Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.37K photos
95 videos
2 files
829 links
Download Telegram
3 траўня 1791 года была ўхваленая другая ў свеце пасля ЗША і першая ў Еўропе Канстытуцыя Рэчы Паспалітай. Гэта была першая спроба на нашых землях пабудаваць моцную і прагрэсіўную дзяржаву на прынцыпе падзелу ўладаў. Як вядома, для палякаў Канстытуцыя стала нацыянальным сімвалам, але ў Беларусі і Літве стаўленне да Канстытуцыі застаецца і зараз супярэчлівым, паколькі над ёй вісіць цень абвінавачання ў ліквідацыі аўтаноміі ВКЛ.

У гэтым выпуску прадстаўнікі Беларускага істытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі і Андрэй Казакевіч размаўляюць з вядомым літоўскім гісторыкам, прафесарам Віленскага ўніверсітэта Альфрэдасам Бумблаўскасам аб Канстытуцыі 3 мая.
👍164
Беларускі інстытут публічнай гісторыі запускае свой тэлеграм-канал
Мы будзем публікаваць каментары гісторыкаў і экспертаў па актуальных падзеях у сферы палітыкі памяці і гістарычнай палітыкі ў Беларусі, апавядаць пра цікавыя імпрэзы і анансаваць найбольш важныя падзеі, звязаныя з беларускай гісторыяй.

Галоўныя мэты інстытуту – падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.

Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч. У склад інстытуту таксама ўваходзіць шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі. З іх экспертнымі меркаваннямі мы будзем знаёміць вас на гэтым канале.
👍4516👏2
ДАТА 9-ГА МАЯ Ў ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСАЎ. ДЫСКУСІЯ

📆 Дата: 8 мая

Час: 15:00 – 17:00

🏛 Месца: Tuskulėnai Memorial, Žirmūnų g., 1F, Vilnius

Апошнім часам усе часцей гучыць меркаванне, ці не варта адмовіцца ад святкавання Дня Перамогі 9-га мая і пачаць адзначаць 8 мая Дзень памяці ахвяр Другой Сусветнай... Аднак, на наш погляд, такая ідэя патрабуе абмеркавання, глыбокага асэнсавання, беражлівага падыходу да пачуццяў розных груп беларусаў, асабліва сталых грамадзян, для якіх святкаванне 9-га мая - важная частка жыцця, цесна звязаная з сямейнай памяццю.

Прапануем распачаць размовы на гэтую тэму.

Разам з экспертамі абмеркуем:

- 8 і 9 мая 1945 г. Як гэта было? Якім чынам святкаваўся Дзень Перамогі ў СССР? Успомніць ці даведацца больш...

- Як савецкая ўлада выкарыстоўвала гэты дзень у мэтах прапаганды?

- Ці змяніўся для нас сэнс гэтага дня праз прызму новай вайны, якую развязала Расея супраць Украіны?

- Як цягам часу адбывалася эвалюцыя (або дэградацыя) гэтага дня ад дня радасці, смутку і ўшанавання памяці загінулых да свята «пабедабесія» і пампезнай дэманстрацыі трактароў і унітазаў разам з вайсковай тэхнікай на парадах.

Уваход вольны, запрашаем усех, каму цікава.

Арганізатары:
Цэнтр даследванняў генацыду і супраціву жыхароў Літвы
Публічная установа "Формула чалавечнасці"
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
👍23🔥852
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

Безумоўная капітуляцыя нацысцкай Германіі перад саюзнікамі была падпісаная двойчы, другі раз – па патрабаванні савецкага боку. З гэтага часу нарадзіліся дзве даты, калі адзначаць перамогу над нацыстамі – ці то 8 мая (версія ЗША і Брытаніі, якая пашырылася ў еўрапейскай супольнасці), як Дзень памяці і прымірэння, ці то 9 мая, як Дзень Перамогі ў Савецкім Саюзе. Хоць з часу вайны мінула ўжо шмат год, па-ранейшаму яна вызначае гістарычную памяць большай часткі свету, і спрэчкі пра яе паказваюць на незагоеныя раны.

