Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.2K subscribers
772 photos
42 videos
2 files
383 links
Download Telegram
2 красавіка — так званы "дзень яднання народаў Беларусі і Расіі". Глядзіце, як падпісанне адной з дамоваў — пра "Супольнасць" дзвюх краінаў — у 1996-м сустракалі ў Мінску.

P.S. На першым здымку можна адшукаць будучага лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага. А ў вас атрымалася?
Forwarded from Historyja
2 красавіка 1997 года ў Маскве прэзідэнты РБ Лукашэнка і РФ Ельцын падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Варта нагадаць, калі б палітычныя неафіты зноў казалі, што "это только путин".
Музей Вольнай Беларусі набыў каштоўны гістарычны артэфакт

Музей Вольнай Беларусі папоўніў фонды ўстановы каштоўным гістарычным артэфактам. Гэта сакрэтны ліст Яна Антонія Гараіна - барацьбіта супраць расейскага паглынання Рэчы Паспалітай. "Такім чынам пашырылася калекцыя на гістарычныя артэфакты розных эпох, што сведчаць пра шматвяковае змаганне беларускага народа за свабоду і годнасць", - адзначылі ў Музеі.

Набыты сакрэтны ліст напісаны ў 1773 годзе ўдзельнікам Барскай канфедэрацыі, дзяржаўным дзеячом Вялікага княства Літоўскага Янам Антоніем Гараіным, што займаў на той момант пасаду берасцейскага ваяводы. Ліст быў напісаны ва ўмовах, калі тэрыторыя Рэчы Паспалітай была наводненая расейскімі і прускімі войскамі, а паміж рознымі палітычнымі групоўкамі ўнутры краіны ішла зацятая барацьба.

Па гэтай прычыне аўтар ліста прымяніў шэраг захадаў засцярогі, усведамляючы ўзровень кантролю за прыватнай карэспандэнцыяй у дзяржаве. Сваё імя на капэрце ён пазначыў як “J. Niaroh”, што адкрывала таямніцу аўтара паслання пры прачытанні яго ззаду наперад – “J. Horain”.

Адрасатам ліста, накіраванага ў Гданьск, пазначаны нехта „Grycen”, але пакуль першасны агляд крыніц не дазволіў атаясаміць гэтае імя з кімсьці з сучаснікаў берасцейскага ваяводы. Завяршаючы ліст, ваявода дэманстратыўна напісаў на капэрце прывітанне расейскаму амбасадару, “майму дарагому Штакельбергу” – верагодна, з іроніяй, ці каб абараніць ліст ад старонніх вачэй. Захаванню ананімнасці аўтара служыла яшчэ і адсутнасць адбітку на сургучы, якім запячатваўся ліст.

Ліст быў напісаны 17 ліпеня 1773 года, калі праходзіў Падзяляльны Сейм (1773 – 1775), ініцыяваны Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй дзеля ўзаконьвання Першага падзелу Рэчы Паспалітай. За тры месяцы да гэтага адбыўся знакаміты пратэст наваградскага шляхціча Тадэвуша Рэйтана (“Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!”), а за два гады перад гэтым сам берасцейскі ваявода Ян Антоній Гараін далучыўся да Барскай канфедэрацыі, накіраванай супраць расійскай агрэсіі і супраць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

У сваім лісце Ян Антоній Гараін кранае розныя палітычныя тэмы, сярод іншага – што яго самога падгаворваюць “падпісаць што-небудзь” (верагодна, размова пра ўзаконьванне Першага падзелу), але на гэта брэсцкі ваявода адзначае, што ён „rezolucji nie biorę i takowej perswazji nie akceptuję” – “рэзалюцыі не бяру і на падобныя ўгаворы не згаджаюся”. У лісце таксама ўзгадваецца пляменнік Яна Антонія Гараіна, Ян Непамуцэн, які пазней стане ўдзельнікам паўстання Тадэвуша Касцюшкі.

Ян Антоній Гараін (1686 – 1777) – дзяржаўны дзеяч і ўраднік Рэчы Паспалітай. Ён паходзіў са шляхецкага роду Гараінаў герба «Шранява». У маладосці падтрымліваў партыю Станіслава Ляшчынскага, ваяваў супраць караля Аўгуста II. У 1720 годзе прызначаны віленскім пісарам гродскім. У 1729 годзе ён быў адным з тых, хто сарваў пасяджэнне Варшаўскага сойма. У 1731 годзе стаў віленскім чашнікам, а ў 1748 годзе – віленскім падкаморым. У 1733 г. атрымаў магілёўскае і ялоўскае староствы. У 1764 годзе прызначаны кашталянам берасцейскім. У 1765 годзе ўзнагароджаны ордэнам Святога Станіслава. У 1768 годзе быў прызначаны берасцейскім ваяводай. Ён займаў гэтую пасаду да сваёй смерці ў 1777 годзе.

