Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.38K photos
95 videos
2 files
838 links
Download Telegram
Апублікавана амаль тры сотні ўнікальных здымкаў беларусаў Случчыны і Мазыршчыны стогадовай даўніны

Выдавецтвы «Скарына» (Лондан) і «Чабор» (Варшава) выдалі ўнікальны альбом фотаматэрыялаў «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году: захаваная спадчына». У кнізе прадстаўлены 270 чорна-белых здымкаў, зробленых падчас этнаграфічнай экспедыцыі гісторыка і этнографа Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 годзе. Тут прадстаўлены ўзоры народнага адзення, дойлідства, зафіксаваны творы мастацтва, рэчы хатняга ўжытку – гэта сапраўдны скарб для этнографаў, мастацтвазнаўцаў, культуролагаў, гісторыкаў навукі, музейных супрацоўнікаў і тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

Складаны і трагічны лёс напаткаў як матэрыялы экспедыцыі, так і ейных удзельнікаў падчас сталінскіх рэпрэсій і Другой сусветнай вайны. Самога Вацлава Ластоўскага камуністы арыштавалі і расстралялі ў Саратаве 23 студзеня 1938 года. Альбом экспедыцыі, аднак, захаваўся ў Лондане, у Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны.

Альбом можна набыць у Беларусі, у Варшаве ў кнігарні на Oleandrów 6/2, замовіць у кнігарні Skaryna Press. У ліпені альбом можна будзе набыць у Вільні. Ён будзе таксама на лонданскім Купаллі ў чэрвені, на фестывалі «Tutaka» пад Беластокам у ліпені і на Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі ў Таронта напрыканцы жніўня.
36👍10🔥7🙏2❤‍🔥1
Габрыеле Фрайтаг: Большасць немцаў лічылі сябе першымі ахвярамі нацыянал-сацыялізму

Як працуюць з культурай памяці ў Нямеччыне пасля Другой сусветнай вайны, чаму большасць немцаў лічылі сябе першымі ахвярамі нацыянал-сацыялізму і як такія ўспаміны сфармавалі іх нацыянальную самасвядомасць і паўплывалі на грамадскую палітыку на працягу дзесяцігоддзяў пасля другой сусветнай. Аб гэтым на канале «Оглядываясь на будущее» размова з доктарам гістарычных навук, выканаўчы дырэктар Нямецкага таварыства па вывучэнні Усходняй Еўропы (Deutsche Gesellschaft für Osteuropakunde / DGO) у Берліне Габрыеле Фрайтаг.
👍204👎2🔥2
«Дапускаю, што наданне навучальным установам імён савецкіх герояў можа быць агульнабеларускай кампаніяй», - сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Алесь Пашкевіч разважае пра тое, чаму ліцэй БДУ цяпер носіць імя Дзяржынскага і ці дойдзе справа да дзіцячых садочкаў імя Леніна.
🤡16💯8😱7🤬5
Ці быў Фелікс Дзяржынскі беларусам? Чаму улады назвалі ліцэй БДУ імём стваральніка карных органаў савецкай улады? - адказвае кандыдат сацыялагічных навук, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі
10🔥7👍5
Сёння беларускаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу, удзельніку Другой сусветнай вайны Васілю Быкаву - 100 гадоў. На здымку лейтэнант Васіль Уладзіміравіч у 1944 годзе ў Румыніі
59👍7🔥7
Пра Васіля Быкава - беларускага пісьменніка, удзельніка Другой сусветнай вайны, грамадскага дзеяча, пра яго праўдзівую творчасць і цкаванне з боку савецкай, а потым і лукашэнкаўскай улады, а таксама пра шлях да нацыянальнага адраджэння распавядае Зянон Пазняк. Выступ адбыўся 18 чэрвеня 2024 г. у “Вітрыне Дому Усходняга”
22👍10🔥7
Адзін з апошніх твораў Васіля Быкава«Доўгая дарога дадому». Гэта кніга ўспамінаў, выдадзеная ў 2002 годзе, з год да смерці Васіля Уладзіміравіча. Кніга пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў багатага на падзеі жыцця. Тут і аповеды пра татальную калектывізацыю і рабаванне бальшавікамі беларускай вёскі, і несхаваная праўда пра вайну і франтавую рэчаіснасць, апісанне пасляваеннага жыцця. У цікавай аўтарскай манеры пісьменнік расказвае пра найбольш яскравыя старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадска-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах, выказвае думкі адносна будучага развіцця краіны. Паслухаць кнігу ў выкананні аўтара ў аўдыя фармаце можна тут, прачытаць тут.
38👍9🔥3🥰1
36 гадоў таму - 19 чэрвеня 1988 года - адбылося першае шэсце грамадскасці ў Курапаты, арганізаванае неўзабаве пасля публікацыі артыкула Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты-дарога смерці».

Мітынг і шэсце былі арганізаваныя актывістамі моладзевага нефармальнага аб'яднання «Талака».
Заяўку падавалі Сяргей Вітушка і Віктар Івашкевіч, але акцыю не дазволілі. Заяўнікаў выклікалі ў рэспубліканскую пракуратуру і папярэдзілі, што яны парушаюць закон.