І для постсавецкіх краін выбар адной з версій камемарацыі перамогі над нацыстамі таксама выступае як адзін з маркераў цывілізацыйнага выбару – з кім мы адзначаем гэтую дату, ці то з Еўрапейскім Звязам, ці то з Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй?

Асабліва вострым гэта пытанне стала пасля пачатку паўнавартаснай расейскай агрэсіі ва Украіне, якая таксама мімікрыравала пад “барацьбу з нацызмам” і шмат у чым выкарыстоўвае савецкую сімволіку Вялікай Айчыннай вайны.

Але як гэты выбар асэнсаваць для Беларусі? Ці можам мы ставіць гэта пытанне, калі грамадства разарванае на часткі палітычнымі рэпрэсіямі і эміграцыяй?

На гэты конт у нашым тэлеграм-канале выкажуцца некалькі вядомых гісторыкаў, чальцоў нядаўна заснаванага Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
👍41🔥125👏1🤝1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ДЫСКУСІЯ: ШТО АДЗНАЧАЦЬ БЕЛАРУСАМ - 8 МАЯ ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ 9 МАЯ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук, прафесар Інстытуту славістыкі ПАН: "Беларускі народ не адчуў перамогі. Вялікімі намаганнямі людзей, іх крывёй і жыццём была дасягнутая перамога над нацысцкай Германіяй, але яе вынікі былі скрадзеныя ўладамі, якія яшчэ больш умацавалі таталітарны сталінскі рэжым. Людзі нават не адчулі, што перамаглі".
💯56👍22🔥75
ДЫСКУСІЯ: ШТО АДЗНАЧАЦЬ БЕЛАРУСАМ - 8 МАЯ ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ 9 МАЯ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

Аляксей Братачкін
, навуковы супрацоўнік кафедры публічнай гісторыі Гістарычнага інстытута Фернуніверсітэта (Хаген, Германія): “Я згодзен з думкай пра тое, што мы (прынамсі тыя, хто нарадзіўся ў 1970-х) жылі ў паваенным свеце, які зараз разбурылі. Пасля «аксамітавых рэвалюцый», падзення Берлінскай сцяны і распаду СССР, здавалася, скончылася сітуацыя, якая вынікала  з Другой Сусветнай вайны, скончыўся ваенны і паваенны гвалт у Еўропе.  Аднак гэты аптымізм стаў паступова згасаць, бо Еўропа сутыкнулася з новымі праблемамі, новым гвалтам, хоць і значна меншага масштабу. Кожны раз гэты гвалт (прыкладам, у былой Югаславіі) спрабавалі ўрэгуляваць і спыніць.

Нейкі час пасля фіналу СССР 9 траўня святкавалі як дзень, калі мы адчувалі сапраўдны цень вайны, і ніхто не хацеў нічога «паўтарыць». Але сёння, і ўжо дастаткова доўгі час, мы бачым мілітарызацыю памяці пра вайну (перадусім сярод палітыкаў у Расіі, і, на жаль, у Беларусі), маніпуляцыі, якія злучаны з гэтай памяццю і пачатак новай вайны.

Мне здаецца, што вайна ва Украіне - гэта злачынства супраць належнай памяці пра Другую Сусветную вайну. Думаю, што ва ўсіх павінен быць выбар, які дзень яны святкуюць, 8 траўня і/ці 9 траўня. Але вельмі хочацца, каб гэты выбар быў асэнсаваным, накіраваным да міру, а не цынічным выкарыстаннем памяці пра вайну”.
Фота palatno.media
👍379🤔4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ДЫСКУСІЯ: ШТО АДЗНАЧАЦЬ БЕЛАРУСАМ - 8 МАЯ ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ 9 МАЯ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