Набыццё гэтага неардынарнага артэфакта стала магчымым дзякуючы падтрымцы Музея Вольнай Беларусі з боку Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.
📌 Важнай праблемай для Беларусі стаў адток выкладчыкаў ВНУ і настаўнікаў за мяжу. Абсалютная бальшыня вымушана была такім чынам ратавацца ад рэпрэсій.

🎤 Паразмаўлялі з выконваючым абавязкі прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні АПК Паўлам Баркоўскім пра эміграцыю беларускіх гісторыкаў.

https://racyja.com/by/hramadstva/pavel-barkouski-dasledavanne-historyi-heta-minnae-pole-dlja-historykau-u-belarusi/
Магілёў у часы акупацыі 1941-1944 гг.: цунамі, падпольшчыкі, канцлагер

З гэтай лекцыі вы даведаецеся пра самую буйную тэхнагенную катастрофу на тэрыторыі Беларусі, што адбылася 10 красавіка 1942 года ў Магілёве і атрымала назву "Магілёўскае цунамі". На падставе гэтай і іншых падзей, вы пабачыце панараму акупаванага Магілёва, паслухаеце пра асаблівасці магілёўскага падполля, якое змагалася і супраць Гітлера, і супраць Сталіна. Таскама ў межах мерапрыемства пройдзе прэзентацыя кнігі-фотаальбома "Магілёўскае цунамі" пад аўтарствам А. Бацюкова, што выйшла нядаўна ў выдавецтве "Янушкевіч".

Лектар: Аляксей Бацюкоў — гісторык і даследчык.

Дата: 5 красавіка
Час: 13:00 (мясцовы час)
Месца: Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa)

Запрашаем далучыцца да размовы!
Гэты дзень у гісторыі. 3 красавіка 1991 года рабочыя Мінскага электратэхнічнага завода спынілі працу і разам з рабочымі Завода аўтаматычных ліній і Завода шасцерняў выйшлі на вуліцу. Калоны прайшліся па цэнтры Мінска да Дома ўрада.

Тады ж на плошчы Незалежнасці адбыўся адзін з найбуйнейшых у гісторыі Беларусі выступаў рабочых у абарону свайго сацыяльна-эканамічнага становішча. Спярша патрабаванні былі выключна эканамічныя: падвышэнне зарплаты і зніжэнне цэн. Аднак неўзабаве дадаліся палітычныя.

Рабочыя забастоўкі: як у Беларусі рабочыя і прадпрымальнікі абаранялі свае правы
Чэрвенская разня.
Як двухтысячную калону вязняў забівалі падчас пешага маршу з Менска — трагедыя, якую спрабавалі схаваць у СССР


На чацвёрты дзень пасля пачатку нямецкага ўварвання ў СССР з Менска ў бок Магілёва выйшла калона з дзвюх тысяч чалавек. Гэта былі зняволеныя, у асноўным палітычныя. У калоне ішлі нават цяжарныя жанчыны. Частку знясіленых кругласутачным маршам людзей супрацоўнікі НКВД забілі яшчэ па дарозе, астатніх вырашылі расстраляць у Чэрвені. Але некаторыя здолелі збегчы, і дзякуючы ім мы ведаем пра гэтыя страшныя падзеі.

Сярод ахвяр многія былі з Літвы, у тым ліку высокапастаўленыя палітыкі, — гэта адзіны выпадак масавага забойства літоўскіх палітвязняў савецкімі сілавікамі на тэрыторыі нашай краіны.

"Люстэрка" расказвае пра трагедыю, якая ў Літве вядомая як «Чэрвенская разня» ці «Чэрвенская дарога смерці», а ў Беларусі доўгі час замоўчвалася — і сёння пра яе ведаюць далёка не ўсе.

На здымку: Паслы Польшчы і Літвы ў Беларусі на акцыі памяці, прысвечанай 80-годдзю трагедыі ў 2021 годзе
Прымаюцца заяўкі на ўдзел у Летнім інстытуце ЕГУ (дэдлайн – 30 красавіка)

З 6 па 12 ліпеня ў ЕГУ пройдзе Летні інстытут з удзелам прафесараў Джэрэмі Адэльмана (Кембрыдж/Прынстан) і Ірыны Раманавай (ЕГУ) на тэму глабальнай і транснацыянальнай гісторыі ў эпоху адраджэння нацыяналізму. Інстытут разлічаны на студэнтаў прасунутага бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантаў.

