевіча. Чым вядомы гэты чалавек? Мікалай Сташкевіч (1938 - 2011) доўгі час працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1999 - 2005 гадах выконваў абавязкі дырэктара Інстытута гісторыі НАН.
Калегі характарызавалі яго як «прыхільніка савецкай цывілізацыі» і гісторыка, які «цвёрда стаяў на савецкіх пазіцыях». Вядома, што Сташкевіч крытыкаваў Беларускую Народную Рэспубліку.
Але чаму пра ідэолага цяпер узгадалі? Сташкевіч быў навуковым кіраўніком у Ігара Мазалюка і Вадзіма Гігіна. Апошні рэгулярна ўзгадваў пра свайго настаўніка пасля яго смерці. Нагадаем, што цяпер Гігін – гендырэктар Нацыянальнай бібліятэкі. Ён – уплывовы прапагандыст і з’яўляецца прыхільнікам ідэалогіі заходнерусізму, згодна якому беларусы — не асобны народ, а адгалінаванне рускага этнаса.

🤮13💩6👍1🤔1🤪1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
У Нацыянальным гістарычным музеі працуе выстава «Песня — душа народа», прысвечаная гісторыі капэлы Рыгора Шырмы
11 верасня у гістарычным музеі адкрылася выстава «Песня — душа народа», падрыхтаванага архівам-музеем літаратуры і мастацтва і архівам кінафотафонадакументаў.
Назву выставе далі словы «Песня – гэта душа народа, яго жывая гісторыя», якія належаць харавому дырыжору, кампазітару, педагогу, фалькларысту-музыказнаўцу Рыгору Шырме, заснавальніку акадэмічнай харавой капэлы Рыгор Шырма. Праект прымеркаваны да 85-годдзя капэлы.
На працягу ўсяго жыцця Шырма займаўся даследаваннем фальклору. Ён з'яўляецца аўтарам запісаў, гарманізацый, музычнага афармлення і публікацыі больш за 5000 беларускіх народных песень, артыкулаў і даследаванняў па пытаннях беларускага мастацтва, фальклору, харавым выкананні. Чытаць на сайце або без VPN.

👍13
Forwarded from Наша Ніва
Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА
Новая мадэль Gemini ад Google здольная вяртаць даўно страчаныя помнікі архітэктуры і гістарычныя цэнтры гарадоў Беларусі ў іх першапачатковым выглядзе і робіць гэта фантастычна нават на аснове вельмі дрэнных фота і старадаўніх малюнкаў.
https://nashaniva.com/376707
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/376707

❤17👍2🔥2🤔1
Выйшла з друку новая кніга Беларускага Інстытута ў Празе
Надоечы пабачыла свет кніга „Instituce v exilu. Sto let od příchodu exilové vlády Běloruské lidové republiky do Prahy“, падрыхтаваная па выніках міжнароднага сімпозіума 2023 года.
У выданні сабраныя не толькі артыкулы даследчыкаў, але і матэрыялы з выставы, прысвечанай стагоддзю прыходу ў Прагу ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні.
Кніга будзе цікавая тым, хто хоча лепш зразумець:
- як фармаваліся міграцыйныя працэсы пасля Першай сусветнай вайны;
- якую ролю адыгрывалі беларускія эмігранцкія асяродкі ў міжваеннай Еўропе;
- як дзейнічала Рада БНР у эміграцыі і якія дакументы з яе гісторыі нядаўна знойдзены ў Славянскай бібліятэцы;
- чаму ў чэшскай мове замацавалася назва Bělorusko замест Belorus;
- шмат іншых цікавых фактаў з гісторыі беларускай палітычнай і інтэлектуальнай эміграцыі.
Кніга ўжо даступная для набыцця на сайце Славянскай бібліятэкі: Замовіць тут

❤16👍7
Якія планы ў таварыства Мядзінскага па ўсталяванню ў Беларусі новых помнікаў. Частка 1
У апошнія месяцы з публікацый Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства (РВГТ) стала вядома пра яго вялікія планы наконт Беларусі. Як высветлілася, працягвае дзейнічаць створаная ў 2023 годзе па ініцыятыве Пуціна і Лукашэнкі «сумесная расійска-беларуская камісія па гісторыі», якую ўзначальваюць Уладзімір Мядзінскі, памочнік Пуціна і кіраўнік РВГТ, і Дзмітрый Круты, кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі.
З ведама сумеснай камісіі РВГТ заяўляе пра праектаванне шэрага помнікаў у Беларусі. З публікацый таварыства вядома, што сярод іх помнікі:
▪️Канстанціну Ракасоўскаму ў Гомелі (камандаваў Гомельска-Рэчыцкай аперацыяй у 1943 годзе, нарадзіўся ў Целяханах Івацэвіцкага раёна) – помнік яму плануюць усталяваць ужо 26 лістапада гэтага года (на ілюстрацыі);
▪️Якаву Смушкевічу ў Віцебску (генерал-лейтэнант авіяцыі, расстраляны як «вораг народа» ў 1941 годзе, служыў у Віцебску з перапынкамі ў 1927 - 1936 гг.);
Працяг ніжэй