Андрэй Радаман - гісторык дзяржавы і права Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Беларусі, дактарант Беластоцкага ўніверсітэту: “Для людзей стан вайны скончыўся тады, калі скончыліся баявыя дзеянні на іх зямлі. Для тых, хто жыў у Менску - 3 ліпеня 1944 года, для тых, хто жыў у Брэсце, - 28 ліпеня 1944. Кожны грамадзянін Беларусі, якому дарага памяць пра сваіх дзядоў, павінен ведаць усе даты. Іншая справа, калі мы гаворым пра святкаванне Дня перамогі менавіта над нацыскай Германіяй [ІІІ Райхам], менавіта ў Еўропе, а не пра дату заканчэння Другой сусветнай вайны. То, безумоўна, трэба святкаваць дату 8 траўня 1945 года - гэта дзень, калі быў падпісаны акт капітуляцыі”. Поўны каментар Андрэя Радамана ў відэа.
👍368🔥3
ДЫСКУСІЯ: ШТО АДЗНАЧАЦЬ БЕЛАРУСАМ - 8 МАЯ ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ 9 МАЯ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

Алесь Пашкевіч - кандыдат гістарычных навук: “Прычына таго, чаму на большай частцы постсавецкай прасторы адзначалі і адзначаюць дзень перамогі над нацысцкай Германіяй не 8 мая, як ва ўсім іншым свеце, а на дзень пазней, не толькі тэхнічная: у гэта закладзены глыбокі ідэалагічны сэнс.

Саюзніцтва паміж таталітарным СССР і заходнімі дэмакратыямі растварылася ў паветры адразу пасля таго, як зніклі агульныя ворагі. У савецкай інтэрпрэтацыі перамогі дасягнутая яна была савецкім народам ледзь не аднаасобна, заходнія саюзнікі добра калі не заміналі. І розніца ў датах канчатковай капітуляцыі Германіі добра клалася ў агульную канву.

За гады савецкай улады святкаванне Дня перамогі менавіта 9 мая стала традыцыяй. І, магчыма, нічога шкоднага ў гэтым не было б, каб Расея з прыходам да ўлады Пуціна не вярнулася на рэйкі аднаўлення імперыі, а непераасэнсаваная савецкая канцэпцыя не стала адным з нарожных камянёў для культывавання імперскай пыхі ў звыродлівай форме «победобесия» і «можем повторить».

У Беларусі ад самага прыходу Лукашэнкі да «Вялікай Перамогі» таксама прызвычаіліся апеляваць для апраўдання самых адыёзных дзеянняў, тым самым памяць пра вайну ў гэтай форме дашчэнту дыскрэдытавалі. У ёй усё забіў панылы афіцыёз.

І з гэтым ужо нічога не зробіш. Калі 30 ці нават 20 гадоў таму яшчэ можна было спадзявацца, што савецкая канцэпцыя «Вялікай Айчыннай» можа з часам эвалюцыянаваць у нешта больш прыстойнае, то цяпер такіх ілюзій захоўвацца не павінна. Памяць пра Другую сусветную вайну і яе ахвяры мусіць намі захоўвацца, але яе савецкая форма, скіраваная на супрацьпастаўленне заходняму свету, у новых умовах павінна быць абавязкова дэмантаваная. І чым хутчэй пазбавяцца ад ілюзій тыя, хто на гэты конт іх яшчэ захоўвае – тым лепей”.
👍457💯7🔥1🤨1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ДЫСКУСІЯ: ШТО АДЗНАЧАЦЬ БЕЛАРУСАМ - 8 МАЯ ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ 9 МАЯ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

Аляксей Ластоўскі -  акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, кандыдат сацыялагічных навук: “Цалкам магчыма так, што могуць суіснаваць розныя мадэлі памяці ў межах адной палітычнай нацыі. Я б заклікаў да такой мадэлі плюралізму камемарацый - не навязваць, як трэба, а даваць людзям магчымаць шукаць свой шлях і адзначаць свята ў той традыцыі, якая ім больш характэрная. Няма сэнсу заклікаць забараняць людзям святкаваць Дзень перамогі 9 мая, але таксама было б добра, каб пашыралася традыцыя адзначаць Дзень памяці і смутку. І гэтыя дзве версіі памяці могуць суіснаваць”. Цалкам каментар Аляксея Ластоўскага ў відэа.
👍24🤮7🔥6🗿3👎1💩1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ДЫСКУСІЯ: ШТО АДЗНАЧАЦЬ БЕЛАРУСАМ - 8 МАЯ ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ 9 МАЯ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, гісторык-антраполаг Павел Церашковіч распавядае аб тым, як адбывалася заканчэнне вайны з нацысткай Германіяй.
👍203🔥2😁1💩1
МАСАВАЕ ЗАБОЙСТВА Ў НАЛІБАКАХ