Нацыянальнаарыентаваная гістарыяграфія часта вядзе да выключэння краін Усходняй Еўропы з еўрапейскага кантэксту, аднясення іх да расійскай сферы дамінавання. Транснацыянальная парадыгма або падыходы дазваляюць размясціць рэгіянальную гісторыю ў больш шырокіх, глабальных умовах.

Да ўдзелу ў Летнім інстытуце будзе адабрана 15чалавек. Транспарт і выдаткі на пражыванне пакрываюцца. Заяўнікі павінны быць залічаны студэнтамі дзённай формы навучання на 2025-2026 навучальны год, студэнты бакалаўрыяту павінны паступаць на апошні год навучання. Заяўкі (больш падрабязна пра іх змест чытайце тут) можна дасылаць на адрас [email protected] да 30 красавіка.
Польская праваслаўная царква кананізавала вайсковых капеланаў - катынскіх мучанікаў

Сёлета прыпадае 85-я гадавіна Катынскага злачынства. У катынскіх магілах ляжаць прадстаўнікі розных рэлігій і культур. Сярод іх знаходзяцца таксама асобы праваслаўнага веравызнання. Тым часам, гісторыя Праваслаўнай царквы ў Польшчы з'яўляецца неад'емнай часткай гісторыі беларусакага народу, прадстаўнікі якога ў міжваенны час складалі палову яе вернікаў.

У сувязі з гэтым заслугоўвае ўвагі факт, што 18 сакавіка Св. Сабор Япіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы прыняў рашэнне аб кананізацыі Катынскіх Пакутнікаў. Да ліку святых залічаны тры вайсковыя капеланы, забітыя НКВД увесну 1940 году: а. падпалкоўнік Сымон Федаронька (галоўны вайсковы праваслаўнага капелан Войска Польскага), а. падпалкоўнік Віктар Раманоўскі (намеснік галоўнага вайсковага праваслаўнага капелана Войска Польскага) і а. маёр Уладзімір Ахаб. Першы быў расстраляны ў Катынскім лесе, а два астатнія - ў Медным.

Святары не паходзілі з Беларусі, але былі добра знаёмыя многім праваслаўным беларусам. У міжваенны перыяд яны апекаваліся тысячамі праваслаўных жаўнераў польскага войска, большасць якіх складалі менавіта беларусы. Акрамя вышэйзгаданых капеланаў святымі абвешчаны іншыя святары і свецкія вернікі праваслаўнага веравызнання, якія сталі ахвярамі Катынскага злачынства.
Новы выпуск "Жыццё маліна" з Мікітай Мелказёравым. Гэтым разам у гасцях этнолаг, гісторык і культурны антраполаг Павел Церашковіч, дарэчы, сябра Беларускага Інстытыту публічнай гісторыі. Гэта размова пра беларускую ідэнтычнасьць, пра тое, што перашкодзіла беларусам пабудаваць сваю дзяржаву (спойлер: пратэстантызм), пра галоўных людзей у гісторыі краіны і пра тое, што рабіць беларусам унутры Беларусі тут і цяпер. Асобна - пра Вялікае Княства Літоўскае і яго прыналежнасць да Беларусі, чаму ідэя "трыадзінага народа" - міф, як Кацярына II стала ворагам краіны, а Качанава - правайдэрам "рускага свету". І абавязкова да прагляду - фрагмент пра важнасць беларускай мовы і чаму прыклады Аўстрыі, Швейцарыі і Ірландыі не падыходзяць Беларусі.
Насуперак вонкавым уяўленням, Беларусь - краіна з багатай і часта складанай гісторыяй. Беларусы вядуць свае карані з Полацкага княства і асабліва з Вялікага Княства Літоўскага. Дзякуючы гэтаму палякі і беларусы на працягу стагоддзяў мелі шмат агульнага. Аднак пасля распаду Рэчы Паспалітай гісторыя беларусаў — гэта гісторыя барацьбы за самабытнасць і незалежнасць перад абліччам расійскага імперыялізму. Польскі ютуб-канал Kurier historyczny прадстаўляе ўласны погляд на ключавыя моманты гісторыі Беларусі, разважае пра нашу культурную і палітычную спадчыну, а таксама пра тое, як мінулае паўплывала на сучаснае становішча краіны.

Ролік прадстаўлены на польскай мове.
95 гадоў таму, у сакавіку 1930 года, саветы ажыццявілі першую высылку кулакоў з Беларусі ў аддаленыя куткі Расеі. Першую, але не апошнюю. Хаця, насамрэч, і раней яны высылалі так званыя варожыя элементы.