🤬18👍1🤔1🤯1
Якія планы ў таварыства Мядзінскага па ўсталяванню ў Беларусі новых помнікаў. Частка 2
Пачатак вышэй
▪️Івану Паскевічу ў Гомелі (расійскі фельдмаршал, удзельнічаў ва «ўціхамірванні» паўстання 1830 - 1831, валодаў палацам у Гомелі);
▪️Навуму Эйцінгону ў Магілёве (савецкі разведчык, распрацоўшчык аперацыі па ліквідацыі Льва Троцкага, нарадзіўся ў Шклове);
▪️Данілу Казакевічу ў Мінску (савецкі военачальнік, нарадзіўся ў вёсцы Радзеўцэ Маладзечанскага раёна);
▪️Алене Мазанік, Надзеі Траян і Марыі Осіпавай у Мінску (удзельніцы аперацыі па знішчэнню генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ).
Дадамо, што старшыню Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Уладзіміра Мядзінскага многія лічаць ілжэгісторыкам. З заяваў памочніка Пуціна вядома, што ён лічыць рускіх і беларусаў адзіным народам і выступае за неабходнасць «збалансавання» ў выкладанні гісторыі ў Расіі і Беларусі. Два гады таму Мядзінскі вітаў усталяванне ў Калінінградзе помніка Міхаілу Мураўёву, вядомаму ў Беларусі па мянушцы «Вешальнік».

🤬18💩5👍2🤔1
17 верасня сёння афіцыйна падаецца як «Дзень народнага адзінства». Але гэтая дата ў беларускай гісторыі неадназначная — для часткі грамадства яна асацыюецца з трагічнымі наступствамі савецкага ўварвання 1939 года.
Рэкамендуем відэа, у якім абмяркоўваецца, што насамрэч адбылося 17 верасня і як па-рознаму можна ўспрымаць гэтую падзею: як акт гістарычнай справядлівасці або як пачатак новага падзелу і рэпрэсій.

Ці можа 17 верасня 1939 года стаць для беларусаў святам?
У 2021 годзе дата 17 верасня была абвешчана дзяржаўным святам - Днём народнага адзінства. Якое месца падзеі 17 верасня 1939 года займаюць у калектыўнай памяці беларусаў насамрэч? У якім гістарычным кантэксце адбывалася ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі?…
👍7🤔2🔥1😭1😨1
Forwarded from Салідарнасць – главные новости Беларуси
Церашковіч: «Рукамі тых, хто нас катаваў, мы аб’ядналіся на адной палітычнай прасторы»
17 верасня Лукашэнка павіншаваў беларусаў з так званым «Днём народнага адзінства». Гэтае свята ўлады абвясцілі ў 2021 годзе як дзяржаўнае, але «сшыць» расколатае грамадства з яго дапамогай відавочна не атрымліваецца.
А дэкан гістфака БДУ Аляксандр Каханоўскі сцвярджае, што 17 верасня «адзначалася многія гады», потым адышло крыху ў бок, але было «адноўлена тымі людзьмі, хто змагаўся за ўз’яданне Заходняй Беларусі з БССР».
Колькі ў гэтых словах маніпуляцыі, а што праўда? На гэтае пытанне адказаў гісторык Павел Церашковіч. А таксама ён распавёў, чаму ж насамрэч не спрацоўвае ідэя ўкараніць у Беларусі «Дзень народнага адзінства».
Чытайце на сайце
Без VPN

👍10😨1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы Коўна збіраюць грошы на памятную шыльду Беларускаму асобнаму батальёну ў Літоўскім войску. Адкрыць яе плануецца 23 лістапада — на будынку, дзе ў 1920–1921 кватэравала падраздзяленне.
"Батальён праславіўся ў баях супраць бальшавікоў, — расказваюць ініцыятары акцыі. — Яго ваяры атрымалі афіцыйную падзяку ад прэзідэнта Літвы Антанаса Сметоны. 51 жаўнер быў адзначаны найвышэйшай узнагародай Літвы — Крыжом Віціса".
Як падтрымаць гэтую ініцыятыву? Глядзіце тут (Facebook) ці тут (адмысловы сайт).