Шэсце і мітынг прайшлі несанкцыянавана, у ім узялі ўдзел блізу 10 тысяч чалавек. Міліцыя людзей не спыняла і не арыштоўвала (у адрозненне ад наступнай акцыі на Дзяды 30 кастрычніка 1988 года). Пасля арганізатараў пакаралі штрафам - па 50 рублёў.

Збор прызначылі ў менскага трамвайнага кальца ў Зялёным Лузе. Там гарадскія ўлады і прадстаўнікі ЦК камсамола заклікалі прысутных сесці ў аўтобусы, якіх стаяла каля паўсотні, і ехаць на афіцыйны альтэрнатыўны мітынг да Опернага тэатра. Але ніхто не звяртаў на гэты заклік увагі, і неўзабаве калона, якая налічвала каля дзясятка тысяч чалавек, рушыла ў Курапацкі лес, дзе ў той дзень быў усталяваны сімвалічны помнік ахвярам сталінскага тэрору.

Адкрыў і вёў мітынг старшыня менскай "Талакі " Сяргей Вітушка. Выступілі народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў (які быў яшчэ і старшынёй Беларускага аддзялення Савецкага фонду культуры), Зянон Пазняк, рабочы Віктар Івашкевіч, пісьменнік Канстанцін Тарасаў, дачка забітага ў Курапатах паэта Тодара Кляшторнага Мая, былы вязень ГУЛАГу паэт Павел Пруднікаў і іншыя, у тым ліку сакратар Менскага гаркаму партыі Пётр Краўчанка, які паспеў пад'ехаць з мітынгу каля Опернага тэатра.

Праз год - 29 кастрычніка 1989 года -
у Менску прайшло першае афіцыйна дазволенае (тады яшчэ савецкімі ўладамі) шэсце з Менска ў Курапаты.
Тады ў Курапатах быў усталяваны самы першы вялікі крыж, вакол якога потым вырас народны мемарыял з сотняў крыжоў у памяць аб расстраляных.

Аўтар Эдуард Глезін
🔥2510👍9
Пачатак савецка-нямецкай вайны 22 чэрвеня 1941 года змяніў лёс усіх жыхароў Беларусі. Амаль кожная сям’я перажыла трагедыю згубы блізкіх, у многіх былі паламаныя лёсы. Яўрэяў і ромаў нацысты ад пачатку выраклі на знішчэнне.

Напад нацысцкай Нямеччыны на Савецкі саюз прыйшоўся на нядзелю. У гэты дзень у Менску гарадской падзеяй павінна было стаць адкрыццё Камсамольскага возера. Чуткі пра магчымую вайну хадзілі яшчэ раней, але мала хто верыў у яе. Адзін са сведкаў згадваў: “Мы, вядома, чулі, што можа быць вайна, але савецкая прапаганда казала, што калі будзе вайна, яна будзе на іншай, чужой тэрыторыі і малой крывёй. Усё адбылося зусім наадварот... падзеі развіваліся з дзіўнай хуткасцю, але яны былі настолькі незвычайныя, што запомніўся колер неба, надвор'е, цудоўнае чэрвеньскае надвор'е”.

Людзі спрабавалі першыя дзень-два жыць ранейшым жыццём - працаваць, вучыцца, але затым пачаліся бамбёжкі. І людзям стала страшна.

Дзесьці 25 чэрвеня прыйшло разуменне, што трэба спрабаваць выбірацца. Людзі спантанна беглі з памежных з вайсковымі дзеяннямі раёнаў у пошуках ратавання кідалі сваю маёмасць, без гарантыі захаванасці. Дарогі былі перапоўненыя людзьмі. Шансы былі толькі ў тых, хто паспеў паехаць на цягніках.

Эвакуацыя не была афіцыйнай. Дапамогі ад савецкай улады, якая была ў разгубленасці, большасць не дачакалася.

З Заходняй Беларусі нават не паспелі зрабіць мабілізацыю, з Усходняй – частку мужчын адправілі ў войска. У тыл на неакупаваныя часткі СССР часткова змаглі адправіць патрэбныя кадры рабочых вывозімых прадпрыемстваў, сем’і камандзіраў Чырвонай арміі, афіцэраў дзяржбяспекі, работнікаў партыйнага апарата, дзяцей да 15 год.

Тыя, хто бег са сталіцы, пайшлі па Магілёўскай шашы, але праз пару дзён уцекачоў абагналі нямецкія войскі. І людзі вярнуліся назад, бо не ведалі, што іх чакае ў гэтай вайне. Думалі, што Чырвоная армія хутка пераможа, аднак вайна на беларускай тэрыторыі зацягнулася на доўгія тры гады.

На здымку Чырвоны касцёл у Менску на кадрах хронікі часоў вайны
😢19👍74🔥3👎1
Першыя гадзіны і дні вайны, першыя савецкія ваеннапалонныя ў нямецкім штотыдневым кінааглядзе Die Deutsche Wochenschau Nr. 564 за 25 чэрвеня 1941 года. Цалкам выпуск тут
👍8🔥54