Аб тым, як адбываліся высылкі кулакоў ў 1930 годзе і пазней, ці былі высылкі раней, як складваўся лёс сасланых асабліва падчас Вялікага тэрору 1937-38 гадоў, распавядае даследчык сталінскіх рэпрэсій, нашчадак рэпрэсаваных Ігар Станкевіч
Forwarded from Наша Ніва
Чорная смерць у Полацку. Навукоўцы знайшлі сведчанне эпідэміі XIV стагоддзя

Вывучэнне парэшткаў гэтага перыяду ў гарадскіх некропалях паказала анамальную смяротнасць сярод маладых людзей.  

https://nashaniva.com/365284

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365284
Forwarded from Historyja
7 красавіка 1932 года, калі прадуктовыя нормы ў СССР былі зменшаныя ўдвая, у Барысаве пачаліся стыхійныя пратэсты. Да 10 красавіка людзі ўрываліся ў хлебныя лаўкі і прадуктовыя склады, разбіралі харчы. Бунты паўтарыліся і праз год.

У выніку бунтаў каля 1400 барысаўцаў былі арыштаваныя, дзвесце з іх былі расстраляныя адразу, астатніх выслалі ў сталінскія канцлагеры. Расстрэлы адбываліся ў мясцовасці, якую барысаўцы называюць «Батарэі». У пачатку 2000-х мясцовыя актывісты ўсталявалі там крыжы ў памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій, у 2008 годзе камунальшчыкі спілавалі крыжы.
Якім быў нонканфармізм у ВНУ БССР перыяду адлігі (1953-1968)

Пра гэта піша Уладзімір Валодзін, які абараніў доктарскую дысертацыю ў European University Institute (Фларэнцыя). Са студэнцкіх падпольных арганізацый вядомая група Ханжанкова, якая ў 1963-м планавала падарваць у цэнтры Мінска вышку-глушылку заходніх радыёстанцый. Хажанкова асудзілі на 10 гадоў. У 1968-м Якімовіч і Лухцікаў распаўсюдзілі ў Мінску ўлёткі супраць савецкага ўварвання ў Чэхаславакію, выявіць іх не змаглі.

Разам з тым дзяржаве патрэбны былі спецыялісты ў галіне беларускай мовы і культуры. Атрымаць пэўную аўтаномію можна было прэзентацыяй сваёй мастацкай дзейнасці як аматарскай. Пры канфліктах з партыйнымі функцыянерамі творцы пераязджалі ў іншыя гарады. Да 1980-х беларускім нонканфармістам не хапала надзейнай сеткі абмену інфармацыяй, члены адной групы вельмі мала ведалі пра іншыя.

На здымку – браты Белыя, 1963 год (пляменнікі Якуба Коласа Міхась і Лявон Белыя былі асуджаныя ў 1957-м за выступы супраць палітыкі русіфікацыі).
«Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га». Прэзентацыя кнігі

📆 12 красавіка

15:00

📍 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa)

Зборнік выдадзены лонданскім выдавецтвам Skaryna Press. Ён складаецца з 25 эсэ студэнтаў і студэнтак, у якіх маладыя людзі распавядаюць пра ўласны досвед удзелу ў пратэстах, пра затрыманні, катаванні, траўмы і вымушаную эміграцыю.

Кніга — магутны напамін пра рэчаіснасць, якую рэпрэсіўны рэжым імкнецца сцерці або скажы́ць.

Масавыя пратэсты пасля фальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года далі пачатак хвалі новых формаў салідарнасці, актывізму і асабістай адказнасці — каштоўнасцей, якія дыктатура імкнецца падаўляць. Многія студэнты апынуліся ў першых шэрагах тых падзей і хутка сутыкнуліся з жорсткім падаўленнем пратэстаў паліцэйскім апаратам дзяржавы і маштабным пераследам.

Аўтары і аўтаркі сведчаць пра мірны характар змагання беларускага народа, раскрываюць матывы ўдзельнікаў і бачанне будучыні сваёй краіны. Кніга будзе карыснай даследчыкам, мастакам, актывістам і ўсім, хто працуе з тэмамі Беларусі і сучаснай гісторыі.

Прэзентацыю правядуць гісторык і студэнцкі актывіст Аляксандр Паршанкоў, выдавец Ігар Іваноў і аўтары кнігі. Падчас сустрэчы можна будзе набыць зборнік.
Forwarded from Historyja
Разрытыя марадзёрамі магілы ў Курапатах, снежань 1990 год. На месцы прысутнічаюць дэпутат Вярхоўнага Савета Зянон Пазняк і супрацоўнікі пракуратуры. Злачынцы не былі знойдзены.