❤19👍7🤝1
Forwarded from Наша Ніва
«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу
Беларусы стварылі анімацыйны фільм «Казкі старога Палесся» — пра гомельскую шляхту, якая пасля рэвалюцыі эмігравала ў Польшчу. Адшукаць гістарычныя крыніцы на радзіме было складана, таму аўтары карысталіся лістамі і ўспамінамі, якія захаваліся ў польскіх архівах. Рэжысёрка праекта Марыя Булавінская расказала @mostmediaio, як ствараліся «Казкі».
https://nashaniva.com/377331
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/377331

👍9❤3🔥3
Forwarded from Historyja
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гістарычныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — гістарычны герб Пагоня і нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
❤24👍6
Гісторык Цімафей Акудовіч - сябра нашага Інстытута - у стрыме Еўрарадыё разважае пра тое, як улада інтэрпрэтуе 17 верасня 1939 года і чаму гэты дзень падаецца як “свята адзінства”. Абмяркоўваюцца наступствы савецкага “аб’яднання”, пытанне, ці існавала б Беларусь без 1939 года, а таксама сімволіка 1991-га — прызнанне "Пагоні" і бел-чырвона-белага сцяга.
YouTube
Горькая правда про "День народного единства" / История Беларуси // Акудович
👀 Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus
❗️ Беларускія магістраты: https://www.instagram.com/bielmahistrat
❗️ Вусы Скарыны на Ютубе: https://www.youtube.com/playlist?list=PLCZLJLaNHoJKINbdRXyT6xr5KlVHKCNqW…

🔥13👍5❤🔥1
Пад Гродна перапахавалі воінаў Першай сусветнай. Пра лёс астанкаў нямецкіх салдат не паведамляецца
Некалькі тыдняў таму паблізу аграгарадка Рацічы ў Гродзенскім раёне ўрачыста перапахавалі астанкі 25 салдат і афіцэраў расійскай арміі. На брацкай магіле, заснаванай у 2010 годзе, пазначана: «Воинам Российской императорской армии, погибшей в годы Первой Мировой войны».
Астанкі выявілі вайскоўцы 52-га асобнага пошукавага батальёна каля вёскі Абуховічы. Пры гэтым, як паведамляецца ў рэпартажы АНТ, «знайшлі астанкі зусім выпадкова ў ходзе зусім іншай пошукавай аперацыі», «спецыялісты эксгумавалі пахаванні нямецкіх салдат, а наткнуліся на не абазначаную магілу».
Што зрабілі з астанкамі немцаў? Не паведамляецца. Мяркуючы па адкрытых крыніцах, апошні публічны выпадак перапахавання нямецкіх салдат Першай сусветнай адбыўся ў 2018-м у вёсцы Навасёлкі Бярозаўскага раёна – гэта былі астанкі 55 чалавек. Усяго ў Беларусі каля ста сумесных магілак, дзе пахаваныя салдаты з нямецкай, аўстра-венгерскай і расійскай армій.

🤬12🤔4🕊2🔥1🤨1😐1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🎥Дысідэнты ў БССР — новы выпуск відэа-праекта «Прававыя летапісы»
Ці была ў пасляваенным БССР дэмакратычная апазыцыя? Як савецкая ўлада з ёй змагалася? А можа і не было нікога, і ніяк не змагалася, бо пасля Сталіна ўсё стала спакойна і больш-менш дэмакратычна?.. Пра гэта — у новым выпуску відэа-праекта «Прававыя летапісы» пра савецкія рэпрэсіі над беларусамі.
Кім былі дысыдэнты ў БССР у 1950-80-х гадах. Хто гэта? Якія тактыкі супраціву яны абіралі ды — як складаліся іхныя лёсы?
Адказы знойдзем у новым выпуску «Прававых летапісаў», дзе распавядаецца, у якім прававым полі жылі беларусы і беларускі ў розныя часы.
https://youtu.be/Ars90umhQqQ

Дысідэнты ў БССР — новы выпуск відэа-праекта Прававыя летапісы
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прадстаўляе серыю відэа «Прававыя летапісы», дзе мы разбіраемся, у якім прававым полі жылі беларусы і беларускі ў розныя гістарычныя часы.
Ці была ў пасляваенным БССР дэмакратычная апазыцыя? Як савецкая ўлада з ёй змагалася? А…

👍11
Новая памятная дошка лекару – на гэты раз у Полацку
Месяц таму на тэрыторыі Полацкай гарадской бальніцы №1 адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Івана Храімянкова, які ўзначальваў Полацкую чыгуначную бальніцу з 1961 па 1985 гады. Ураджэнец Смаленшчыны шмат гадоў працаваў у якасці хірурга.
Гэта чарговая памятная дошка лекару ў Беларусі. У 2020-м на Касцюковіцкай раённай бальніцы з’явілася дошка ў гонар заслужанага ўрача, першага міністра аховы здароўя Беларусі Васіля Казакова. У 2022-м на Рэспубліканскім НПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ўстанавілі дошку ў гонар акадэміка, нейрахірурга Арнольда Смеяновіча. У 2023-м на будынку Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы з'явілася дошка ў гонар Людмілы Пастаялкі, заслужанага ўрача Беларусі, міністаркі ў 2002 - 2005 гадах.
Акрамя таго, у апошнія гады з’явіліся помнікі ваенным медыкам: у мемарыяльным комплексе «Азарычы» на Гомельшчыне і на тэрыторыі 1134-га ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра ў Гродна.

👍5🤔4🤮4🤨1