Belaruswar
11 subscribers
115 photos
2 videos
4 files
12 links
Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне — гераічны подзвіг народа. Дзень Перамогі мы адзначаем як галоўнае свята краіны. Вечная памяць загінуўшым у баях!

https://belaruswar2025.by
Download Telegram
Гісторыка-патрыятычнае грамадскае аб'яднанне "Будзем памятаць" сумесна з Упраўленнем па адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска адкрылі Цэнтр патрыятычнага выхавання "Крок у гісторыю".

На адкрыцці Цэнтра быў прэзентаваны праект Belaruswar, а таксама віртуальная экскурсія па музеі Вялікай Айчыннай вайны.
Сёння на выставе "Адукацыя сталіцы: стратэгіі канструктыўнага ўзаемадзеяння і развіцця", якая прайшла ў рамках
штогадовага гарадскога педагагічнага форуму, у тэматычным модулі "Лічбавізацыя адукацыі: ад літары да лічбы" быў прадстаўлен праект Belaruswar.

Выказваем падзяку Бажковай Таццяне Іванаўне за прэзентацыю сайту.
Belaruswar — Фінал праекта!

Сёння
, 24 верасня мы аб'яўляем аб завяршэнні праекта «Belaruswar». Праект праіснаваў 1 год і 11 месяцаў. За гэты час сайт атрымаў мноства ўзнагарод, прыняў удзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, выставах, канферэнцыях, а самае галоўнае - прыцягнуў да сябе ўвагу велізарнай колькасці людзей усіх узростаў. Надышоў час падвесці вынікі праекта.

24 кастрычніка 2021 года была створана першая старонка сайта Belaruswar. З таго часу праект дамогся поспеху ў многіх мерапрыемствах. Прыводзім прыклады ў лічбах:

•‎ 20 розных конкурсаў, навуковых канферэнцый, выстаў, фестываляў, у якіх Belaruswar прыняў удзел.
•‎ 6 рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, у якіх Belaruswar стаў абсалютным пераможцам.
• 3 газеты напісалі падрабязныя артыкулы аб праекце.
• 2 станоўчыя рэцэнзіі на сайт, напісаныя экспертамі ў галіне інфармацыйных тэхналогій і адукацыі.
• Больш за 500 актыўных карыстальнікаў.
• Больш за 2000 праглядаў усіх старонак сайта.

Мы выказваем падзяку кожнаму, хто падтрымліваў праект на працягу 2 гадоў, кожнаму, хто пачынаў разам з намі і працягвае дапамагаць нам, выкарыстоўваючы сайт у сваіх мэтах, бо самая вялікая мэта інфармацыйнага рэсурсу - гэта яго прызнанне і выкарыстанне. На сённяшні дзень у сайта больш за 500 актыўных карыстальнікаў і больш за 2000 праглядаў усіх старонак сайта.

Асобна мы хочам выказаць падзяку выдатным людзям — Смагінай Ларысе Леанідаўне, Бажковай Таццяне Іванаўне, Дісько Таццяне Яўгенаўне, якія прыкладаюць усе намаганні для развіцця праекта. Яны дапамагалі ў рэалізацыі праекта, удзелу ў конкурсах,  складанні і дасягненні мэтаў праекта. Мы вельмі ўдзячныя за вашу дапамогу!

Праект працягвае працу, сайтам усё гэтак жа можна карыстацца і дасылаць нам архіўныя матэрыялы сваіх сваякоў, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну! Belaruswar больш не будзе прымаць удзел у конкурсах тэхнічнай накіраванасці, аднак працягне выступаць на фестывалях і навуковых канферэнцыях у якасці адукацыйнага рэсурсу.

А зараз ...

А зараз мы ўжо працуем над новым праектам, які выйдзе ў 2024 годзе. Чакайце навін!
2 лістапада ў рамках I форуму маладых дзяржслужачых г. Мінска на базе атраду міліцыі асобага прызначэння адбылася секцыя «Ідэалагічныя імператывы ў дзейнасці дзяржаўнага грамадзянскага службоўца».

Маладым кіраўнікам быў прадстаўлены вопыт работы гімназіі № 7 імя В.І.Лівенцава па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення з выкарыстаннем VR-тэхналогіі. На форуме быў прадстаўлены праект Belaruswar.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
3 снежня 2023 года у прамым эфіры першага нацыянальнага канала Беларускага радыё у перадачы аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны «Эпізоды Вялікай вайны» намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце — Таццяна Яўгенаўна Дзісько расказала аб сайце Belaruswar, а таксама аб развіцці праекта ў Гімназіі №7 імя В. І. Лівенцава.

Падрабязнее на сайце першага нацыянальнага Беларускага радыё
⬆️⬆️⬆️📸12 декабря на базе МГЛУ проходило заседание администрации Партизанского района «О выполнении мероприятий государственной молодежной политики в учреждениях образования, организациях и предприятиях Партизанского района города Минска». Перед началом заседания была организована выставка, на которой коллектив гимназии 7 имени В.И. Ливенцева представил электронные ресурсы «Belaruswar» и «МомантХ», разработанные учащимися гимназии по увековечиванию памяти событий Великой Отечественной войны с целью воспитания у подрастающего поколения гражданственности, патриотизма, бережного отношения к истории своей страны, гордость за подвиг своих дедов и прадедов.
З сённяшняга дня сайт даступны па адрасе belaruswar2025.by

Усе матэрыялы і інфармацыя па-ранейшаму даступныя, а функцыянальнасць сайта засталася нязменнай. Калі ласка, абнавіце закладкі і дзяліцеся новым адрасам з вашымі сябрамі!