81 год таму, 8 траўня 1943 года, савецкія партызаны расстралялі ў маёй роднай вёсцы Налібакі 128 чалавек. У іх не было дзяржавы, якая магла б за іх заступіцца. Кожную пару сутак прыходзілі ўзброеныя людзі і проста рабавалі або забівалі. Два гады да гэтага немцы забілі ўсіх налібачан-габрэяў, пасля партызаны, а праз 3 месяцы вёску дапалілі ізноў немцы.

У савецкія часы налібацкая бойня назывлася “ліквідацыяй нямецкага гарнізону”, хаця ніякіх немцаў там у той дзень не было. У часы лукашызму заявілі, што такога ўвогуле не было.

Налібакі пакаралі за нелаяльнасць, за тое, што тамтэйшыя мужчыны не сышлі ў лес да савецкіх партызан паводле сцэнару сталінскіх камандзіраў.

Савецкія партызаны прыйшлі ранкам. Экзэкуцыі адбываліся амаль у кожным двары, як у Бучы, апрача габрэйскай вуліцы. Амаль усіх габрэяў немцы забралі ў гета раней. А цяпер справу завяршаюць партызаны. Яны забягаюць у хату, страляюць у гаспадара, а часам і ў цэлыя сем’і, і рабуюць дом.

Зброі абараніцца ў мясцовых амаль няма. Зрэшты, яны перакананыя, што гэта пастаноўка, што так іх хочуць забраць у лес, каб немцы потым не помсцілі жыхарам. У каго ёсць зброя (а мясцовай «самаахове» немцы раней далі на ўсё вёску, дзе жыло 2 тысячы чалавек, 28 карабінаў) страляе, як раней і дамаўляліся, угару, а партызаны адказваюць чэргамі з аўтаматаў, падпальваючы будынкі. З сабою ў лес партызаны забіралі кароў, коней, свіней, нават гадзіннік з рукі ахвяры або боты з ног.

Цяпер лукашысты ваююць ужо з памяццю пра іх. 2 гады таму райвыканкамаўская газета так і напісала, што яны “праверылі і ўсё аказалася фэйкам”. Хаця 28 год таму прадстаўнікі таго ж выканкаму давалі дазвол на помнік ахвярам.

Пра бойню 8 мая апублікаваныя ўспаміны, названыя ўсе імёны забітых (сярод іх жанчыны, дзеці), ёсць кнігі навукоўцаў, артыкулы, у пушчы працавалі экспедыцыі гісторыкаў. На могілках можна знайсці магілы забітых. У іх усё яшчэ няма дзяржавы, якая б цяпер проста абараніла іх памяць. Але гэта можам рабіць мы.

Зміцер Гурневіч - журналіст Радыё Свабода
😢40🤬26💔7😭52😡2🔥1
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ?

У прамым этэры акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык абмяркуюць, што значаць гэтыя дні і што больш пасуе для Беларусі. Выбраць шлях Расеі ці Еўропы?

📆 Дата: 9 траўня

Час: 18.00 (па Варшаве) 19.00 (па Менску)

📍 Месца збору: акаўнт Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні
👍19🔥95
Расейскі трыкалор. Казакі. Георгіеўская стужка. Бессмяротны полк. 9 траўня. Віцебск. За каго, таварышчы, ваявалі вашыя дзяды?
💩50🤬18🤮13😁6🙈6
«АДНОСНА ПЕРАМОГІ СЁННЯ ЁСЦЬ ДУМКА ІХНЯЯ І ДУМКА «НЯПРАВІЛЬНАЯ»
Пра тое, як памяць пра вайну ператварылася ў інструмент прапаганды, інтэрв'ю з гісторыкам, сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандрам Пашкевічам.
👍184🥰3
ПРАЗ 2 ХВІЛІНЫ ПАЧНЕМ ДЫСКУСІЮ: ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ?

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ

📍 Месца збору: акаўнт Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні
19👍3👎1🥰1